• Газеты, часопісы і г.д.
  • У канцы лістапада  Тувэ Янсан

    У канцы лістапада

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 164с.
    Мінск 2022
    146.32 МБ
     Дзядзька Скрут,  сказаў Снусмумрык.  Увосень рыба трымаецца берага. Пасярод рэчкі рыбы зусім няма.
     Пасярод ручая,  узрадавана паправіў Дзядзька Скрут.  Гэта першыя разумныя словы, якія я пачуў за цэлы дзень.
    Ён адразу пайшоў. Снусмумрык працягваў шукаць. Ён хацеў знайсці ліст Мумітроля, развітальны ліст, які мусіў недзе быць, бо мумітролі ніколі не забываюць развітацца. Але ўсе таемныя хованкі былі пустыя.
    Мумітроль быў адзіны, хто ведаў, як трэба пісаць лісты снусмумрыкам. Сцісла і па справе. Ніякіх там
    абяцанняў, тугі і сумнасцяў. I штонебудзь смешнае ў канцы.
    Снусмумрык зайшоў у дом і падняўся наверх. Адкруціў вялікую драўляную булавешку з парэнчаў  там таксама было пуста.
     Пуста!  сказала ў яго за спінай Філіф'ёнка.  Калі ты шукаеш іхнія каштоўнасці, то іх там няма. Яны ў шафе для бялізны, а яна замкнёная.
    Яна сядзела на парозе свайго пакоя, захінуўшы ногі коўдрамі і абматаўшыся лісіным баа да самага носа.
     Яны ніколі нічога не замыкаюць,  сказаў Снусмумрык.
    Тутхалодна!усклікнула Філіф'ёнка.Чаму вы мяне не любіце? Чаму вы не прыдумаеце мне занятак?
    Ты магла б спусціцца ў кухню,  прамармытаў Снусмумрык.  Там цяплей.
    Філіф’ёнка не адказала. Недзе далёка ледзьве чутна прагрукатаў гром.
     Яны ніколі нічога не замыкаюць,  паўтарыў Снусмумрык. Ён падышоў да шафы для бялізны і адчыніў дзверы. Там было пуста. Ён спусціўся па сходах, не азірнуўшыся.
    Філіф'ёнка павольна ўстала. Яна бачыла, што шафа пустая. Але з пыльнай целлры патыхнула жахлівым, чужым пахам  гэта быў прытхлы, саладжавы водар гніласці. У шафе не было нічога, акрамя пасечанай моллю вязанай сурвэткі і мяккага кіліма шэрага пылу. Філіф'ёнка ўздрыгнула і нахілілася. Ці гэта не дробныя разлапістыя слядочкі там у пыле  зусім маленечкія, амаль незаўважныя?.. Нехта ў гэтай шафе жыў, і цяпер іх выпусцілітых, што выпаўзаюць, калі перакуліш валун.
    78
    79
    тых, што кішаць пад гнілымі раслінамі,  яна ведала, цяпер яны выбраліся! Яны выбеглі, прашамацеўшы лапкамі, бразгаючы панцырамі, абмацваючы ўсё вусікамі, прапаўзлі на мяккіх белых брушках... Яна крыкнула:
     Хомса! Хадзі сюды!  I хомса Бімс выйшаў са сваёй каморы, вельмі пакамечаны і разгублены. Ён глядзеў на Філіф'ёнку так, нібыта не можа яе пазнаць. Ноздры яго раздзімаліся, і вакол адчуваўся моцны пах электрычнасці, свежы і востры.
     Яны збеглі! ускрыкнула Філіф'ёнка. Яны жылі ў гэтай шафе, а цяпер збеглі адтуль!
    Дзверкі шафы варухнуліся, і Філіф'ёнка заўважыла рухтам прамільгнула штосьці жахлівае; яна закрычала. Але гэта было толькі люстэрка з унутранага боку дзвярэй  шафа была паранейшаму пустая.
    Хомса Бімс, прыкрыўшы лапамі вусны, падышоў бліжэй; яго вочы зрабіліся зусім чорныя і круглыя. Пах электрычнасці ўсё мацнеў і мацнеў.
     Я выпусціў яго,  прашаптаў ён.  Ён ёсць, і я яго выпусціў.
    Каго ты выпусціў?спалохана спытала Філіф'ёнка. Хомса пахітаў галавой.
     He ведаю,  сказаў ён.
     Але ты мусіў іх бачыць,  сказала Філіф'ёнка.  Падумай, успомні. Як яны выглядалі?
    Але хомса схаваўся ў каморы і зачыніў дзверы. Яго сэрца тахкала, а па загрыўку папаўзлі дрыжыкі. Гэта праўда, звер прыйшоў. Ён у даліне. Хомса разгарнуў кнігу на патрэбным месцы і прачытаў уголас так хутка, як мог: «Паводле нашага небеспадстаўнага меркавання, надалей ягоны целасклад мусіў прыстасавацца да новых варункаў, і неабходнасць іх пераадольваць паступова ўтварыла тыя перадумовы, пры якіх можна дапусціць выжыванне. Дадзеная форма жыцця, якую мы насмельваемся пазначыць толькі як імаверную, як гіпотэзу, цягам невызначальнага перыяду часу доўжыла сваё цьмянае развіццё, тыпам сваіх паводзінаў нават у малой меры не адпавядаючы тым працэсам, якія мы разглядаем як нармальныя...»
     Нешта я не разумею,  прашаптаў хомса.  Адна балбатня... Калі яны не паспяшаюцца, усё прапала!
    Ён лёг на кнігу, запусціўшы лапы ў валасы, і расказваў далей абыяк, адчайна, бо ведаў, што звер паступова робіцца ўсё меншым і меншым і што яму вельмі складана.
    Навальніца падыходзіла і падыходзіла! Маланкі шугалі паўсюль! Трашчалі электрычныя разрады, дрэвы дрыжалі, і звер адчуў, што  вось! Ён пачаў расці, расці... Маланак стала яшчэ больш  поўнае неба! Белых, фіялетавых! Звер яшчэ больш вырас. Ён зрабіўся такім вялікім, што яму амаль не патрэбна была ніякая сям’я...
    Хомсу палепшала. Ён лёг на спіну і паглядзеў у дахавае акенца, поўнае шэрых хмар. Ён чуў, як удалечы гудзе навальніца. Здавалася, што нехта гырчыць з глыбіні горла, гатовы раззлавацца пасапраўднаму.
    80
    81
    Крок за кроком Філіф'ёнко спусколося по сходох. Яно розвожыло, штотыя строхоцці не розбегліся хто куды: больш верогодно было, што яны трымоюццо розом, одзіной згуртовоною мосой, і чокоюць у сырым і цёмным зокутку. Зоселі і сядзяць сціхотою ў якойнебудзь прогнілой восеньской непрыкметной норы. А можо, ноодворот! Можо, яны цяпер под ложкомі, у шуфлядох, у чыіхнебудзь ботох  ды дзе ні зірнеш!
    «Гэто несправядліва, — падумало Філіф'ёнка.Сярод маіх знаёмых ні з кім болей не здараюцца такія рэчы. Толькі са мной!»
    Яна кінулася да намёта, бегучы доўгімі адчайнымі скачкамі, яна роспачна намацала зачынены ўваход у намёт і прашаптала: «Адчыні, адчыні мне... Гэта я, Філіф'ёнка!»
    У намёце яна адчула сябе спакайней, апусцілася на спальнік, абхапіла рукамі калені, сказала:
     Яны збеглі. Яны пакінулі шафу, паразбягаліся... Мільёны жахлівых казюрак! Цяпер яны недзе сядзяць і чакаюць...
     Іх яшчэ хтонебудзь бачыў?  асцярожна спытаў Снусмумрык.
     Вядома, не!  раздражнёна адказала Філіф’ёнка. Яны ж чакаюць мяне, а не іншых!
    Снусмумрык выбіў люльку і паспрабаваў прыдумаць, што сказаць. Зноў пачуўся гром.
     Толькі не кажы, што будзе навальніца,  змрочна папрасіла Філіф’ёнка.  He кажы, што мае казюркі збеглі прэч або што іх не існуе, або што яны маленькія і мілыя,  гэта мне зусім не дапаможа.
    Снусмумрык паглядзеў проста на яе і сказаў:
     Ёсць месца, куды яны нізашто не дабяруцца. Кухня. Яны ніколі не трапяць у кухню.
    Ты дакладна ўпэўнены? строга спытала Філіф'ёнка.
     Я гэта ведаю,  адказаў Снусмумрык.
    Пачуўся новы раскат грому, гэтым разам зусім блізка. Снусмумрык паглядзеў на Філіф'ёнку і ўхмыльнуўся.
     А навальніца ўсё ж будзе,  сказаў ён.
    3 мора сапраўды прысунулася вялікая непагадзь. Маланкі былі белыя і фіялетавыя, ён ніколі не бачыў столькі маланак адразу  і такіх прыгожых. Раптоўная ўспышка асвяціла даліну. Філіф'ёнка падабрала спадніцы і паскакала назад праз сад, зачыніла за сабой заднія дзверы, што вялі ў кухню.
    Снусмумрык задраў нос і прынюхаўся  паветра было халоднае, як жалеза. Пахла электрычнасцю. Ця
    82
    83
    пер маланкі ліліся з неба вялікімі дрыготкімі жмутамі, паралельнымі слупамі святла, асвечваючы ўсю даліну сляпучым ззяннем.
    Снусмумрык затупаў ад радасці і захаплення. Ён чакаў ветру і дажджу, але яны не прыходзілі. Толькі гром раскочваўся туды і назад паміж горных вяршынь вялізнымі, цяжкімі шарамі. Запахла гарэлым, пасля пачуўся пераможны траскучы грукат. Потым зрабілася ціха, зусім ціха, і ніводнай маланкі.
    «Дзіўная навальніца,  падумаў Снусмумрык.  Цікава, куды патрапілі гэтыя маланкі».
    I акурат тут ён пачуў, як нехта вусцішна ўзвыў на лукавіне рэчкі, і спіна ў яго пахаладзела. Бліскавіца трапіла ў Дзядзьку Скрута!
    Калі Снусмумрык прыбег, Дзядзька Скрут падскокваў на месцы.
     Рыба! Рыба!  крычаў ён.  Я злавіў рыбу!
    Ён трымаў акуня ў абедзвюх лапах і быў сам не свой ад шчасця.
     Як думаеш, яго лепей зварыць ці пасмажыць? спытаў Дзядзька Скрут.  Ці ёсць у нас печкавяндлярня? Ці можа хтонебудзь прыгатаваць гэтую рыбу, каб яна не прапала?
     Філіф'ёнка!  сказаў Снусмумрык і засмяяўся.  Хто табе трэба, дык гэта Філіф’ёнка  яна прыгатуе тваю рыбу!
    Філіф'ёнка высунула дрыготкі нос з наструненымі вусамі. Яна запусціла Снусмумрыка ў кухню, зашчапіла дзверы і прашаптала:
     Здаецца, я ўратавалася.
    Снусмумрык кіўнуў. Ён зразумеў, што яна не пра навальніцу.
     Дзядзька Скрут злавіў сваю першую рыбу,  сказаў ён.  Дык Хемуль цяпер кажа, што гатаваць рыбу ўмеюць толькі хемулі. Гэта праўда?
     Якая ж гэта праўда?  усклікнула Філіф’ёнка.  Хемуль выдатна ведае, што рыбу ўмеюць гатаваць толькі філіф'ёнкі!
     Але ты ніяк не прыгатуеш яе, каб хапіла на ўсіх, сумна запярэчыў Снусмумрык.
     Гэта ты так думаеш,  сказала Філіф'ёнка і выхапіла з ягоных лап акуня.  Хацела б я паглядзець на рыбу, якой я не змагу накарміць шасцёх!
    Яна расчыніла дзверы на двор і строга сказала:
     А цяпер ідзі сабе, мне трэба быць адной, калі я гатую.
    84
    85
     Ara!  крыкнуў Дзядзька Скрут, які стаяў, прыціснуўшыся носам да дзвярной шчыліны.  Ёй усё ж падабаецца гатаваць!
    Філіф'ёнка выпусціла рыбу на падлогу.
     Але сёння ж Дзень бацькі,  прамармытаў Снусмумрык.
    Ты ўпэўнены?  падазрона спытала Філіф’ёнка. Яна строга паглядзела на Дзядзьку Скрута і спытала:  У вас ёсць дзеці?
     Hi ў якім разе,  адказаў Дзядзька Скрут.  He люблю сваякоў! Ёсць некалькі праўнукаў, але я іх усіх забыў.
    Філіф'ёнка ўздыхнула.
     Чаму ніхто з вас не можа паводзіцца нармальна? сказала яна.  Так і звар'яцееш у гэтым доме. Ідзіце адсюль абодва, мне вячэру трэба гатаваць.
    Філіф'ёнка зашчапіла ўсе дзверы і падняла з падлогі акуня. Яна агледзела кухню Мумімамы і забылася на ўсё, акрамя правільнага спосабу гатавання рыбы.
    Пасля кароткай і лютай навальніцы Мюмла зрабілася наскрозь электрычнай. Яе валасы іскрыліся, і нават дробны пушок на лапах стаў дыбарам і дрыжаў. «Я цяпер зараджаная дзікасцю,  падумала яна.  Я змагла б зрабіць што заўгодна, але не буду рабіць нічагусенькі. Як цудоўна рабіць тое, што табе хочацца!» Яна скруцілася на пуховай коўдры і адчула сябе маленькай шаравой маланкай, клубком агню.
    Хомса Бімс стаяў у каморы і глядзеў у дахавае акно. Ён бачыў, як бліскавіцы прабягаюць па Мумідоле, і быў горды, зачараваны і, напэўна, крыху спалоханы. «Гэта мая навальніца,  думаў Бімс.  Я яе зрабіў. Я нарэш
    це навучыўся расказваць так, каб усё было відаць. Я апавядаю апошняму нумуліту, маленькай радыялярыі з царства найпрасцейшых... Я выклікаю гром і шпурляю маланкі, я хомса, пра якога ніхто нічога не ведае».
    Ён лічыў, што пакараў Мумімаму сваёй навальнінай, і вырашыў паводзіцца ціхаціха і нічога нікому не расказваць, апрача самога сябе і нумуліта. Яму не было справы да электрычнасці іншыхяна адчувалася ў паветры, але была зусім чужая яму; для сябе ў яго была свая бура. Яму хацелася, каб уся даліна была пустая, каб хапала месца на большыя мары: дзеля стварэння такіх мараў патрэбныя прастора і цішыня.