• Газеты, часопісы і г.д.
  • У канцы лістапада  Тувэ Янсан

    У канцы лістапада

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 164с.
    Мінск 2022
    146.32 МБ
    «Я мусіў бы навучыцца хадзіць пад ветразем,  падумаў Хемуль.  Але мне заўсёды не стае часу...»
    Раптам Хемуль падумаў, што ўсё, чым ён дагэтуль займаўся,  гэта перасоўваў з месца на месца рэчы або казаў, дзе яны павінны стаяць,  і на міг прасвятлення задумаўся, што б адбылося, калі б ён перастаў гэта рабіць.
     А мабыць, нічога. Падхапіў бы хтонебудзь іншы, адказаў сам сабе Хемуль і паставіў зубную шчотку ў шклянку. Ён здзівіўся і крыху спалохаўся сваіх слоў, па спіне прабеглі дрыжыкі, як пры ўдарах гадзінніка ў навагоднюю ноч, і ў наступную секунду ён падумаў: «Але калі так, то я проста мушу выйсці ў мора...» Потым яму зрабілася зусім блага, ён падышоў да ложка і сеў.
    «Нічога не разумею,  думаў няшчасны Хемуль.  Навошта я так сказаў? Пра некаторыя рэчы нельга задумвацца, не варта занадта ў іх паглыбляцца». Ён адчайна шукаў штонебудзь прыемнае, што прагнала б ранішні смутак, ён шукаў і шукаў, і ўрэшце яму да галавы прыйшоў далёкі і мілы летні ўспамін. Хемуль успомніў Мумідол. Ён быў там страшэнна даўно, але адна рэч запомнілася яму вельмі выразна. Паўднёвы гасцявы пакой. Як цудоўна было прачынацца там уранку! Акно адчыненае, лёгкі летні ветрык уздымае белыя фіранкі, аконная зашчапка ціха пагруквае на ветры... I муха, што б'ецца ўстоль. I ніякай мітусні. Кава чакала на верандзе, усё было проста і ішло само сабой.
    Была там і сям'я  яе ён памятаў не так выразна. Яны хадзілі то там, то сям, займаліся сваім, чымсьці прыемным і няўцямным карацей, сям'я. Тату ён памятаў крыху ясней  і, мабыць, татаву лодку. I прычал. Але больш за ўсё  гэтае адчуванне, калі прачынаешся ўранку радасны.
    птхйЯІШШ.
    26
    27
    Хемуль устаў, пайшоў па зубную шчотку, схаваў яе ў кішэню. Ён больш не пачуваўся блага  ён адчуваў сябе зусім новым хемулём.
    Ніхто не бачыў, калі Хемуль сышоў  без валізы, без парасона, не развітаўшыся з суседзямі.
    Хемуль кепска арыентаваўся на мясцовасці. Ён некалькі разоў губляў дарогу, але гэта яго не трывожыла і не злавала.
    «Мне ніколі яшчэ не даводзілася блукаць,  бадзёра думаў ён.  I я раней ніколі не прамакаў наскрозь!» Ён узмахваў лапамі і адчуваў сябе як у той песні, дзе нехта ідзе пад дажджом за тысячу міль ад дому, самотны, дзікі і свабодны. Які шчаслівы быў Хемуль! Хутка ён будзе піць на верандзе цёплую каву.
    Прыблізна за кіламетр на ўсход ад Мумідола Хемуль выйшаў да ракі. Ён задумліва агледзеў цёмную вадзяную плынь, і яму прыйшло да галавы, што жыццё  як рака. Некаторыя плывуць па ёй павольна, некаторыя хутка, а з некаторымі здараецца крушэнне. «Раскажу Мумітату, сур'ёзна падумаў Хемуль.  Памойму, гэта зусім новая думка. Трэба ж, як лёгка прыходзяць сёння думкі і якім усё зрабілася простым! Варта юлькі выйсці за дзверы ды капялюш набакір, ну! Мабыць, спушчу лодку на ваду. Выйду ў мора. Сцісну ў лапах стырно... Сцісну ў лапах стырно...»  паўтарыў Хемуль. Ён адчуваў сябе да болю шчаслівым. Ён зацягнуў папругу на вялікім жываце і пайшоў далей уздоўж ракі.
    Калі Хемуль дабраўся да месца, даліна была ўся ў густой шэрай імжы. Ён пайшоў проста ў сад і збянтэжана спыніўся. Штосьці было нетак. Усё было гэткаежі адначасова не такое. Звялы лісток закружляў у паветры і прыліп да ягонага носа.
     He, глупства якое!  усклікнуў Хемуль.  Гэта ж ніякае не лета, ну. Гэта восень!
    Чамусьці Мумідол яму заўсёды ўяўляўся летнім, Ён прайшоў далей, да дома, спыніўся перад ганкам, што вёў на веранду, і паспрабаваў паспяваць ёдлем. He атрымалася. Тады ён крыкнуў:
     Хі! Ху! Гэй, вы, стаўце каву на агонь!
    Нічога не адбылося. Хемуль крыкнуў яшчэ раз, крыху пачакаў.
    «Зараз я з іх пажартую»,  падумаў Хемуль. Ён наставіў каўнер, нацягнуў на самы нос капялюш, знайшоў граблі каля бочкі з вадой і пагрозліва ўзняў іх над галавою. I загарлаў:
    28
    29
     Адчыняйце ў імя закона!
    Ён заціх і чакаў, трасучыся ад смеху. Дом маўчаў. Заняўся дождж  ён ліў і ліў на хемуля, які чакаў на дварэ, і ўвесь дзень не было чуваць нічога, акрамя шолаху залевы.
    6
    Хомса Бімс ніколі не бываў у Мумідоле, але ён не заблукаў. Шлях быў вельмі доўгі, а хомсавы ножкі караценькія. Паўсюль былі глыбокія лужыны, слота і вялікія камялі дрэваў, якія паваліліся ад старасці або непагадзі. Іх выдраныя карані ўздымалі ў паветра вялізныя камы глебы, а пад імі ў чорных ямінах блішчала вада. Хомса іх абмінаў, ён абыходзіў кожную балаціну і кожнае tokos акно і ні разу не заблукаў. Ён адчуваў сябе вельмі шчаслівым, таму што ведаў, чаго хоча. Лес пах смачна, нават смачней за Хемулёву лодку.
    Сам Хемуль пах старой паперай і заклапочанасцю. Хомса гэта ведаў. Аднойчы Хемуль прыйшоў да лодкі, пастаяў, паўздыхаў, пацягнуў крыху за брызент дый пайшоў сабе.
    Акурат цяпер дажджу не было, але ў лесе стаяў туман, і было вельмі прыгожа. Там, дзе пагоркі спускаліся
    31
    да Мумідола, лес гусцеў, лужыны пакрысе ператварыліся ў ручаінкі, іх рабілася ўсё больш; хомса ішоў паміж соцень ручаёў і вадаспадаў, і ўсе яны рухаліся у адным з ім напрамку.
    Цяпер даліна была зусім блізка  вось ён ужо і там. Ён пазнаў бярозы: ствалы ў іх былі бялейшыя, чым у іншых далінах. Усё светлае тут было святлейшае, а ўсё цёмнае  цямнейшае. Хомса Бімс стараўся ступаць бясшумна і вельмі павольна. Ён прыслухаўся. Хтосьці ў даліне калоў дровы. Гэта тата  рыхтуецца да зімы. Хомса пайшоў яшчэ цішэй, ягоныя лапкі ледзьве краналіся моху. Рэчка выйшла яму насустрач  вось масток і дарога.
    Тата перастаў калоць, цяпер шумела толькі рачная плынь, у якую збягаліся ўсе раўчукі і большыя ручаіны, каб рушыць далей да мора.
    «Я прыйшоў»,  падумаў хомса Бімс. Ён перабраўся цераз масток і пакрочыў у сад  дакладна як у ягоных аповедах: ды ён і не мог зрабіць іначай. Дрэвы ў лістападаўскім тумане стаялі голыя, але на міг апрануліся ў зелень, па траве заскакалі сонечныя плямы, і хомса адчуў родны і такі пяшчотны водар бэзу.
    Ён прабег да самага хлява, і тут у нос яму шыбануў іншы пах  пах старой паперы і заклапочанасці. Хемуль сядзеў на ганку хлява, трымаючы ў лапах сякеру з пашчэрбленым вастрыём, бо ён трапляў ім па цвіках. Хомса Бімс спыніўся. «Гэта Хемуль,  падумаў ён.  Вось які ён».
    Хемуль узняў вочы.
     Здароў,  сказаў ён.  Я думаў, тут Мумітата. He ведаеш, куды ўсе падзеліся, га?
     He,  адказаў хомса.
     У іх тут усё ў цвіках,  патлумачыў Хемуль і прыўзняў сякеру.  Старыя дошкі, усялякае ламачча з цвікамі!
    Было прыемна, што ёсць з кім паразмаўляць.
     А мне вось прыйсці нешта захацелася,  сказаў Хемуль. Вось і завітаў сюды папростаму, як заведзена ў старых знаёмых.
    Ён засмяяўся і паставіў сякеру ў хлеў.
     Слухай што, хомса,  сказаў ён.  Вазьмі гэта і занясі на кухню, хай падсушыцца. Ты складзі, каб адна так, а другая гэтак ляжала. А я пайду тым часам згатую кавы. Кухня справа, на заднім баку.
     Я ведаю,  адказаў Бімс.
    Хемуль пайшоў да дома, а хомса Бімс пачаў збіраць дровы. Ён зразумеў, што Хемуль не прывык іх калоць, але, відаць, яму было весела. Дровы пахлі смачна.
    32
    33
    Хемуль прынёс у залу паднос з кавай і паставіў яго на авальны столік з чырвонага дрэва.
     Звычайна ранішнюю каву п'юць на верандзе, сказаў ён.  Але новым гасцям падаюць у зале.
    Крэслы былі абабітыя барвовым аксамітам, на спінцы кожнага ляжала карункавая сурвэтка. Хомса асцярожна агледзеўся ва ўрачыстым, строгім пакоі. Ён не наважыўся сесці: мэбля была занадта прыгожая. Кафляная печка да самай столі была ў арнаменце з хваёвых шышак, у яе быў вышыты перлінамі шнурок ад юшкі і масянжовыя дзверцы. Камода таксама была бліскучая, з пазалочанымі ручкамі на шуфлядах.
     Ну, чаго не сядаеш?  спытаў Хемуль.
    Хомса прысеў на самы краёчак крэсла, уперыўся ў партрэт над камодай. 3 партрэта пазіраў нехта кудлаты і шэры, са злымі, блізка пасаджанымі вочкамі і з хвастом. У яго быў незвычайна вялікі нос.
     Гэта іхні продак,  патлумачыў Хемуль.  3 тых часоў, калі яны жылі ў запечку.
    Хомсаў позірк перасунуўся да сходаў, што знікалі ў цемры пустога паверха, ён уздрыгнуў і сказаў:
     Можа, на кухні цяплей?
     Думаю, ты маеш рацыю,  сказаў хемуль.  Напэўна, на кухні ўтульней.
    Ён зноў узяў паднос, і яны пакінулі пустую залу.
    Увесь дзень яны не размаўлялі пра сям’ю, якая пакінула дом. Хемуль хадзіў па садзе, зграбаў апалае лісце і балбатаў пра ўсё, што прыходзіла яму ў галаву, а хомса хадзіў следам, збіраў лісце ў кошык і амаль нічога не казаў.
    Хемуль крыху пастаяў перад татавым блакітным шкляным шарам, паўзіраўся.
     Садовае ўпрыгожанне,  сказаў ён.  Калі я быў малы, яны звычайна былі пасярэбраныя.
    I ён узяўся далей зграбаць лісце.
    Хомса Біллс не глядзеў на шкляны шар. Ён не хацеў разглядаць яго, пакуль не застанецца адзін. Шкляны шар быў цэнтрам даліны, у ім заўсёды адлюстроўваліся тыя, хто тут жыве. Калі сям'я дзесьці ёсць, яе можна будзе разгледзець у глыбокім блакіце шара.
    Надвячоркам Хемуль зайшоў у залу і завёў татаў насценны гадзіннік. Той запусціўся, пачаў біць, як шалёны, хутка і няроўна, а потым пайшоў. Цяпер ён такаў мерна і вельмі спакойна, і зала зноў ажыла. Хемуль падышоў
    34
    35
    да барометра  вялікага, з цёмнага чырвонага дрэва, багата аздобленага арнаментам,  пастукаў па ім і ўбачыў, што будзе «няўстойлівае надвор’е». Потым Хемуль вярнуўся на кухню і сказаў:
     Усё наладжваецца! Ну што, распалім новы агонь і зварым яшчэ трошкі кавы, га?
    Ён запаліў кухонную лямпу і адшукаў у кладоўцы крыху сухарыкаў з карыцай.
     Сапраўдныя карабельныя сухары,  патлумачыў Хемуль. Яны мне нагадваюць пра маю лодку. Еш, хомса. Ты занадта худы.
     Вялікі дзякуй,  сказаў хомса.
    Хемуль быў крыху ўзрушаны, ён нахіліўся над сталом і сказаў:
     Мой ветразнік  клінкернай будовы. Хіба нешта ў гэтым свеце можа параўнацца з вясновым спускам лодкі на ваду?
    Хомса вадзіў сухарыкам у каве і нічога не казаў.
     Вось так чакаеш, чакаеш,  працягваў Хемуль.  А потым нарэшце ставіш ветразь і выпраўляешся ў вольнае мора.
    Хомса паглядзеў на Хемуля зпад чупрыны. Урэшце сказаў:
    Угу.
    Хемуля агарнула раптоўная самота: у доме было занадта ціха. Ён сказаў:
     He заўсёды паспяваеш зрабіць тое, што хочаш. Ты іх ведаў?
     Маму ведаў,  адказаў хомса Бімс.  Астатнія крыху туманныя.
     Вось і для мяне таксама!  усклікнуў Хемуль, узрадаваны, што хомса нарэшце нешта сказаў.  Я ніколі іх надта пільна не разглядаў, яны  ці разумееш?  проста былі...