У канцы лістапада
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 164с.
Мінск 2022
Брыдота, прашаптала Філіф’ёнка і вытрасла анучу. Яна падняла таз і вылезла за акно, каб памыць шыбу звонку.
Філіф’ёнка была абутая ў лямцавыя пантофлі, і як толькі ступіла на стромкі мокры дах, адразу пачала з яго спаўзаць. Яна не паспела спалохацца. Яе хударлявае цела рэзка хіснулася ўперад; секундная запамарока Філіф’ёнка праслізгацела па даху на жываце, пантофлі ўперліся ў борцік, і яна спынілася. Вось тады яна і спужалася. Яе працяў страх, які засеў у горле чарнільным смакам. Яна заплюшчыла вочы, але ўсё адно бачыла зямлю далёка ўнізе ад спалоху і здзіўлення сківіцы ў Філіф’ёнкі сцяліся, і яна не магла закрычаць.
Дый не было нікога, хто б пачуў яе крык. Філіф'ёнка ж пазбавілася нарэшце ад усіх сваякоў і надакучлівых знаёмых. Цяпер яна мела процьму часу, каб займацца сваім домам, сваёю самотай і ў поўнай адзіноце звальвацца з даху да садовых жукоў і жудасных вусеняў.
Філіф'ёнка зрабіла адчайны рух, каб успаўзці наверх, лапы спрабавалі ўчапіцца за гладкую бляху, але яна саслізнула назад, і ўсё вярнулася туды, дзе было. Расчыненае акно ляпала на вятры, сад шумеў, час ішоў. Некалькі кропель дажджу разбілася аб дах.
Тады Філіф'ёнка ўспомніла пра маланкаадвод, які спускаўся з гарышча на другім баку дома. Вельмівельмі павольна яна пачала пасоўвацца па беразе даху: крышачку адной нагой, пасля другой так, шчыльна прыціснуўшы вушы і ўляпіўшыся жыватом у дах, Філіф'ёнка папаўзла вакол свайго вялікага дома. Яна ўвесь час узгадвала пра сваю схільнасць да запамарокі і пра тое, як гэта бывае, калі пачынае круціцца галава. Нарэшце яна адчула пад лапай маланкаадвод, адчайна ўхапілася за яго і гэтакжа марудна, прыціснуўшы вушы, пасунулася ўгору да другога паверха ва ўсім свеце
16
17
не засталося нічога, акрамя танюткага дроту і павіслай на ім Філіф'ёнкі.
Яна ўчапілася ў тонкі драўляны борцік, што ішоў вакол гарышча, успаўзла наверх, легла зусім нерухома. Памалу Філіф'ёнка паднялася на карачкі і пачакала, пакуль пройдзе трымценне ў нагах; яна зусім не адчувала сябе смешнай. Крок за крокам яна пачала рухацца далей, прыціснуўшыся да сцяны тварам. Акно за акномі ўсе зачыненыя. Празмерна доўгі нос замінаў, на вочы падалі валасы, у носе казытала чхаць нельга: я страчу
18
тшнжп^ЛВІВВЖжмшмшжшіжіжшжмышіышйіііішммшііі
раўнавагу... Нельга глядзець, нельга думаць. Пад пятой падмяўся пантофлік, нікому няма да мяне справы! за штосьці зачапіўся гарсэт, і ў любую секунду з усіх гэтых жахлівых секунд...
Тут ізноў зацерусіў дождж. Філіф'ёнка расплюшчыла вочы і скасавурылася праз плячо на стромкі дах, на яго край, за якім падзенне ў нікуды, і ногі зноў задрыжалі, а свет закруціўся яе ахапіла запамарока і пацягнула ад сцяны, а борцік, на якім яна стаяла, зрабіўся танюткім і вузкім, як лязо, і яна правалілася ў бездань секунды, за якую перад яе вачыма праляцела ўсё яе філіф'ёнкаўскае жыццё. Вельмі павольна яна пачала адхіляцца ад бяспечнай паставы і, амаль дасягнуўшы вугла, за якім чакала немінучае падзенне, застыла, здаецца, на цэлую вечнасць, а тады ўсёткі аднавіла раўнавагу.
Цяпер яна ператварылася ў нішто ну, ці хіба ў нешта такое, што спрабуе зрабіцца як мага болей пляскатым, каб рухацца далей. Вунь акно. Зачыненае ветрам, шчыльна. Створка гладкая, без выступаў нічога, за што ўхапіцца і пацягнуць, ані нават маленечкага цвічка. Філіф'ёнка паспрабавала шпількай для валасоў тая пагнулася. Усярэдзіне за акном стаяў таз з мыльнай вадой і анучай беззаганная выява спакойных будняў, недасяжны свет.
Ануча! Адзін яе канецзаціснула рамай... Сэрца ў Філіф'ёнкі затахкала: яна ўбачыла кончык анучы, што тырчаў вонкі, схапіла яго пальцамі вох, акуратна! і марудна пацягнула... О, хай бы ануча вытрымала, хай бы яна была новая, добрая, а не тая старая... «Ніколі не буду болей захоўваць старыя анучы, нічога не буду захоўваць, буду выкідаць, не шкадуючы, перастану прыбірацца, я за
19
шмат прыбіраюся, я педантка... Я зраблюся чымсьці зусім іншым, а не якойнебудзь філіф'ёнкай...», так думала Філіф'ёнка, умольна і марна, бо філіф'ёнка, вядома, ніколі не здольная зрабіцца чымсь іншым, апроч як філіф’ёнкай.
I ануча вытрымала. Акно паволі паддалося і адчынілася, падхопленае ветрам. Філіф'ёнка зняможана ўвалілася ў надзейнасць пакоя; яна ляжала на падлозе, у жываце ўсё пераварочвалася ёй было неверагодна моташна.
Над ёй гушкалася на вятры жырандоля, і кутасікі пагойдваліся на роўнай адлегласці адзін ад другога кожны з дробнай перлінкай на канцы. Яна ўважліва разглядала іх, здзіўленая гэтымі маленькімі кутасікамі, якіх раней ніколі не заўважала. А яшчэ яна ніколі не заўважала, што шаўковы каптур у жырандолі чырвоны вельмі прыгожага чырвонага колеру, які нагадвае захад сонца. I нават крук, на якім вісела жырандоля, меў новую і незвычайную форму.
Філіф’ёнцы крыху палепшала. Яна пачала разважаць, як гэта дзіўна, што ўсё, што вісіць на круку, звісае ўніз, а не ў якімнебудзь іншым напрамку, і ад чаго гэта можа залежаць. Увесь пакой змяніўся, усё было новае. Філіф’ёнка падышла да люстра і паглядзелася ў яго. Hoc з аднаго боку быў моцна падрапаны, валасы змакрэлі і тырчалі ва ўсё бакі. Вочы былі іншыя гэта ж падумаць толькі: мы маем вочы, каб глядзець, здзівілася Філіф’ёнка, і як гэта ў нас атрымліваецца бачыць?
Яна пачала мерзнуць ад дажджу і ад таго, што пранеслася праз сваё жыццё ўсяго за адну секунду, і вырашыла зварыць кавы. Але адчыніўшы шафку, Філіф’ёнка
ўпершыню заўважыла, што ў яе зашмат посуду. Страшэнна шмат кубачкаўдля кавы. Неверагодная процьма міс і падносаў, стосы талерак, сотні рэчаў, з якіх і на якіх ядуць і толькі адна філіф’ёнка. I хто атрымае гэта ўсё, калі яна памрэ?
А я не памру, прашаптала Філіф’ёнка і бразнула створкаю шафкі. Яна выбегла ў гасцёўню, адтуль, натыкаючыся на мэблю, у спальню і назад, забегла ў залу і расхінула ўсе гардзіны, рынулася на гарышча паўсюль было аднолькава ціха. Яна пакінула дзверы разнасцежанымі, яна адчыніла шафу там ляжала яе валізка, і нарэшце Філіф’ёнка ведала, што рабіць. Ёй трэба выбрацца ў госці. Яна хоча ўбачыць іншых. Тых, што перамаўляюцца, міла паводзяцца, сюдытуды ходзяць і запаўняюць дзень, так што ў ім не застаецца месца на страшныя разважанні. He Хемуля. He Мюмлуменш за ўсё Мюмлу! А мумісям’ю. Самы час наведаць Мумімаму. I прымаць рашэнні трэба ў пэўным настроі і хутка, пакуль настрой гэты не знік.
20
21
Філіф’ёнка дастала валізу і паклала ў яе срэбную вазу падарунак Мумімаме. Яна выліла мыльную ваду на дах і зачыніла акно. Выцерла валасы і накруціла іх на папільёткі, потым выпіла вечаровую гарбату. Дом супакоіўся і зноў зрабіўся звычайным. Памыўшы кубак зпад гарбаты, Філіф’ёнка выняла з валізкі срэбную вазу і паклала замест яе парцалянавую. Потым запаліла жырандолю: дождж прынёс раннія прыцемкі.
«Што на мяне найшло? падумала Філіф'ёнка Гэты каптур ніякі не чырвоны. Ён карычняваты. Але я ўсё адно ўжо сыходжу».
4
Была позняя восень. Снусмумрык ішоў усё далей на поўдзень, часам ён прыпыняўся, ставіў намёт і дазваляў часу бегчы сваім парадкам. Ён вандраваў і назіраў, ні пра што не думаючы, нічога не ўспамінаючы, і даволі шмат спаў. Ён быў уважлівы, але зусім не цікаўны, і яго не турбавала, куды ён ідзе: ён проста хацеў рухацца далей.
Лес пацяжэў ад дажджу, і дрэвы стаялі зусім нерухома. Усё звяла і памерла, але ўнізе на зямлі проста з прэлі з шалёнай хуткасцю прарастаў таямнічы сад позняй восенідзіўныя зарасці бліскучых набраклых раслін, якія не маюць нічога агульнага з летам. Голы чарнічнік быў жоўтазялёны, а журавіны цёмныя, бы кроў. Схаваныя ад вачэй лішайнікі ды мхі пусціліся ў рост яны раслі вялікім мяккім кілімам, пакуль не занялі ўвесь лес. Паўсюль былі новыя моцныя фарбы, і паўсюль на зямлі свяціліся апалыя чырвоныя рабіны. А вось папараць была чорная.
23
Снусмумрыку захацелася складаць песні. Ён пачакаў, пакуль жаданне зробіцца нястрымным, і аднаго вечара дастаў з глыбіні заплечніка губны гармонік. У жніўні дзесьці ў Мумідоле ён знайшоў пяць тактаў неаспрэчны і бліскучы пачатак мелодыі. Яны прыйшлі да яго самі, як прыходзяць гукі, калі ім не замінаць. Прыспеў час дастаць іх і ператварыць у песню пра дождж.
Снусмумрык прыслухаўся і пачакаў. Пяць тактаў не прыйшлі. Ён пачакаў яшчэён не трывожыўся, бо ведаў, як бывае з мелодыямі. Але адзінае, што ён пачуў, гэта слабы пошум дажджу і бруенне вады. Паціху спусцілася цемра. Снусмумрык дастаў люльку і схаваў яе назад. Ён разумеў, што пяць тактаў засталіся ў даліне і што ён не адшукае іх, пакуль не вернецца.
Існуюць мільёны мелодый, якія лёгка злавіць, і ўвесь час з'яўляюцца новыя. Але Снусмумрык дазволіў ім ляцець куды хочуць: усё гэта летнія песенькі для ўсіх і кожнага. Ён запоўз у намёт, залез у спальнік і схаваўся ў ім з галавой. Слабы пошум дажджу і бруенне вады гучалі, як і раней, гэта быў той самы мяккі гук адзіноты і дасканаласці. Але што яму той дождж, калі ён не можа скласці пра яго песню?
5
Хемуль марудна прачынаўся і ўсведамляў, хто ён; яму хацелася быць кімсьці іншым, незнаёмым. Ён быў яшчэ больш стомлены, чым калі клаўся ў ложак, а наперадзе новы дзень, які будзе цягнуцца да самага вечара, а потым прыйдзе яшчэ адзін, і яшчэ, і дні будуць цягнуцца так, як яны цягнуцца, калі іх пражывае хемуль.
Ён запоўз пад коўдру і зашыўся носам у падушку, потым перасунуў жывот на край ложка, дзе прасціна халаднейшая. Хемуль раскінуўся на пасцелі, пачакаў прыемнага сну, але той так і не прыйшоў. Ён скруціўся, скурчыўся, але і гэта не дапамагло. Ён паспрабаваў быць хемулём, якога ўсе любяць; ён паспрабаваў быць хемулёмнебаракам, якога не любіць ніхто. Але ён так і застаўся проста хемулём, у якога, як ён ні стараецца.
25
нічога пасапраўднаму добрага не выходзіць. Урэшце ён устаў і нацягнуў штаны.
Хемуль не любіў апранацца і распранацца, бо гэта давала яму адчуванне, што дні мінаюць, а нічога істотнага не адбываецца. I ўсё адно ён з ранку да ночы наводзіў парадкі, кіраваў і вырашаў! Усе вакол яго жылі нядбайным бязладным жыццём, куды ні зірнеш паўсюль было што паправіць, і ён працаваў да поту, каб растлумачыць іншым, яктрэба жыць.
«Яны нібыта не хочуць, каб ім было добра», са скрухаю думаў Хемуль, чысцячы зубы. Ён паглядзеў на фотаздымак, на якім быў адлюстраваны ён сам побач з ветразнікам падчас спуску на ваду. Здымак быў прыгожы, але навёў на яго яшчэ большую скруху.