У канцы лістапада
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 164с.
Мінск 2022
супакоіўся і зрабіўся вельмі ўважлівым. 3 нечуванай палёгкай заклапочаны хомса адчуў, як усе яго выявы зніклі. Ягоная гісторыя пра даліну і шчаслівую сям'ю паблякла і сплыла, мама таксама сплыла і зрабілася далёкай, безаблічнай выявай ён нават не ведаў цяпер, як яна выглядае.
Хомса Бімс пайшоў далей праз лес, ён прапаўзаў пад галінамі на карачках, лез праз хмызнякі і не думаў увогуле ні пра што хомса быў пустым, як шкляны шар.
158
159
Мама хадзіла тут, калі бывала стомленая, злая і расчараваная і хацела пабыць у спакоі, яна бязмэтна блукала ў вечным цяні, занураная ў сваю маркоту... Хомса Бімс убачыў зусім новую маму, і яна падалася яму натуральнай. Ён раптам задумаўся, чаму яна бывала сумная і як гэта можна выправіць.
Вось лес парадзеў, і насустрач яму выступілі вялікія сівыя горы, перарэзаныя глыбокімі вільготнымі, багністымі лагчынамі толькі на вяршыні гара паўставала суцэльнай і зусім голай. Тут не было нічога, толькі вецер. Па шырокім небе плылі вялікія снегавыя хмары, усё было вялікае. Хомса Бімс азірнуўся назад, але адсюль даліна здавалася невыразным ценем. Тады ён паглядзеў на мора.
Яно ўсё раскінулася перад ім, шэрае, спрэс у роўных рысках белых хваль, да самага далягляду. Бімс павярнуў нос у бок ветру і сеў чакаць. Цяпер ён нарэшце мог чакаць ізноў.
Сям'і спрыяў спадарожны вецер, ён гнаў іх проста да ўзбярэжжа. Яны вярталіся з нейкага вострава, дзе Бімс ніколі не бываў і якога не мог пабачыць. «Магчыма, яны хацелі там застацца, падумаў ён. Магчыма, яны складуць гісторыю пра той востраў і будуць расказваць яе самі сабе перад сном».
Хомса Бімс сядзеў на гары і глядзеў на мора шмат гадзін. Спусціліся прыцемкі, зямля патанула ў цемры, але ён усё яшчэ мог разгледзець на моры кожны грэбень хвалі.
Акурат перад тым, як схавацца, сонца прарэзала ў хмарах палоску святла халодную, зімоважоўтую, і ўвесь свет зрабіўся вельмі пустэльным.
I тут хомса Бімс убачыў штармавы ліхтар, які тата павесіў на вяршыню мачты. Ён быў цёплага, пяшчотнага колеру і гарэў роўна. Лодка была вельмі далёка. Хомса Бімс меў багата часу, каб прайсці праз лес і дайсці берагам да прычала, акурат столькі, каб паспець прыняць фалінь.
160
На гэты момант у серыі пра мумітроляў выйшла сем з дзевяці кніг: «Маленькія тролі і вялікая паводка», «Камета над далінай мумітроляў», «Капялюш чарадзея», «Успаміны Мумітаты», «Небяспечнае лета», «Чарадзейная зіма», «У канцы лістапада».
На завяршэнне серыі чакаецца выхад яшчэ дзвюх кніг: «Нябачнае дзіця», «Мумітата і мора».
Янсан, Тувэ
Я65 У канны лістапада / Тувэ Янсан; пер. з швед. Алесі Башарымавай; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 164 с.: іл.
ISBN 9789852301725.
Казачная аповесць «У канцы лістапада», паводле храналогіі выдання серыі, дзявятая з кніг, прысвечаных мумітролям, чароўнылл і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і лластачкай Тувэ Янсан (19142001).
Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама ўсім аматарам і заўзятарам мумітроляў.
ББК 84(4Фмн)44
УДК 821.113.693
Літаратурнамастацкае выданне
Янсан Тувэ
У КАНЦЫ ЛІСТАПАДА
Карэктар Паліна Грынчанка
Адказны за выпуск Зміцер Колас
Падпісана да друку 22.02.2022. Фармат 60x84 716. Папрра афсетная. Друк лічбавы.
Ул.выд. арк. 5,78. Ум. друк. арк. 9,53. Наклад 99 асобнікаў. Заказ №9.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/291 ад 17.04.2014. Пр. Незалежнасці, 10514, 220114, Мінск.
Казачная аповесць «У канцы лістапада» паводле храналогіі яе напісання, дзявятая і апошняя з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (19142001).
ISBN 9789852301725
I y
I
>»
X
U X 05
Ш
^