• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    — Падаць вады? — з кухні спыталася яна.
    Маўчанне, нібы ён і не чуў.
    — To я пайду,— сказала яна лагодна.
    — Ідзі,— буркнуў ён у адказ, і па голасу нельга было сказаць, якія пачуцці бушавалі цяпер у яго грудзях,— голас быў нейкі нейтральны, без адценняў, як радок з тэлеграмы: «Ідзі вяртайся чакаю!» — ці нешта падобнае.
    Вераніка выйшла, ціха прычыніўшы за сабою дзверы: хоць раз настаяла на сваім.
    А Ляхоўскі, трохі счакаўшы, узняўся з тахты, сеў, крутнуў галавою, нібы правяраючы, ці яна моцна яшчэ трымаецца, потым сарваўся з месца і, як тыгр, рынуўся да халадзільніка, дзе стаяла пачатая бутэлька каньяку. Зубамі ён вырваў капронавы корак і проста з рыла бутэлькі зрабіў некалькі вялікіх глыткоў, а потым паволі пайшоў у пакой. Паставіўшы бутэльку ля тахты, ён са
    72
    рваў з сябе верхнюю вопратку, кіпуў усё абыяк па крэсла, а сам зноў заваліўся яа тахту. Праз колькі хвілін зноў пацягпуў каньяку, паляжаў з пустою галавою, тупа пазіраючы ў столь. Ах, якая пустата была ў яго галавс, у грудзях! Аж, здаецца, усё там гуло, як у аэрадыпамічнай трубе! Ну і дзянёк выдаўся ў яго сёппя! Проста жах! Вось ужо праўда, што ніколі не ведаепі, як пражывеш дзень да вечара! Яшчэ толькі палова таго дпя, святос нядзелі, а тут на яго галаву пасыпалася такое камспне, што невядома, ці ўцалее, ці вытрымае яго бедная галава ўсе гэтыя ўдары. 0, божа! Калі ты ёсць на пебс ці па зямлі — злітуйся! Жарэс Ляхоўскі, які дагэтуль ішоў праз жыццё без паражэппяў, гіне! 0, божа, памажы бедпаму рабу свайму!
    Ён зрабіў яшчэ тры вялікія глыткі — і па сэрцы паволі рабілася лягчэй.
    Ах, які вясёлы, чартоўскі вясёлы дзень!
    Сёння ён ішоў не да героя свайго нарыса, як сказаў жонцы, а да гераіпі свайго няскончанага рамана, карэктаркі Рыты, якая мела сваю кватэру і ў якой ёп быў частым госцем апошнія некалькі год. Раман іх то затухаў, то разгараўся новым полымем, япы то аддаляліся па час, калі знаходзілі сабе нешта цікавейшае, то зпоў — ад суму ці ад чаго іншага — пачыналі шукаць адпо аднаго. I часам ім было нават вельмі весела. Калі Жарэс ажапіўся, рамап, здавалася, дыхаў на ладан, а потым неяк печакана Ляхоўскі зазірнуў вечарам да Рыткі і добра павесяліўся, адчуўшы нейкія повыя пюансы ў іх адпосіпах. 0, Рытка ўмела паказаць сябе!
    Праўда, апошні месяц япы сустрэліся разы тры, пе болей, і вось гэтая Рытка, сука Рытка, сёппя аб’явіла яму, што яна цяжарная ад яго! Вы чулі, людзі добрыя? Ад яго, Жарэса! Ды гэта можна лопнуць ад злосці за такі паклёп! Ды ён разаб’е яе прышчаваты скуласты твар, зробіць яго яшчэ больш агідным, а не дазволіць цярпець такі несусветны паклёп! Ад яго! Ах, ты, падла! Добра, што яшчэ нейкі цвярозы голас у ім сказаў яму сёння: «Жарэс, апамятайся, ты робіпі глупства!» —калі ён узяў яе за горла і стаў душыць — аж датуль, покуль яна не адмовіцца ад свайго подлага паклёпу. Ад яго! Ах, шлюха! У кожнай падваротні яе было поўна — і на табе, ад яго!.. Нічога, неяк ён выкруціцца, быць таго не можа!. Ёп ведае яе слабасць — грошы. Паабяцае тысячу — усё ўляжацца...
    73
    Але ж і дзень! Думаў, хоць дома супакоіцца. Ажно на табе: тое самае і тут... Паўгода маўчала, а сёпня, як знарок, як солі на рану: «У пас будзе дзіця». Узрадавала, расчуліла да слёз! Ах, ты... I гэта ў адзін дзень! Апакаліпсіс! Грандыёзпа! Непаўторпа! 3 двух бакоў адразу! Ага, ды каб яшчэ з двух! I з трэцяга: «...прыходзіла твая першая жонка!» Першая! Адкуль ты ведаеш, ці гэта першая, ці пятая? Зялепуха! Першая! Многа будзеш ведаць — рана ўсохнешся! А чаго той старой качарзе спатрэбілася? Ужо хоча выгадаць сабе, набіць цану, а мяне абліць памыямі! He ўдасца, святая ты прастата! 0, ведзьма! Трэба будзе заткнуць і табе горла. Дарэмна ён махнуў на яе рукою. Аказваецца, не такая яна і дурная, як здавалася. Ну і дзепь! Абклалі, як таго воўка... Дзе ж тая бутэлька, чорт вазьмі!
    Ён знайшоў бутэльку, выцадзіў астаткі каньяку, бутэльку шпурнуў ад сябе — і сам нібы праваліўся ў якую яму.
    Калі Вераніка вечарам вярнулася назад, яна застала Жарэса на тахце — ён спаў сном праведніка, толькі пасвістваў у свой распухлы ад каньяку грэцкі нос.
    На падлозе валялася шкло ад разбітай бутэлькі. Яна змяла яго, вынесла ў вядро. А сама села ў крэсла, як некалі першую ноч, і так прасядзела да самага дпя: плакала, каялася, шкадавала, што ў тую першую ноч не ўцякла ад яго. Тады яна шкадавала сваіх родных, не думала пра сябе. Цяпер вось шкадуе сябе — першы раз. Няўжо давядзецца ёй кінуць усё і вярпуцца пазад, да маці, дзе яе зусім не чакаюць? Сёння яна нічога пе сказала ім, але япы бачылі, іпто япа нейкая пе такая, як была заўсёды, і шкадавалі яе. Ды што шкадаваць, калі ўжо так позна?
    15
    На нейкі час Жарэс нібы перарадзіўся — стаў чулы, пяшчотны, нейкі асабліва ўважлівы — ну проста гатоў быў насіць Вераніку на руках. Яна цешылася, што знайшла ўрэшце да яго ключык — праўду казала тая Варанковіч. Яму не трэба паддавацца, тады ён будзе цябе паважаць, цаніць. А як адчуў тваю слабасць — то і ўсё прапала.
    Але Вераніка ўжо ведала, што за гэтую сваю дабрату ёп нешта хоча мець узамен: дарам ён пічога нікому не 74
    зробіць. Калі паддобрывасцца, то так і ведай — на нешта ўжо наважыўся, да нечага ўжо прыцаніўся ці прыцэліўся. Яна толькі чакала: з якога боку? Адкуль?
    Аказваецца, усё проста: ён хацеў ведаць, што казала ёй яго першая жонка. Адпойчы вечарам ён і завёў размову, але не адразу, а здалёк.
    — Ты верыш у лёс? — спытаў ён у яе, калі яны сядзелі ў кухні за столікам і пілі чай.
    У пакоі ціха іграла радыё, на душы ў Веранікі было неяк асабліва спакойпа, дзёппыя клопаты спадалі з душы, раставалі.
    Вераніка адразу не адказала. Што яму да таго, верыць яяа ці не? I што такое лёс? Збег акалічнасцей людзі гатовы часам палічыць за лёс: папіўся пехта, трапіў пад машыну — вось табе і лёс. He, гэта ніякі не лёс. Лёс — нешта такое, ад чаго нікуды не ўцячэш, не дзенешся: нават за жалезнымі кратамі, пават за цаглянаю сцяною.
    — У лёс я неяк не веру... А вось у што веру цвёрда — дык гэта ў вышэйшую справядлівасць. Памойму, яна ёсць на зямлі...
    Жарэс глянуў ёй пільна ў вочы — бы хацеў зразумець, куды япа хіліць, ці не секане зараз па ім? Але, здаецца, нічога падазронага не заўважыў, япа была настроена мірна.
    — Затое кажуць, што яна вельмі позна прыходзіць, тая вышэйшая справядлівасць. Можна памерці — і не дачакацца...
    — Калі б яе можпа было лёгка прыклікаць, яна не была б такою дарагою.
    — Таму ёсць людзі, якія паспяваюць зрабіць усё, што япы хацелі, перш чым рука вечнай справядлівасці схопіць іх за каршэнь. Хочаіп прыкладаў: гістарычпых, свежых, самых свежых?
    — Гэтая рука дастане іх і ў магіле. А не іх — дык іх дзяцей, унукаў...
    — Памойму, гэта ўжо не гуманна: пры чым тут дзеці, упукі, праўнукі?
    — Як гэта пры чым? Зло заўсёды павінна быць пакарана, пра гэта павінны памятаць тыя, хто яго робіць. I калі хто выкруціўся ад расплаты, абхітрыў фартуну, то хай ведае, што за яго грахі будуць расплачвацца нават яго дзеці, унукі, а то і праўнукі. Хай не робіць зла!
    75
    — Л калі ён пс ведас гэтага правіла, якое ты ўстанавіла?
    — Чаму я? Яно ўстаноўлена тады, калі людзі адчулі сябе людзьмі, і ўсе яго ведаюць. Толькі часам прыкідваюцца глухімі і сляпымі. Алс калі рука кары іх пасцігпс, тады яны ўспамінаюць усё — і нават каюцца. Ды йозйа!
    — Ты так гаворыш, што мне робіцца страшна.— Жарэс камічпым рухам убірае галаву ў плечы, на твар напускае выраз жаху.
    — А чаго табе баяцца? Хіба ты рабіў каму зло?
    — Хто яго ведас? Мне ж не было ўсё так яспа тады, як цяпер, калі ты ўсё растлумачыла.
    — Выходзіць, ты так і пражыў бы ў цемры нязпаппя, каб не я? — Вераніка бачыла, што сур'ёзпы яе тон Жарэс не прымае, лічыць яе разважапні наіўнымі ці проста нецікавымі, а ёй зпарок хацелася дастаць яму да жывога, пават раззлаваць: хай ведае, што яна не такая наіўная, як яму здаецца.— He, Жарэс, пе прыкідвайся ягнём. Калі людзі праклінаюць цябе і плачуць, значыць, ты зрабіў ім зло. Калі дзякуюць і лічаць сваім сябрам, дабрадзеем — значыць, ты зрабіў ім дабро.
    — I, аднак жа, зло робяць, як і рабілі. Чаму? Значыць, людзі не ведаюць, што робяць?
    — He пажадай бліжняму таго, чаго не жадаеш сабе,— зноў жа ўсё так проста... Зла ўсё менш і менш робіцца вакол нас, але хацелася б, каб япо згінула зусім.
    — Ты многага хочаш...
    — Але хай кожны чалавек знішчыць тое зло, што вакол яго,— і яго стане яшчэ меней. А калі знішчыць і тое, што ў ім самім, дык і зусім яно звядзецца.
    — Чалавек ці зло?
    — Памойму, я сказала ясна.
    — He зусім. Стэрыльны чалавек хутчэй можа загіпуць, чым той, на якім мпога ўсякіх бактэрый і мікробаў. Яго аргапізм здолыіы з імі змагацца і перамагаць.
    — Выходзіць, зло патрэбна?
    — He то што патрэбна... Яно непазбежна. Чалавек — яго носьбіт, як і дабра, вядома.
    — Але ж чалавек таму і чалавек, што ён павінен ачышчаць сябе ад бруду — фізічнага і духоўнага, удаскапальвацца, змагацца са сваімі кепскімі звычкамі, схільнасцямі...
    76
    — Талстоўшчыпа, дарагая мая, усяго толькі талстоўшчыяа, даўно пройдзеяы этап.
    — I вельмі кепска, што проіідзены. А мо і зусім абыдзены. Талстой — цэлая маральнаэтычная школа, эпоха, а мы адразу — талстоўшчына — і пайшлі, нават не раскаштаваўшы, што гэта такое.
    — Рысавыя катлеткі, глупства. Зразумей, што ўсякая зброя, у тым ліку і ідэалагічная, мае схільнасць старэць. I ніхто ўжо не вернецца да лукаў і стрэлаў у эпоху атамнай бомбы. Так і талстоўшчына...
    — Відаць, гэта не адносіцца да духоўнай культуры чалавецтва. Гуманізм будзе вечны, яго нельга замяпіць, яго нельга ўдасканаліць, адкінуць.
    — Чаму? Колькі хочаш! А абстрактнага гуманізму мы не прызнаём. Ёсць толькі канкрэтны, класавы. Значыць, мы яго ўдасканалілі, а не ўзялі ў сырым, так сказаць, варыянце.
    — Ах, якія вы мудрыя!
    — А што, і не лыкам шытыя, як раней казалі.
    — 3 табою нельга спрачацца. Ты ўсё падганяеш пад шаблоп, на ўсё ў цябе гатовыя адказы.
    — А як на экзаменс? На кожнае пытанне гатовы адказ. I пяцёрка забяспечана.
    — А ёсць пытанні, на якія наогул нельга даць адказу.
    — He ведаю такіх пытанняў.
    — Які ты ўсёзнайка! Проста камп’ютар апошняй мадэлі. Усё яму ясна, усё зразумела, на ўсё ў яго гатовыя адказы. А вось скажы мне, хто ў нас будзе: сын ці дачка?