У канцы лістапада
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 164с.
Мінск 2022
Мне заўсёды падабалася, калі жанчыны прыбіраюцца, сказаў Дзядзька Скрут. Яе хтонебудзь папярэдзіў, каб не чапала шафу продка?
Але ў шафе ўжо было прыбрана, прычым з падвойнай стараннасцю. Адзінае, што Філіф'ёнка не чапала, гэта люстэрка з унутранага боку дзвярэй шафы. Яго яна пакінула запыленым.
Пакрысе імпэт захапіў усіх, акрамя Дзядзькі Скрута. Яны насілі ваду, вытрасалі дываны, шаравалі падлогу там і сям, атрымалі кожны па акне і вымылі шыбы, а калі згаладаліся, то пайшлі ў кладоўку і адшукалі рэшткі ўчорашняй святочнай вячэры. Філіф'ёнка нічога не ела і не размаўляла на такое ў яе не было ні часу, ні жадання! Часам яна насвіствала, яна была лёгкая і гнуткая,
яна рухалася, бы вецер то яна тут, то ўжо там. Яна забылася на адзіноту і страх і думала на хаду: «Што гэта са мной здарылася? Я была быццам вялікі шэры камяк пылу... I з чаго б?» Гэтага яна не магла ўспомніць.
Так увесь гэты вялікі, бліскучы дзень прыборкі падышоў да канца і дзякуй, што без дажджу. Калі спусціліся прыцемкі, усё было на сваіх месцах, чыстае, адшараванае, праветранае, і дом здзіўлена таропіўся ва ўсе
138
139
бакі свежавымытымі шыбамі. Філіф'ёнка зняла з галавы ручнік і павесіла мамін фартух назад на кручок.
Ну, вось і ўсё, сказала яна. А цяпер вярнуся дадому і прыбяруся ў сябе таксама. Даўно трэба.
Яны ўсе сядзелі на ганку веранды. У такі позні час было вельмі халодна, але прадчуванне расстання і перамен трымала іх разам.
Дзякуй, што прыбрала дом,са шчырай пашанай сказаў хемуль.
— Heтрэба дзякаваць, — адказала Філіф'ёнка.Я проста не магла стрымацца. I вам так варта рабіць. Я маю на ўвазе Мюмле.
Ведаеце, ёсць адна дзіўная рэч, сказаў Хемуль. Мне часам здаецца, быццам усё, што мы гаворым і робім, і ўсё, што адбываецца, ужо некалі было. Разумееце, га? Усё як бы тое самае.
А чаму яно мусіць быць не тым самым? спытала Мюмла. Хемуль ён заўсёды хемуль, і з ім здараецца адно і тое. А з мюмламі часам бывае, што яны збягаюць, каб не прыбірацца! Яна зарагатала і пляснула лапамі па каленках.
Ты ніколі такі незменішся?пацікавілася Філіф’ёнка.
Вельмі спадзяюся! адказала Мюмла.
Дзядзька Скрут пераводзіў позірк з аднаго на другога, ён вельмі стаміўся ад іхняга прыбірання і балбатні пра рэчы, ад якіх нічога не робіцца больш сапраўдным.
Халодна тут, сказаў ён. Ён цяжка падняўся і зайшоў у дом.
Будзе снег, сказаў Снусмумрык.
Наступнай раніцай пайшоў першы снег дробная вострая крупка, непрыемны холад. Філіф’ёнка і Мюмла стаялі на мастку і развітваліся, Дзядзька Скрут яшчэ не прачнуўся.
Мы вельмі плённа прабавілі час, сказаў Хемуль. Спадзяюся, мы аднойчы пабачымся зноў, ужо з мумісям'ёй.
Тактак, безуважна сказала Філіф’ёнка. Перадайце толькі, што парцалянавая ваза ад мяне. Якая там марка ў твайго гармоніка?
«Гармоніян2», сказаў Снусмумрык.
140
141
^^
Добрай дарогі, прамармытаў хомса Бімс.
А Мюмла сказала:
Цмокніце ад мяне Дзядзьку Скрута ў hoc. I запомніце, што ён любіць агуркі і што рэчка гэта ручай!
Філіф’ёнка падняла валізку.
1 сачыце, каб ён прымаў лекі, строга сказала яна. Хоча ён ці не хоча. Сто гадоў гэта вам не жартачкі. I можаце час ад часу ладзіць хатнія вечары.
Яна рушыла па мастку, не азірнуўшыся, Мюмла пайшла следам. Яны зніклі ў замеці, атуленыя сумам і палёгкай, якія звычайна прыходзяць пасля расстання.
Снег ішоў увесь дзень, і холад зрабіўся мацнейшы. Пабялелы дол, развітанне, вымыты домусё надавала гэтаму дню адчуванне спыненасці і задумення. Хемуль пастаяў, паглядзеў на сваё дрэва, адпілаваў планку і пакінуў яе ляжаць. Потым ён толькі стаяў і глядзеў. Часам заходзіў у дом і пастукваў па барометры.
Дзядзька Скрут ляжаў у зале на канапе і разважаў над зменамі ў рэчах. Мюмла казала слушна. Зусім знянацку ён адкрыў для сябе, што ручай гэта рачулка, бурая рачулка, што выгіналася ў сваіх заснежаных берагах і проста была не чым іншым, як бурай рачулкай. Цяпер ён больш не зможа лавіць рыбу. Ён паклаў на голаў аксамітную падушачку і ўспомніў свой родны вясёлы ручай. Ён усё больш і больш успамінаў, як беглі ручаі і як ішлі дні ў тыя даўнія часы, калі вялася рыба, калі ночы былі цёплыя і светлыя і ўвесь час штонебудзь здаралася. Каб усё паспяваць, ён бегаў так, што потым адвальваліся ногі, спаў похапкам, з усяго смяяўся... Дзядзька Скрут пайшоў пагаманіць з продкам. I
Здароў, сказаў ён. Снег ідзе. Чаму цяпер здараецца толькі дробнае, чаму ўсё так драбнее? Дзе мой ручай?
Дзядзька Скрут змоўк, ён стаміўся размаўляць з сябрам, які ніколі не адказвае.
Ты занадта стары, сказаў ён і грукнуў кіем. А цяпер, як прыйдзе зіма, зробішся яшчэ старэйшым. Узімку страшэнна старэеш.
Дзядзька Скрут паглядзеў на сябра і пачакаў. Усе дзверы на гарышчы стаялі адчыненыя, за імі былі пустыя
142
143
чысценькія пакоі, усё зачыненае і прыемнанядбайнае знікла, дываны ляжалі сур'ёзнымі квадратамі, стаяў холад, і ўсё гэта было залітае снежным зімовым святлом. △зядзьку Скрута ахапіў гнеў і самота, ён крыкнуў:
Ну што?! Скажы ўжо штонебудзь!
Але продак не адказаў, ён стаяў у начным халаце, аж занадта доўгім, і маўчаў, вырачыўшы вочы.
Выйдзі ты са сваёй шафы, строга сказаў Дзядзька Скрут. Выйдзі паглядзі. Яны ўсё паперараблялі, цяпер толькі мы ведаем, як усё было спачатку!
Дзядзька Скруттыцнуў продка ўжывот, і даволі моцна. Пачуўся дзынк, старое люстра трэснула, адчапілася ад дзвярэй шафы, звалілася долу, і толькі ў адным доўгім і вузкім аскепку застыў на момант разгублены твар продка потым упаў і той, і Дзядзька Скрут застаўся самнасам з карычневым аркушам паперы, які не казаў яму нічога.
Во як, сказаў Дзядзька Скрут. Ён сышоў. Раззлаваўся і сышоў.
Дзядзька Скрут сеў перад агнём, што гарэў у пліце, і задумаўся. Пры кухонным стале, расклаўшы перад сабой кучу чарцяжоў, сядзеў Хемуль.
Штосьці не так са сценамі, сказаў ён. Няправільны нахіл, і праз іх правальваешся. Іх немагчыма прыладзіць да галін.
«Магчыма, ён пайшоў залягаць у спячку», думаў Дзядзька Скрут.
Калі разважыць, сказаў Хемуль, калі разважыць, сцены толькі знявольваюць. Калі ты на дрэве, дык прыемней, мабыць, глядзець у ноч і назіраць за тым, што
дзеецца вакол, га?
Мабыць, вялікія рэчы адбываюцца ўвесну, сказаў сам сабе Дзядзька Скрут.
Што ты сказаў? недачуў Хемуль, Так прыемней?
He, не слухаючы, сказаў Дзядзька Скрут. Нарэшце ён ведаў, што мусіць рабіць, гэта было так проста! Ён прапусціць зіму, пераскочыць яе адным махам і апынецца ў красавіку. I ніякага табе клопату, зусім ніякага! Толькі зрабіць утульную ямінку і хай усё ідзе сваім парадкам. А калі ён прачнецца, усё будзе такім, якім мусіць быць. Дзядзька Скрут пайшоў у кладоўку і зняў з паліцы супніцу з хвояй, ён адчуваў страшэную радасць і раптоўную санлівасць. Ён прайшоў паўз задуменнага хемуля і сказаў:
Бывай здароў! Я ў спячку.
Бывай, бывай, безуважна сказаў Хемуль. Калі дзверы зачыніліся, ён прыўзняў нос і паглядзеў услед Дзядзьку Скруту, а потым ізноў паглыбіўся ў складанае мастацтва канструявання дамоў на клёнах.
Тым вечарам неба было зусім яснае. Тонкі лёд патрэскваў пад лапамі хомсы, калі ён ішоў садам. Сцюжа напоўніла даліну цішынёй, снег пакрыў сваім святлом схілы пагоркаў. Шкляны шар быў пустым. Ён быў проста прыгожым блакітным шарам са шкла. А вось чорнае неба было поўнае зорак, мільёнаў іскрыстых, зіхоткіх дыяментаў гэта былі зімовыя зоркі, яны ззялі ад холаду,
Зіма прыйшла, сказаў хомса, уваходзячы ў кухню.
Хемуль вырашыў, што ў дамку прыемней без сцен,
144
145
бакоў: зіма магла надарыцца халодная. Шафа пяшчотна пахла спецыямі. У пляшцы заставаўся каньяк роўна столькі, каб хапіла на асвяжальны вясновы аперытыў у красавіку.
з адной падлогай. Ён з палёгкаю згарнуў свае паперы і сказаў:
Дзядзька Скрут залёг у спячку.
Ён забраў свае рэчы з сабой? спытаў хомса.
Навошта яны яму? здзіўлена сказаў Хемуль.
Той, хто кладзецца ў спячку, пасля сну, вядома, вельмі маладзее, і ў спячцы яму не трэба нічога, толькі каб яго пакінулі ў спакоі. Але хомса падумаў, што калі прачынаешся, важна ведаць, што хтосьці пра цябе клапаціўся, пакуль ты спаў. Таму ён знайшоў рэчы △зядзькі Скрута і паставіў іх перад шафай для бялізны. Ён накрыў Дзядзьку Скрута пуховай коўдрай і акуратна падаткнуў яе з усіх
146
20
Калі Дзядзька Скрут залёг у шафе ў спячку, у даліне ўсё пацішэла яшчэ больш. Часам было чуваць, як хемуль б'е малатком на клёне, часам даносіўся стукат сякеры ў хляве. Але найчасцей была поўная цішыня. Усе здароўкаліся, але размаўляць нікому не хацелася. Кожны чакаў канца свайго аповеду.
Час ад часу хтонебудзь заходзіў у кладоўку паесці. Каўнік цэлы дзень стаяў на пліце, каб не астыць.
Цішыня даліны была вельмі прыемная і лагодная, і яны лепш звыкаліся адзін з адным, калі не сустракаліся зашмат. Блакітны шкляны шар быў зусім пустым, гатовым запоўніцца хоць чым. Увесь час рабілася халадней.
I вось аднае раніцы нешта здарылася: падлога дамка на дрэве з трэскам абрынулася, а вялікі клён застаўся такім, якім быў да таго, як Хемуль узяўся будаваць.
Дзіўна, сказаў Хемуль. У мяне зноў такое адчуванне, што ўвесь час здараюцца адны і тыя ж рэчы.
Яны ўтрох стаялі пад клёнам і глядзелі на тое, што здарылася.
Можа, нясмела сказаў Бімс, можа, тату больш падабаецца сядзець проста на дрэве, без дома?
— Слушна кажаш,пагадзіўся Хемуль.Гэтаўягоным стылі, га? Я мог бы забіць цвік для штармавога ліхтара. Але неяк больш натуральна, калі ён будзе вісець на галінцы.
Яны зайшлі ў дом папіць кавы сёння яны пілі яе разам і са сподачкамі пад кубкамі.
Гэта ж як няшчасце яднае! сур 'ёзна сказаў Хемуль і памяшаў сваю каву. 1 чым зоймемся цяпер?
Будзем чакаць, сказаў хомса Бімс.
Гэта ясна, а я? сказаў Хемуль. Табе патрэбна толькі дачакацца, калі яны вернуцца, але для мяне ўсё паіншаму.
Чаму? спытаў хомса.
He ведаю, адказаў Хемуль.
Снусмумрык падліў сабе кавы і сказаў:
Пасля дванаццатай будзе вецер.
Ты заўсёды так кажаш! — абурыўся хомса.Хтосьці пытае, што яму рабіць, чаго чакаць, скардзіцца, што тут жахліва, а ты адно адказваеш, што будзе снег, ці вецер, ці яшчэ што, або прапаноўваеш пакласці яшчэ цукру...
Ты зноў раззлаваўся, здзівіўся Хемуль. Чаму ты злуешся так нячаста?