• Газеты, часопісы і г.д.
  • У канцы лістапада  Тувэ Янсан

    У канцы лістапада

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 164с.
    Мінск 2022
    146.32 МБ
    Яна накрыла галаву лапай, каб паспаць.
     Мушу сказаць, што ведаю Мумімаму значна лепей, чымты, сказала Філіф'ёнка. Яна змазала форму алеем, лінула туды рэшткі ўчорашняга супу і незаўважна дадала некалькі вараных бульбін, якія перасталі быць падобнымі да бульбін; яе разбірала ўсё больш і больш, і ўрэшце яна падскочыла да соннай мюмлы і закрычала:
     Ты б не спала вось так, калі б ведала тое, што ведаю я!
    Мюмла прачнулася, яна ляжала спакойна і глядзела на Філіф'ёнку.
    Ты не ведаеш!горача зашаптала тая.Ты не ведаеш, што разбеглася па ўсёй даліне! Страхоцці вырваліся з шафы для бялізны  цяпер яны паўсюль!
    Мюмла села і спытала:
    1 таму ў цябе боты абгорнутыя ліпучкай для мух?
    Яна пазяхнула і пацерла нос. На парозе Мюмла азірнулася і сказала:
     He хвалюйся, ніякіх страхоццяў, горшых за нас, тут няма.
     Злуецца?  спытаў у зале Дзядзька Скрут.
     Баіцца, адказала Мюмла і пайшла наверх.  Баіцца чагосьці, што сядзіць у шафе для бялізны.
    На дварэ зрабілася зусім цёмна. Яны звыкліся класціся з цемрай і спалі вельмі доўга  тым даўжэй, чым цямнейшым рабіўся год.
    Хомса Бімс ценем праслізнуў у дом, прамармытаў «дабранач», Хемуль адвярнуўся носам да сцяны. Ён вырашыў пабудаваць купал над татавым домам на дрэве. Яго можна размаляваць зялёным, можа нават з залатымі зоркамі. Мама звычайна трымала золата ў сваёй камодзе, а ў павеці ён бачыў бутэльку бронзавай тынктуры.
    98
    99
    Калі ўсе паснулі, Дзядзька Скрут узяў свечку і падняўся па сходах. Ён спыніўся перад вялікай шафай для бялізны і прашаптаў:
     Ты там? Я ведаю, што ты там.
    Ён вельмі павольна пацягнуў за дзвярыну, і тая павярнулася да яго люстрам.
    Полымя свечкі было вельмі слабое для цёмнага перадпакоя, але Дзядзька Скрут выразна і ясна разгледзеў перад сабою продка. У яго былі капялюш і кій, і ён здаваўся амаль несапраўдным. Доўгі начны халат, гамашы. Без акуляраў. Дзядзька Скрут ступіў крок наперад  продак зрабіў тое самае.
     Значыць, ты больш не жывеш у печы,  сказаў Дзядзька Скрут.  Табе колькі гадоў? Ты зусім не носіш акуляраў?
    Ён быў вельмі ўзрушаны і грукаў кіем аб падлогу, каб надаць вагі сваім словам. Продак рабіўтое самае, але не адказваў.
     Глухі,  сказаў сам сабе Дзядзька Скрут.  Глухі стары пень. Але ўсё адно прыемна сустрэць кагосьці, хто разумее, як гэта  быць старым.
    Ён яшчэ доўга стаяў і глядзеў на продка. Урэшце ён прыўзняў капялюш і пакланіўся. Продак зрабіў тое самае. Яны рассталіся, прасякнутыя павагай адзін да аднаго.
    15
    
    
    Дні зрабіліся карацейшыя і халаднейшыя. Дождж ішоў рэдка. Пасярод дня над далінай нядоўга ззяла сонца, і бязлістыя дрэвы адкідвалі на зямлю цені, ранкам і вечарам усё патанала ў паўзмроку, а потым прыходзіла цемра. Яны ніколі не бачылі, каб сонца заходзіла за далягляд, затое бачылі жоўтую зару на захадзе і вострыя абрысы гор навокаляны жылі быццам на дне калодзежа.
    Хемуль і хомса будавалі дом для таты. Дзядзька Скрут штодня вылоўліваў рыбіны гэтак па дзве, а Філіф'ёнка пачала насвістваць.
    Восень была без штормаў, вялікая навальніца больш не вярталася, толькі слаба грукатала недзе далёка, і гэта рабіла цішыню ў даліне яшчэ глыбейшай. Ніхто, апроч хомсы, не ведаў, што кожнага разу, калі чулася навальніца, Звер падрастаў і рабіўся ўсё менш баязлівым. Ён быў ужо досыць вялікім і моцна змяніўся:
    ІОІ
    ён ашчэрваўся і паказваў зубы. Аднаго вечара ў жоўтым святле захаду Звер нахіліўся над вадой і ўпершыню ўбачыў свае белыя зубы. Ён адкрыў рот, разявіў яго шырэй, клацнуў зубамі, зарыпеў імі  але толькі трошкі і падумаў: «Мне ніхто не патрэбны, у мяне ёсць зубы».
    Урэшце хомса Бімс не наважыўся рабіць Звера яшчэ большым. Ён перастаў уяўляць. Але навальніца працягвала грукатаць над морам, і ў холлсы было адчуванне, што Звер ужо расце зусім самастойна.
    Бімсу было вельмі складана заснуць увечары без сваіх аповедаў, да якіх ён так звык. Ён чытаў і чытаў сваю кнігу і разумеў усё менш і менш. Цяпер там вялося толькі пра тое, як Звер выглядае знутры,  гэта вельмі стамляла.
    Неякувечары Філіф'ёнка пагрукалаўдзверы каморы, асцярожна адчыніла іх і сказала:
     Здароў, сябручок!
    Хомса адарваў вочы ад кнігі і пачакаў.
    Вялікая Філіф’ёнка села перад ім на падлогу, схіліла галаву набок і спытала:
     Што ты такое чытаеш?
     Кнігу,  адказаў Бімс.
    Філіф’ёнка набрала паветра, наважылася і сказала:
     Мабыць, не надта лёгка быць маленькім і зусім без мамы?
    Хомса схаваўся за чупрынай, ён саромеўся Філіф’ёнкі і не адказаў.
    Філіф’ёнка выцягнула да яго лапу і прыбрала назад. Яна шчыра сказала:
    Учора ўвечары я раптам падумала пра цябе... Нагадай, як там цябе завуць?
     Бімс,  сказаў хомса.
     Бімс,  паўтарыла Філіф’ёнка.  Прыгожае імя.
    Яна адчайна шукала словы і шкадавала, што не так шмат ведае пра дзяцей і не захапляецца імі. Урэшце яна спытала:
     Табе тут хоць цёпла? Добра табе тут?
     Дзякуй, усё добра,  сказаў хомса Бімс.
    Філіф’ёнка ўсплёснула лапамі, паспрабавала зазірнуць яму ў твар і ўмольна спытала:
    Ты дакладна ўпэўнены?
    Хомса адкаснуўся: ад яе несла страхам. Ён паспешліва сказаў:
     Коўдру б, мабыць.
    Філіф’ёнка адразу ўсхапілася.
     Я прынясу!  усклікнула яна.  Пачакай трошкі, гэта не зойме і хвіліны...
    Ён чуў, як яна пабегла ўніз па сходах, а потым назадужо з коўдрай.
     Вялікі дзякуй,  сказаў хомса і пакланіўся.  Вельмі добрая коўдра.
    102
    103
    Філіф'ёнка ўсміхнулася.
     Дробязі!  сказала яна.  Гэта ўсяго толькі тое, што зрабіла б і Мумімама.
    Яна пакінула коўдру на падлозе і, крыху павагаўшыся, пайшла.
    Хомса як мага акуратней склаў ейную коўдру і засунуў далей на паліцу пад столлю, потым ізноў спусціўся на рыбалоўную сетку і паспрабаваў чытаць. He пайшло. Ён разумеў яшчэ менш, чым раней: перачытваў адзін сказ па некалькі разоў і не ведаў, пра што чытае. Урэшце ён згарнуў кнігу, пагасіў свечку і выйшаў.
    Знайсці шкляны шар было цяжка. Хомса зайшоў не туды, ён шукаў дарогу між стваламі, нібыта сад ператварыўся ў чужое месца. Нарэшце шкляны шар паказаўся, але блакітнае святло ў ім пагасла, і шар запоўніўся туманам, шчыльным цёмным туманам, не святлейшым за саму ноч. Ён імкліва праносіўся ў магічным шары, адплываў, усмоктваўся, увесь час рухаўся па коле  туману было ўсё больш і больш, ён закручваўся ў глыбокія, усё цямнейшыя колцы.
    Хомса пайшоў далей уздоўж рэчкі і міма татавай градкі з тытунём. Ён зайшоў пад яліны каля вялікага стаўка, вакол зашалахцеў звялы чарот, боты правальваліся ў набраклую глебу.
     Ты там?  ціха гукнуў ён.  Нумуліцік, як ты?
    I тады Звер загыркаў на яго з цемры.
    Хомса павярнуўся і пабег, аслеплы ад страху, ён спатыкаўся і падаў, караскаўся наверх і зрынаўся долу, і спыніўся толькі каля намёта. Той свяціўся ў начы, быццам зялёны ліхтар. Там сядзеў Снусмумрык і ціха граў сам сабе.
     Гэта я,  прашаптаў хомса. Ен залез у намёт. Раней ён там ніколі не бываў. Унутры прыемна пахла люлькавай табакай і зямлёй. Каля спальніка на скрыні зпад цукру стаяла запаленая свечка, а на падлозе была куча габлюшак.
     Апалонік стругаю,  патлумачыў Снусмумрык.  Цябе штосьці напужала?
     Сям'і больш няма,  адказаў Бімс.  Яны мяне падманулі.
     He думаю,  сказаў Снусмумрык.  Мабыць, ім проста трэба пабыць самнасам.
    Ён узяў тэрмас і наліў два кубкі гарбаты.
     Цукар там,  сказаў ён.  Калісьці яны ды вернуцца.
     Калісьці!  выгукнуў хомса.  Яна павінна вярнуцца цяпер, мне трэба толькі яна!
    Снусмумрык паціснуў плячыма. Ён намазаў два бутэрброды і сказаў:
     Цікава мне, а што трэба самой маме...
    Хомса больш нічога не казаў. Калі ён сыходзіў, Снусмумрык крыкнуў яму наўздагон:
     Глядзі, не дазваляй рэчам рабіцца задужа вялікімі!
    Потым ізноў пачуліся гукі губнога гармоніка. На заднім ганку побач з вядром са смеццем стаяла, услухоўваючыся, Філіф’ёнка. Хомса абмінуў яе і незаўважна праслізнуў у дом.
    104
    16
    Наступнага дня Снусмумрыка запрасілі на нядзельны абед. Дзве гадзіны, чвэрць на трэцюю, а Філіф'ёнка ўсё не звоніць у гонг. А палове на трэцюю Снусмумрык аздобіў капялюш свежанькім пяром і пайшоў высвятляць, што там сталася. Кухонны стол стаяў перад ганкам, Хемуль з хомсам выносілі крэслы.
     Пікнік,  пахмура патлумачыў Дзядзька Скрут.  Яна кажа, што сёння мы мусім рабіць што хочацца.
    Філіф'ёнка вынесла ежу. Гэта быў аўсяны суп. Над далінай падзьмуў лёгкі халодны ветрык, і на супе застыла плеўка.
     Бяры, не саромейся,  сказала Філіф'ёнка і пагладзіла хомсу па галаве.
     Чаму мы павінны есці на дварэ?  паскардзіўся Дзядзька Скрут, адсоўваючы плеўку на край талеркі.
     Плеўку трэба з' есці таксама, зазначыла Філіф' ёнка.
     Чаму нам нельга пайсці на кухню?  паўтарыў Дзядзька Скрут.
     Часам робяць тое, што хочацца,  раздражнёна адказала Філіф'ёнка.  Бяруць з сабой ежу на двор або ўвогуле не ядуць! Гэта весела!
    Абедзенны стол крыва стаяў на няроўнай зямлі, Хемуль трымаў сваю талерку абедзвюма лапамі.
     Мяне хвалюе адна рэч,  сказаў ён.  Купал не ідзе. Хомса нарэзаў планак паводле маіх указанняў, але яны ўсе не пасуюць. А калі планку падпілоўваеш, яна атрымліваецца занадта кароткай і правальваецца. Разумееце, пра што я?
     А калі зрабіць звычайны дах?  прапанаваў Снусмумрык.
     Ён таксама праваліцца,  сказаў Хемуль.
     Ненавіджу плеўку на аўсяным супе!  паведаміў Дзядзька Скрут.
     Але ёсць таксама іншы варыянт,  працягваў Хемуль.  He рабіць увогуле ніякага даху! Я тут сядзеў, думаў, і мне прыйшло ў галаву, што тата, мабыць, больш любіць глядзець на зоркі, га? Вам не здаецца, што яму больш падабаецца глядзець на зоркі?
    Раптам Бімс закрычаў:
     Гэта табе так здаецца! Адкуль табе ведаць, што яму падабаецца?!
    Усе перасталі есці і ўперылі вочы ў хомсу.
    Хомса Бімс учапіўся ў абрус і крыкнуў:
    Ты ўсё адно робіш толькі тое, што падабаецца табе самому! Навошта ты бярэшся за такія вялікія рэчы?!
     Ну, нішто сабе,  здзівілася Мюмла.  Хомса паказвае зубы.
    106
    107
    Хомса падняўся так хутка, што перакуліў крэсла. Ён схаваўся пад сталом.
     Вось вам і хомса, заўсёды такі добры,  суха сказала Філіф'ёнка.  Вось вам і пікнік, і ўсё астатняе.
    Паслухай, філіф'ёнка, — сур'ёзна сказала Мюмла.Наўрад ці можна зрабіцца Мумімамай толькі ад таго, што выставіш стол на двор.
    Філіф’ёнка ўстала і закрычала:
     Мамы тое, мамы сёе! Што яны вам так даліся! Нядбайная сям’я, якая нават не прыбіраецца ў доме, хаця можа! Нават цыдулачкі па сабе не пакінулі, хаця ведаюць жа, што мы... Ведаюць.