• Газеты, часопісы і г.д.
  • У канцы лістапада  Тувэ Янсан

    У канцы лістапада

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 164с.
    Мінск 2022
    146.32 МБ
    Кажан пад столлю ўсё яшчэ спаў, ён не пераймаўся навальніцай.
    86
    87
    У садзе гарлапаніў Хемуль:
     Хомса! Хадзі падмажы!
    Хомса выйшаўз каморы. Ён падышоўда Хемуля, схаваны ў сваёй маўклівасці і кудлатасці,  ніхто не ведаў, што ў сваіх лапах ён трымае буры дажджавых лясоў.
     Ат жа навальніца, ну?  сказаў Хемуль.  Напалохаўся?
     He,  адказаў хомса.
    13
    Філіф'ёнчына рыба прыгатавалася роўна а другой гадзіне. Яна была схаваная ў вялікай светлакарычневай запяканцы, ад якой ішла пара. У кухні стаяў пераканаўчы водар ежы, ён супакойваў: кухня зрабілася кухняй, надзейнай прасторай клопату, таемным сэрцам дома, глыбінным зернем яго ўтульнасці. Ніякія казюркі, ніякія навальніцы не маглі сюды пратачыцца: тут панавала Філіф'ёнка. Страх і млосць адступілі, схаваліся глыбока ў самы маленечкі закуток Філіф'ёнчынага сэрца і былі замкнёныя на засаўку.
    «Вось жа цудоўна,  падумала яна.  Хай мне ўжо не лёс прыбірацца, затое гатаваць я змагу. He ўсё так дрэнна!» Яна адчыніла дзверы, выйшла на веранду і зняла мамін бліскучы масянжовы гонг, яна трымала яго ў лапе і бачыла, як у ім адлюстроўваецца яе спакойны пераможны твар, яна ўзняла малаточак з круглай драўлянай
    89
    галоўкай, абцягнутай замшай, і ўдарыла. «Бомбом!»пракацілася па ўсёй даліне. Вячэра! Ідзіце есці!
    Усе прыбеглі і загалёкалі:
     Што такое? Што здарылася?
    Філіф'ёнка гэтакжа спакойна адказала:
     Вячэра гатовая.
    Стол у кухні быў накрыты на шасцёх, месца Дзядзькі Скрута было пасярэдзіне. Яна ведала, што ён увесь час стаяў перад акном і перажываў за сваю рыбіну. Цяпер ён мог увайсці.
     Ежа,  сказала Мюмла.  Гэта добра. Агуркі і сухарыкі з карыцай кепска спалучаюцца.
     3 гэтага часу,  сказала Філіф'ёнка,  кладоўка будзе пад замком. Кухня мая. Сядайце і ешце, пакуль не астыла.
     Дзе мая рыба?  спытаў Дзядзька Скрут.
     У страве,  сказала Філф'ёнка.
     Але я хачу яе бачыць!  паскардзіўся Дзядзька Скрут. Яна мусіла заставацца цэлай, і я мусіў з'есці яе ўсю сам!
     He кажыце абычаго,  сказала Філіф’ёнка.  Сёння, вядома, Дзень бацькі, але гэта не прычына, каб быць такім самалюбам.
    Яна падумала, што часам не так лёгка шанаваць старых і выконваць усе традыцыі, якія павінны займаць належнае месца ў прыстойным жыцці.
     Я адмаўляюся адзначаць Дзень боцькі,  заявіў Дзядзька Скрут.  Дзень бацькі, Дзень маці і Дзень добрых хомсаўне люблю сваякоў! Ці не можам мы адзначыць Дзень вялікіх рыб?
     Але гэта сапраўдная ежа,  папікнуў яго Хемуль. I хіба мы не сядзім тут як адна вялікая шчаслівая сям’я?
    Я заўсёды казаў, што Філіф'ёнка адзіная, хто ўмее гатаваць рыбу.
    — Хахаха* — сказала Філіф'ёнка. Яна сказала «хахаха» яшчэ раз і паглядзела на Снусмумрыка.
    Пакуль усе елі, пры стале панавала маўчанне. Філіф'ёнка соўгалася паміж плітой і сталом, падавала ежу, налівала сок, сварылася, калі хтосьці абліваўся, яна была поўная спакою.
     Ці не крыкнуць нам «ура» ў гонар Дня бацькі?  раптам спытаў Хемуль.
     Яшчэ чаго!  буркнуў Дзядзька Скрут.
     Ну, што вы так,  сказаў Хемуль.  Я ж хачу як лепей. Хіба вы забылі, што Мумітата  таксама бацька?
    Ён сур'ёзна паглядзеў на ўсіх і дадаў:
     У мяне ідэя. А што калі кожны з нас падрыхтуе да вяртання таты свой уласны сюрпрыз?
    Ніхто нічога не адказаў.
     Снусмумрык мог бы парамантаваць прычал,  працягваў Хемуль.  Мюмла магла б памыць нашае адзенне. А Філіф'ёнка  зрабіць генеральную прыборку...
    Філф'ёнка выпусціла на падлогу талерку і крыкнула:
     He! Я больш ніколі не буду прыбірацца!
    Чаму?спытала Мюмла.Тыжлюбіш прыбірацца.
     He памятаю чаму,  прамармытала Філіф’ёнка.
     Правільна,  сказаў Дзядзька Скрут. Усё непрыемнае трэба забываць. А цяпер я пайду злаўлю яшчэ адну рыбіну  і яе ўжо з'ем сам!
    Ён узяў свой кій і пайшоў як быў, з сурвэткай, запраўленай за каўнер.
     Дзякуй за вячэру,  сказаў хомса і пакланіўся.
    Снусмумрык сказаў:
    90
    91
    шта?  падумаў Снусмумрык.  Хай застаюцца. Можа, ім таксама трэба пабыць адным».
    Снусмумрык больш не шукаў свае пяць тактаў: самі прыйдуць, калі захочуць. Ёсць і іншыя песні. Ён падумаў: «Можа, увечары крыху пайграю».
    Цяпер, позняй восенню, вечары былі вельмі цёмныя. Філіф'ёнка ніколі не любіла ноч. Няма нічога горшага, чым узірацца ў суцэльную цемру: гэта ўсё адно як ісці проста ў бясконцасць, калі з табой нікога няма. Таму яна хуценька выстаўляла вядро са смеццем за дзверы і адразу іх за сабой зачыняла  так яна рабіла заўсёды.
    Але гэтым вечарам Філіф'ёнка затрымалася на ганку і ўслухалася ў цемру: Снусмумрык іграў у намёце прыгожую, няўцямную мелодыю. Філіф'ёнка мела музычны слых, хаця ні яна, ні хто іншы пра гэта не ведалі. Яна слухала, стаіўшы дыханне, яна забыла на ўсе страхоцці, яе
     Вельмі смачная запяканка.
     Праўда?  адказала Філіф'ёнка з бляклай усмешкай  яе думкі былі далёка.
    Пасля вячэры Снусмумрык запаліў люльку і пайшоў да мора. Ён крочыў павольна і ўпершыню адчуваў сябе самотным. Ён дайшоў да самай купальні, адчыніў вузенькія, рассохлыя дзверы. Там пахла плесняй, фукусам, прамінулымі летамі  тужлівы пах. «Ах вы, дамы», падумаў Снусмумрык. Ён сеў на крутыя прыступачкі, што спускаліся ў ваду. Мора было спакойнае, шэрае, без астравоў. Мабыць, не так ужо складана адшукаць, дзе яны хаваюцца, і вярнуць іх дадому. Астравы ёсць на марской карце. Можна праканапаціць ялік. «Але наво
    высокая худая постаць вымалёўвалася на фоне асветленай кухні  лёгкая здабыча для ўсіх небяспек ночы. Але нічога не здарылася. Калі песня скончылася, Філіф'ёнка глыбока ўздыхнула, паставіла вядро і вярнулася ў дом. Смецце выкінуў хомса.
    У каморы на гарышчы хомса Бімс апавядаў:
     Звер скруціўся каля вялікага стаўка за татавай градкай з тытунём і чакаў там. Ён чакаў, калі стане такім вялікім і моцным, што ніколі больш не сустрэне расчараванняў і не будзе думаць ні пра каго, апроч сябе. Канец раздзела.
    92
    14
    Вядома, у пакоях мамы і таты ніхто не спаў. Мамін пакой быў з усходняга боку, таму што яна любіла раніцу, а пакой таты  з заходняга, таму што вечаровае неба навейвала на яго летуценні.
    Неяк надвячоркам Хемуль прабраўся да пакоя таты і з пашанай спыніўся каля парога. Гэта была маленечкая мансарда са скосым дахам, закуток, дзе можна пабыць самнасам. Ці ў такім сабе выгнанні. На блакітных сценахтата развесіў дзівавідныя галіны, у некаторых былі вочкігузікі. На сцяне каляндар з выявай караблекрушэння, над ложкам прыбітая дошчачка, на якой стаяла віскі «Хейп). На камодзе  некалькі дзіўных каменьчыкаў, залаты злітак і процьма ўсялякай драбязы, што вырашаеш пакінуць у апошнія хвіліны перад ад'ездам. Пад самым люстэркам стаяла мадэль маяка са спічастым дахам, убудаванымі драўлянымі дзверкамі і агароджай з ма
    сянжовых цвічкоў пад каптуром маяка. Там была нават лесвіца, якую тата зрабіў з меднага дроту. На кожнае акно ён прыклеіў кавалачак срэбнай паперы.
    Хемуль агледзеў гэта ўсё і паспрабаваў успомніць тату. Ён намагаўся прыгадаць, што яны рабілі, пра што размаўлялі, але не змог. Тады Хемуль падышоў да акна і вызірнуў у сад. Вакол мёртвых кветнікаў у прыцемках ззялі ракавінкі, неба на захадзе зрабілася жоўтым. Вялікі клён на фоне сонца, што сядала за далягляд, быў вугальначорны  Хемуль бачыў роўна тое, што восеньскімі прыцемкамі назіраў тата.
    I тут Хемуль зразумеў, што мусіць рабіць: ён пабудуе для таты дом на вялікім клёне! Ён так узрадаваўся, што ажнозасмяяўся. Нуяснадом на дрэве! Высока надзямлёй, у моцных чорных галінах, падалей ад сям’і, на свабодзе, дзе лунае дух прыгодаў, са штармавым ліхтаром, падвешаным на даху  там яны будуць сядзець удвох, слухаць, як зюйдвест ломіцца ў сцены, і размаўляць  нарэшце размаўляць. Хемуль выбегу перадпакой і гукнуў:
    Хомса!
    Хомса выйшаў з каморы.
     Ты там ізноў чытаеш?  спытаў Хемуль.  Шкодна столькі чытаць. Паслухай. Ты цвікі выцягваць любіш?
     Здаецца, не,  адказаў хомса.
     Калі нешта ствараецца,  патлумачыў Хемуль,  то заўсёды адзін будуе, а другі падносіць дошкі. Або адзін забівае новыя цвікі, а другі выцягвае старыя. Разумееш?
    Хомса моўчкі глядзеў на яго. Ён ведаў, што ён  той самы «другі». Яны спусціліся да хлява, і хомса пачаў выцягваць цвікі. Гэта былі старыя дошкі і планкі, якія сям’я сабрала на беразе,  пашарэлыя кавалкі дрэ
    94
    95
    ва былі нашпігаваныя праржавелымі цвікамі. Хемуль адышоў да вялікага клёна, задраў нос і задумаўся.
    Хомса адгінаў і выцягваў цвікі. Захад быў жоўты, як агонь перад згасаннем. Хомса расказваў пра звера, расказваў усё лепей, цяпер ужо не словамі, а толькі выявамі. Словы небяспечныя, а звер наблізіўся да вельмі важнага моманту ў сваім развіцці, у ім адбываліся змены. Ён больш не хаваўся, ён назіраў і слухаў, ён плаўна, нібы цемра, рухаўся ўздоўж узлеску, вельмі ўважлівы і зусім не спалоханы...
    Табе падабаецца выцягваць цвікі?  спытала ў яго за спінай Мюмла. Яна сядзела на вялікай калодзе.
     Га?  адгукнуўся хомса.
     Табе не падабаецца выцягваць цвікі, а ты ўсё адно гэта робіш,  сказала Мюмла.  Мне цікава чаму.
    Бімс паглядзеў на яе і прамаўчаў. Мюмла пахла мятай.
     I Хемуль табе таксама не падабаецца,  працягвала яна.
     Я пра гэта ніколі не задумваўся,  апраўдваючыся, прамармытаў Бімс і адразу задумаўся, падабаецца яму Хемуль або не.
    Мюмла саскочыла з калоды і пайшла. Змрок імкліва гусцеў, і над рэчкай падняўся сівы туман, было вельмі халодна.
     Адчыні!  крыкнула Мюмла, стоячы перад заднімі дзвярыма.  Я хачу пагрэцца ў тваёй кухні.
    Упершыню нехта сказаў «твая кухня», таму Філіф'ёнка адразу адчыніла.
     Можаш прысесці на мой ложак,  сказала яна. Толькі глядзі не пакамячы пакрывала.
    Мюмла скруцілася на ложку, усунутым паміж плітой і пасудным столікам, а Філіф'ёнка працягвала гатаваць на заўтра хлебную запяканку. Яна знайшла торбачку са старымі крошкамі, якія сям'я прыберагла для птушак. У кухні было цёпла, агонь трашчаў у пліце і адбіваўся трапятлівымі водсветамі на столі.
     Вось цяпер амаль як раней,  сказала Мюмла сама сабе.
     Ты маеш на ўвазе, як у часы Мумімамы,  неасцярожна ўдакладніла Філіф'ёнка.
     He. Зусім не,  адказала Мюмла.  Я толькі пра пліту.
    Філіф'ёнка зноў занялася хлебнай запяканкай, яна соўгалася па кухні на цвёрдых абцасах, і яе думкі раптам зрабіліся цьмяныя і трывожныя.
    96
    97
     А як было?  спытала яна.
     Мама звычайна насвіствала, калі гатавала,  сказала Мюмла.  Усё ішло трошкі як прыпадзе... He ведаю  было паіншаму. Часам яны бралі ежу з сабой і кудынебудзь выпраўляліся, а часам увогуле не елі...