• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    17
    напрамую, з фронту, не ішоў, усё ў абход... Колькі я яго ведаю, то ён такі ўвесь час, ніколі не адступіўся ад свайго правіла. Але думаю, што каліяебудзь ён пагарыць, быць не можа... Ён табе ніколі нічога не казаў? — зірнуў ён нарэшце на сястру, з нецярпеннем, ян ёй здалося, чакаў адказу.
    Яна павяла плячыма, усміхнулаоя. Але тут жа стала сур’ёзнай: здаецца, да яе нешта пачало даходзіць.
    — Чаму не гаварыў? «Ах, якія ў цябе зубы, Ніка!», «Ах, якія ў цябе далікатныя ручкі, Ніка!», «0, якія ў цябе глыбокія вочы! Як неба!» I ўсё гэта з такім алімпійскім спакоем, з такой годнасцю — нібы ён сама мала адорваў мяне алмазамі... Ну, акурат як той пан Быкоўскі!
    Пад канец яна нават разрагаталася — так ёй жыва ўявіўся Жарэс са сваімі нясвежымі кампліментамі — нібы ён пазычыў іх у Быкоўскага ды трохі паднавіў, «асучасніў».
    — Кінь выскаляцца, я зусім не пра гэта,— зазлаваў Славік і ўкінуў лыжачку ў шклянку, яна моцна бразнула аб шкло.— Ён ніколі не казаў табе... ну, не прасіў твае рукі?
    — Рукі? — Вераніка зноў зайшлася ад смеху.— Што ты кажаш?
    Усе трое глядзелі на яе як на блазна, які смешыць не там, дзе трэба.
    — Ну, што вы ад яе хочаце? — не ўтрымаўся Славік, сам засмяяўся.— Ёй яшчэ ў лялькі гуляць, а не гаварыць пра такія сур’ёзныя рэчы.
    — He такая яна і маленькая, васемнаццаць год стукнула. Час думаць і пра сур’ёзнае,— сказала маці занадта падкрэслена выразна, нібы прадыктавала,— гэта яна рабіла звычайна тады, калі пачынала злаваць.
    Цяпер Вераніка насцярожылася: значыць, яны ўжо не раз, відаць, думалі і гаварылі пра ўсё, для іх тут пяма пічога няяснага. Можа, нават ужо ўсё і вырашылі — без яе! Вось будзе камедыя!
    Гаварылі доўга, спрачаліся. Урэшце Вераніка зразумела, што ёй самой даюць поўнае права рашаць і выбіраць. Але...
    Але ў ЖарэсаЖоркі свая, хоць і аднапакаёвая, кватэра, ён культурны, інтэлігентны мужчына, не п’е, не курыць, не якінебудзь гулякамарнатраўца, працуе вунь у якой газеце, робіць вунь якія матэрыялы... Такому жані
    18
    ху цяпер няма цаны, і няхай япа, Ёерапіка, япічэ падзйкуе богу, што такі мужчына заглядваецца на яе, зялёную пігаліцу, бедную студэнтку, якой яшчэ вунь колькі трэба біцца як рыбе аб лёд, каб штонебудзь мець. Хай толькі не будзе дурная...
    5
    Неяк вечарам, выходзячы з чытальнай залы, Вераніка ўбачыла ў вестыбюлі Жарэса Ляхоўскага. Няўжо ён яе чакаў? Яна здзівілася і нават разгубілася, бо дагэтуль яна ўспрымала яго спакойна, як чужога чалавека, які да яе не мае і не будзе мець ніякага дачынення. Цяпер жа ўсё паварочвала ў другі бок. Аказваецца, ён хоча мець да яе дачынепне...
    Ён падышоў да яе, падаў руку, коратка, адпымі вуснамі, усміхнуўся, а вочы ўсё ж заставаліся халодныя і нейкія як бы замглёныя, як за павалокай туману.
    Яна не ведала, што далей рабіць, але затое ўсё ведаў ён сам: узяў яе далікатна пад ручку, павёў да вешалкі, а калі яна забрала паліто, памог ёй апрануцца. I ўсё гэта ён рабіў сур’ёзна, як вунь які важны занятак.
    Яны выйшлі на вуліцу, і толькі тады ён загаварыў. Яна здзівілася яго цярпенню маўчаць — проста дзіўны чалавек! Няўжо ён ва ўсім такі цярплівы?
    Ён загаварыў — і адразу адчувалася, што ўсё ў яго прадумана, да дробязі: што сказаць, якім тонам, што выдзеліць, дзе зрабіць паўзу, а дзе — лагічны націск.
    — Я баяўся, што вас не знайду... Уявіце сабе — так хваляваўся... Нібы мне якіх пятнаццаць год... Вы павінны ацаніць маю ахвяру...
    Ён гаварыў і зіркаў на яе зверху ўніз, як бы баючыся прапусціць уражанне, якое робяць на яе яго словы.
    — Цаню,— сказала даволі прыўзнятым тонам Вераніка.— Але мне цікава, за каго вы баяліся: за сябе ці за мяне? — I яна ўсміхнулася шчыра, як толькі ўмела яна адна ўсміхацца — ад такой усмешкі можна было б растаць, каб толькі чалавек быў з воску ці чагонебудзь падобнага, што растае тут жа.
    Але Жарэс быў такі ж сур’ёзны і непранікнёны, як і хвіліну назад, і млець ад яе ўсмешкі не збіраўся — нібы гаварыў ёй: дарма стараешся, дзяўчынка. Я не так лёгка паддаюся дзявочым чарам, як табе здаецца.
    19
    Адказаў коратка:
    — За сябе я даўно не баюся.
    Вераніка хацела ўчапіцца за гэтую фразу, каб не згубіць ніткі размовы, але неяк пе змагла знайсці сучка ці якой шурпатасці — усё было гладка адточана.
    — Але ж навошта вам рызыкаваць за кагосьці? — зпайшла яна нарэшце шчылінку.
    — He лічыце мяне дзіваком: за ўсіх не збіраюся рызыкаваць. Выключэнне — толькі вы.— I растлумачыў, каб не было ніякай няяснасці: — Гэта ўваходзіць у кола маіх інтарэсаў, як сказаў бы заўзяты канцылярыст. Таму я прашу вас аддаць мне сёння астатак вашага вечара. Я запрашаю вас у кафэ, хоць бы вось у гэтае.
    Яны стаялі якраз ля дзвярэй асветлепага рэкламай увахода ў кафэ. Вераніка не ведала, што адказаць, што рабіць.
    — Ды ўжо ж позна... Мама будзе там турбавацца...
    — На гэты конт будзьце спакойпы. Яна ведае...
    — Што ведае? — вырвалася ў яе недарэчпае пытанпе, і яна пачырванела ^ адчула, як кроў прыліла да шчок.
    Жарэс нібы не заўважыў яе разгубленасці, працягваў далей:
    — He думайце, што я зраблю нейкі крок без яе і без вашай згоды... I гэта не толькі па сёння, а назаўжды. Вы мне верыце?
    — Я вам веру, але павошта адразу даваць клятвы? — зпоў пытаннем адказала яму Вераніка. Яна ўжо заўважыла, што сёпня яна гаворыць з ім пытаппямі, а гэта ёй не падабалася ні ў людэях, ні тым больш у сабе.
    — Каб вы хоць трошкі ведалі, хто побач з вамі,— спакойна і ветліва, нават трохі паблажліва адказаў ён і зноў усміхнуўся аднымі вуснамі.
    — Але навошта гэта мне? — нехта як пацягнуў яе за язык — зноў пытавнем секапула япа, думаючы, што цяперто ён ужо пе сцерпіць.
    — Вы ўсё яшчэ пе здагадваецеся? To хадзем, я вам скажу.
    Ён узяў яе за руку вышэй локця, павёў у дзверы. Яна была ўжо нейкая зусім абыякавая да таго, што яе чакае сёння. Рапейшая зласлівасць раптоўна прапала, Вераніка ўжо шкадавала, што нагаварыла гэтулькі лухты, другі плюнуў бы і завярпуўся б, а ён бач які цярплівы — яшчэ трывае.
    20
    Але што? Гэта ж уваходзіла ў кола яго інтарэсаў. Яна здагадвалася, пра што будзе гаворка. Нават добра, што яны без сведак, не дома, дзе яго маглі падтрымаць, а яе — не. А тут яны будуць на роўных. Ды яшчэ і невядома — яна не ведала, як будзе паводзіць сябе і што збіраецца гаварыць гэты жаніх, не ведала тым больш, што выкіне яна сама. Многа, ой многа нечаканасці тоіць у сабе іх сённяшняя размова!
    У кафэ народу было нямнога, яны знайшлі столік на дваіх у кутку нейкага пяцівугольнага ці большвугольнага зальчыка, у якім падпораккалонаў, няйпачай, болей, чым столікаў, ад чаго здавалася, што сядзяць яны ў лесе, сярод тоўстых дрэў. Калоны сапраўды былі шурпатыя і шэрыя, як кара магутных дубоў.
    Хутка, нават вельмі хутка падышла афіцыянтка ў белым фартушку і ў паколцы па пышных валасах, узяла ў іх заказ: шампапскае, шакалад і марожанае.
    Яны сядзелі, схіліўшыся над столікам, цадзілі шампанскае і гаварылі. Гаварыў больш ён, Жарэс Ляхоўскі. Расказваў трохі пра сябе, пра бацькоў. Бацька ў яго быў вайсковы музыкант, старшына, гадоў трыццаць ці больш іграў у армейскім аркестры на трубе; а маці — аптэкар. Дзяцей у іх сям’і было пяцёра, усе ўжо выйшлі на свой хлеб, маюць сем’і. Адзін ён вось адстаў, самы малодіпы... Раслі цяжка, нават бедпа, часам галадалі, асабліва ў вайну, калі жылі ў эвакуацыі на Урале, ды і пасля вайны, пакуль сталі на свае ногі: двое пайшлі ў музыку, па бацькавых слядах, двое ў медыцыпу. Адзіп ён толькі пайшоў у журналістыку, але покуль што не каецца.
    — Ідзі цвёрда па абранай дарозе, не зварочвай з яе, не азірайся назад і не слухай тых галасоў, якія крычаць табе, што ты збіўся,— і ты абавязкова нечага даб’ешся,— падвёў ён выяік сказанага.
    — Вы ўжо дабіліся свайго, а я япгчэ нічагуткі,— уздыхнула Вераніка.
    Выпітае шампанскае трохі развесяліла яе, але ў галаве было светла і спакойна — ніякага шуму. Япа піла шампанскае першы раз, і яно ёй падабалася.
    — Калі гаварыць шчыра, то я яшчэ нічога не дабіўся,— сказаў ёя, пакручваючы ў пальцах бакал на тонкай ножцы і любуючыся на святло пералівамі тонаў іскрыстага напітку.— У мяне самае цяжкае яшчэ наперадзе.
    — Вы нешта надта вялікае маеце на ўвазе,— трохі з
    21
    нёДаверам сказала Вераніка.— Мне б ХоцЬ палавіну Таго, чаго дасягнулі вы...
    — Усё залежыць ад вас — і толькі!
    — Каб жа ад мяне! Ад тысячы выпадковасцей...
    — Даруйце, але гэта не так. Кажу, што ад вас... Але давайце вып’ем на брудэршафт і будзем на «ты». Вы згодны?
    — Згодна, але што гэта такое — брудэршафт?
    Жарэс Ляхоўскі азірнуўся навокал сябе, усміхнуўся краем вуснаў — гэта ў яго была нібы палова ўсмешкі,— Вераніка бачыла яе ўпершыню.
    — Каб мы былі тут адны, я паказаў бы вам, які гэта просты рытуал нямецкіх студэптаў, але цяпер пяёмка. Некалі другім разам. Згодны? Дык вып’ем за «ты»? — У яго голасе Вераніка пачула нецярпенне, хоць ён гаварыў з ёю мякка, нібы з хворым ці з малым.
    Яна кіўнула, яны чокнуліся: прыемны меладычны звон крышталю гучаў як удар чароўнага мініяцюрнага звана.
    — Я табе сказаў,— першы раз за іх нядоўгае знаёмства ён пазваў яе на «ты» і нічуць не разгубіўся, як таго можна было чакаць,— што ўсё залежыць ад цябе. Ты спытаеш — чаму? А вельмі проста... У чалавека ёсць нейкі ідэал. У аднаго ён просценькі, у другога...— не сказаў які ці не знайшоў слова.— Чалавек яго шукае, колькі жыве. Адзін яго знаходзіць рана — той шчаслівы, другі — позна ці зусім позна, той, натуральна, нешчаслівы...
    — Але абавязкова знаходзіць? — Япа яшчэ не ведала, куды ён хіліць: гаварылі пра яе, а ён верне нешта ў свой бок.
    — Як правіла, хоць з кожнага правіла ёсць выключэнні... Дык я кажу, што гэты ідэал, якога я шукаю палову свайго жыцпя, я знайшоў... Але што зрабіць, каб утрымаць яго? Ёось у чым уся драма сітуацыі...
    Яна зноў як бы нешта пачынала разумець, але гэтая эзопава мова ёй пачынала ўжо надакучаць. Усплылі словы Славіка — ніколі не ідзе з фронту, усё ў абход, усё з хітрыкамі. Ясна...
    — Чым жа я вам... табе магу памагчы?
    To ён не спускаў з яе вачэй, глядзеў трохі бокам, варушыў тонкімі ноздрамі свайго вялікага, з гарбінкай носа, нібы драпежны звер сачыў за здабычай, а цяпер апус
    22
    ціў галаву, глядзеў у свой бакал, нібы шукаў там адказу на яе пытанне,— і нешта доўга не знаходзіў.