У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
— Дарагі Станіслаў Іванавіч! Народ вас выбраў, народ вам верыць, парод спадзяецца на ваша мудрае і прынцыповае рашэнне... Вось паслухайце, піша палкоўнік запасу: «Нам будзе сорамна, калі мы, хоць з вялікім спазненнем, не паправім сваю памылку і не паможам гэтай жанчыне ў такую адказную хвіліну яе жыцця. Праз год, праз паўтара будзе позна, і яна, якая аддала мужа на алтар перамогі, якая аддавала сябе і сваё малое дзіця, не павінна мець крыўды ў сэрцы на нашу ўладу, на наш лад. Мы ў неаплатпым даўгу перад гэтай гераічнай жанчынай, і што б мы ні зрабілі для яе добрага, гэта не будзе і сотай доляй таго, што зрабіла яна для нас, для нашага ладу. Гэта наша шчасце, што ў нас былі і ёсць такія людзі. Інакш бы мы не перамаглі,
Палкоўнік запасу Леўчанка».
Трохі захмялелы ад першага журналісцкага поспеху, Ляхоўскі не даваў старшыні раскрыць рота — ён адразу прыпіраў яго да сцяпы, разбіваў яго довады, не даваў апамятацца.
— А скажыце, вы часам не ведаеце таго чалавека, пра якога вы пішаце ў канцы свайго нарыса,— таго, што гатоў падзяліць лёс Яніны Варанковіч?
Другі б мо палічыў за лішняе займацца такімі дробязямі, а старшыня хацеў дакапацца да самых каранёў, a ўжо толькі потым рашаць — па прымаўцы: сем раз адмераў, раз адрэзаў.
— Ведаю, Станіслаў Іванавіч,— апусціўшы галаву, сціпла адказаў Ляхоўскі.
— А што, ён можа не ажаніцца з ёю, калі, скажам, жанчына не атрымае належнай кватэры? Гэта мае прынцыповае значэнне?
Ляхоўскі дакрануўся ўказальпым пальцам да пераносся, нібы папраўляў акуляры, потым пакратаў свой модны гальштук ля шыі, нібы ён яго душыў.
— Магчыма, што і так, паважалы Станіслаў Іванавіч. Гэта мае менавіта прынцыповае зпачэнпе.
43
— Адкуль вы ведаеце гэта? Вы гаварылі з ім?
— Гаварыў, паважаны Станіслаў Іванавіч,— без запінкі, як на экзамене, адказаў Ляхоўскі.
— Вось як... А вы часам не скажаце мне, хто ён, як яго прозвішча?
— Толькі вам, толькі вам, Станіслаў Іванавіч, і больш нікому,— таямнічым голасам адказаў Ляхоўскі.— Яго зваць так, як і мяне: Жарэс Ляхоўскі.
— Выходзіць, што... He, спачатку гэта: хоць мо і не тактоўна, а я спытаю ўсё ж у вас... Вы... кахаеце яе? Можаце мне ўрэшце не адказваць,— паспяшыў ён паправіць свой, як яму здалося, промах.
— Чаму ж? Калі ласка — кахаю.— Здаецца, ён адчуў нават, як чырванее, хоць збоку ніхто гэтага не заўважыў, у яго была занадта смуглая скура, каб чырвань прабілася праз яе.
— Дзякую за шчырасць.— Старшыня пацёр свой вялікі лоб, паморшчыўся — у яго, відаць, балела галава.— Выходзіць, я разаб’ю ваша шчасце?
— Вы зрабілі геніяльна просты вывад, паважаны Станіслаў Іванавіч, а таму правільны.
Пасля гэтага старшыня адразу «выкінуў белы сцяг» — выцягнуў з кішэні белую хустачку, выцер успацелую лысіну і сказаў стомлена сакратарцы:
— Ладна, запішыце, з майго рэзерву... Тры пакоі... Вы, Ляхоўскі, вялікі дыпламат... Вас трэба ў ААН, вы там навялі б парадак.
Ляхоўскі ўстаў, пакланіўся старшыні і сказаў:
— Дзякую за камплімент у мой адрас, дарагі Станіслаў Іванавіч. I шчыра дзякую за ваша мудрае і прынцыповае рашэнне праблемы чалавечага шчасця. Прашу не адмовіць маёй апошняй просьбы — прыйсці да нас на наваселле.
Старшыня таксама ўстаў, ветліва ўсміхнуўся Ляхоўскаму і адказаў, прыемна крануты такім далікатным жэстам з боку паведніка:
— Дзякую, калі дазволіць час, абавязкова буду. Прывітанне Яніне Варанковіч.
Ляхоўскі павольна выйшаў з кабінета, горда несучы сваю вялікую разумную галаву. Бой за месца пад сонцам, а праўдзівей, за дах над галавою, быў выйграны.
Калі Ляхоўскі, перапоўнены да краю пачуццямі гор
44
дасці за сваю персону, пазваніў Яніне на райоту і сказаў ёй пра рашэпне старшыні гарсавета, яна доўга не магла вымавіць і слова.
— Ты быццам не рада? — спытаў Ляхоўскі.
— Што ты...— голас яс перапыпіўся.— Мне проста стала кепска... Нешта з сэрцам... Гэта, відаць, ад радасці... Я пе ведаю, як табе і дзякаваць,— У голасе яс пачуліся слёзы.
— Супакойся!.. Завошта? Усё ідзе па плану! Мы ўрэшце будзем мець тое, чаго заслужылі.
— Дзякую, любы мой, дзякую за такую навіну. Мне ажпо не всрыцца ў такое шчасце...
— Ты проста трохі дзівачка. Я табе казаў, што даб’юся свайго.
...Праз два месяцы яны атрымалі кватэру на праспекце: тры вялікія пакоі, высокая столь, прасторная, як цэлы пакой, кухпя, шырокі калідорпрыхожая. Пасля таго цеснага пакоя яна здавалася проста раем.
Спачатку кватэра была амаль што пустая — пе было чаго ставіць.
Ляхоўскі пачаў са свайго кабіпета: за «пазычаныя» ў Яніны грошы купіў раскладную канапу, паліраваны пісьмовы стол, прыстойную шафу, пекалькі мяккіх крэслаў. 3 гэтага часу ён жыў у Яніны ўвесь час, хоць ложак у інтэрнаце за ім усё ж лічыўся. Каб хто спытаў, навошта яму месца ў інтэрнаце, ёп і сам не адказаў бы. Проста чалавек пе хацеў рызыкаваць: павошта рабіць сальта на канаце, не застрахаваўшыся сеткай?
10
Лмаль што чатыры гады сямейпага жыцця для Жарэса Ляхоўскага і Яніны прайшлі непрыкметна. Між імі за гэты час не было ніякіх буйных канфліктаў, калі не лічыць часам якое дробязі: купіць яму ці ёй не тое, а гэта, зрабіць нешта не так, а гэтак. Ляхоўскі непрыкметна для Яіііны і яе дачкі ўвёў строгую эканомію. Бліжэйшай яго задачай было — купіць машыну. Калі яны выбіралі якое паліто ёй ці дачцэ, Ляхоўскі пачынаў расхвальваць ці ганіць вопратку за колер, ды так, нібы цана для яго не мела ніякага значэння. Толькі сабе ён не скупіўся на вопратку, даводзячы Яніне, што яму як журналісту трэба мець прыстойны выгляд — гэта адно ўжо складае палову
45
поспеху. I для доказу ён успамінаў свон візіт да старшьіні гарсавета, пачынаў апісваць, у чым ёп тады быў, як выглядаў і што гаварыў, хоць апошняе ўжо не мела ніякага дачынення да вопраткі.
Яніна заўсёды згаджалася з яго довадамі, а дачка мела на ўсё сваю думку, паступова і непрыкметна аддаляючыся і ад маткі. Гэта трохі трывожыла Яніну, але яна покуль што нічога не магла прыдумаць, каб утрымаць дачку на сваім баку. Яна была як між двух агнёў: баялася і за Жарэса і за дачку. Але з дачкою, з роднай, так лічыла яна, пеяк паладзіць, неяк япы паразумеюцца — свая ж кроў, а гэта чужы чалавек, дарма што муж. Як яго ўтрымаеш, калі не ласкаю, не пакораю, не ўвагаю да самых малых дробязяў, якія мужчыпы маюць звычку перабольшваць у сто разоў і лічыць іх ледзь пе асноваю свайго быцця? А яна ж старэйшая за яго ледзь не на дзесятак год, а гэта так многа, так многа, асабліва для жапчыны. Як ні старайся, як ні сачы за сабою, а ўсё адно відаць: ён у самай сіле, у самай красе, а яна ўжо пачынае адцвітаць, засыхаць, прападае фігура, вянуць грудзі, блякне твар, кожны дзень, здаецца, на ім праразаюцца ўсё новыя маршчыны, сівых валасоў хутка будзе болей, чым чорных. Час няўмольны, і ён ведае, што яму рабіць... Затое Яніна з непрыхаванай радасцю бачыла, як непрыкметна з няскладпай касцістай дзяўчыпкі, з яе Светкі, вырастае прываблівая сваёй свежаю пекнатою дзяўчына: круглеюць, наліваюцца пругкасцю нядаўна TaKia вострыя грудзі, набіраюць сілу, мацпеюць і таўсцеюць нядаўна такія тонкія рукі, страйнее, афармляецца стан, акругляюцца сцёгпы, шырэе, робіцца жапочай крыжоўка. На вачах дзяўчынкападлетак ператвараецца ў мілавідную, прывабяую дзяўчыпу, і Яніне іншы раз робіцца страшна за дачку: па розуму, па паняцці яна ж яшчэ дзіця. Ці зможа, ці здолее яна закілзаць, стрымаць тыя яшчэ незнаёмыя для яе пачуцці, якія пачынаюць усё больпі і больш хваляваць яе ўражлівую маладую душу?
Апошнім часам Яніна заўважыла прыкметную перамену ў адносінах дачкі да Жарэса. Раней яна дзічылася яго, была як той вожык з настаўленымі калючкамі. Хоць ён увесь час і стараўся быць з ёю памяркоўным і цярплівым, нават мяккім — хоць гэта яму і не заўсёды ўдавалася,— Светка ніяк не ішла на прымірэнне і тым больш — на збліжэнне. Яніна лічыла гэта звычайнаю дзіцячаю рэў
46
пасцю: вось прыйшоў чужы дзядзька і адняў у яе маму. Яна не падазравала, што многае залежыць ад яго самога. Але ж у чужую душу не зазірнеш, да таго ж ён быў чалавекам замкнёным на ўсе замкі, у душу сваю нікога не пускаў, нібы баяўся, што яе абкрадуць.
Цяпер, бачыла Яніна, з пераменай знешняй у Светкі адбываліся і свае ўнутраныя зрухі. Абуджалася пачуццё да мужчыны? Напэўна... Цяпер яна глядзела на Жарэса пе толькі як на чужога дзядзьку, што адняў у яе маму. Яна, відаць, пачынала глядзець на яго як на прывабнага мужчыну і, можа, нават хацела яму спадабацца, толькі пе ведала, як гэта зрабіць. Яна яшчэ сама саромелася свайго цела, так нязвычна, так нечакана расцвіўшага, змененага, як чужога, але яна падсвядома разумела, што яна прыгожая і падабаецца хлапчукам у школе, зпачыць, павінна падабацца і ўсім мужчынам, нават гэтаму чужому дзядзьку, які памог ім дастаць кватэру і які не такі ўжо стары, як ёй спачатку здавалася.
Самыя супярэчлівыя пачуцці нараджаліся ў душы дзяўчынкі да гэтага чалавека.
ІІешта падобнае адбывалася і з Жарэсам Ляхоўскім. Ён таксама не мог не заўважыць тых знешніх і нават унутрапых перамен, якія адбываліся са Светкай, яго падчаркай. Калі спачатку ёп глядзеў на яе як на звычайнае, трохі пакрыўджанае жыццём дзіця, якому, аднак, пяма чаго вельмі плакаць, бо ўсё ў яго ёсць і маці гатова была разбіцца, а дастаць таго, што трэба было дастаць дачцэ,— калі ён трохі з душэўным песпакоем прымаў адкрытую варожасць да яго і стараўся нсяк дагадзіць ёй, а больш — праз гэта яе матцы, то пасля ён плюнуў на ўсе выбрыкі дзіцяці і спакойна рабіў сваё.
I час таксама рабіў сваё — ціха рабіў свае цуды. 3 кастлявага, доўгага і нязграбнага дзіцяці за два апошпія гады вырасла, як вытачаная, як вымаляваная, красуня, ад якой нельга было адвясці вачэй,
I Ляхоўскі адчуў, што гэтае дзяўчо паступова робіцца для яго ўжо не абыякавым, а набывае над ім нейкую магічную сілу, ад якой яму робіцца не па сабе. Спачатку сказаў сабе: глупства, пройдзе, гэта вясна вінавата. Пройдзе! Але чым далей ішоў час, тым цяжэй рабілася Ляхоўскаму жыць са Светкай пад адным дахам. Ён ужо баяўся заставацца з ёю дома адзін, калі выпадала, што маці яе была на рабоце ў другую змену.
47
А дзяўчына, нібы адчуўшы тыя нябачныя перамены ў яго душы да яе, таксама, відаць, падсвядома, пачала хінуцца да яго: то пахваліцца якою дробяззю, то дасць яму цукерку, якую ёй «нехта» даў, то праскача ля яго на адной назе і спытае ў яго: «Як мне ідзе гэтая кофта?»