• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    У ЛЛБІРЫНЦЕ ВУМЦ
    УлаІзімір Дамашзбіч
    У ЛАБІРЫНЦЕ ВУЛІЦ
    Аповесць і апавяданні
    МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1979
    3 КНІГАЗБОРУ АДАМА МАЛЬДЗІСА
    №______
    Бел 2 Д 16
    70303—176
    Д М 302(05)797~79
    ©Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1979 г.
    Німфа
    Аповесць
    1
    Поезд яшчэ быў далёка ад Мінска, а малады русавалосы капітан ужо нецярпліва паглядваў на гадзіннік, дастаў зпад сядзення свае рэчы, апрануў шынель, фуражку. Ён ужо даўно сядзеў як на іголках. Яшчэ ў Маскве, калі выйшаў з самалёта, адчуў, што ў ім нешта такое адбываецца — нібы непрыкметна ідзе замена карцін, малюнкаў, нават адчуванняў нейкімі новымі, дасюль нязведанымі ці, дакладней, даўно забытымі, заслоненымі напластаваннямі апошняга часу.
    Нешта ў ім ажывала, адтайвала, неяк непрыкметна — а мо нават занадта хутка! — ён пачынаў рабіцца другім чалавекам: не бравым капітанам, камандзірам мотастралковай роты, а звычайным Пашкам, учарашнім вясковым хлопцам, які толькі што прыехаў у сталіцу і паступіў студэнтам на філфак... Студэнтам... Доўга яму пабыць студэптам не давялося, з другога курса, як загінуў у аварыі яго бацька, ён кінуў вучобу і пайшоў у афіцэрскае вучылішча — каб не вісець на шыі ў маткі і ў малодшых братоў і сястры, якім тады самім патрэбна была дапамога... I вось ён ужо капітан, едзе ў водпуск да сваіх у вёску ля Мінска. Сёння, калі пашанцуе, ён убачыць іх дома, усіх...
    Так не цярпелася... Мо толькі цяпер, на гэтай зямлі, ён адчуў, як чагосьці не хапала яму там, далёка ад дому,— не хапала гэтых людзей, што, здавалася, не раз і не два іх бачыў — нібы гэта забытыя праз доўгую адлучку яго сваякі; не хапала гэтай мяккай распеўнай гаворкі, на якой гаварыла яго маці, спявала ім песні над калыскай, гаворкі, якая, як чароўная музыка, лашчыла вуха,
    3
    навявала салодкія ўспаміны, абуджала ў сэрцы забытае. Здавалася, што нават паветра было нейкае іншае, не такое, якім ён дыхаў усе апошнія гады...
    Стоячы ў тамбуры і разпораз зацягваючыся папяросай, капітан з цікаўнасцю глядзеў у шыбу дзвярэй, бачыў высозныя дамы, дымныя коміны заводаў — яіпчэ вышэйшыя за дамы,— ледзь бачную ў тумане мачту тэлевышкі, пазнаваў і не пазнаваў горада,— і сэрца яго паскарала свой рытм. Вось гэты перакідны мост цераз зпаёмую вуліцу, а вунь і той іптэрнат, у якім пражыў амаль што паўтара года і які стаў як родпы дом. Здаецца, выскачыў бы і пабег бы туды вось цяпер...
    Маладая чарнявая і сама ва ўсім чорным правадніца адцяопіла яго ад акна, адамкнула дзверы на выхад з вагона. Цягпік тармазіў, падыходзіў да станцыі, колы стукалі на стрэлках.
    — Прыміце чамаданы,— прыязна сказала правадніца.— Яны мне замінаюць.
    Капітан паслухмяна пераставіў іх у глыб тамбура.
    — He цярпіцца? Сустракае яна? — бліснула белымі зубамі правадніца і прыгнулася, адкінула да сценкі прыступку.
    Яна і ў вагоне была занадта ўважлівая да яго, хоць ён і адказваў на яе прыхільнасць спакойнай абыякавасцю.
    — Сустракае,— абы адчапіцца, адказаў капітан і ўздыхнуў: яго ніхто не сустракаў у гэтым горадзе.
    Пасажыры не вельмі напіралі — была раніца, наперадзе цэлы дзень.
    Капітан саскочыў па пляцоўку псропа, агледзоўся. Нешта новае... Ага, падземпы пераход, рапей тут нічога падобнага не было. Падземных пераходаў ён не любіў, аднойчы ў Маскво быў заблудзіў і ніяк не мог знайсці свайго маршруту,— з таго часу пепрыязнасць і недавер засталіся да іх назаўсёды.
    Да яго пад’ехаў з калясачкай пажылы дзядзька ў форме чыгуначніка і са значком насільшчыка на грудзях. Капітан адразу паклаў свае чамаданы яму па нізкую калясачку, і той пакаціў яе па пероне ў процілеглы бок таму, куды ішлі ўсе пасажыры. Капітан пайшоў следам за ім.
    Шэры невысокі вакзал — той, што і быў, піырокая заасфальтаваная плошча перад ім, за ёю вьгсозныя, з вежамі, будыпкі, трамвай, тралейбусы, аўтобусы — гарадскія
    4
    і міжгародныя, мітусня людзей — усё так знаёма! I нешта разам з тым новае. Што? Больш людзей, намнога больш, чым тады, каля дзесятка год назад,— больш машын — легкавых, таксі, аўтобусаў — новых, бліскучых, камфартабельных. Большая спешка, мітусня, шум, гам — тое, Haro раней ён не заўважаў. Так, новы тэмп, новы рытм, новы пульс жыцця. Тэхнічная рэвалюцыя? Яна, яна відаць на кожным кроку.
    Насільшчык спыніўся перад багажняй, як ведаў. Капітап даў яму тры рублі — да гэтага ён ніколі не карыстаўся ііаслугамі, пасіў свае рэчы сам, і цяпер баяўся, каб не было мала. Насільшчык падзякаваў. Капітан здаў чамаданы ў багажню, сабе пакінуў толькі жоўты бухматы партфель, у якім ляжалі ручнік, мыла, зубная паста і шчотка і на ўсякі выпадак паўбохаяа хлеба і некалькі рыбін.
    Цяпер трэба было б схадзіць на аўтобусную станцыю, даведацца, калі ідзе ў яго бок аўтобус, мо нават і ўзяць білет. Ён паглядзеў у той бок, дзе стаяў невялікі двухпавярховы будыначак, аўтавакзал, але падумаў, што паспее, часу яшчэ вунь колькі многа. Хацелася паглядзець горад, праехаць, прайсці па яго вуліцах. Без усякай патрэбы ён пайшоў проста па плошчы да высокіх дамоў з вежамі — варотаў горада, за якімі быў сам Мінск. Трамвай хадзіў тут, як і раней, а вось тралейбус недзе хаваўся. Аказваецца, прыпынак пераняслі далей у вуліцу, каб не было такой таўкатні на плошчы. Можа, так і лепей?
    На прыпынку стаяў натоўп. Падышлі адзін за другім два тралейбусы, пачаўся штурм, асабліва ўсе хацелі трапіць у першы — людзі спяшаліся на работу.
    Першы тралейбус крануўся, забраўшы большую палову людзей, астатнія свабодна заходзілі ў другі. Капітан разам з людской плыпню ўвайшоў у вагон, агледзеўся, хапеў узяць білст, але аўтаматаў, тым больш кандуктара, не ўбачыў. Прайшоў да пярэдніх дзвярэй і тут на кабіне вадзіцеля прачытаў зварот — і да сябе таксама: «Дарагія госці, бярыце талоны кніжачкай па дваццаць і сорак капеек у вадзіцеля». Капітан так і зрабіў — узяў кніжачку за дваццаць капеек. «На сёння хопіць»,— падумаў ён.
    Лтодзой прыбывала, але вольпыя месцы яшчэ былі, яго проста піхнулі на сядзенне ля акна, справа па ходзе машыны. Ён разглядаў людзей, стараючыся знайсці каго
    5
    пебудзь знаёмага. Потым усміхнуўся сам сабе: дзівак, чаго захацеў! Пажыў тут які год — і хочаш, каб табе на кожпым кроку былі знаёмыя! Ды і прайшло з таго часу вунь колькі! Але ўсё ж нейкая падсвядомая трывога не праходзіла, ён яшчэ ўважлівей углядаўся ў твары людзей, нібы баяўся, што прапусціць, праміне чалавека, які яму зпаёмы і які так патрэбеп.
    Ды не, нікога тут знаёмага ў яго не было, мо толькі адзін маёр, з якім выпадкова ён пазнаёміўся ў часе камандзіроўкі ў Свярдлоўску — маёр быў са штаба БВА, з Міпска. У капітана быў нават маёраў адрас, была і патаемпая падзея — маёр паможа яму перавясціся з далёкага Забайкалля кудынебудзь сюды, хоць бы на заходпюю граніцу. Пра гэта япы тады, год пазад, доўга гаварылі з маёрам, той абяцаў. Але за год мпогае магло змяніцца, можа, ужо і няма тут таго маёра Патаніна.
    Нехта з пасажыраў крыкнуў «паехалі», вадзіцель, нібы чакаў гэтай камапды, крануўся з месца, дзверы зачыніліся. Капітан бачыў праз акно, як да машыны кінуліся два чалавекі — мужчыпа і маладая жапчына. Мужчына быў невысокі, у карычневым паліто і ў такім жа капелюшы, а жанчына, ростам амаль роўная з ім, была танклявая, нават стройная, уся ў чырвоным: паліто да таліі, вязаная шапачка, чырвопыя лакіраваныя боцікі на высокіх абцасах, нават чырвопая сумачка. Калі япы падбеглі да дзвярэй, якія перад імі зачыніліся, капітан ускочыў на ногі, закрычаў, здзіўляючы пасажыраў:
    — Вадзіцель, адчыніце дзверы! Прашу вас!
    Але ў адказ яму тралейбус рэзка рвануў з месца, капітан бездапаможпа асеў на сядзепне, азірнуўся: жанчына, смеючыся на ўвесь рот, памахала тралейбусу — нібы яму, капітану,— рукою ў чорнай пальчатцы.
    Аглушаны, як бы аслеплены відовішчам, якое прамільгнула перад яго вачыма і тут жа растала, як прывід, капітан адкінуўся па спіпку сядзснпя і заплюшчыў вочы. Еп ведаў гэтую маладую жанчыйу ў чырвопым.
    2
    Тады Пашка Карыцкі быў па другім курсе. Шчаслівая пара яго маладосці толькі пачыналася, ён думаў, што ёй не будзе і канца. Студэнтам стаў ён лёгка, у яго быў срэбны медаль. Бацька хацеў, каб сын паступаў у політэхніч
    6
    ны, бацька быў шафёрам. Пашка і сам любіў машыпы, на бацькавым грузавіку ездзіў не горш за яго самога, ведаў усе гайкі і вінцікі, не раз памагаў бацьку ў рамонце. Але пацягнула на філфак, ён таемна ад усіх пісаў вершы, марыў стаць паэтам.
    Першы курс здаўся надта лёгкім, прайшоў непрыкметна. Пашка пасябраваў з хлопцамі, вершы свае ўжо насіў У рэдакцыі юначых газет, яго часам друкавалі. Сябры падбадзёрвалі яго, прарочылі вяпікі поспех, а ён п’янеў ад пахвалы і часам сам пачынаў верыць, шго ён стапе вядомым паэтам.
    Пачаўся другі курс. Яны, ужо «бывалыя» студэнты, пайшлі аднойчы глядзець першакурснікаў. I тут Пашка Карыцкі трапіў у пастку. Ён ніколі не думаў, што дзяўчына можа мець над ім такую вялікую ўладу, што дзявочае хараство — такая вялікая сіла. Раней ёп нават пра гэта не падазраваў, пра каханне пе думаў — не меў часу, дзяўчаты для яго былі амаль што аднолькавыя, хоць cappa часам нечакана для яго самога адклікалася на прывабпы дзявочы твар нязвыклым перабоем. Ды ён гнаў ад ch66 ўсялякія спакусы, уцякаў нават ад думак пра дзяўчат, браўся за якуюнебудзь работу — і ўсё міналася.
    А тут здарылася нешта зусім не тое, што было з ім дагэтуль. Гаворачы моваю антычнай літаратуры, страла амура пранізала яго сэрца навылёт, як толькі ён зірнуў на яе. Гэта была незвычайная дзяўчына, ва ўсякім разе, па яго паняццях і ўяўленнях. To была нейкая незямпая істота, зусім не такая, якіх ён бачыў вакол сябе дагэтуль і якія не выклікалі ў яго душы моцных пачуццяў — па крайняй меры, нічога падобнага дагэтуль ён не сустракаў. Гэта была нібы істота з другога свету, другой планеты. Вось цяпер ён убачыў яе ў аўдыторыі, яна была першакурсніца, а ён, як ні лічы, быў на другім. Гэта само па сабе надавала смеласці і ўсяляла надзею. Але смеласці якраз і не хапала Пашку: калі ён убачыў яе, ён проста закамянеў, твар яго выцягнуўся і застыў, як мумія. Хлопцы і дзяўчаты знаёміліся, распытвалі, хто адкуль, шукалі землякоў, смяяліся. Толькі Пашка Карыцкі стаяў адзінокі і ні да кога не падышоў, тым больш — да яе. У яго нібы адняліся ногі, і ён не здольны быў скрапуцца нават з месца, а каб давялося загаварыць, то невядома, ці ў яго змог бы павярнуцца язык — ён нібы прысох у роце. Да яго слыху даляцела, як яна звонка і прыгожа засмяяла