У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
— Дзіўнае пытанне... Ты паставіла мяне ў тупік. А быць у тупіку я не люблю... Тады я іду напралом... Таму і цяпер...— Ён рабіў паўзы, нібы дапраўды хваляваўся, нечага пакутаваў ці не рашаўся сказаць.— Хачу канкрэтна: мой ідэал — ты...
Хоць яна і была гатова да ўсяго, аднак слова, асабліва ў чужых вуснах, заўсёды мае нейкую магічную сілу; Вераніка ажно ўздрыгнула, пачуўшы такое прызнанне ад гэтага саліднага прыгожага мужчыны. Каб гэта сказаў ёй яе таварыш, якінебудзь студэнцік, яна засмяялася б яму ў вочы, завярнулася б і пабегла б, праз гадзіну забыўшыся па ўсё. А тут нешта зусім другое.
Шчокі яе зардзеліся чырвоным макам, вочы яна не ведала дзе падзець і сказаць нічога таксама не знаходзіла. Яна чакала, што будзе далей.
— Вось чаму я і гаварыў: усё залежыць ад цябе!
Яна ціха, ледзь чутна сказала:
— Мусіць, ты... мусіць, вы... перабольшваеце.
Яна ніяк не магла называць яго на «ты» — нешта ёй не давала, нешта замінала.
— Папершае, годзе гэтага выкання. Падругое, я сам сябе ведаю. Я знайшоў тое, што шукаў... Ад тваёй згоды залежыць мой лёс.
— А мой — таксама? — ужо трохі апамятаўшыся, спыталася яна.
— Бсзумоўна, Вераніка,— ён кіўнуў буйною галавою, усміхнуўся адпымі вуспамі, паказаўшы вялікія белыя зубы. Відаць, што іроніі ў пытанні Веранікі ён не заўважыў.— Калі ты не скарыстаеш такога моманту, ты будзеш сабе вечным ворагам. Запомні!
Гэтая яго самаўпэўненасць дабіла яе зусім. Яна адчувала сэрцам: нешта ідзе тут не так, яны гавораць пе пра тое, што трэба, не пра галоўнае, але як скіраваць да таго галоўнага, як яго знайсці, калі ён вядзе туды, куды яму трэба, калі ён знайшоў тое, што яму трэба, а астатняе яго цікавіць менш за ўсё? Чаму япа так паводзіць сябе сёння, чаму так пакорліва ідзе за ім следам, нібы яна ўжо яго — бо калі не яго, то яна тады сабе — вечны вораг? Няўжо гэта так і трэба? Няўжо ён — той адзіны, які яе выратуе, які ашчаслівіць, які будзе вечным сябрам, бацькам яе дзяцей?.. Няўжо ён — яе лёс? Яна заблыталася ва
23
ўсім гэтым хітраспляценні паняццяў і слоў, ёй патрэбна было падумаць, разабрацца ў сваіх пачуццях — да яго... Яна ж яго зусім не ведала, а ці кахала — пра гэта не магло быць ніякай размовы.
Аднак ён, відаць, думаў, што яго словы трапілі туды, куды ён цэліў.
— Дык ты згодна быць маёю? — ужо проста ў лоб, з фронту, без ніякіх слоўных завітушак, спытаў ён яе, ва ўпор пазіраючы ў вочы, нібы гіпнатызуючы.
0 божа, ці думала яна, што гэта так страшна — сказаць «згодна», сказаць «не»! 1 што лепей сказаць, каб хто хоць параіў, каб хто хоць падказаў, каб жа мог чалавек хоць на кроплю прадбачыць, што падрыхтавала яму жыццё! А так — як з завязапымі вачыма ісці па горпай дарозе: крок не туды — і капец. Перад яе ўнутрапым зрокам праплылі твары маці, Славіка, братавое Каці — яны нібы чакалі яе адказу, твары былі застылыя, напружапыя, і нельга было сказаць па іх, чаго япы чакаюць: згоды ці адмовы? Але яна ведала ўжо, што яны чакаюць толькі згоды, што так ім усім будзе лепей. А як будзе ёй — гэта не так важпа. He так важна для іх. Для яе мо вунь як важна. Але яна сказала тое, чаго чакалі ад яе там, дома:
— Я згодпа...
На яго твары не адбілася ніякага пачуцця, нібы ён быў зусім спакойны за тое, што павінна адбыцца. Але вось ён зноў усміхпуўся:
— Ты мой добры геній, я гэтага чакаў.
I ёп паклаў сваю белую далікатную руку на яе маленькую, з доўгімі пальцамі ручку. Рука яго была вільготпая і ледзь прыкметпа ўздрыгвала. I яшчэ яна была халодпай.
6
У той вечар Вераніка прыйшла дадому позна. Яна ніколі гэтак раней не рабіла, бо маці выхоўвала яе ў строгасці, пе давала патачкі. Дачка расказвала маці пра ўсе свае душэўныя таямпіцы. I мо таму, што маці была вельмі далікатнай, піколі неасцярожным словам не пакрыўдзіла дачкі, тактоўпа яе павучала і папраўляла, асцярожпа раіла, гэта памагала лепей, чым біццё і лаянка. Сёння Вераніка баялася, што маці будзе ёй выгаворваць,
24
спяшалася пават па лесвіцы, Каб выйграць хоць якую хвіліну.
Жарэс Ляхоўскі прывёў яе да самага дома, ён быў сёння занадта ажыўлены — па крайняй меры, яго такога яна ніколі не бачыла: ён лёгка вылазіў з рамак свае велічнай непрыступнасці, часам рабіўся нават дураслівы. Калі ж ён быў сам сабою — Вераніка так і не паспела разабрацца.
Па дарозе яны таксама гаварылі, ён гаварыў пра свае планы, якія цяпер яны разам будуць ажыццяўляць, бо аднаму яму іх не асіліць. А потым — потым трэба падумаць, гаварыў ён, бо спыняцца на паўдарозе — не ў яго характары.
Маці не спала, пры маленькім начніку чытала кніжку, лежачы ў пасцелі. Япа ўстала, як толькі дачка зайшла на кухню, апрапула свой карычневы халат.
— Бяры вячэрай,— сказала маці, не спытаўшы ў яе нічога.— Відаць, прагаладалася.— I пілыіа агледзела дачку з ног да галавы.— Як прайшоў вечар? — спытала шматзначпа, па выгляду дачкі зразумеўшы, што ўсё вырашылася добра.
— Вечар быў добры,— сказала, лёгка ўздыхнуўшы, Вераніка.— Трохі, праўда, незвычайны.
— Як незвычайны? — адразу насцярожылася маці.— Дзе вы былі?
— He турбуйся, у кафэ... Таму я і галодпая. Што там у вас засталося?
Маці дастала з духоўкі дзве тоненькія сасіскі, паставіла перад дачкою масла на сподачку і чай, пячэнне.
— Дык чаму незвычайны? — не ўцярпела маці.
— Таму, што мне не часта даводзілася хадзіць у кафэ,— ужо трохі рэзка загаварыла Вераніка,— а падругое, яшчэ радзей у мяне просяць рукі і сэрца...
— I як жа ты? — Маці ў момант наструнілася.
Вераніка заўважыла гэта, і ёй стала балюча.
— Я? Як і вы,— вяла адказала дачка.
Маці кінулася да яе, пацалавала ў шчаку, абняла і моцна прытуліла да грудзей.
— Памойму, ты зрабіла правільны выбар, дачушка,— сказала маці з сэрцам,— чалавек ён зайздросны.
— Жаніх — мо і зайздросны, а чалавек — адкуль ты ведаеш? Ці я — што я пра яго ведаю?
— Чаму? Славік даўно з ім знаёмы. Расказваў пра яго
25
Многа. На рабоце яго хваляць. Чалавек з галавою, адразу відаць.
— Можа быць... А вось які ён у сям’і, гэтага мы не ведаем.
— Чаго захацела! Ты пейкая не цяперашняя, несучасная. Пажывеш — пабачыш.
— Каб жа так: пажыў, пабачыў, не спадабалася — вярнуў усё назад...
— Навошта думаць пра кепскае? Я зычу табе толькі дабра...
— Усе зычаць, а вось робяць наадварот.
— Ну вось, дзякую за шчырасць. Выходзіць, я рабіла табе зло ўсе гэтыя гады, як выводзіла цябе ў людзі...
— Мама, не будзем сварыцца... Я пе пра цябе. Даруй мне. Мне сёння неяк не па сабе.
— Нічога, дачушка, пройдзе.— Маці ўжо шкадавала дачку, стала зноў лагоднаю.— Дык ты згадзілася, кажаш? А калі, што — не гаварыў ён?
— He... Але сказаў, што цягнуць не збіраецца... Мо на Кастрычпіцкія святы.
Маці ўжо стала сур’ёзнай, задумалася. Клопаты зноў павальваліся па яе сівую галаву. Йядаўна толькі ўладкавалася з сынам, а тут і гэтая малая... Зусім яшчэ дзіця. Душа баліць — аддаваць на чужыя рукі. Але ж трэба, хоць калі... Такі выпадак!
Праўда, каб не гэтая цесната, каб не гэтая бедната, каб жыў яшчэ гаспадар, то яна ні за што не аддавала б гэтае малое ў свет, у людзі. Яшчэ ж нічога не ўмее, яшчэ свету не бачыла, яшчэ толькі расцвіла, як вясновая краска, а тут наваліцца ўсё на яе галаву. Хоць бы ўжо добры быў чалавек. 0 божа!
Вераніка некалькі дзён хадзіла як сама не свая. Для яе гэта было нечаканасцю, хоць яна і ведала, што да гэтага ідзе. Тое, што мы ўяўляем, ніколі не падобна на тое, што потым убачым. Тое ж самае можна сказаць і пра пачуцці. Ёй яшчэ хацелася пагаварыць з братам. I ўсё неяк не выпадала, а яна хацела пагаварыць з ім з вока на вока, без сведак.
I вось аднойчы яны сустрэліся ў магазіне недалёка ад свайго дома — Славік вяртаўся з работы, а Вераніка з сумкай прыйшла закупіць на заўтра ўсяго, што сказала
26
маці: мяса, рыбы, малака, масла, хлеба. Яны разам — удвая хутчэй — пастаялі ў чэргах, накуплялі поўную сумку прадуктаў і выйшлі з тлумнага магазіна.
Церусіў маленькі дожджык, але было цёпла і ціха — восень абяцала быць лагоднаю. На вуліцы загарэліся ліхтары, стала святлей пад ногі, і яны ішлі, абмінаючы лужыны, па сваёй незаасфальтаванай яшчэ, не прыведзенай у парадак вуліцы.
Славік гаварыў пра нейкае глупства: была лятучка ў рэдакцыі, пахвалілі яго матэрыял, яму хутка ехаць у камандзіроўку. Далі добрую тэму — любоўны трохкутнік на лопе прыроды, у калгасе, мо і выйдзе што цікавае.
— А як жа там твой Жарэс? — перабіла яго Вераніка, бо бачыла, што Славік так і не збярэцца пагаварыць пра тое, што яе хвалявала, ды, няйначай, яго таксама, хоць мо і не так востра.
Славік зірнуў на яе, усміхнуўся — бліснулі ў святле ліхтара яго зубы і вочы.
— Здаецца, ён больш твой?
— Мой — гэта пад пытаннем,— знарок заінтрыгавала брата Вераніка.
— Чаму гэта? — Ён ажно ступіў да яе, яны ледзь не сутыкнуліся,— Ты ж дала згоду быць... яго, а ён — тваім.
— Дала слова — але ж яго яшчэ не позна вярнуць?
Славік падазрона зірнуў на яе: жартуе ці гаворыць сур’ёзна?
— У вас хіба што расклеілася за гэтыя дні? — У яго голасе пачулася несхаваная трывога.
Што ж, і Славік ад свае думкі пс адступіўся, і ён лічыць, што так і трэба, што гэта найлепшы варыянт, які наогул можна знайсці.
— Нічога, Славік. He бойся, я пажартавала.
— Добрыя жартачкі! Я ажно ўспацеў.
Вераніка засмяялася.
— Я не ведала, што ты так хочаш выпхнуць мяне замуж!
Славік пакрыўдзіўся, надзьмуў вусны.
— Слова якое знайшла — выпхнуць! Што я табе — вораг? Я хачу як найлепей...
— Ты з маці гаворыш аднолькавымі словамі...
— Бо думаем аднолькава, дабра табе хочам.
— Дзякую вам за гэта,— адказала яна сур’ёзна.
— На здароўе,— у тон ёй адказаў Славік.— Адзінае,
27
што я хацеў у цябе спытаць... А мо і пе варта, не ведаю... Неяк няёмка пават...
У Веранікі трывожна заныла сэрца.
— Пытай. Мо я вытрымаю?
— Увогуле гэта глупства... Але мпе цікава, наколькі Жарэс шчыры чалавек... Ці казаў ён, што быў жанаты?
У Веранікі ў грудзях пракацілася гарачая хваля, стала млосна. «Для цябе, браток, гэта глупства, пра якое не варта і ўспамінаць. Для яго, Жарэса, таксама, Што для іх значыць увогуле: ажаніцца, потым кінуць жонку, зноў шукаць «ідэалу». Так можна шукаць і ўсё жыццё, бо ідэалы мяняюцца, як і ўсё на свеце»,— з крыўдай думала яна пра брата і пра яго навіну.
— Ты чаго маўчыш? Казаў ці не казаў? — затурбаваўся Славік.