• Газеты, часопісы і г.д.
  • У канцы лістапада  Тувэ Янсан

    У канцы лістапада

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 164с.
    Мінск 2022
    146.32 МБ
    Пакуль Дзядзька Скрут гаварыў, Філіф’ёнка пачала раздаваць цёплыя бутэрброды з сырамтактоўна, але ўсё ж. Дзядзька Скрут суправаджаў позіркам кожны бутэрброд, ён глядзеў, як яны кладуцца на талеркі, ён павысіў голас і ўрэшце выгукнуў:
    Ты перашкаджаеш майму выступу!
     О, прабачце,  сказала Філіф'ёнка,  але яны цёплыя, толькі з печы...
     Бярыце, бярыце іх, давайце,  нецярпліва сказаў Дзядзька Скрут.  Але трымайце іх за спінай, каб не пакрыўдзіць яго яшчэ больш. I вазьміце з сабой кілішкі, каб мы маглі выпіць за ягонае здароўе.
    Філіф'ёнка прыўзняла папяровы ліхтар, і Дзядзька Скрут адчыніў шафу. Ён нізка пакланіўся. Продак пакланіўся таксама.
     Я не буду табе іх прадстаўляць,  сказаў Дзядзька Скрут.  Ты ўсё адно забудзеш, як іх завуць, ды гэта не так і важна.
    Ён працягнуў кілішак да продка  шкло дзынкнула, калі яны чокнуліся.
     Але я зусім нічога не разумею!  усклікнуў Хемуль.
    Мюмла штурханула яго па назе.
    1 вы таксама чокніцеся з ім,  сказаў Дзядзька Скрут і адступіў убок. 1 куды гэта ён падзеўся?
     Мы, пэўна, занадта маладыя, каб з намі чокацца,  паспешліва сказала Філіф'ёнка.  Ён можа раззлавацца...
     Мы крыкнем яму «ўра!» — прапанаваў Хемуль.  Раз, два, тры  ура! Ура! Ура!
    Калі яны вярнуліся ў кухню, Дзядзька Скрут павярнуўся да Філіф'ёнкі і зазначыў:
    128
    129
     He такая ўжо ты страшэнна маладая...
     Так, так,  безуважна адказала Філіф'ёнка. Яна задрала свой доўгі нос і прынюхалася. Прытхлы пах, брыдкі пах гніення. Яна паглядзела на Бімса. Ён адвёў вочы і падумаў: «Электрычнасць».
    Было прыемна зноў апынуцца ў цёплай кухні.
     А цяпер я хачу паглядзець на чарадзействы, паведаміў Дзядзька Скрут.  Ці ёсць тут хтонебудзь, хто зможа дастаць трусіка з майго капелюша?
     He. Зараз мой выступ,  з годнасцю сказала Філіф'ёнка.
     Я ведаю, што гэта будзе! закрычала Мюмла.  Гэта будзе вусцішная гісторыя пра тое, як нехта з нас выхо
    дзіць з пакоя, і яго з'ядаюць, і тады выходзіць наступны, і яго з'ядаюць...
     Гэта будзе тэатр ценяў,  нязмушана сказала Філіф'ёнка. Яна адышла да пліты і павярнулася да ўсіх. Гэта тэатр ценяў пад назвай «Вяртанне».
    Яна павесіла прасціну на хлебны шост пад дахам. Паставіла кухонную лямпу на скрыню для дроваў за прасціной, выйшла і задзьмула ліхтары, адзін за адным.
     А калі святло загарыцца зноў, апошні будзе з'едзены,  сказала сама сабе Мюмла.
    Хемуль шыкнуў. Філіф'ёнка знікла за прасціной, якая свяцілася вялікай белай плямай, усе глядзелі ў чаканні. Ціха, як шэпт, пачаў іграць Снусмумрык.
    I вось па белым палатне паплыў цень, чорны сілуэтгэта была лодка. На носе сядзеў нехта вельмі маленькі з прычоскай на макаўцы, падобнай да цыбулінкі.
    «Гэта Мю,падумала Мюмла.Яна якраз восьтакая. Але ж добра зроблена!»
    Лодка павольна плыла далей па палатняным моры ніколі яшчэ яна не плыла праз мора так ціха і натуральна,  і ў ёй была ўся сям'я: Мумітроль, мама са сваёй сумкай, прыхіленай да планшыра, і тата ў сваім цыліндры  ён руляваў на карме, яны плылі дадому. (Праўда, стырно атрымалася не вельмі ўдала.)
    Хомса Бімс глядзеў толькі на маму. Часу было досыць, каб разгледзець кожную дэталь; чорны цень зайграў фарбамі, здавалася, што сілуэты рухаюцца, а Снусмумрык іграў так праўдзіва, што ніхто не чуў музыкі, пакуль яна не скончылася. Сям'я прыбыла дадому.
    Гэта быўсапраўдны тэатр ценяў, — сказаў сам сабе △зядзька Скрут.  Я бачыў шмат ценевых тэатраў і памятаю іх усе. Але гэты быў найлепшы.
    130
    131
    Завеса апусцілася, выступ скончыўся. Філіф'ёнка задзьмула кухонную лямпу, і ў пакоі зрабілася цёмна. Усе сядзелі ў цемры нерухома і, крыху здзіўленыя, чакалі.
    Раптам Філіф'ёнка сказала:
     Я не магу знайсці запалкі.
    Цемра адразу зрабілася іншай. Яны пачулі, як дзьме вецер, здавалася, быццам кухня зрабілася большай, сцены рассунуліся, адступілі ў ноч, і ва ўсіх пачалі мерзнуць ногі.
     Я не магу знайсці запалкі!  рэзка паўтарыла Філіф'ёнка.
    Па падлозе скрыгатнула ножка крэсла, на стале нешта перакулілася. Усе ўскочылі, пачалі натыкацца ў цемры адно на аднаго, штосьці заблыталася ў прасціне і наляцела на крэсла. Хомса Бімс узняў галаву  там быў Звер, ён церся вялікім цяжкім целам аб сцяну каля задніх дзвярэй. Навальніца загрукатала зноў.
     Яны на парозе!  закрычала Філіф’ёнка.  Яны паўзуць сюды!
    Хомса Бімс прыклаў вуха да дзвярэй, прыслухаўся і не пачуў нічога, апрача ветру. Ён адсунуў засаўку і выйшаў, дзверы за ім бязгучна зачыніліся.
    Загарэлася газніца: Снусмумрык знайшоў запалкі. Хемуль збянтэжана засмяяўся.
     Глядзіце!  сказаў ён.  У мяне ўся лапа ў бутэрбродзе!
    Кухня зноў выглядала пазвычайнаму, але ніхто не сядаў за стол. I ніхто не заўважыў, што хомсы няма.
     Пакінем усё як ёсць,  нервова сказала Філіф'ёнка.  Нічога не прыбірайце. Я памыю посуд заўгра.
     Але ж вы не збіраецеся разыходзіцца па дамах?! ускрыкнуў Дзядзька Скрут.  Продак акурат пайшоў спаць, зараз пачнецца самае вясёлае!
    Але нікому не хацелася працягваць свята. Госці хутка і вельмі ветліва пазычылі адно аднаму добрай ночы, паціснулі лапы, і неўзабаве ў кухні зрабілася пуста. Перш чым сысці, Дзядзька Скрут тупнуў нагой і сказаў:
     Прынамсі, я быў апошнім!
    Выйшаўшы ў цемру, хомса ціха пастаяў на ганку і пачакаў. Неба было крыху святлейшае за горы, што вымалёўваліся хвалістымі абрысамі вакол Мумідола. Звер сядзеў ціха, але хомса адчуваў яго погляд.
    Бімс ціха паклікаў:
     Нумуліт... Маленькая радыялярыя з найпрасцейшых...
    Але адкуль Зверу было ведаць дзіўныя кніжныя назвы? Магчыма, ён быў настолькі збянтэжаны, што не ведаў нават, чаму гыркае.
    Бімс быў больш занепакоены, чым спалоханы. Ён трывожыўся, што нумуліт штонебудзь выкіне: ён жа вялікі і сярдзіты  пры тым, што вялікім і сярдзітым быць не звыкся. Хомса зрабіў няўпэўнены крок і адразу адчуў, што Звер адступіў.
     He трэба ўцякаць,  сказаў Бімс і патлумачыў:  Мы проста крыху адыдзем.
    Ён пайшоў далей па траве, а Звер адступаў няўклюдным безаблічным ценем, кустоўе трашчала і храбусцела на ягоным шляху.
    «Ён занадта вырас,  падумаў хомса.  Такому вялікаму яму не выжыць».
    132
    133
    Затрашчалі кусты язміну. Хомса спыніўся і прашаптаў:  Паціху ж ты, паціху...
    Звер загыркаў на яго. Хомса пачуў слабы шум дажджу, навальніца была вельмі далёка. Яны ішлі далей. Бімс увесь час размаўляў са сваім Зверам. Вось яны дайшлі да шклянога шара  гэтым вечарам ён быў яснаблакітны, і глыбокае зыбанне ясна праглядалася ў цемры.
     He варта і спрабаваць,  сказаў хомса.  Яны нам не па зубах. Нам іх нізашто не адолець. Вер мне.
    Нумуліт слухаў, але, магчыма, ён слухаў толькі хомсаў голас. Хомса мёрз, чаравікі прамоклі, ён нецярпліва сказаў:
     Зрабіся маленькім і схавайся! Так ты не выжывеш!
    Раптам шкляны шар памутнеў. Доўгія блакітныя хвалі адкрыліся ў глыбокую запамарочную прорву і сышліся зноў, жывёла з царства найпрасцейшых зрабілася маленькай і вярнулася ў родную стыхію. Татаў шкляны шар, які змяшчаў у сабе ўвесь свет і пра ўсё клапаціўся, адкрыўся разгубленаму нумуліту.
    Хомса Бімс вярнуўся ў дом і падняўся ў камору на гарышчы. Ён закруціўся ў рыбалоўную сетку і адразу заснуў.
    Калі ўсе разышліся, Філіф'ёнка засталася стаяць пасярод кухні, занурыўшыся ў думкі. Вакол быў разгром: гірлянды патаптаныя, крэслы перакуленыя, усё абкапана стэарынам з папяровых ліхтарыкаў. Яна падняла з падлогі бутэрброд, безуважна куснула яго і выкінула рэшту ў сметніцу.
     Свята ўдалося,  сказала сама сабе Філіф’ёнка.
    На дварэ зноў пайшоў дождж. Яна ўважліва прыслухалася, але не пачула нічога, апрача дажджу. Яны сышлі.
    Па шчырасці, Філіф’ёнка не адчувала сябе ні вясёлай, ні ўзрушанай, але і стомленай зусім не была. Здавалася, што ўсё застыла, і яна проста слухала. Снусмумрык пакінуў губны гармонік на стале, яна ўзяла яго, патрымала ў лапе, пачакала. Толькі дождж шумеў знадворку. Філіф'ёнка ўзняла гармонікі падзьмула ў яго, яна рухала ім туды і назад, прыслухоўвалася да гукаў. Яна села пры кухонным стале. Як там было  цідалу, цідалу... Было складана знайсці правільныя гукі  яна паспрабавала зноў, вельмі асцярожна перабіраючы іх, і калі знайшла першы, то другі атрымаўся сам сабой. Мелодыя праслізгвала міма, але вярталася. Відаць, трэба было не шукаць, а намацваць. Цідалі, цідалу яна злавіла цэлую нізку гукаў, і кожны быў на сваім неаспрэчным месцы.
    134
    135
    
    Гадзіну за гадзінай Філіф'ёнка грала на губным гармоніку, седзячы пры сталеўкухні, аддаўшыся намацванню гукаў. Гукі пачалі нагадваць мелодыі, а мелодыі ператвараліся ў музыку. Яна грала песні Снусмумрыка, яна грала свае, яна цалкам занурылася ў сябе і сваю пэўнасць. Яна не думала, чуюць яе іншыя ці не. Знадворку ў садзе было ціха, усё, што там поўзала, знікла  там была звычайная цёмная восень ды вецер, які ўсё мацнеў.
    Філіф’ёнка заснула пры стале, паклаўшы галаву на лапы. Яна салодка спала да паловы на дзявятую раніцы, а тады прачнулася, агледзелася і сказала сама сабе:
     Ну і гармідар! Сёння будзе генеральная прыборка.
    19
    Без дваццаці пяці дзевяць, пакуль ранак яшчэ патанаў у прыцемках, адно за адным паадчыняліся вокны, з кожнага падаконня звесіліся матрацы, пакрывалы і коўдры, і прыемны скразняк працяў увесь дом, узняўшы шчыльныя аблачынкі пылу.
    Філіф'ёнка прыбіралася. Кожны рондаль стаяў на пліце, грэючы ваду, шчоткі, анучы і балеі, прытанцоўваючы, выскачылі з шафаў, а парэнчы веранды ўпрыгожыліся дыванамі. Пачыналася грандыёзная генеральная прыборка, найвялікшая з тых, якую хтонебудзь калінебудзь бачыў. Усе стаялі на пагорку і дзівіліся, назіраючы, як Філіф'ёнка то выскоквае з дома, то забягае ў дом, носіцца туды і назад, з валасамі, падвязанымі ручніком, у фартуху Мумімамы, такім вялікім, што яна абматалася ім тройчы.
    Снусмумрык зайшоў на кухню пашукаць губны гармонік.
    137
     Ён на палічцы над плітой,  мімаходзь сказала Філіф'ёнка.  Я была з ім вельмі акуратная.
     Калі хочаш, аддасі пасля,  вагаючыся, прапанаваў Снусмумрык.
    Але Філіф'ёнка дзелавіта адказала:
     Забірай. Я завяду свой. I глядзі пад ногі, не ўступі ў смецце.
    Было цудоўна прыбірацца зноў. Яна дакладна ведала, дзе хаваецца пыл: мяккі, шэры, самазадаволены, ён уладкаваўся ў кутах. Яна павыганяла адтуль усе камякі пылу, што скруціліся там, вялікія, тоўстыя, поўныя поўсцінябось, думалі, што яны там у бяспецы, хаха! Вусені молі, павукі, тысячаножкі і ўсялякія паўзучкі разляталіся пад узмахамі вялікай Філіф'ёнчынай мятлы, духмяныя рэкі цёплай вады з мыльнай пенай ліліся, змываючы ўсё, і нямала было вынесена за дзверы  вядро за вядром. Жыць было сапраўды здорава!