• Газеты, часопісы і г.д.
  • У канцы лістапада  Тувэ Янсан

    У канцы лістапада

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 164с.
    Мінск 2022
    146.32 МБ
    Падыдзі,сказала Мюмла.Трэба цябепрычасаць.
    Хомса паслухмяна стаў перад ёй, і Мюмла пачала вычэсваць яго зблытаныя валасы.
     Калі б ты прычэсваўся кожны дзень усяго па дзесяць хвілін, яны б так не блыталіся,  сказала яна.  Яны ў цябе добра кладуцца, і колер прыемны. Дык ты нічога не ўмееш? Раззлавацца ты, прынамсі, змог. Праўда, потым запоўз пад стол і ўсё сапсаваў.
    Хомса стаяў спакойна, яму падабалася, што яго прычэсваюць.
     Мюмла,  нясмела сказаў ён.  Куды б ты пайшла, калі б была вялікім сярдзітым зверам?
    Мюмла адказала адразу:
     На задворкі. У той брыдкі лес за кухняй. Яны туды сыходзілі, калі злаваліся.
    Яна часала і часала яму валасы. Хомса спытаў:
    Ты хочаш сказаць, калі вы злуяцеся?
    119
     He. Сям'я,  сказала Мюмла.  Яны ішлі на задворкі, калі былі не ў гуморы, злаваліся і хацелі пабыць у спакоі.
    Хомса адступіў і крыкнуў:
     Няпраўда! Яны ніколі не злаваліся!
     Стой спакойна,  сказала Мюмла.  Як мне, патвойму, цябе прычэсваць, калі ты так скачаш? I мушу сказаць табе, што і тата, і мама, і Мумітроль часам вельмі надакучвалі адно аднаму. Падыдзі сюды.
     He падыду!  выпаліў хомса.  Мама такой ніколі не была! Яна была аднолькавая ўвесь час!
    Ён расчыніў дзверы ў залу і ляпнуў імі за сабой. Мюмла дражніцца. Яна нічога не ведае пра маму. Яна не ведае, што пра мам ніколі нельга казаць кепскае.
    Філіф'ёнка павесіла апошнюю гірлянду  блакітную. Яна адступіла на крок і агледзела сваю кухню. Гэта была самая пыльная і брудная кухня ў свеце, але ж  ах!  як артыстычна аздобленая! Ну вось, зараз хай крыху раней паабедаюць разагрэтай юшкай на верандзе, а пасля сёмай будуць цёплыя бутэрброды з сырам і яблычнае віно. Віно яна знайшла ў татавай шафе, а бляшанку з сырнымі скарыначкамі  на верхняй паліцы ў кладоўцы. На ёй быў цэтлік «Для лясных мышак».
    Філіф'ёнка выкладвала сурвэткі элегантнымі рухамі, кожная была скручаная лебедзем (Снусмумрыку, ясна, сурвэткі яна не клала: ён адмаўляўся імі карыстацца). Яна ціха насвіствала, яе лоб упрыгожвалі тугія кудзеркі, і было відаць, што яна падмалявала бровы. Ніхто не поўзаў пад шпалерамі і не шорхаўся ўздоўж ліштваў, шашаль перастаў тахкаць. У яе цяпер не было на іх часу: трэба было прыдумаць выступ. Тэатр ценяў «Вяртанне Сям'і».
    «Атрымаецца драматычна,  спакойна думала Філіф'ёнка. Яны будуць уражаныя». Яна зачыніла на засаўку дзверы ў залу і на двор. Паклала кавалак кардону на пасудны столік і пачала маляваць. Яна хацела паказаць чатыры асобы ў лодцы. Дзве вялікія, адну меншую і адну зусім маленькую. Найменшая сядзела на носе. Малюнак атрымаўся крыху не такі, як задумала Філіф'ёнка, але гумкі ў яе не было. Галоўнае, што ідэя перадалася. Скончыўшы маляваць, Філіф'ёнка выразала выяву і прымацавала лодку да дзяржальна мятлы. Яна працавала спрытна і ўдумліва і ўвесь час насвіствала  не Снусмумрыкавы песні, а свае ўласныя. Насвіствала Філіф'ёнка, дарэчы, нашмат лепей, чым малявала і забівала цвікі.
    Вось яна запаліла кухонную лямпу: надышоў змрок. Сёння дзень быў не сумны, а поўны чакання. Лямпа адкінула слабое святло на сцяну, Філіф’ёнка падняла мятлу з сілуэтам сям'і ў лодцы, і на шпалерах адбіўся цень. А цяпер  прасціна, белае палатно, па якім сілуэт паплыве праз мора...
     Адчыні!  крыкнуў зза дзвярэй у залу Дзядзька Скрут. Філф'ёнка прыадчыніла і сказала ў шчыліну:
    Яшчэ рана.
     Тут такое адбываецца!  прашаптаў Дзядзька Скрут.  Яму даслалі запрашальную картку! У шафу для бялізны. А гэта пастаў на ганаровае месца.
    Ён прасунуў ёй вялікі мокры букет, абкручаны лісцем і мохам. Філіф'ёнка паглядзела на павялыя расліны і зморшчыла нос.
     Ніякіх бактэрый у маёй кухні,  сказала яна.
     Але гэта клён! Ён памыты ў ручаі, запярэчыў Дзядзька Скрут.
    120
    121
     Бактэрыі любяць ваду,  зазначыла Філіф'ёнка.  Вы прынялі свае лекі?
     Ты што, праўда думаеш, што на свяце патрэбныя лекі?  пагардліва ўсклікнуў Азядзька Скрут.  Я пра іх забыў. I ведаеш, што адбылося? Я зноў згубіў усе свае акуляры!
     Віншую,  суха сказала Філіф'ёнка.  I прапаную вам адаслаць гэты букет адразу ў шафу. Так будзе больш ветліва.
    Яна зачыніла дзверы з ціхенькім ляпам.
    18
    Ліхтарыкі ўжо заззялі  чырвоныя, жоўтыя і зялёныя, яны глядзелі на свае мяккія адлюстраванні ў чорных шыбах. Госці зайшлі ў кухню, урачыста павіталіся адно з адным і расселіся. Але Хемуль застаўся стаяць за сваім крэслам. Ён сказаў:
     Гэта хатні вечар у традыцыях мумісям’і. Я прашу дазволіць мне адкрыць гэты вечар вершам, які я напісаў адмыслова з такога выпадку. Я прысвяціў яго Мумітату.
    Ён узяў паперку і пачаў дэкламавоць, ён быў вельмі ўзрушаны:
    Чым шчасце ёсць? Мо гэта супакой ці поціск лап? Што ў слове тым схавана? Мне б з глею вырвацца, з чароту, трыснягу, каб вольнасці марской аддаць пашану. Ах, чым жыццё ёсць? Гэта проста сон, струмень, які нясе нас пад адхон.
    123
    Заблытаны мой шлях, і так шчымліва мне на душы, а я чакаю ўсё прыліву, хоць цягне размаіты свет на дно.
    Я поціск лап сваіх хачу аддаць табе, стырно.
    Хемуль, Мумідол, снежань
    Усе запляскалі ў ладкі.
     Размаіты,  паўтарыў Дзядзька Скрут.  Прыемна. Акурат так усе казалі, калі я быў маленькі.
     Адна заўвага,  сказаў Хемуль.  Апладысменты належаць не мне. Давайце паўхвіліны памаўчым на знак пашаны да мумісям'і. Мы ямо іх ежу  ці тое, што ад яе засталося,  мы ходзім пад іхнімі дрэвамі і жывём у іхняй атмасферы зычлівасці, сяброўства і жыццярадаснасці. Хвіліна маўчання!
     Ты сказаў  паўхвіліны,  прабубніў Дзядзька Скрут і пачаў адлічваць секунды. Усе ўсталі і ўзнялі келіхі, гэта быў сур’ёзны момант. Дваццаць чатыры, дваццаць пяць, дваццаць шэсць, лічыў Дзядзька Скрут  сёння ён быў крыху слабаваты ў нагах. Гэтыя секунды мусілі быць у ягоны гонар, гэта ж ягонае свята, а не мумісям'і. Ім жывот не баліць. I яшчэ ён сердаваў на продка, які спазняўся.
    Пакуль госці ўшаноўвалі мумісям'ю маўчаннем, звонку, аднекуль зпад ганка, пачуўся слабы, дзіўны гук, быццам нешта плюхнулася. Здавалася, уздоўж сцяны дома нехта крадзецца. Філіф'ёнка кінула хуткі позірк на дзверы  яны былі на засаўцы. Яна сустрэлася вачыма з хомсам. Абодва задралі насы і прынюхваліся, але нічога не казалі.
    Ну, будзьма! — усклікнуў Хемуль.За нашае добрае таварыства!
    Усе выпілі з кілішкаў  самых тоненькіх, самых маленькіх, на ножцы і з прыгожым беражком. Потым усе маглі сесці.
     А цяпер,  сказаў Хемуль,  цяпер праграму працягне самы нязначны з нас. Будзе толькі справядліва, калі апошні выступіць першым, ці нетак? Хомса Бімс!
    Хомса разгарнуў кнігу дзесьці ў канцы. Ён чытаў даволі ціха, спыняючыся перад доўгімі словамі: «Старонка дзвесце дваццаць сем. Толькі як выключны выпадак можна апісаць тое, што форма жыцця віду, спробу
    124
    125
    
    
    рэканструкцыі якой мы паспрабавалі тут прадставіць, захоўвае траваедны характар у чыста фізіялагічным значэнні, у той час як яе стаўленне да асяроддзя, так бы мовіць, няспынна агрэсівізуецца. He адбылося ніякіх зменаў датычна абвастрэння ўвагі, спрыту, моцы, гэтаксама як і іншых паляўнічых інстынктаў, якія ў норме суправаджаюць развіццё драпежнікаў. Зубы ўяўляюць сабой пукатыя жавальныя паверхні, кіпцюры цалкам рудыментарныя, а зрокавыя магчымасці нязначныя. Памер, наадварот, у неверагоднай ступені павялічыўся, што, кажучы наўпрост, павінна было б стаць клопатам для індывіда, які тысячагоддзямі бавіў жыццё ў сне ў пакрыёмых расколінах і лагчынах. У дадзеным выпадку мы са здзіўленнем назіраем перад сабой форму развіцця, якая яднае ў сабе ўсе адметныя рысы і індалентную форму жыцця вегетарыянца з неэфектыўнай і абсалютна невытлумачальнай агрэсіўнасцю».
     Якяк?  спытаў Дзядзька Скрут, які ўвесь час сядзеў, прыставіўшы лапу да вуха. У яго не было праблем са слыхам, пакуль ён ведаў, што будуць казаць. А гэта амаль заўсёды было вядома.
     Агрэсіўнасцю,  даволі гучна адказала Мюмла.
     He крычы, я не глухі,  машынальна адказаў Дзядзька Скрут. 1 што гэта значыць?
     Гэта калі нехта сярдзіты,  патлуллачыла Філіф'ёнка.
     Ага,  сказаў Дзядзька Скрут.  Тады мне ўсё зразумела. Хтонебудзь яшчэ штосьці напісаў ці мы можам нарэшце перайсці да праграмы?
    Ён пачаў турбавацца за продка. Можа, у яго таксама слабасць у каленях, і ён не можа спусціцца па сходах. Можа, ён пакрыўдзіўся або проста заснуў. «Заўсёды
    нешта не так,  раздражнёна падумаў Дзядзька Скрут. Пасля ста гадоў яны робяцца невыносныя. I няветлівыя, апроч таго...»
     Мюмла!  пратрубіў Хемуль.  Дазвольце прадставіць: Мюмла!
    Мюмла выйшла зза стала са сціплым і вельмі самаўпэўненым выглядам. Валасы яе спускаліся да каленяў, было відаць, што яна добра іх вымыла. Яна каротка кіўнула Снусмумрыку, і ён зайграў. Ён граў вельмі павольна, Мюмла ўзняла рукі і закружылася, робячы дробныя, лёгкія крокі. Шуу, шуу, цідаліду, граў губны гармонік. Музыка незаўважна перайшла ў мелодыю, зрабілася весялейшай, і Мюмла затанчыла хутчэй  цяпер уся кухня поўнілася музыкай і рухам, а доўгія рудыя валасы здаваліся лятучым сонцам. Як гэта было прыгожа і весела! Ніхто не чуў, як Звер цяжка і магутна паўзе вакол дома, зноў і зноў па коле, не ведаючы, чаго хоча. Госці прытупвалі ў такт і спявалі: «Цідалі, цідалу!»  Мюмла скінула боцікі, кінула шалік на падлогу, папяровыя гірлянды гайдаліся ад цёплага паветра над плітой, усе пляскалі ў ладкі  і вось Снусмумрык гучна ўскрыкнуў і скончыў граць! I Мюмла засмяялася ад гонару.
    Усе закрычалі:
     Брава! Брава!
    А Хемуль са шчырым захапленнем сказаў:
     Страшэнны дзякуй.
     He трэба дзякаваць,  адказала Мюмла.  Я проста не магу стрымацца. I вам так варта рабіць!
    Філіф'ёнка ўстала і сказала:
     «Не магу стрымацца» і «варта рабіць»  гэта розныя рэчы. He думаю, што калітабе варта нешта рабіцьгэта
    126
    
    127
    тое самае, як калі ты не можаш стрымацца, каб гэтага не рабіць...
    Усе пацягнуліся па свае кілішкі, бо падумалі, што Філіф'ёнка хоча сказаць прамову. Калі ж нічога не дачакаліся, то пачалі крычаць і прасіць яшчэ музыкі. Але Дзядзьку Скруту больш не было цікава, ён сядзеў і скручваў сваю сурвэтку ў маленькую тугую трубку. Хутчэй за ўсё, продак пакрыўдзіўся. Ганаровых гасцей на свята эскартуюць, раней парадкі былі такія. 3 продкам вельмі кепска абышліся.
    Раптам Дзядзька Скрут падняўся і грукнуў па стале.
     Мы вельмі кепска абышліся з продкам,  сказаў ён.  Мы пачалі святкаваць без нашага ганаровага госця, мы не эскартавалі яго па сходах. Вы занадта позна нарадзіліся і нічога не ведаеце пра элегантныя паводзіны. Вы нават шарады за ўсё сваё жыццё не бачылі! Што гэта за праграма без шарадаў? Я проста пытаюся. Дык вось паслухайце, што я вам скажу! Падчас праграмы трэба прадстаўляць найлепшае, што ў вас ёсць, і зараз я прадстаўлю вам майго сябра продка. Ён не стаміўся. I з каленямі ў яго ўсё ў парадку. Ён раззлаваны!