У канцы лістапада
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 164с.
Мінск 2022
«Немагчыма перастаць здзіўляцца, чытаў Бімс, гэтаму незвычайнаму падвіду царства найпрасцейшых. Прычына, што паслужыла яго своеасабліваму развіццю, натуральна, не падлягае ніякай магчымасці грунтоўнага аналізу, аднак у нас ёсць нагода меркаваць, што сілкаванне электрычнасцю было падставовай умовай для ягонага жыцця. Выпадкі электрычных бур у той прамежакчасу быліасабліва шматлікімі, пасляледавіковыя горныя ланцугі, апісаныя намі раней, няспынна спазнавалі ўздзеянне навальніц, і сумежнае мора было зараджана іх моцай».
Хомса Бімс выпусціў кнігу з лап. Ён не надта разумеў, пра што там вялося, і сказы былі такія доўгія. Але гэтыя дзіўныя словы здаваліся яму прыгожымі, дый раней у яго ніколі не было сваёй кнігі. Ён схаваў яе пад сеткай для
46
47
плотак і ціха ляжаў і думаў. Пад расхістаным дахавым акенцам вісеў і спаў галавою ўніз маленькі кажан.
Цяпер пранізлівы голас Філіф'ёнкі пачуўся з саду: яна знайшла Хемуля.
Хомсу Бімса больш і больш хіліла ў сон. Ён паспрабаваў парасказваць сабе пра шчаслівую сям'ю, але не атрымалася. Тады ён пачаў расказваць сабе пра самотнага звярка, маленькага нумуліта, у якога былі рысы роду Noctiluca і які любіў электрычнасць.
9
Мюмла ішла праз лес і думала: «Здорава быць мюмлай. Цудоўна да кончыкаў пальцаў».
Ёй падабаліся яе доўгія ногі і чырвоныя боцікі. На галаве ў яе была гордая мюмлінская прычоска бліскучая, тугая, пяшчотнарудая, нібыта цыбулінка. Мюмла мінала балоты, горы і глыбокія лагчыны, ператвораныя дажджамі ў зялёны падводны краявід, яна ішла шпарка, а часам бегла, каб адчуць, якая яна лёгкая і худзенькая.
Мюмле захацелася наведаць сваю малодшую сястру Мю, якую ўжо досыць даўно прыняла да сябе мумісям'я. Мюмла ўяўляла сабе, што Мю ўсё такая ж самастойная і злая, як калісьці, і паранейшаму змяшчаецца ў швейным кошыку.
Калі Мюмла прыйшла, Дзядзька Скрут сядзеў на мастку і лавіў рыбу ў вершу, зробленую з сеткі для курэй. На \ ім быў начны халат, гамашы і капялюш, а зверху яшчэ
парасон. Мюмла ніколі не бачыла яго зблізку і агледзела яго ўважліва і не без цікавасці. Ён быў надзіва невялічкі.
Ведаю, ведаю, хто ты,сказаў ён.Ая нехто іншы,як Дзядзька Скрут! I я ведаю, што вы цішком ладзіце гулянкі: у вашых вокнах святло гарыць усю ноч!
Калі табе так здаецца, то табе што хочаш здасца, бесклапотна адказала Мюмла. Ты не бачыў Маленькую Мю?
He крычы ты! голасна ўсклікнуў Дзядзька Скрут. Я выдатна ўсё чую, толькі рыбу мне распужаеш!
Яна і так даўно распужаная, сказала Мюмла і пабегла далей.
Дзядзька Скрут фыркнуў і ўтуліўся пад парасон. Ягоны ручай заўсёды быў поўны рыбы. Ён паглядзеў у бурую ваду, што набрынялай бліскучай масай цякла пад масток. Яна несла з сабой тысячы напаўпатанулых рэчаў, што дрэйфавалі міма і сплывалі прэч, увесь час міма
і прэч... Дзядзьку Скруту забалелі вочы, ён прымружыўся, каб убачыць свой ручай чысты, з пясчаным дном і шпаркімі мігатлівымі рыбкамі...
«Нешта тут не так, трывожна падумаў Дзядзька Скрут. Масток сапраўдны, правільны масток. А вось я сам зусім новы...» Думкі сплылі прэч, і ён заснуў.
На верандзе, накрыўшы ногі коўдрамі, сядзела Філіф'ёнка. Яна выглядала так, быццам уся даліна належыць ёй, толькі яна не надта гэтаму радая.
Здароў, сказала Мюмла. Яна адразу ўбачыла, што дом пусты.
Добры дзень, адказала Філіф'ёнка з халоднай прыязнасцю, з якой звычайна звярталася да мюмлаў. Яны з'ехалі. He сказаўшы ні слова. Можна толькі парадавацца, што дзверы ў дом не замкнулі!
Яны ніколі не замыкаюць, сказала Мюмла.
Замыкаюць, прашаптала Філіф'ёнка і даверліва нахілілася наперад. Замыкаюць. Шафа для бялізны наверсе замкнёная! Там, нябось, і хаваюць свае каштоўнасці, усё, што ім дарагое!
Мюмла разглядала Філіф'ёнку яе поўныя роспачы вочы, каляныя пасмы валасоў, усе да адной сціснутыя заколкамі, і баа з лісіцы, што кусала сябе за хвост. Філіф'ёнка не зллянілася. На садовай сцяжынцы паказаўся Хемуль ён зграбаў лісце. Следам за ім бег хомсік і збіраў лісце ў кошык.
Здароў, сказаў Хемуль. 1 ты тут?
А хто гэты вось? спытала Мюмла.
Я прынесла з сабой падарунак, сказала за яе спінай Філіф'ёнка.
50
51
I
Гэта хомса, патлумачыў Хемуль. Ён мне крыху дапамагае па садзе.
Вельмі прыгожую парцалянавую вазу для Мумімамы! рэзка сказала Філіф'ёнка.
Вунь як, сказала Мюмла. А ты, значыць, лісце зграбаеш.
Так, прыемная праца, пацвердзіў Хемуль.
Раптам Філіф’ёнка закрычала:
Нельга чапаць старое лісце! Гэта небяспечна! Там поўна гнілі!
Яна адскочыла да веранды, узмахнуўшы коўдрамі.
Бактэрыі! крычала яна. Чарвякі! Вусені! Казюркі! He чапайце іх!
Хемуль зграбаў лісце далей. Яго ўпарты бязвінны твар нахмурыўся, і ён панура паўтарыў:
Я стараюся для Мумітаты.
Я ведаю, пра што кажу, пагрозліва сказала Філіф’ёнка і падышла бліжэй.
Мюмла паглядзела на іх. «Старое лісце? падумала яна. Якія яны дзіўныя...» Яна ўвайшла ў дом і паднялася наверх. Там было вельмі халодна. Паўднёвы гасцявы пакой быў такі самы, як раней: белая камода, пабляклая карціна з выявай даўняга шторму, блакітная пуховая коўдра. Гарлач для вады, каб мыць лапы, стаяў пусты, з мёртвым павуком на дне. Пасярод пакоя стаяла валізка Філіф'ёнкі, а на ложку ляжала ружовая начная кашуля.
Мюмла занесла валізку і кашулю ў паўночны гасцявы пакой і зачыніла іх там. Паўднёвы пакой ейны гэтак жа дакладна, як і тое, што яе стары грабеньчык ляжыць на камодзе пад сурвэткай з вафельнай тканіны. Яна прыўзняла сурвэтку грэбень быў там. Мюмла села пры акне, распусціла прыгожыя доўгія валасы і пачала іх расчэсваць. Унізе доўжылася ранішняя сварка, але яе было не чуваць праз шыбы.
Мюмла расчэсвалася і расчэсвалася, валасы патрэсквалі ад маленькіх электрычных разрадаў і рабіліся ўсё болей бліскучымі; яна безуважна разглядала вялікі сад, які восень перамяніла і зрабіла незнаёмым, пустэльным краявідам. Дрэвы нагадвалі шэрыя кулісы, завесы ў імжы, за якімі не было нічога, апрача іншых завес. Бязгучная сварка каля веранды працягвалася. Яны махалі лапамі, мітусіліся, здаваліся такімі ж няіснымі, як і сад. Акрамя хомсы. Той стаяў нерухома, уперыўшыся сабе пад ногі.
На даліну напоўз шырокі цень насоўваўся новы дождж. На мастку паказаўся Снусмумрык. Гэта быў ён больш ні ў кога няма такой зялёнай апраткі. Ён
52
53
спыніўся каля бэзу, паглядзеў. Потым падышоў бліжэй цяпер яго хада была іншай, больш павольнай. Мюмла адчыніла акно.
Хемуль адкінуў граблі ўбок.
Усёстараешся, каб парадакбыў, і вось,сказаў ён.
Філф'ёнка вымавіла ў паветра:
У часы Мумімамы ўсё было інакш!
Хомса стаяў ды глядзеў на яе боцікі ён бачыў, што яны ёй цесныя. Паліў дождж. Апошнія засмучаныя лісты адчапіліся ад галінак і апалі на веранду, дождж мацнеў і мацнеў.
Здароў, сказаў Снусмумрык.
Яны паглядзелі адно на аднаго.
Здаецца, дождж пайшоў, нервова сказала Філіф'ёнка. Дома нікога.
А Хемуль сказаў:
Як цудоўна, што ты прыйшоў!
Снусмумрык няўцямна, з сумневам варухнуў лапай і схаваўся ў цень свайго капелюха. Ён павярнуўся і падаўся назад да рэчкі. Хемуль і Філіф'ёнка пайшлі следам. Яны ішлі на адлегласці, пачакалі, пакуль ён паставіць каля мастка намёт, паглядзелі, як ён у яго залез.
Як цудоўна, што ты прыйшоў, паўтарыў Хемуль.
Яны пастаялі яшчэ крыху, чакаючы пад дажджом.
Ён спіць, прашаптаў Хемуль. Стаміўся.
Мюмла бачыла, як яны вяртаюцца да дома. Яна зачыніла акно і дбайна сабрала валасы ў тугі прыгожы вузельчык.
Няма нічога прыемнейшага за тое, каб атрымліваць асалоду, і няма нічога прасцейшага за гэта. Мюмле не было шкада тых, каго яна сустракала, а потым забывала, і яна ніколі не ўмешвалася ў чужыя справы. Яна назірала турботамі іншых са спакойным здзіўленнем.
Пуховая коўдра была блакітная. Шэсць гадоў Мумімама збірала гагачы пух, і цяпер коўдра ляжала ў паўднёвым гасцявым пакоі пад вязаным карункавым пакрывалам і чакала таго, хто любіць атрымліваць асалоду. Мюмла вырашыла пакласці ў ногі грэлку: яна ведала, дзе яе знайсці. Кожныя пяць дзён яна будзе мыць валасы дажджавой вадой. Калі спусцяцца прыцемкі, крыху паспіць. А вечарамі кухня будзе цёплая ад гатавання ежы.
Можна легчы на мастку і глядзець, як праплывае вада. А можна бегаць або пераходзіць забалаць у чырвоных боціках. Яшчэ можна скруціцца абаранкам і слухаць, як па даху грукае дождж. Атрымліваць асалоду вельмі проста.
Лістападаўскі дзень павольна хіліўся да вечара. Мюмла залезла пад пуховую коўдру, выцягнула ногі так, што аж костачкі затрашчалі, і скруціла пальцы вакол цёплай грэлкі. На дварэ ішоў дождж. Праз пару гадзін яна дастаткова прагаладаецца для Філіф’ёнчынай вячэры і, можа быць, захоча пагутарыць. А пакуль ёй не трэба рабіць нічога толькі занурыцца ў сваё цяпло. Увесь
54
55
свет стаў вялікаю мяккаю коўдрай, якая ахінула мюмлу, пакінуўшы астатняе звонку. Мюмла ніколі нічога не сніла яна спала, калі ёй хацелася спаць, і прачыналася, калі варта было прачнуцца.
10
У намёце было цёмна. Снусмумрык вылез са спальніка: пяць тактаўтак і не падступілі бліжэй. Hi следу музыкі. Звонку было зусім ціха, дождж перастаў. Ён вырашыў падсмажыць сала і пайшоў да хлява па дровы.
Калі загарэўся агонь, Хемуль з Філіф'ёнкай зноў падышлі да намёта пастаялі, паглядзелі, нічога не кажучы.
Снусмумрык спытаў:
Вы ўжо вячэралі?
Мы не можам, адказаў Хемуль. Мы не можам дамовіцца, хто будзе мыць посуд.
Хомса, сказала Філіф'ёнка.
He, не хомса, сказаў Хемуль. Ён мне крыху дапамагае па садзе. Домам павінны займацца Філіф’ёнка і Мюмла: гэта справа жаночая, ці не так? Хіба я не слушна кажу? Я гатую каву, парадкую ўсё. А Дзядзька Скрут занадта стары, то хай сабе робіць што хоча.
57
Хемулям абы ўвесь час наводзіць парадак! усклікнула Філф'ёнка.
Абодва паглядзелі на Снусмумрыка, адчайна і пільна.
«Мыць посуд, падумаў ён. Яны нічога не разумеюць. Мыць посуд гэта пабоўтаць талеркай у ручаі, спаласнуць лапы і выкінуць зялёны ліст гэта ж зусім нічога. Пра што яны гавораць?»
Хемулям абы ўвесь час наводзіць парадак хіба не так? спытала Філіф’ёнка. А тут сур'ёзныя рэчы!
Снусмумрык падняўся, яны крыху палохалі яго. Ён паспрабаваў прыдумаць, што сказаць ім, але нічога не здавалася ўцямным і слушным.