• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    7
    СЯ, бліснуўшы белымі роўнымі зубамі, іскрьістьія яе вочы звузіліся, шчокі адразу заружавелі, яе светлая прыгожая галава, здавалася, выпраменьвае святло, ад якога робіцца так незвычайна на сэрцы, што хочацца ўскрыкнуць ад радасці. Фея, німфа, русалка — што яшчэ можна параўнаць з ёю?
    Зазвінеў званок, студэнты шумнаю гурмою з калідораў і чужых аўдыторый сталі ўлівацца ў свае, шукалі сваіх месцаў, рассаджваліся за сталы.
    Пашка Карыцкі сеў за свой стол у трэцім радзе, слухаў лекцыю па літаратуры сярэднявечча — пра рапсодаў, мінезінгераў, пра сагі і песні, нават спрабаваў запісваць за лектарам, але сёння ў яго гэта выходзіла горш, як ва ўсе дні. Думкі яго былі заняты тою светлавалосаю прыгожаю дзяўчынай, Ён бачыў яе ўсмешку, яе белазубы рот, прамяністыя жывыя вочы, бачыў да дробязі, у што яна была апранута: доўгую бэзавую сукенку перахопліваў у тонкай таліі шырокі белы пояс, на шыі блішчалі, пераліваліся іскрамі зелянцовыя крышталыіыя пацеркі, спрытныя малыя ножкі яе былі абуты ў лакіраваныя туфлі на высозных абцасах, ад чаго яна здавалася яшчэ вышэйшай і страйнейшай. Артыстычны паварот яе корпуса, абрысы яе вострых грудзей, што, як магнітам, прыцягвалі тады яго позірк,— усё гэта жыло ў яго ўяўленні, было перад вачыма, хоць здавалася, што лекцыю гэты студэнт слухае ўважліва.
    Як пазнаёміцца з ёю, што зрабіць, каб япа яго заўважыла?.. А мо гэта дарэмна? Што ён для яе? Хто ён такі ўвогуле? Вясковы пастух, калгаснік, сын шафёра... Потым — яго выгляд. Ён ніколі не лічыў сябе прыгожым, так гэта, відаць, і было. Сярэдні рост, віхрасты русы чуб, прамы нос, поўныя, як прыпухлыя, вусны, павясковаму ружовыя, здаровыя шчокі, піырокі ўпарты лоб, шэрыя ўважлівыя вочы,— усё ў ім здавалася яму самому такім звычайным, што ён баяўся за сябе: хіба можна спадабацца такой незвычайнай дзяўчыне? Ды яшчэ — навокал гэтулькі хлопцаў: прыгожых, дасціпных, вясёлых, добра апранутых, пагарадскому смелых і развітых, якія ўмеюць пагаварыць, рассмяшыць, сказаць камплімент, паказаць сябе і ацаніць сапраўднае хараство,— хіба можа ён з такімі раўняцца, быць супернікам? Ніколі!
    3 таго часу Пашка Карыцкі нібы захварэў. To ён гнаў ад сябе думкі пра фею, німфу, накідваўся на падручнікі,
    8
    забіраўся ў бібліятэку і нічога больш не хацеў ведаць, то неяк міжволі рабіўся задумлівы, пачынаў чысцей апранацца, прасаваць штаны, чысціць чаравікі, галіцца ледзь не кожны дзень, нават купіў сабе пару гальштукаў...
    Хлопцы бачылі яго гэтыя перамены, ціха пасмейваліся між сабою, але яму нічога не гаварылі, каб не параніць яго сэрца нсасцярожным ці грубым словам. Яму здавалася, што яны нічога не ведаюць пра яго перажыванні: ён ім пе сказаў пра іх ні слова. Але аднойчы ён знайшоў у сябе пад падушкай кавалак паперы, на якой друкаванымі літарамі было напісана: «Жывулькіна Вераніка Іванаўна, 1 курс філфака, мінчанка, вуліца Талстога, 21».
    Пашка адразу нібы ўдарыўся галавою ў сцяну. Стаяў як аглушаны, няўцямна пазіраў на запіску і думаў: што гэта? Лёс? Алс навошта лёсу было падганяць падзеі? Ён гэтага баяўся.
    Адкуль хлопцы маглі даведацца пра яго патаемныя думкі? Мо ноччу ён гаварыў што праз сон? He павінна быць, піколі дома яму не казала маці, што ён гаворыць праз сон. Ён азірпуўся, нібы баючыся, што хтонебудзь падглядвас за ім, схаваў запіску ў грудную кішэньку пінжака, схапіў шапку, старэпькі свой плашч і выскачыў па вуліцу.
    Яму хацелася пабыць адпаму, падумаць спакойна пад усім. Што рабіць? Ісці да яе, сказаць шчыра і адкрыта? He, у яго ніколі не хопіць на гэта смеласці... Пусціць усё па самацёк? Таксама не найлепшае выйсце. Выпадку, каб звёў іх разам, можа, і ніколі не падарыцца. Праўда, да канца вучобы далёка, усякае можа быць... Аднак трэба пешта рабіць цяпер, но цягнуць. Мо параіцца з хлопцамі? Нездарма яны падсунулі яму гэты адрас. Яны нібы кажуць яму: не спі ў шапку, хлопец, a то застанешся з носам! Але добра ім раіць, да чужое раны — кожны доктар, а вось як прыпрэ самому, дык хоць плач — не ведаеш, куды кінуцца, дзе шукаць паратунку.
    Ногі самі няслі Пашку па людных вуліцах, ён не заўважыў, калі апынуўся ля біякорпуса, дзе была чытальпая зала пры бібліятэцы, дзе ён праседзеў не адзін вечар — яшчэ з першага курса. Сюды ён любіў хадзіць, пачынаў прывыкаць да строгай цішыні і ўрачыстай напружапасці вялізнай чытальнай залы, дзе сотні студэнтаў — дзяўчат і хлопцаў — ціха, бясшумна, упарта і нястомна рабілі сваго нялёгкую работу.
    9
    Пашка глянуў па гадзіннік. Было роўна дзевяць. Некаторыя студэнты ўжо збіралі свае манаткі, здавалі кніжкі, ішлі ў інтэрнаты або групамі па дватры чалавекі хадзілі па слаба асветленых вуліцах горада, адпачывалі ад дзённых клопатаў, дзяліліся навінамі, бесклапотна смяяліся, часам ішлі ў кіно на апошні сеанс.
    Пашка Карыцкі стаяў ля дзвярэй, глядзеў на тых, што выходзілі, міжволі спыняючы позірк па дзяўчатах — шукаў яе. Што ён пазнаў бы яе, у гэтым не было ніякага сумнення, нават каб яна была апранута пад вясковую бабульку.
    Зайсці ў залу? Мо яе няма?.. Нават убачыпь яе — і то гэта было б вунь якое шчасце для яго.
    «Не, пастаю яшчэ хвілін дзесяць — дваццаць — калі не выйдзе, то зайду, пагляджу»,— рашыў ён.
    He заўважыў, як зусім недалёка ад яго паявіўся высокі чарнявы мужчына гадоў пад трыццаць, ужо, відаць, не студэнт, бо і апрануты быў памнога лепей, чым апранаюцца студэпты: у дарагім габардзінавым ці мо нават бастонавым макіптошы, кяпялюш ёп трымаў у руцэ. Пашка чамусьці заглядзеўся на яго, нібы мужчына яму нечым перашкаджаў. Нешта паўдпёвае было ў гэтым чалавеку: чорныя, вожыкам, валасы, як наэлектрызаваныя,— густыя, пераплеценыя, велікаваты прыгорблены нос, гладка паголеныя шчокі і падбародак, ці то смуглыя ад прыроды, ці то пакрытыя паўднёвым загарам.
    Чалавек нецярпліва паглядваў на гадзіннік — то на вялікі, пасценны, што быў над дзвярыма чыталкі, то на свой, ручны, відаць, залаты, з такім жа бліскучым брапзалетам. Некалькі разоў прайшоўся па вестыбюлі, парыпваючы дарагімі бліскучымі туфлямі.
    Пашку Карыцкаму чамусьці здавалася, што каб не вось гэты смуглявы грэк, то ён абавязкова спаткаў бы сёнпя Вераніку — Ніку — Німфу, як ён у думках ужо называў гэтую пезвычайпую дзяўчыну.
    Ён толькі так падумаў — і цуд! — у дзвярах з чыталкі паяўляецца яна: у светлай вязанай кофце, у шэрай спадніцы, у вязанай шапачцыберэце, з сумачкай і кніжкамі ў руках. I вопратка на ёй як улітая, і ўсё ёй да твару...
    Пашка Карыцкі міжвольна робіць да дзвярэй адзін крок, другі, а потым раптам камяпее па месцы: да яе падыходзіць гэты смуглявы грэк, бярэ ў яе з рук кніжкі і 10
    сумачку, яна яму прыгожашчыра паказвае ўсе свае белыя зубкі — усміхаецца, а ён павольпа і важна, пават напышліва, не скрануўшы свае вялікае галавы, нібы на ёй стаяла шклянка з вадою, прымаючы яе ўсмешку як належнае, бярэ яе пад ручку і вядзе да вешалкі, дзе яна становіцца ў невялікую, чалавек пяць, чаргу, бярэ сваё лёгкае бэзавае паліто. Ён, гэты грэк, нават памагае ёй апрануцца, яна зноў ветліва ўсміхаецца яму. А яшчэ праз хвіліну яны разам пакідаюць вестыбюль.
    Пашка Карыцкі застаецца адзін, як і быў.
    3
    I ўсё ж яму адпойчы давялося з ёю сутыкнуцца. Гэта было перад Кастрычніцкімі святамі, на танцах у спартыўнай зале хімфака.
    Тады яна зачаравала яго да рэшты. Калі раней ён не паддаваўся, неяк стрымліваў сябе, яшчэ меў уладу над сваімі пачуццямі, то з таго вечара зусім страціў галаву. Калі раней ёп палічыў бы для сябе вялікай ганьбай прызнацца ў каханні дзяўчыне, то ў той вечар, ахмялелы ад шчасця, што бачыць яе, Пашка гатовы быў тут жа, на вачах соцень людзей, стаць перад ёю на калені і прызнацца, што кахае яе, што не можа больш пражыць без яе ні адной хвіліпы. I пяхай хоць расколецца пасля гэтага зямля — яму будзе ўсё роўна.
    Вераніка сапраўды выглядала як фея, як пімфа ў сваёй белай, доўгай, да пят, празрыстай сукні, падперазанай вузкім срабрыстым паяском, з завітымі русымі, чуць жаўтаватымі валасамі, з пацеркамі па прыгожай, простатакі лебядзінай шыі, у белых доўгіх пальчатках, у белых лакірках,— усё гэта рабіла яе зусім незямною, зусім непадсбнаю да ўсіх астатніх, асабліва ў Пашкавых вачах.
    А галоўнае, што побач з ёю не было сёння таго высокага смуглага грэка, таго чорнага дэмана, як у душы ахрысціў яго Пашка, заклінаючы ўсіх багоў не пусціць яго сёння сюды, у гэтую залу.
    Яна была з дзяўчатамі, пяйначай са свайго курса, яны стаялі купкай і весела шчабяталі, а калі іграла музыка, не чакаючы запрашэння хлопцаў, браліся ў пары і ішлі ў танец.
    Сам Пашка Карыцкі певялікі аматар танцаў, ён ніколі не здагадаўся б пайсці на вечар, але зноў хлопцы вы
    11
    пхнулі яго з інтэрната, памаглі нават лепеіі апрануцца: хто даў модны гальштук, хто нейлонавую кашулю, хто новыя туфлі. Ён выпіў нават для смеласці шкляпку віна ў кафэ, калі спяшаўся на вечар. I вось лёгкі шум у галаве прайшоў, з ім прайшла і Пашкава смеласць. Ён ужо не ведаў, як падступіцца да свае Німфы, якую раз за разам сталі запрашаць на танец смялейшыя хлопцы.
    У гэтую хвілю ён проста ненавідзеў сябе за сваю нясмеласць, за сялянскую непаваротлівасць, за сарамяжнасць. To быў гатовы на ўсё, а калі дайшло да галоўнага, ён проста шыецца ў кусты. Ну хай бы здарылася штонебудзь такое, каб трэба было паказаць смеласць! Ну хай бы хтонебудзь абразіў яе — вось тады ўжо Пашка паказаў бы, на што ён здатны! I яна адразу зразумела б, што больш вернага сябра, заступніка, целаахоўніка, чым ёп, Пашка, яна не знойдзе ва ўсім свеце!
    Але ўсё ішло гладка, культурна, ніхто не збіраўся на яе нападаць ці абражаць, і паказваць сваю адвагу і сілу Пашку, па ўсім відаць, не давядзецца. Ён паспрабаваў некалькі разоў прабрацца да таго гуртка дзяўчат, з якімі яна стаяла, але нічога не выйшла: усё роўна ля яе круціўся хтонебудзь з хлопцаў — то адводзіў на месца пасля танца, то гаварыў, стоячы побач з ёю, якіянебудзь кампліменты, на што ўжо ніяк не мог асмеліцца Пашка.
    Але ўрэшце яго малітвы дайшлі да ўсявышняга. Пашка раптам пачуў слабы крык — ён адразу пазнаў, што ўскрыкнула яна,— і тут жа, праз шоргат ног і звон аркестра, ён пачуў, што нешта ўпала і рассыпалася па падлозе — і зусім блізка ад яго. Нібы сыпанулі на падлогу жменю гароху! Пацеркі! Парваліся і рассыпаліся яе пацеркі! Пашка, як пантэра, кінуўся пад ногі тапцораў, якія запавольвалі ў гэтым месцы свой тэмп, згроб жменяй астатак пацерак, якія яшчэ засталіся на пшурочку, і, пагнуўшыся, шарыў далонню па падлозе, хоць яму проста паступалі на пальцы. Знайшоў некалькі бліскучых светлазялёных, колеру зарослай раскаю вады ў копанцы, крышталін, усыпаў сабе ў кішэню пінжака, агледзеўся і пайшоў проста да Німфы, якая стаяла з высокай дзяўчынай і разгублена глядзела на яго, Пашку Карыцкага. Ён, падышоўшы, паказаў ёй цэлую жменю іскрыстых, зіхаткіх у святле электрычных агнёў пацерак і нечакана для сябе самога не аддаў іх дзяўчыне, а зноў высыпаў сабе ў кішэіпо.