У канцы лістапада
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 164с.
Мінск 2022
так дзёрзка з іншага боку. Як думаеш? Ці не занадта нахабна будзе?
Ды не, не будзе, адказаў Снусмумрык. Вазьмі чырвоны, ды і ўсё.
Яго хіліла ў сон, яму не хацелася нічога толькі зашыцца ў намёт.
Усю дарогу дадому Хемуль расказваў пра сваю лодку.
Са мной нешта дзіўнае, сказаў ён. Я адчуваю нейкую повязь з усімі, хто любіць лодкі. Вазьмі вось, напрыклад, тату. Ён проста бярэ аднойчы і адплывае. Абсалютна свабодны. Часам... Ведаеш, часам мне здаецца, што мы з татам падобныя. Толькі крышачку, вядома, але ўсё ж.
Снусмумрык адказаў няпэўным гукам.
Так. Гэта праўда, спакойна адказаў Хемуль. А якое багацце сэнсу ў назве татавай лодкі «Прыгода»!
Каля намёта яны рассталіся.
Цудоўны быў ранак, сказаў Хемуль. Дзякуй, што мяне выслухаў.
Снусмумрык схаваўся ў намёце, колер якога быў такі палетняму зялёны, што здавалася, на дварэ ззяе сонца.
Калі Хемуль падышоў да дома, раніца ўжо скончылася. Пачаўся дзень тых, хто нічога не ведаў пра атрыманы ім дарунак. Філф’ёнка адчыніла акно, каб праветрыць пакой.
Дабрыдзень! гукнуў Хемуль. Я спаў у намёце! Я чуў усе гукі ночы!
Якія гукі? незадаволена перапытала Філіф'ёнка, замацоўваючы зашчапкі.
68
69
Гукі ночы! паўтарыў Хемуль. Ну, разумееш, гукі, якія можна пачуць уначы...
А, во як, сказала Філіф'ёнка.
Яна не любіла вокны: яны падступныя, толькі і чакай ліха вецер то расчыніць іх, то зачыніць... У паўночнай мансардзе холад быў сцюдзёнейшы, чым на дварэ. Яна села перад люстэркам і, уздрыгваючы, пачала выбіраць з валасоў папільёткі. Яна думала пра тое, што заўсёды жыла на паўночным баку нават у сябе дома, і ўсё чаму? Ды толькі таму, што ў філіф'ёнак заўсёды ўсё з ног на галаву. Вось і валасы не прасохлі як след не дзіва пры такой вільгаці! пасмы павіслі, нягнуткія, як камінныя кручкі... За што ні вазьміся, усё абыяк, нават ранішняя прычоска, без якой нікуды, і гэтая Мюмла ў доме, і ўсё астатняе. Дом вільготны, прытхлы, пыльны яго трэба праветрыць, прадзьмуць скразняком усе пакоі, трэба нагрэць паболей вады і зладзіць вялікую, цудоўную, грунтоўную генеральную прыборку...
Але не паспела яна дадумаць да слова «прыборка», як па целе прабегла хваля млосці і моташнасці, і на жахлівы міг Філіф'ёнка павісла над прорвай. Яна зразумела: «Я больш ніколі не змагу прыбірацца. Як мне цяпер жыць без прыборкі і гатавання? Гэта ж адзінае, чым варта займацца».
Філіф’ёнка вельмі павольна спусцілася па сходах. Астатнія сядзелі на верандзе на лаве і пілі каву. Філіф'ёнка акінула іх позіркам. Паглядзела на пакамечаны капялюш Дзядзькі Скрута, на кудлатую галаву хомсы, на шырокі карак Хемуля, крыху пачырванелы ад ранішняга холаду, агледзела ўсіх, хто там сядзеў, і валасы Мюмлы ах, якія прыгожыя! і раптам на Філіф'ёнку
навалілася цяжкая стома, і яна падумала: «Я ім зусім не падабаюся».
Філіф'ёнка стаяла пасярод залы і азіралася. Хемуль ужо завёў гадзіннікі, пагрукаў па барометры. Мэбля стаяла на сваіх месцах, і ўсё, што калісьці адбылося
70
71
ў гэтай зале, адгарадзілася, схавалася і не хацела знацца з Філіф’ёнкай.
Раптам яна імкліва рушыла ў кухню па дровы. Яна распаліць у кафлянай печы вялікі агонь, які абагрэе пакінуты дом і ўсіх, хто спрабуе ў ім абжыцца.
Гэй, ты, як там цябе, гукнуў каля намёта Дзядзька Скрут. Я ўратаваў продка! Майго сябра продка! Яна забылася, што ён жыве ў печы і як яна толькі магла? Ляжыць цяпер і рыдае ў сваім ложку.
Хто? спытаў Снусмумрык.
Тая з лісіным баа, хто яшчэ! выгукнуў Дзядзька Скрут. Хіба не жахліва?!
Нічога, супакоіцца, прамармытаў з намёта Снусмумрык.
Дзядзька Скрут здзівіўся і вельмі расчараваўся. Ён застукаў кіем па зямлі і нагаварыў кучу брыдкіх слоў, а потым сышоў да мастка, дзе сядзела і часала валасы Мюмла.
Бачыла, як я выратаваў продка? строга спытаў ён. Яшчэ б секунда, і ён бы згарэў.
Але ён не згарэў, сказала Мюмла.
Дзядзька Скрут патлумачыў:
Вы, маладыя, не цяміце ў вялікіх падзеях. He ўмееце адчуваць. Ты, мабыць, мной нават не захапляешся.
Ён выцягнуў вершу у ёй было пуста.
Рыба ў рэчцы бывае вясной, падказала Мюмла.
Гэта не рэчка, а ручай! крыкнуў Дзядзька Скрут. Гэта мой ручай, і ў ім поўна рыбы!
Паслухай, Дзядзька Скрут, спакойна сказала Мюмла. Гэта і не рэчка, і не ручай. Гэта рачулка. Але
сям'я называе яе рэчкай таму гэта рэчка. Толькі я адна бачу, што гэта рачулка. Навошта нам спрачацца пра тое, чаго няма і ніколі не было?
Дзеля пацехі! адказаў Дзядзька Скрут.
Мюмла расчэсвалася і расчэсвалася, расчоска шалахцела, як вада аб бераг, хваля за хваляй, лянотна і абыякава.
Дзядзька Скрут падняўся і вельмі важна сказаў:
Дык што, калі ты бачыш, што гэта рачулка, трэба абавязкова мне пра гэта казаць? Жахлівыя дзеці, навошта вы мяне засмучаеце?
Ад здзіўлення Мюмла перастала расчэсвацца.
Ты мне падабаешся,сказала яна.Я нехачу цябе засмучаць.
Вось і добра, сказаў Дзядзька Скрут. Але тады перастань казаць, якое ўсё напраўду, і дазволь мне верыць у прыемнае.
Паспрабую, сказала Мюмла.
Дзядзька Скрут быў вельмі ўсхваляваны. Ён патэпаў назад да намёта і крыкнуў:
Гэй, ты там! Гэта ручай, рачулка ці рэчка?! Ёсць там рыба ці няма? Чаму ўсё не так, як раней? I калі ты выйдзеш пацікавіцца?
Хутка, раздражнёна адказаў Снусмумрык. Ён прыслухоўваўся, але Дзядзька Скрут болей нічога не сказаў.
«Трэба выйсці да іх, падумаў Снусмумрык. Так не адседзішся. Чаму я толькі вярнуўся? Што мне да іх? Яны зусім нічога не ведаюць пра музыку». Ён перакаціўся на спіну, павярнуўся на жывот, зашыўся носам у спальнік. Але што б ён ні рабіў, яны лезлі да яго ў намёт, яны былі
72
73
там увесь час трывожныя вочы Хемуля і Філіф'ёнка, што рыдала ў сваім ложку, і хомса, які ўвесь час маўчаў і глядзеў долу, і збіты з тропу Дзядзька Скрут... Яны былі паўсюль, у самой ягонай галаве, а да таго ж намёт увесь прапах хемулём. «Трэба выйсці, падумаў Снусмумрык. Думаць пра іх яшчэ горш, чым быць з імі. Якія ж яны не падобныя да мумісям'і...» Зусім нечакана, раптоўна, ён засумаваў па сям’і. 3 імі таксама было нялёгка. Ім хацелася пагаварыць. Яны былі паўсюль. Але з імі можна было заставацца на самоце. «Як гэта ў іх атрымлівалася? здзіўлена падумаў Снусмумрык. Як я мог бавіць разам з імі ўсе гэтыя доўгія леты і нават не заўважыць, што яны дазвалялі мне быць аднаму?»
12
Хомса Бімс чытаў вельмі павольна і ўважліва: «Ніякімі словамі не апісаць таго бязладнага часу, які надышоў у выніку знікнення электрычнасці. У нас ёсць прычыны меркаваць, што гэты нумуліт, гэтая адзінкавая з'ява, якую, нягледзячы ні на што, усё яшчэ можна аднесці да царства найпрасцейшых, істотна затрымаўся ў сваім развіцці і зазнаў перыяд змяншэння. Гэтае жалю вартае стварэнне пазбавілася здольнасці фасфарыцца і вяло скрытнае жыццё ў расколінах і глыбокіх западзінах, што служылі часовым прытулкам ад знешняга свету».
Во як, прашаптаў Бімс. Цяпер хто хочаш можа на яго напасці, ён жа цяпер не электрычны... Ён толькі памяншаецца, памяншаецца і не ведае, куды падзецца...
Хомса Бімс скруціўся на рыбалоўнай сетцы і пачаў апавядаць. Ён запусціў звярка ў даліну, дзе жыў хомса,
75
які ўмеў рабіць электрычныя буры. Горныя перавалы прасвечваліся белымі і фіялетавымі бліскавіцамі, спачатку далёкадалёка, пасля бліжэй і бліжэй...
У вершу Азядзькі Скрута не трапілася ніводнай рыбкі. Ён заснуў на мастку, капялюш з’ехаў яму на нос. Побач з ім на пячным дыванку ляжала Мюмла і глядзела, як цячэ бурая вада.
Каля паштовай скрыні сядзеў Хемуль і выводзіў буйныя літары на кавалку фанеры ён пісаў слова «Мумідол» марылкай пад чырвонае дрэва.
Для каго гэта? спытала Мюмла.Калі нехта сюды прыйшоў, дык ён ужо бачыць, што ён тут.
He, гэта не для іншых, патлумачыў Хемуль. Гэта для нас.
А навошта? не зразумела Мюмла.
He ведаю, сам здзівіўся Хемуль. Ён падумаў, пакуль дамалёўваў апошнюю літару, і адказаў: Можа, дзеля большай пэўнасці? 3 назвай адчуваецца неяк паасабліваму, калі ты разумееш, пра што я.
He разумею, адказала Мюмла.
Хемуль дастаў з кішэні вялікі цвік і пачаў прыбіваць фанерыну да парэнчаў мастка. Дзядзька Скрут прахапіўся і мармытнуў:
Ратуйце продка...
Снусмумрык з капелюхом на носе выскачыў з намёта і закрычаў:
Ты што робіш?! Ану спыніся!
Яны ніколі раней не бачылі Снусмумрыка ў гневе, гэта іх напалохала і вельмі збянтэжыла. Усе адвялі вочы. Хемуль вынуў цвік.
Толькі давай без крыўды! абвінаваўча крыкнуў Снусмумрык. Ты ж сам ведаеш!
Нават хемуль мусіць дапяць, што любому снусмумрыку ненавісныя шыльды і ўсё, што нагадвае пра прыватную тэрыторыю і забаронены ўваход, што абмяжоўвае, адмяжоўвае і перакрывае дарогу. Калі нехта хоць крышачку цікавіцца снусмумрыкамі, то хутка скеміць, што шыльды гэта адзінае, што можа іх абурыць, раззлаваць і раз'юшыць! I цяпер Снусмумрык быў сам не свой. Ён накрычаў на Хемуля, учыніў сцэну, здавалася, цяпер хоць ты павыцягвай усе цвікі ў свеце яму будзе мала!
Хемуль выпусціў фанерыну ў рэчку. Літары ўміг пацямнелі і зрабіліся нечытэльныя, шыльду падхапіла плынь і панесла да мора.
Бачыш, сказаў Хемуль. Сплыла. Мабыць, гэта было не так і важна, як я думаў.
Голас Хемуля змяніўся зусім крыху. У ім было трошачкі менш павагі. Хемуль падступіў бліжэй да Снусмумрыка і меў на гэта права. Снусмумрык нічога не сказаў, ён стаяў зусім нерухома. Раптам ён падскочыў да паштовай скрыні каля парэнчаў мастка, прыўзняў
76
77
вечка і зазірнуў туды, потым адбег далей да вялікага клёна і засунуў лапу ў пусты ствол.
Дзядзька Скрут падняўся і крыкнуў:
Чакаеш лістоў?
Снусмумрык быў ужо каля хлява. Перакуліў калоду. Увайшоў у хлеў і памацаў за аконнай палічкай над варштатам.
Акуляры згубіў? пацікавіўся Дзядзька Скрут.
Снусмумрык рушыў далей. Ён сказаў:
Я хачу пашукаць у спакоі.
Во як! выгукнуў Дзядзька Скрут і заспяшаўся следам за ім. Гэта ты правільна. Даўней я цэлымі днямі шукаў рэчы, словы ды імёны, і не было нічога горшага, чым калі іншыя спрабавалі мне дапамагчы.
Ён моцна ўчапіўся ў Снусмумрыкаў плашч і сказаў:
Ведаеш, што мне даводзілася слухаць цэлымі днямі? А во што! «Дзе ты бачыў гэта апошні раз? Паспрабуй успомніць. Калі гэта здарылася? Дзе гэта было?» Хаха! Цяпер годзе з лляне. Я забываю ды губляю што захачу. I вось што я табе скажу...