• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    — Казаў,— схлусіла Вераніка і адвярнулася, каб ён не бачыў, як загарэўся яе твар.
    — To і добра... Бо я падумаў: сумлепны чалавек пра гэта не павінен маўчаць у такой сітуацыі. Гэты факт, які ніяк нельга абмінуць, хоць калінебудзь ды ён можа нагадаць пра сябе. Гэта як шыла ў мяшку.
    — Ты так думаеш? Чым ён можа ыагадаць? — зацікавілася Вераніка. Яна хацела ведаць больш таго, што сказаў ёй Славік.
    — Ці мала чым? Можа ўсплыць якаянебудзь плётка, ты можаш раптам знайсці нейкае пісьмо, або ні з таго ні з сяго — ты толькі не падумай, што гэта будзе з табою,— да цябе прыйдзе яго першая жонка.
    — А праўда...— жахнулася Вераніка.— Што ж тады рабіць?
    — Хто яго ведае... У залежнасці ад таго, у якім япа настроі. Калі кінецца з кулакамі — тады бараніся,— зусім сур’ёзна гаварыў Славік.
    — Ну, ты мяне зусім супакоіў!
    Славік стаў — разгублены, з расінкамі дажджу на твары.
    — Прабач... Ты плюнь па ўсё гэта. Галоўыае, што, паколькі я ведаю, дзяцей у яго з ёю няма. У яе ёсць свая дачка... Тая кабета, здаецца, на гадоў дзесяць была старэйшая за яго... Але што я табе кажу? Гэта ўсё цябе не павінна турбаваць, гэта яго клопат.
    Яны замоўклі — якраз падышлі да свайго дома. У Веранікі стала яшчэ цяжэй на душы.
    28
    7
    Жарэс Ляхоўскі і праўда быў жанаты.
    На першым курсе, неяк пе ў меру расходуючы свае немалыя сілы, ён аднойчы адчуў, што з ім нешта робіцца нядобрае. Прапаў сон, усчалася первознасць, без дай прычыны стала балець галава. Кінуў курыць, на дзяўчат зусім не глядзеў, стаў займацца фізкультурай, абліваўся халоднай вадой. Але, здаецца, не памагала, а рабілася яшчэ горай. Давялося ісці да дактароў — тэрапеўтаў, неўрапатолагаў, здаваць розпыя апалізы. Потым яму прыпісалі курс лячэння: прымаў парашкі, мікстуры, хадзіў на ўколы — вітаміны, глюкоза.
    Апошнюю працэдуру з вялікім спрытам і добрым уменнем рабіла медсястра Яніна Варанковіч. Ужо не періпай маладосці, высокая, чарнявая, з вялікімі цёмпымі вачыма і прамым вострым носам, яна з першага позірку не рабіла ўражання. Але пахадзіўшы нешта з тыдзень у паліклініку і прыгледзеўшыся да яе, Жарэс Ляхоўскі зразумеў, што гэта жанчына ці дзяўчына — бог яе ведае — незвычайная. Мала таго што япа ведала дасканала сваю работу, з ёю было цікава пабыць, перакінуцца словам. Здаецца, што і гутарка яе лячыла, а дотык яе мяккіх, далікатных, але моцных рук здымаў боль лепей за ўсякія лекі. Спадабаліся яму і яе глыбокія бяздонныя вочы, у якіх свяцілася многа таямнічага, нявыказанага, цікавага. Непрыкметна Ляхоўскаму станавілася лепш, і ён ужо не ведаў, што яму памагае — лякарствы ці тое, што ён кожны дзень бачыць гэтую жанчыну.
    Ён ужо сёетое ведаў пра яе: што япа была замужам, выйшла перад самай вайной, што ў яе ёсць дачка, а муж загінуў па фронце.
    Усё гэта ён даведаўся паступова, па крупіпцы, покуль нешта месяц ці больш хадзіў на лячэнне.
    Жарэс Ляхоўскі адчуў, што Яніна Варанковіч неяк непрыкметна займае ў яго душы трывалае месца, хоць пускаць яе туды ён не збіраўся. Аднойчы ён прыйшоў на працэдуру самы апошні, пачакаў яе, пакуль яна навядзе парадак і пераапранецца, і пайшоў з ёю разам. Яны ішлі па людных вуліцах вячэрняга вясенняга горада, ціха гаварылі між сабою, часам маўчалі, алс нядоўга — Япіпа любіла і ўмела пагаварыць, гэта ён ужо ведаў, і хоць гаварыла яна дб чымнебудзь простым, слухаць яе было цікава. Ляхоў
    29
    скі часам толькі моўчкі ўсміхаўся, як яна з прыхаванай гордасцю і цеплынёй расказвала пра сваю дачку, якая ходзіць у чацвёрты клас, пра тое, як цяжка было яе гадаваць — памагалі бацькі, то яе, то яго... Неяк паступова, забыўшыся як быццам, з кім яна гаворыць, Яніна пачынала расказваць і пра свайго мужа, і Ляхоўскі лавіў сябе на тым, што яму робіцца неяк не па сабе, калі ён чуе яе простую споведзь пра іх жыццё, хоць яна гаварыла пра мужа без лішняй пахвальбы, без ахаў і охаў, а спакойна і роўна, як аб тым, што ўжо адбалела і не вернецца ніколі, але Ляхоўскі ясна адчуваў яе боль, прыхаваную тугу і сум чалавека, які вось ужо гэтулькі гадоў жыве адзінока, але не можа выкінуць з сэрца таго, што перажыта.
    Гэтая яе верпасць, гэтая святая памяць пра чалавека будзілі ў ім думку: няўжо ён, муж Яніны, быў ужо для яе такі выключны, адзіны, такі значны? Ці гэта яе заслуга, а пе яго? Другая магла б забыць назаўтра, праз год, выйсці замуж і быць спакойнай... А гэтая, хоць і такая прывабная жанчына, не захацела, засталася адна. Ці мо яе не захацелі? Можа і тое, можа і другое. He ўсе ў яе ўзросце і ў яе станов.ішчы змаглі знайсці сабе пару. На палях вайны паляглі мільёны мужчын, асабліва такога вось узросту, як яна.
    Па дарозе Ляхоўскі купіў кветак — ранніх цюльпанаў недзе з Каўказа ці з Сярэдняй Азіі, якія прадаваў ля гастранома смуглявы, з вузкімі вачыма чалавек гадоў сарака, без правае рукі. У тым жа гастраноме Ляхоўскі на свае апошнія зберажэнні ад стыпендыі ўзяў бутэльку партвейну.
    Праз колькі часу яны ўжо былі ў цесным, але ўтульным пакойчыку: стол, ложак, некалькі цвёрдых крэслаў, канапка, заместа шафы — адгароджаны шырмаю куток.
    Гаспадыня пайшла на кухню гатаваць вячэру, а Ляхоўскі сеў на капапцы, круціў маленькі радыёпрыёмнік, пе знаходзячы нічога папараўнага. Нарэшце знайшоў джазавую музыку, стаў слухаць характэрнае квакапне і завыванне пад аднастайны рытмічны стук негрыцянскага тамтама. Гэтая музыка апошнім часам пачала яму падабацца, яна неяк вырывалася, выбівалася з тых аднастайных мелодый, да якіх ён прывык. Тут нешта было такое, што разбурала састарэлыя каноны, уносіла новы рытм і тэмп.
    30
    Яго асалоду перарваў нечакана моцны грукат у сцйну і сярдзіты мужчынскі голас:
    — Заткніся са сваёй сабачай музыкай! Ты чуеш там, падла?
    Непрыемна разанулі яго па сэрцы гэтыя грубыя словы, і абурэнне і злосць разліліся па крыві пякучым ядам. Каб убачыў гэтага хамулу — з’ездзіў бы па храпе. Недзе налізаўся, а мо яшчэ не дабраў меры, таму і не спіць, яшчэ разбіраецца ў музыцы — сабачая яна ці кашэчая, а яшчэ горш за ўсё было крыўдна, што крычаўто той за сцяною не на яго, а на яе, Яніну. I трэба жыць побач з такім суседам — год, два, пяць.
    Ляхоўскі прыцішыў музыку, але не выключыў зусім — падумаеш, нейкі там алкаголік за сцяною не можа спаць! Хай заткне сабе вушы.
    Прыйшла з кухні Яніна, паставіла на стол патэльню з яечняй, якая напоўніла прыемным пахам увесь пакой, падала місачку з кіслай капустай, кавалак сала, нейкую рыбу. Закуска была небагатая, але з густам і спрытам прыгатаваная — і тут адчуваліся яе ўмелыя клапатлівыя рукі.
    — Што там у цябо за сусед? — спытаў Ляхоўскі ў Яніны,— He любіць чалавек добрае музыкі.
    — 3 гэтагэ боку? — паказала гаспадыня на сцяну, дзе вісеў партрэт маладога вайскоўца — два кубікі ў пятліцы.— Ён любіць толькі гарэлку, хай на яго.— Яна прынізіла голас.— Як не п’яны, лепшага чалавека не трэба, a вып’е — адразу звярэе, б’е жонку, выганяе дзяцей. Бяда...
    — Як ты тут з ім жывеш?
    — Што мне? Ён жа не мой...
    — Усёткі — на адной кухні.
    — Камунальная кватэра, што зробіш?
    Ляхоўскі ўжо крытычным вокам агледзеў пакой: акно ўпіраецца ў сцяну суседняга дома, сонца тут ніколі не бывае, ясна, на стыку столі і сцяны відаць сляды чорпае плесені — цэгла ніколі не прасыхае.
    — А ты спрабавала дабівацца, каб табе памянялі кватэру? Ты ж заслужаны чалавек...
    Яніна толькі махнула рукою.
    — Такіх заслужаных, як я, многа. Добра яшчэ, што гэты куток далі, ёсць дзе пераспаць, дзіця мае сваю пасцель — і то шчасце.
    — А дзе твая дачка? — спытаў Ляхоўскі. Ён яшчэ ні разу яе не бачыў.
    31
    Япіна зірпула на будзільнік на стале.
    — Яна ua другой змене ў школе. Праз... паўтары гадзіны прыйдзе, ка'лі дзе не затрымаецца... Дзякую табе за цюльпаны, я іх так люблю,— сказала Яніна, ставячы вазу з кветкамі на рог стала, каб не мяшалі.— Садзіся бліжэй, ты, відаць, галодны.
    — Як паглядзеў на твае закускі, грандыёзпа захацеў есці,— сказаў Ляхоўскі і праглынуў сліпу.
    Яніна дастала бутэлечку з прыцёртым шкляным коркам, там пералівалася чыстая, як крынічная вада, вадкасць, паставіла на стол, дастала чаркі. Сама наліла з бутэлечкі, сказала з усмешкаю, як бы ў апраўданне:
    — Рэктыфікат, хавала па лякарства, але раз у мяне TaKi госць...
    — Які гэта такі?
    — Важны...
    — А яшчэ які?
    — Сказаць?
    — Натуральпа!
    — Жаданы...— Япа сказала і залілася чырванню, як дзяўчынка.
    Ляхоўскі заўважыў гэта, але не падаў выгляду. Для яго мужчыпскага гонару гэта было як мёдам па сэрцы.
    — Для мяне гэта важней, чым важны,— скаламбурыў ёп і ўзяў гранёную чарачкустограмоўку са звужаным дном.— А як яго піць? Першы раз, сорамна прызнацца. Раней ужываў толькі як паціранне.
    — Правільна рабіў... Піць? Вельмі проста — як ваду,— спакойпа растлумачыла Яніна.
    — Фенаменальна,— сказаў ён і кульнуў чарку.
    Спірт рэзка ўдарыў у нос, імгненна апёк усю поласць рота агнём, але па страваводзе пайшоў мякка, пакідаючы толькі прыемны гарачы след.
    — Фенаменальна! — аддыхаўшыся, паўтарыў Ляхоўскі.— Я быў горшаіі думкі аб сабе.
    А Яніна выпіла спакойпа, пават не скрывілася. У Ляхоўскага ўзнікла нядобрая думка: а што, калі яна сама п’е, як той яе сусед за сцяною? Але, здаецца, пе, пе выглядае яна алкаголікам.
    — Даўно не піла... Дзякуй табе, што зайшоў, a то часам здаецца, што пачынасш дзічэць, хоць навокал гэтулькі людзей...
    — Людзей мпога, алс ўсе чужыя.
    32
    — Гэта праўда, калі няма сваіх, то ўсе чужыя!
    Яны выпілі яшчэ па чарцы партвейну, закусвалі, гаварылі. Ляхоўскі шчодра хваліў яе стравы, яна весела смяялася, неяк неўпрыкмет хінулася да яго, часам асцярожна паляпвала яго па плячы, адпым словам, хацела не толькі бачыць, але і адчуваць яго побач, каля сябе. Ляхоўскаму таксама здалося, што гэтае застолле неяк неўпрыкмет разбурыла, раскідала тую нябачную перагародку, якая была між імі дагэтуль, і што варта яму толькі захацець, як Яніна будзе яго.
    «А што тады?» — пытаў ён сябе цвяроза.
    «Глупства! — адказаў у ім другі голас, трохі захмялелы.— ІІІто ты траціш? Нічога! Ты зробіш яе на нейкі момант шчаслівай — і ўжо плюс табе, некалькі вялікіх грахоў спішацца табе за гэта».
    «Ты ёй дасі надзею, а потым адбярэш,— гаварыў усё той жа цвярозы, надта ўжо справядлівы, афіцыйна сухі голас, які ў ім сядытады прачынаўся, а дагэтуль недзе спакойна спаў у закутках яго душы.— А ведаеш, што такое адабраць у чалавека яго апошнюю надзею? Гэта тое самае, што і адабраць жыццё».