У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
52
як дзве кроплі вады была падобна да Светкі — а мо яму так толькі здалося? — але ён адразу зразумеў, што знайшоў тое, чаго падсвядома — і свядома! — шукаў усе гэтыя гады, але ніяк не мог знайсці і ўжо даходзіў да адчаю.
Вераніка, гэтае дзяўчопершакурсніца, была тым залатым промпем, што зноў успыхнуў перад яго вачыма і асвятліў яму дарогу ў жыццё. «Вось яно, шчасце! — усклікнуў у душы Ляхоўскі, як толькі ўбачыў яе.— I я нікому яго не аддам, чаго б гэта мне ні каштавала. Другі раз я не дам сябе ашукаць. Даволі!»
I ён адразу, планамерна, павёў наступ. Разабраўшыся ў сямейнай сітуацыі, ён зразумеў, што маці, а асабліва брат вельмі зацікаўлены ў тым, каб выдаць Вераніку замуж і гэтым самым рашыць адразу праблему жылля, якая наспявала ў іх з кожным днём. Цераз брата — на матку, цераз матку — на Вераніку — такі быў у яго кірунак наступу.
I ў тым, што ён, Ляхоўскі, спадабаецца гэтай дзяўчынцы, ён не сумняваўся: і не такія плакалі і сохлі па ім!
Праўда, яго гэтая ўпэўненасць пахіснулася пасля той размовы з Веранікай у кафэ, дзе яму здалося, што ён надта спяшаецца, занадта падганяе падзеі — а таму можа застацца ў дурнях. Дзяўчына яшчэ пе асвойталася з ім, у яе, можа, яшчэ ніколі не было ў галаве думкі пра нейкі там замуж, а тут ён раптам са сваім: «Згодна ці пе?»
Урэшце ўсё тады скончылася добра, але ён так і не рашыўся сказаць ёй пра тое, што быў жанаты. Папрасіў Слаўку: не кажы ёй нічога, сам скажу, а вось не хапіла адвагі прызнацца. Чаму? Сам ён пе ведаў, што з ім робіцца. Ну што тут такога? Быў жанаты, разышліся, дзяцей няма... Але ў вачах такога нявопытнага — а мо святога — чалавека, як Вераніка, такая падзея ў яго біяграфіі магла б разрасціся вунь у якое страхоцце: кінуў адну, значыць, можа кінуць і другую... Дый яшчэ як хто глядзіць на гэтую справу: ты ў мяне першы, а чаму я ў цябе павінна быць другою ці пятай? Таксама ўсё можа разваліцца зза аднаго такога глупства, як на нецвярозы розум. Вось чаму ён так і не асмеліўся сказаць ёй пра сваё недалёкае міпулае. Пэўна ж, у яе можа ўзнікнуць пытапне: няўжо ты дажыў да трыццаці год і не было ў цябе дзяўчыны, жанчыны? Пэўна ж, думка ў яе такая была, але ёй таксама не хапала смеласці спытацца: вядома, яшчэ
53
зусім дзіця. Але рана ці позна яму давядзецца сказаць ёй пра гэта. Дык хай лепей будзе позна, чым рана. А думкі пра тое, што Яніна будзе сачыць за ім і пастараецца знайсці тую, якую ён збіраецца браць замуж, і расказаць ёй сёетое, ён не дапускаў. Папершае, Яніна не базарная баба — вось колькі гадоў як яны разышліся, а ён ніколі не адчуваў за сабою яе слядоў, яе позіркаў, падругое, што ўжо такое яна сказала б пра яго, ён жа не якінебудзь звер, п’яніца ці бабнік, а патрэцяе, ці зпойдзе яна тую, да якой ён стане заляцацца? На гэта трэба спецыяльна траціць многа часу, а ў яе яго ніколі не хапае. Праўда, бываюць выпадкі, збегі акалічнасцяў, але ў гэта ён не верыў.
Усё покуль што ідзе так, як ёп задумаў: Вераніка дала слова, што яна выйдзе за яго замуж. Вяселле прызначылі на Кастрычніцкія святы. Чаго больш трэба?
Праўда, тут узнікла адна невялікая перашкода: наспяваў канфлікт з адной асобай, якая мела на яго вялікія надзеі і думала, што зачаравала яго канчаткова, збіралася ўжо стаць гаспадыняй яго такой мілай, утульнай, як яна казала, кватэркі. Але не такі прасцяк Жарэс Ляхоўскі, каб нейкая там карэктарка Рыта выбірала яго. Што з яе возьмеш? Каб хаця падабалася як жанчыпа, a то нешта такое, што чым болей ён да яе хадзіў (праўдзівей, яна да яго), тым адчуваў большую непрыязнасць, а апошні час прыйшоў да вываду, што так далей цягнуцца не можа — трэба канчаць. Яна гэта ўжо зразумела, але хоча яшчэ пастрашыць яго, павадзіць за нос. Яна з забяспечанай сям’і і, каб у Ляхоўскага былі да яе трохі глыбейшыя пачуцці, магла б стаць неблагою параю. Праўда, яна кепская гаспадыня, гэта адразу заўважыў Ляхоўскі, а для жапчыпы, як ёп лічыў, гэта самы вялікі недахоп, якога нічым пельга кампепсаваць, бо сям’я трымаецца больш за ўсё на кухні: кепская кухпя — кепская, нездаровая фізічна сям’я, добрая — здаровыя муж, жонка і дзеці, а гэта ўжо палова поспеху. Якая будзе гаспадыня з Веранікі, ён яшчэ не ведаў, ды спадзяваўся, што гэтая дзяўчына, якая вырасла пе ў раскошы, даўно без бацькі, дзе сама маці гэтулькі занята,— не можа быць, каб яйа не ўмела зварыць абед, памыць бялізну, папрасаваць, навесці патрэбпы парадак у кватэры.
Але што гадаць? Якая яна ні ёсць, ён ажэніцца з ёю, а тады ўжо разам яны будуць вучыцца жыць, бо і ёп сам
54
не мог пахваліцца тым, што ўсё водас і ўсё ўмее, што патрэбна ўмець і ведаць добраму гаспадару, бацьку, мужу.
Яны будуць разам вучыцца, як жыць, каб усё ішло добра.
Асноўнае, што ён кахае яе, што яна таксама будзе яго кахаць, што яна будзе ўдзячпа яму, што выцягнуў яе з гэтага балота, у якім яна была,— і невядома, ці сама вылезла б...
Яго практычны розум маляваў яму скупыя, але самавітыя малюнкі іх сумеснага сямейнага шчасця.
12
Вераніка таксама жыла думкамі пра вяселле, хоць клопатаў пра ўсё выпадала больш па долю маткі, а нават і Слаўкі, які стараўся дагадзіць сястры: у душы ёп адчуваў перад ёю віну, бо якніяк ён заставаўся ў кватэры, а яе аддавалі ў свет, у людзі. Хоць, як маці казала, такая ўжо дзявочая доля. Яна, маці, таксама выйшла замуж у васемпаццаць год, ды тады вунь як жылося людзям, не тое што цяпер. Але і тады і цяпер лёс жанчыны крута мяняўся ад гэтага звычайнага, здавалася б, факта — замужжа, а ў які бок — загадзя пра гэта ніхто пе мог сказаць, хоць кожпы думаў заўсёды на добрае.
У Всранікі былі трывогі, былі сумпепні, япа ніяк пе магла сказаць сабе, ці кахае Жарэса, ці зможа быць яму добраю жонкаю, ці ўвогуле варта так рана ёй ісці замуж — хіба яе хто гопіць у карак? Тым болей што ўся вучоба яшчэ наперадзе, а яна лічыла, што добра вучыцца можна толькі тады, калі няма сям’і, бо потым уся чалавечая энергія будзе траціцца на ўсё, толькі не на вучобу. У яе перад вачыма быў прыклад — яе братавая Каця, якая на трэцім курсе сядзіць ужо два гады — па нейкіх там прычынах брала акадэмічны адпачынак, хоць дзіцяці яшчэ і няма. А калі яно паявіцца, што тады?
Мо Вераніка і памылялася, але гэта было яе перакапапне. I вось тут трэба якраз даказаць ці абвергнуць гэты свой першы жыццёвы вывад.
Урэшце дайшло да вяселля.
Калі япо яшчэ не пачыналася, Вераніка з сардэчпым болем і тугою думала, каб яно хутчэй прайшло, мінулася, каб як праляцела міма самая турботная, самая клопатная ў яе жыцці часіна. Чамусьці радаснага ў гэтым ры
55
туале яна нічога пе бачыла, ды яшчэ яна саромелася людзей, тых, што будуць бачыць яе пад руку з жаніхом, такім салідным. А яна? Горкае дзіця, падлетак — і ўжо ідзе замуж? Нешта не так, нейкі разлік ці бяда гоніць цябе, беднае дзяўчо, за гэтага саліднага ці не ўдаўца.,. Хіба так не можа падумаць хто збоку? Яшчэ і як!
Навошта людзі прыдумалі гэтае відовішча — вяселле? Мо яно вяселле для тых, хто збоку пазірае па ўсё, толькі не для тых дваіх, што злучаюць свой лёс.
Але ці ведала яна, Вераніка, што ўсё гэта азначае ў сапраўднасці? Праз усё яшчэ трэба было прайсці.
Ды аказалася не так складана і страшна. У загсе пават неяк было проста. Прывітанне і віншаванне саліднай загадчыцы, яе пажадаппі здаліся трохі сухімі, завучанымі: для яе гэта была проста работа, да якой яна прывыкла.
Пасля загса сабраліся ў рэстаране, нанялі банкетную залу, каб меней было клопату і болей прасторы.
Вераніка была нібы ў якім трызненні. Цяпер узбуджанасць трохі прайшла, але яна ўсё бачыла, як у сне. Добра, што побач з ёю была растаропная дружка, якая ўсё ведала і шаптала на вуха Вераніцы ўсе парады, а яна неяк механічна, але збоку здавалася і весела, лёгка і нават грацыёзна — рабіла ўсё, што ёй гаварылі,— і ў загсе, і там, ля Вечнага агню. Менавіта там Вераніка першы раз адчула, што ў яе жыцці адбываецца вялікі пералом. Хоць было і даволі цёпла, але яе біла дрыготка. Лёгкі вецер раздзімаў яе белую, з серабрыстымі іскрамі сукню, трапаў яе кароценькі мінівэлюм, працінаў душу. Яна паклала букет чырвоных яркіх гваздзікаў да абеліска і да Вечнага агню, стаяла моўчкі, нават пе ўзяўшы пад руку свайго суджанага, у думках бласлаўляючы гэтую часіну і просячы ў тых, што загінулі ў мінулай вайне — родных, блізкіх, сваіх і чужых, незнаёмых,— паслаць ім добрую долю. Яна там, ля гэтага пасапраўдпаму святога месца, паклялася сабе і ўсім быць вернаю жонкай, пяшчотнаю і шчыраю маткаю сваіх дзяцей, калі яны будуць, клялася цярпліва і без нараканняў нясці той крыж, які нясе кожная маціжанчыпа,— і па вачах у яе стаялі слёзы. Іх фатаграфавалі, прасілі ўсміхацца і шчыльней прытуліцца адно да другога, а япа стаяла, як акамянелая, і, здаецца, нічога пе бачыла і пе чула.
...Пад крыкі «горка» яна першы раз пацалавалася з
56
Жарэсам — йічыра, у вусньі, яе зпоў ахапіла нсйкая нервовая ўзбуджанасць, нібы вось зараз павінна здарыцца нешта яшчэ больш значнае. Потым яны цалаваліся яшчэ некалькі разоў, але Верапіка не адчувала ўжо больш таго нязвыклага пачуцця, якое ахапіла яе першы раз. Здаецца, усё ж такі Жарэс стаў для яе бліжэйшы, яна ў ім нешта знайшла ці адчула знаёмае, сваё, чаго раней не заўважала, і неяк нават стала болей хінуцца да яго.
Ен таксама як бы ў нечым перамяніўся да яе, таямніча ёй пасміхаўся, ціснуў яе руку пад сталом і ўвесь час нешта гаварыў: быў ён добра падпіўшы, твар яго неяк пабляднеў, смугласць на ім стала прыкметпа яшчэ болей, чым раней, нізка паголеная шчэць вусоў і барады выставала сінізной, а пад вачыма выразна азначыліся цёмпыя паўдугі, і ад гэтага ён здаваўся яшчэ больш прыгожы і таямнічы.
Складанае, горкасалодкае пачуццё перажыла Верапіка, калі ім, маладым, уручалі падарункі. Было прыемна і радасна бачыць, як шчодра іх адорваюць госці і сваякі — матчыны далёкія і блізкія, бацькавы два браты з жонкамі і дарослымі дзецьмі, яе студэнцкія сяброўкі, якія на сваю стыпендыю ўсім курсам купілі ёй адрэз на касцюм і чайны сервіз, Жарэсавы таварышы па рабоце, якія падарылі маладым вярблюджую імпартную коўдру і набор пасцельнай бялізны, усялякія іншыя падарункі і нават грошы...
Радасна было ўсё гэта прымаць, да слёз кранала яе шчырая чалавечая ўвага і дабрата, а з другога боку, неяк пядобра рабілася на душы: вось яна ўжо ў вечным, неаплатным даўгу перад імі, гэтымі людзьмі, яна ўжо звязана нейкімі абавязкамі, нейкімі ўмоўнасцямі, а яна, як і раней, хацела быць вольнай і незалежнай...