У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Яна зрабіла вялікія вочы, а потым звонка, неяк трохі
12
нервова засмяялася, як бы здагадаўшыся пра нешта, і сказала яму:
— Дзякуй вам, я думала, што яны прапалі...
Гэтым яна не дапуокала і думкі, што ён іх не аддасць, прысвоіць сабе. Таму Пашка як бы ў адказ на яе велікадушны жэст адказаў:
— У мяне не прападуць, не турбуйцеея! — У яго гэта выйшла неяк занадта смела і самаўпэўнена — зусім не ў яго стылі і манеры; ён нават здзівіўся, што здольны на такое.
— А вы наш? — спытала яна, ужо, відаць, каб пераканацца, што ён не чужы, а з універсітэта.
— 3 другога філфака, Карыцкі,— назваў ён сябе і пачырванеў, хоць не ведаў, ад чаго гэта.— Я вас ведаю...— і запнуўся, хацеў сказаць: «вы — Німфа», але ў час спахапіўоя: мо яна і не падазравала, што яе так завуць, праўдзівей, так толькі ў думках называе яе Пашка.
— Дзякую, вы аддасце мне ў канцы вечара, добра? — папрасіла яна ў яго з тою сваёй чароўнай усмешкай, якою яна дагэтуль адорвала ўсіх, толькі не яго.
Ён кіўнуў і застаўся адзін — шчаслівы, радасны, нібы ён зрабіў нешта вунь якое важнае,— а яна зноў танцавала, весела і бесклапотна смяялася. А Пашка яшчэ з гадзіну насіў у кішэні дарагі скарб і з нецярпеннем чакаў, Kani скончацца гэтыя танцы. Часам ён украдкам даставаў адну ці дзве крышталіны, любаваўся іх філіграннай шліфоўкай, спрабаваў глянуць на іх на святло лямпачкі — і тады мірыяды светлазялёных, смарагдавых іскраў выпраменьвалі ўсе грані крышталю, аж сляпілі вочы. Хутчэй бы ўсё гэта скопчылася — падганяў падзеі Пашка.
Але скончылася ўсё нечакана проста і крыўдна.
У перапынку паміж танцамі праз усю залу прайшоў той самы чорны дэман — у чорным дарагім касцюме, у белай манішцы, пад гальштукамматылём, у бліскучых чорных чаравіках, якія парыпвалі ў такт яго крокам,— і скіраваў проста да Німфы, нібы ён загадзя ведаў, дзе яна будзе стаяць, нібы загадзя ўжо дамовіўся з ёю.
Ён нешта ёй коратка сказаў, яна неяк вінавата ўсміхнулася, кіўнула галавою дзяўчатам, што стаялі побач, павяла вачыма па зале, нібы каго шукаючы, і пайшла да дзвярэй, дробпа стукаючы па падлозе сваімі лакіркамі, развяваючы падолам белае празрыстае сукні, а за ёю важна, ганарыста ўзняўшы сваю вялікую кучаравую га
іЗ
лаву, стрыжаную вожыкам, ішоў гэты зусім ненавісйы для ІІашкі смуглы грэк, чорны дэман.
Пашку хацелася падбегчы і сыпануць яму пацеркамі проста ў яго самаўпэўнены, пыхлівы твар, каб ён ведаў, што яго тут непавідзяць. Але для Німфы, для яе спакою, ён не мог дазволіць сабе такой дзікай выхадкі. Ён нават не ведаў, што цяпер яму рабіць з гэтымі пацеркамі — дагнаць Німфу і аддаць ёй? Занясці тым дзяўчатам, з якімі яна стаяла? He, хай будуць у яго. У яго не прападуць.
Але Німфа... Няўжо яна не мае ўжо ўлады над сабою, няўжо яна ўжо душою і целам належыць яму, таму чорпаму дэману? Няўжо? Дык чаго ёп, Пашка Карыцкі, распускае тут нюні, чаго спадзяецца на нейкі цуд? Цудаў не бывае ў наш дваццаты рацыяналістычны век. Трэба выкінуць з галавы гэтую забаўку — і ўсё скончана. Хто ён? Куды ён лезе? Чаго хоча? Трэба ведаць сваё месца, трэба памятаць, хто ты і адкуль выйшаў, а тады ўжо нешта думаць і нешта рабіць.
Як пабіты, ішоў Пашка ў свой інтэрнат. I доўга не мог заснуць — пякучая крыўда разрывала яму грудзі.
Але гэта было не ўсё. Праз тыдзень пасля вечара ён атрымаў з дому страшную тэлеграму: «Прыязджай, з бацькам бяда»,— паведамляла яму маці.
Прыехаўшы дадому, Пашка яшчэ застаў бацьку жывога. Але сына ён ужо не пазнаваў. У яго быў перабіты хрыбетнік. Ратуючы дзіця, якое нечакана выбегла на дарогу, ён рэзка кінуў машыну ў кювет, на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва, перакуліўся...
Свет для Пашкі пацямнеў, нібы перастала свяціць сонца.
Праз колькі дзён пасля пахавання бацькі ён прыехаў ва універсітэт, забраў дакументы.
Пацеркі Німфе перадалі хлопцы з яго курса. Больш ён яе і не бачыў.
А на другі год, трохі ачомаўшыся, Пашка Карыцкі падаў заяву ў пяхотнае вучылішча.
4
Вераніка Жывулькіна нават не задумалася, куды зяік той бялявы хлопец, які так нечакана выратаваў яе каралі.
У яе былі свае клопаты, і немалыя. Яна выходзіла за • муж за журналіста Жарэса Ляхоўскага...
14
Ён прыходзіў да іх некалькі разоў са старэйшым братам Веранікі Слаўкам, які нядаўна скончыў журфак і працаваў у газеце. Вераніка адносілася зусім спакойна і нават абыякава да прыходу чужога незнаёмага чалавека, хоць сама сабе яна падумала, што ён ёй падабаецца. Праўда, ён нейкі занадта культурны — ветлівы, нават галантны, умее гаварыць кампліменты, і гэта ёй трохі было не да душы — яна не прывыкла да такіх адносін. Бацькі яе між сабою былі простымі і шчырымі, без усякага фальшу і напышлівасці.
Праўда, маці часам цяпер, пасля смерці бацькі, скардзілася мімаходзь, што бацька быў душэўна глухі чалавек, з ім было цяжка, ён усё пераносіў у сабе моўчкі, a сама маці любіла пагаварыць і паслухаць другога, ёй з бацькам мо і сапраўды было няўтульна.
Хоць сама Вераніка, як яна цяпер можа меркаваць, больш падобна да маці — такая ж экзальтаваная і ўражлівая, з хуткімі пераменамі настрою,— ёй самой больш падабаўся бацька. Заўсёды, і ў горы і ў радасці ён быў роўны, спакойны, ураўнаважаны, ніколі не кідаўся ў паніку і не мітусіўся. Можа, таму, што бацька быў бухгалтарам, рацыяналістам, чалавекам з халоднаю галавою, a маці, хоць і мала адукаваная швачка, любіла чытаць кніжкі. Гэта, відаць, перадалося і дачцэ, яна таксама не магла жыць без кніжак і пайшла на філфак.
Нават брат Славік выбраў сабе журналістыку, хоць у школе ён меў большую схільнасць да матэматыкі.
Цяпер Слава меў ужо сваю сям’ю, яны жылі ўсе разам у двухпакаёвай кватэры, і цесната часам адбівалася на іх настроі, на адносінах. Маці часта хадзіла задумлівая, а іншы раз, калі Вераніка прыходзіла з заняткаў, ёй здавалася, што ў маці заплаканыя вочы.
Калі Вераніка стала студэнткай, маці трохі павесялела, але трывога за заўтрашні дзень, за кавалак хлеба, відаць, не давала ёй спакою. А прыход гэтага чалавека з дзіўным імем Жарэс, якога часам Славік называў проста Жоркам, нешта таксама як бы змяніў у іх сям’і. Вераніка напачатку была сапраўды абыякавай да гэтага прылізанага франта, а брат Славік, хоць адкрыта і не гаварыў, выказваў пават нейкую пезразумелую антыпатыю да яго. Чаму? Чаго ж тады ён прыводзіў да сябе гэтага ЖарэсаЖорку? Мо хіба не па сваёй ахвоце?
15
Затое маці і братавая, Славікава жонка Каця, былі ў захапленні ад госця.
Спачатку Вераніка не думала надта пра іх такую прыязнасць да яго. Што тут такога? Падабаецца чалавек — хай падабаецца. I яна забывала тут жа пра ўсё, трэба было займацца вучобай, рыхтавацца да сесіі, якая не за гарамі, да семінарскіх заняткаў, здаваць замежную мову — гэтыя праклятыя зыакі, якіх набіралася па некалькі тысяч. Трэба было яшчэ і памагаць маці: памыць часам пасудак, часам бялізну, згатаваць якую вячэру, збегаць у магазін. Вольнага часу на роздум не заставалася. Але, як потым зразумела Вераніка, хвалілі Жарэса нездарма — і хвалілі не так для сябе, як для яе, Веранікі. Л яшчэ потым яна зразумела, што асноўныя падзеі ў іх сям’і адбываліся за яе плячыма, хоць яна сама ў тых падзеях іграла ледзь не першую ролю; вось чаго ўжо яна не чакала!
Аднойчы вечарам, пасля кароткага візіту Жарэса Ляхоўскага, які нават не зайшоў павітацца з Веранікай і сказаць, як заўсёды, пару кампліментаў наконт яе шчок, вачэй ці таліі, сукенкі або халата, туфляў ці прычоскі — усё роўна,— пасля гэтага візіту ўсчалася цікавая гаворка.
Усе чацвярых сядзелі вакол невялічкага кухоппага століка і вячэралі: елі катлеты, куплвныя ў кулінарыі і падрыхтаваныя братавою Кацяй, пілі чай з пячэннем і павідлам свае работы.
Гаворку пачаў Славік. Hi да кога пе звяртаючыся, ёп сказаў:
— Я сёння хадзіў у райсавет, хацеў стаць на чаргу на кватэру... Дык што вы думаеце? Но ўзялі.
— Чаму ж гэта пе ўзялі? — спыталася маці і скіравала пільны позірк на сына. Яны былі вельмі падобныя — увесь авал твару, вочы і нос, лінія рота,— усё ў Славіка было матчына, а вось характарам ён быў больш падобны да бацькі.
— Сказалі, што я маю жылплошчу.
— Дзе ж яна ў цябе? — здзіўлена ўзняла вузенькія падведзепыя бровы Каця.— Мы жывём у твае маткі, а не ў цябе.
Маці сціснула вусны — у гэтых словах мо яна адна ўлавіла крыўду нявесткі — калі не на яе, свякроў, то на яе сына, які не здолеў забяспечыць яе ўсім, што трэба
61
мець добраму гаспадару. Яна вось сама збіраецца хутка стаць маткаю, а яшчэ студэптка трэцяга курса — калі яшчэ тая работа, калі дапамога ў хату, а тут ужо нешта трэба думаць, нешта рабіць.
— Ім не важна, у каго я жыву, у маткі ці ў бацькі. Важна, што ў мяне ёсць дах над галавою. А ў людзей і таго няма. Вось і не бяруць. Кажуць — дабівайцеся па месцы работы.
— А што на рабоце? Есць якая надзея? — спытала маці.
Славік крутнуў галавою, ад чаго русыя, зусім светлыя валасы яго разляцеліся, раскінуўшыся па роўны прабор, ажно ляглі яму на вушы.
— Надзея такая — праз гадоў наццаць... Пакуль што — піякіх пробліскаў. Можа, потым хіба будзе пашырацца будаўніцтва.
— Дарагая лыжка к абеду,— сказала маці і ўздыхнула, уважліва паглядзеўшы на Вераніку.
Усе гаварылі, разважалі, спрачаліся, адна толькі яна была спакойпая — іх клопаты яе мала турбавалі. Жаніўся Славік — хай цяпер думае, як жыць далей. Покуль што і тут не цесна, неяк пераб’ецца, не вялікія паны, да раскошы не прывучаны абое — і ён, і яна, Каця.
Вераніка і не спадзявалася, што гэтае трыо хутка захопіць і яе ў свой ансамбль, нечакапа ўтварыўшы квартэт.
Маці неяк зусім недарэчы спытала Славіка:
— А што ж гэта Жора так хутка пайшоў ад нас? Ты яго не запрасіў нават на чай...
Славік нешта марудзіў, крывіўся, нібы яму што засела ў горле.
— Гэты ЖораЖарэс мпе проста агорк... Хай бы ён сам гаварыў з Веранікай.
Дзяўчына ўскінула ад нечаканасці галаву, нібы яе кальнулі чым вострым.
— Пра што? — Яна нічога не разумела.
А Славік нават пе ўзняў на яе вачэй, глядзеў у сваю ўжо апарожненую шклянку, пазвоньваў лыжачкай аб сподак.
— He разумею чалавека,— зпоў загаварыў Славік пасля даволі вялікай паўзы, у часе якой чамусьці ўсе пазіралі толькі на Вераніку, і на тварах іх было відно здзіўленне: няўжо яна такая дурная? Ці яна яшчэ малая? Славік гаварыў неяк сярдзіта, з крыўдай у голасе: — Ніколі