• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    Яна доўга выбіралася са схованкі: покуль асцярожна, праз шчыліну, не ссунула стол з накрыўкі, не выпускаючы з рук малое, якое заходзілася ад плачу, і выпаўзла наверх. I тут жа ледзь не абамлела: на яе было скіравапа дула карабіпа і скаліўся ва ўсмешцы п’яны твар паліцая. Яна трапіла ў засаду. У яе адразу хацелі адабраць дзіця, але яна закрычала дзікім крыкам і з зубамі кінулася на другога паліцая, які быў працягнуў рукі, каб узяць малую.
    I вось яе павялі таксама, мо якраз па слядах яе мужа. Па дарозе праз вёску яна ўбачыла старую Агату Базылевічыху, упала перад ёю на калепі і папрасіла ўзяць па дзень, на два дзіця, покуль яна вернецца. Старая суровымі вачыма агледзела іх — яе на каленях, зацятых у сваім гневе паліцаяў — і ўзяла малое.
    Маладая маці дзякавала богу і гэтай старой Агаце, і нават гэтым паліцаям, якія нічога пе сказалі, пе адабралі ў старое дзіцяці і не ўзялі з сабой. Мо яны ведалі, што чакае яе, а мо проста на момант у іх душах абудзілася нешта чалавечае...
    Яе прыгналі ў Негарэлае, кіпулі ў нейкі вільготны склеп і замкнулі. дзверы. Яна не ведала, дзе яе муж і што з ім, яна, калі яе гналі паліцаі, думала пра тое, што абавязкова ўбачыць яго. Але прайшлі два доўгія, нсвера
    38
    годпа доўгія дні — і яна нічога пе даведалася пра яго. Яе самую па некалькі разоў у дзень вадзілі на допыт. Яна павінна была назваць тых, хто быў з ёю звязаны, яна павінна была паказаць дарогу да партызан. Яе пыталі, каму яна перадавала міны і толавыя шашкі, якія рабіў яе муж, афіцэр Чырвонай Арміі Іван Астапчук. Яны, аказваецца, мпога ведалі, але пе ведалі галоўнага. А яна маўчала.
    Яе падвешвалі за рукі да столі, зусім голую, і білі гумаю і бізунамі, яна траціла прытомнасць, яе адлівалі вадою і зноў білі. А яна зноў зацята маўчала, хоць іншы раз надыходзілі такія хвіліны, што гатова была на ўсё, абы скончыліся толькі пакуты. Як збавенне, наступала непрытомнасць, і гэта ратавала яе.
    На трэці дзень яна ўбачыла і свайго мужа. Ім зрабілі вочную стаўку. Яна ледзь пазпала яго: гэта быў амаль стары, зусім сівы, змснепы пабоямі і пакутамі чалавек — апухлы, са страшпымі крывападцёкамі твар, парваная, закарэлая ад крыві вопратка, запалыя, поўныя вялікага болю і гора вочы. Але яна сэрцам адчула, што ён не зломлсны маральна, што ён застаўся такім жа, як і быў. Раптоўны жаль змяніўся гордасцю за свайго мужа, якога яна, аказваецца, добра не ведала. Яна ў думках ужо змірылася з тым, што ім угатаваны такі лёс, і зноў дзякавала богу, што паслаў на яе дарозе старую Агату, якая, можа, выратуе іх дзіця.
    Так прайшоў, як у крывавым тумане, цэлы тыдзень. Япа ўжо не раз развітвалася з жыццём. Але раптоўна яе перасталі вадзіць на допыты, загналі ў вялікі склеп, дзе было многа такіх, як яна, маладых жанчын і дзяўчат. Гаварылі, што іх збіраюцца недзе адпраўляць. Аднойчы поччу іх, чалавек трыццаць ці болей, вывелі са склепа і пагпалі па станцыю, пагрузілі ў таварны вагон. Адпраўкі япы чакалі некалькі сутак, паміраючы ад духаты і цеснаты, ад смагі і голаду.
    Нарэшце іх вагон прычапілі да нейкага эшалона і павезлі. Была ноч, душная цёмная ноч перад навалыііцай. Поезд, здаецца, ішоў на Захад. На падыходзе да Стоўбцаў здарылася нешта певерагодпае. Унерадзе прагрымела некалькі кулямётпых чэргаў, паравоз запаволіў бег, і тут, побач з іх вагонам, гахнуў страшэнны выбух, ад якога ў яе зазвіпела ў галаве, а праз дошкі абшыўкі секанула асколкамі. Яна потым толькі зразумела, што параненая,—
    39
    увесь правы бок яе, рука і нага былі пасечаны дробньімі асколкамі і ашчапкамі дошак.
    Цягнік спыніўся зусім, страляніна хутка заціхла, і вось ля іх вагона затупалі боты, пачуліся галасы на роднай мове: «Вылазьце, фрыцам канцы, вы вольныя!»
    Аказваецца, іх адбілі партызаны. Яе на насілках заняслі ў лес. Праз месяц яна ўжо была здаровай і адпрасілася шукаць сваю дачку. Мужа — ужо ведала дакладна — расстралялі. Дачка была адзіным, што нагадвала ёй пра яго.
    9
    Было Ляхоўскаму над чым паламаць галаву, пішучы нарыс пад назваю «Герой побач з намі». Пяро ў яго хадзіла яшчэ не надта гладка, ён пацеў да сёмага поту, замучыў роспытамі Яніну, але работа памалу ішла.
    Далей ён апісваў, як маладая маці шукала сваю дачку.
    Старая Агата, натуральна, праз дзень ці два аддала дзіця бацькам Яніны, але тыя нядоўга цешыліся ўнучкай: неяк ранічкай прыехалі на машыне немцы і паліцаі, дасталі дзіця з пасцелькі, яшчэ соннае, і перакладчык сказаў атарапелым старым, што дзіця патрабуе да сябе матка, гэта значыць іх дачка. Што заставалася рабіць ім, безабаронным, запалоханым, ашуканым? Яны зноў засталіся адны — у надзеі, што дачка, зяць і ўнучка хутка вернуцца. Але ішлі дні, тыдні, месяцы, а іх нікога не было.
    Урэшце ўжо ўвосень, ноччу, да іх у хату нехта асцярожна пастукаў. Гаспадар кінуўся адчыняць, нават не спытаўшыся, хто там. Напэўна ж, свой, бо гэтыя акупанты ходзяць і ездзяць толькі днём. Ён не памыліўся — то была іх дачка Яніна, прыйшла адна. Нейкая чужая, змененая, занадта сталая, з сівізною ў чорных валасах, з невыказным болем у вачах. Яна шукала дачку, Светку.
    Яны разам паплакалі, і ў тую ж ноч Яніна пайшла ад іх — шукаць згубленае роднае дзіця. Апранутая ў лахманы, яна хадзіла па Негарэлым, пасля па Стоўбцах. Краем вуха пачула, што камендант горада прывёз сюды сваю жонку, бяздзетную фраў, і яна захацела мець сабе дзіця. I вось знайшлося гэтае «рэйхскіндэр», паслужлівыя паліцаі ўспомнілі пра малое, якое засталося без бацькоў, пакінутае па рукі нейкае вясковай бабкі.
    Праз два дні дзіця было ўжо ў каменданта, знайшлі
    40
    няньку, і яно паволі прывыкла да новых, невядомых яму парадкаў, да смачнай стравы, да дарагіх цацак і багатых апратак. Малое, яно хутка прывыкла і да чужых людзей, нават і ў сваіх снах не ўспамінаючы сваіх родных бацькоў.
    Але праз пэўны час у каменданта паяўляецца новая нянька. Ранейшая, старая, сказала, што яна хворая, адпрасілася ў вёску, а на сваё месца знайшла бедную, але працавітую і сумленную дзяўчыну, у якой няма дзе жыць. Аднойчы фраў Гертруда была страшэнна ўражана, калі ўбачыла, як нянька, пераканаўшыся, што навокал нікога няма, цалуе і песціць малое дзіця, нешта шэпча яму на сваёй мове, туліць да сябе і плача, нібы ў яе вялікае гора. Фраў Гертруда расказала пра гэта свайму мужу. Камендант катэгарычна забараніў няньцы выяўляць так нястрымна і бурна свае пачуцці да чужога дзіцяці. «Яно павінна любіць толькі сваю маці, фраў Гертруду. Інакш я вас звольню з работы»,— прыгразіў камендант.
    Аднойчы камендаят са сваёй Гертрудай паехалі ў госці ў Мінск, на імяніны да аднаго вялікага чына — генерала, іх сваяка. Калі яны вярнуліся, нянькі і іх прыёмнай дачкі не было дома. Яны знайшлі на стале толькі запіску. Камендант, надзеўшы акуляры, прачытаў па складах: «Пан камендант і фраў Гертруда! Я забрала ад вас маё дзіця — я яго маці, у яго жылах — мая кроў. А вам раю вярнуцца ў сваю Германію, покуль пе позна, і ўзяць на выхаванне нямецкае дзіця — па вашай міласці ў Германіі сірот таксама хапае. Ваша былая нянька Яніна».
    Калі камендант пераклаў фраў Гертрудзе змест запіскі, яна страціла прытомнасць.
    А Яніна Варанковіч шчасліва выбралася з горада і праз колькі дзён была ўжо ў партызанскім атрадзе.
    3 таго часу пачалося яо новае жыццё. Многа людзей выхадзіла яна, вярнула, можна сказаць, з таго свету. He раз ёй даводзілася браць на сябе ролю хірурга, хоць яна была ўсяго толькі медсястрой, не раз прымала яна роды, сядзела пры параненых, якія ўжо развітваліся з жыццём,— а яна іх ратавала, зпоў ставіла на ногі, яяы зноў ішлі ў бой, каб ачысціць сваю зямлю ад чужынцаў.
    А як прыйшло вызваленпе, Яніна аддала бацькам сваю Светку, а сама добраахвотна пайшла ў армію — і яшчэ цэлы доўгі год яе працавітыя рукі не мелі спакою, яшчэ многа смерцяў і крыві пабачыла яна сваімі вачыма, яшчэ многіх байцоў вярнула да жыцця. За гэта яе ўзнагародзілі
    41
    двума ордэнамі і медалямі. I вярнулася яна з вайпы лейтэнантам медыцынскай службы.
    Ляхоўскі канчаў нарыс так:
    «Гэтая сціплая працаўніца жыве і сёння ў Мінску. Яна сумленна робіць сваю справу і не патрабуе падзякі, яна нават мо не атрымала таго, што заслужыла. Яна сціпла жыве ў цеснаватым пакойчыку ў старым доме на Нямізе, працуе ў паліклініцы, гадуе сваю дачку і радуецца, што нарэшце можа быць спакойнай за яе заўтрашні дзень. Праўда, яна яшчэ не страціла надзеі на сваё асабістае шчасце, якое ў яе так бязлітасна адняла вайна.
    I мы можам ёй толькі паспачуваць. Бо ў яе ёсць — я не пабаюся выдаць яе інтымную таямніцу,— ёсць чалавек, які гатоў падзяліць яе радасць і гора, але покуль што кватэрныя ўмовы не дазваляюць ім ажыццявіць сваю мару. Ды спадзяюся, што гэтая перашкода часовая».
    Праўда, у рэдакцыі два разы яму выкрэслівалі апошні абзац, але не такі быў Ляхоўскі, каб не дабіцца свайго. Першы раз ёп хадзіў да рэдактара, а другі раз, калі і рэдактар замахнуўся на яго канцоўку, ён дапяў вышэй, і апошні абзац пайшоў у яго варыянце.
    Нарыс на два падвалы надрукавалі ў газеце. I адразу да Жарэса Ляхоўскага прыйшла журналісцкая слава. У рэдакцьпо на яго імя пасыпаліся лісты, чытачы захапляліся жыццёвым подзвігам Япіны Варапковіч і патрабавалі — не прасілі, а патрабавалі! — даць ёй кватэру.
    А чытачы былі не абыхто: пепсіяперы, інваліды вайны, вайскоўцы, настаўнікі, дэпутаты. Ляхоўскі сабраў цэлы стос лістоў, перадрукаваў іх па машынцы, напісаў заяву на імя старшыні гарсавета і пайшоў на прыём.
    Старшыня быў некалі звычайным селяпінам, парабкам, потым пайшоў па партыйнай лініі, у вайну партызаніў, пасля вайны будаваў, зноў пайшоў па цяжкую і адказную пасаду старшыні гарсавета. Але душой ён быў просты і шчыры чалавек, добра разумеў чалавечае гора, бо сам яго хапіў цераз край. На гэта і разлічваў Ляхоўскі.
    Старшыня гарсавета ўжо чуў гэтую гісторыю, чытаў нарыс, пахваліў маладога журналіста за ініцыятыву і паабяцаў, што кватэра ў Яніны Варанковіч будзе абавязкова.
    — Якая? — гледзячы ва ўпор на старшыню, не пабаяўся спытаць Ляхоўскі.
    — Ну, двухпакаёвая... Самі разумееце.,.
    42
    — Я не згодзен з вамі, паважаны Станіслаў Іванавіч. Хіба яна не заслужыла?
    — Яна заслужыла... Але кватэрны голад не дае нам права размахнуцца. Мы толькі зусім нядаўна вывелі людзей з зямлянак. I таксама сярод іх было нямала заслужаных людзей, якія ваявалі, якія многа страцілі...