У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Чарга пасоўвалася хутка. Псрад ім стаяла жанчына з вялікаю чорнаю гаспадарчаю сумкай, гадоў пад сорак, добра апранутая, са стомленым тварам, якая ўсё нсцярпліва паглядвала па гадзіннік. Вось япа ўжо ля акепца, прыгнула галаву і сказала жанчыне за акном:
92
— Мне, калі ласка, адрас Жывулькінай Верапікі, яна журпалістка, піша ў газетах... He ведаю толькі, у якой...
Жанчына за перагародкай яшчэ раз перапытала прозвішча.
У Пашкі Карыцкага прыемпа таргапулася сэрца, стала горача ў грудзях. Гэта проста неверагодпа, што два чалавекі тут пытаюць пра Жывулькіну! I тут жа яму раптам стала не па сабе: хто і навошта, з якімі намерамі пытаецца пра Вераніку? I піто рабіць яму? Услед за гэтай жанчынай пытаць пра тую ж самую Жывулькіну? Гэта будзе неяк смешна, няёмка. Але чарга ідзе, жанчыне сказалі чакаць. Карыцкі махнуў рукою і выйшаў з чаргі, пачакаў, покуль жанчына расплаціцца за даведку, рашаўся: падысці да яе ці пе? Усё ж набраўся смеласці, падышоў да жанчыны, крануў за рукаў:
— Вы прабачце, але так супала, што... Я всдаў таго чалавека, пра якога вы пыталіся... Хто яна вам, калі не сакрэт? Мо сваячка?
Жанчына неяк даверліва зірнула на капітана, усміхнулася, паказаўшы некалькі залатых зубоў побач са сваімі, роўнымі і белымі.
— Вы сказалі: чалавека... Гэта прыгожа гучыць. Цяпер гавораць: «Эй, жанчына, вы згубілі нейкую паперку», «Эй, жанчына, не тапчыся пад нагамі». Нібы пяма другога слова. А мо і няма... Наша звонкае прыгожае слова «таварыш» неяк чамусьці выходзіць з ужытку. Чаму гэта? Чым растлумачыць? Ці тое ж «грамадзяніп». Зусім не ўжываецца. Можа, што выклікае непрыемныя асацыяцыі? «Грамадзянін начальнік», «грамадзяпін пракурор», «грамадзянін, пройдзем са мною»? Як — павапіаму?
Карыцкі пе ведаў, што адказаць. Ды і гэтыя моўпыя праблемы яго цікавілі цяпер менш за ўсё. Мо па яго заклапочаным твары жанчына зразумела гэта, бо сказала тут жа:
— Але гэта ўсё між іншым... Вы кажаце, таксама ведалі Жывулькіну? Калі, як?
Ён не хацеў увязвацца ў доўгую гаворку, але нічога не заставалася рабіць, бо пытаў ён, пыталіся і ў яго.
— Гэта было гадоў восем назад, я быў студэнтам, яна таксама вучылася... Потым мне давялося кінуць універсітэт, пайшоў у афіцэрскас вучылішча, служу далёка адгэтуль.
93
— Ага, тады зразумела... Дык вы таксама хацелі всдаць, дзе яна жыве?
— Якраз і стаяў за вамі,— шчыра прызнаўся Карыцкі, хоць ён мог сказаць, што стаяў не зза яе.— Мне нават стала няёмка: два чалавекі пытаюць аднаго і таго ж...
— Дык і што? Значыць, добры гэта чалавек, калі ён усім патрэбен. Ці не праўда? Ято магла б знайсці яе праз рэдакцыю, але неяк пяёмка... Яшчэ што падумаюць... Дык я праз даведку...
Ад будкі жанчыну паклікалі — відаць, зпайшлася Жывулькіна. Жанчыпа падышла, узяла картку, па якой было напісана прозвішча і адрас.
Карыцкі стаяў і пе ведаў, што рабіць. Але жанчыпа не забылася пра яго, зноў падышла.
— Ну вось, цяпер мы можам схадзіць разам да яе ў госці... Дык вам даць адрас?
— Калі вы дазволіце, буду рады.
— Калі ласка.
Карыцкі глянуў толькі на адрас — яму не трэба было і запісваць, запомніў назаўсёды.
— Дзякую, я запомню...
— To і добра... Калінебудзь схаджу да яе ў госці... Гэта ж яна вярнула мне мужа,— пачынала жанчына перарваную гаворку. Відаць, ёй хацелася расказаць Карыцкаму ўсё падрабязна.
— Як вярнула? — сумеўся Карыцкі.— Адняла, а потым вярнула?
— Што вы, бог з вамі! — замахала яна рукою.— Проста мой здурэў на старасць, кінуў быў нас, пайшоў да пейкай маладое, прыгожае, вясёлае, адзінокае... Аднойчы Жывулькіна была ў нас у школе, збірала нейкі матэрыял пра другагоднікаў, неяк мы з ёю пагаварылі, пазнаёміліся. Я ёй і расказала сваё гора. Яна ўсё гэта на карандаш: кажа, напішу заметку. Мне неяк нават было сорамна — каб пра мяне ды на ўвесь свет пісалі, хто я такая, хто мой муж? А япа мяне супакоіла, кажа, горш не будзе, не бойся. Можа, і адумаецца чалавек... He па малым часе паяўляецца гэтая заметка — распісала яна майго старога здорава! Пачытала я, паплакала, ды на тым усё і скончылася. Ажно не! Недзе праз месяц заходзіць дадому мой стары, недзе адразу пасля работы, ён у ваенкамаце працуе, у трэцяй часці... Заходзіць, прыносіць паўлітры. Сядаем за стол, вячэраем, дзяцей, праўда, не было, потым
94
папрыходзілі, два хлопцы ў нас, школу хутка канчаюць... Выпіў ён чаркудругую, пасмялеў. Вымае газету, паказвае заметку. Пытае: «Твая работа?» Кажу, чаму мая? Падпісана чыя: Жывулькіна, журналістка. «Мусіць, кажа, яна сама нешта перажыла, бо такжа яна ненавідзіць такіх... як я... I праўдутакі піша... Сляпы я быў зусім, ты мне даруй, калі можаш...» Кажу, як дзеці даруюць, то і я дарую... А як хлопцы прыйшлі — ён да іх... А яны любілі яго, неблагі бацька ён быў, а вось здурнеў па старасць, навіны захацелася... Кажуць, рэдка з якім мужчынам гэтага не бывае... Ну, памірыліся мы, вярнуўся ён дадому — і жывём цяпер мірна, у злагадзе, дай бог кожнаму... I ўсё дзякуй ёй, Жывулькіпай. Маладзец кабета, хай ёй бог здароўе дае, дзіцяці яе!
Слухаючы гэтае апавяданне, Карыцкі проста радаваўся ў душы за сваю знаёмую Німфу, за яе поспехі, за розум. Але яму ў той жа час і шкада было, што яна ўжо ніколі не зможа быць ранейшай, вольнаю студэнткай, што япа ўжо палежыць некаму другому, таму чорнаму дэману ці таму светламу, з якім Карыцкі бачыў яе сёння.
— Дык яна сямейная? — стараўся пытаць спакойна, пібы між іншым, а па тым, як спытаў, стала ажно сорамна: ён так хацеў пачуць адмоўны адказ і, выходзіла, быў бы неймаверна рады, калі б пачуў, што яна жыла адна, пакінутая мужам, і гадавала дзіця ад яго, ад таго чорнага гарбаносага грэка.
— Як вам сказаць? — Жанчына нібы знарок не заўважала нецярпення ў словах капітана.— Была замужам, але, здаецца, яны мала разам пажылі. Казала, што дачку гадуе адна... Мо хіба цяпер хто трапіўся, бо чалавек яна людскі, з душою.
Карыцкі, слухаючы гэтыя словы, ажно калаціўся: гара звалілася ў яго з плеч. Няўжо ўсётакі ёсць нейкі лёс? Вось гэтая жанчына — няўжо яна не пасланец яго добрага лёсу? I тое, што ён менавіта ўбачыў Жывулькіну? А каб не ўбачыў? Паехаў бы і больш мо ніколі не ўспомніў бы яе... Але ці не забягае ён занадта далёка наперад? «Не гарачыся, Пашка! To ты марудзіў, то ты надта спяшыш! Спакайней, яшчэ зусім нічога няясна».
Аднак ён гатовы быў расцалаваць гэтую жанчыну, якая так нечакана памагла яму рашыць самую складаную задачу ў жыцці.
— Шчыра вам дзякую,— пакланіўся ён жанчыне.— Мо
95
я ўбачу Жывулькіну рапей за вас, ад каго ёй перадаць прывітаіше?
— Ад Сасновіч Марыі Ігнатаўны,— сказала ветліва жанчына.— He прывітанне, а нізкі паклон і дзякуй ад усёй нашай сям'і. Абавязкова! Але я і сама да яе зазірну, мо нават з мужам... I запрашу яе ў госці да нас. Абавязкова! To шчасліва вам, капітан!
Яна ўзяла сваю чорную сумку і пайшла на аўтобусны прыпынак.
А ёп пастаяў, падумаў, трохі супакоіўся. Што цяпер? Пазваніць маёру? He, нешта не хочацца. Трэба давясці да ладу адно, тады думаць пра нешта другое. Але да абеду заставалася яшчэ пскалькі гадзін. Ля кіёска купіў газет, паклаў у кішэню шыняля. Што цяпер? I рашыў прайсціся да Дома друку — з патаемнаю надзеяй спаткаць там не кагопебудзь, а самую Жывулькіну — Німфу. Бо раней ён не ведаў, што рабіць, раздабыўшы нават яе адрас: хіба можна ісці ні з таго ні з сяго да замужняй жанчыны дадому? Што ён ёй скажа? Ды і які сэнс? А што падумае яе муж! Ды і ці пазпае япа яго? Прайшло гэтулькі часу, ён у форме... А цяпер гэты фактар ён рашыў выкарыстаць. У яго тут жа ўзнік план. Ідзе ў Дом друку, шукае Жывулькіну: у яго ёсць для яе цікавая тэма — ашуканы і пакінуты муж. Часцей бывае наадварот... He можа быць, каб яна не схапілася за такую тэму. I ён стаў прыдумваць сюжэт. Фактычна, яго і прыдумваць не трэба было: сюжэт з яго ўласнага жыцця.
Іх полк быў па манеўрах. Недзе ў сярэдзіне вучэнняў камандзір палка выклікаў да сябе камроты капітана Карыцкага і загадаў адвезці тэрмінова пакет у штаб дывізіі. Карыцкі сёў у штабны «газік», і япы паехалі. Ехаць было далёка, больш як сотню кіламетраў, але тут, у гэтых шыротах, сотня кіламетраў не лічылася за вялікую адлегласць. Цяжкая гарыстая і камяністая дарога не давала шафёру разагнаць машыну. Карыцкі сядзеў побач з шафёрам, спачатку нерваваўся, а потым пакрысе супакоіўся і стаў драмаць. Вучэнні ішлі добра, яго рота выбівалася ледзь не ў перадавыя — сам ён лічыўся моцным серадняком.
Калі да горада стала блізка, Карыцкі стаў думаць пра дом, пра сваю жонку, якая яго недзе чакае. Ён ажаніўся
96
нядаўна, з паўгода назад, узяў прыгожую, як на яго густ, дзяўчыну, цырульніка з іх вайсковага гарадка. Яны пражылі гэтыя паўгода ў добрай згодзе і ладзе, яго Паліна была чулая да яго і пяшчотная, нават мо занадта пяшчотная, хоць часам на яе нібы находзіла якая халодпая хмара — і тады да яе нельга было падступіцца. Такіх людзей, якія без дай прычыпы рэзка мяпяюцца, ён пе разумеў. Хоць часам думаў: чаму без прычыны? Без прычыны і ліст з дрэва не спадзе... Аднак ніякай падазронасці ў Карыцкага да Паліны не было, хоць ён ведаў і бачыў, што тут, у вайсковым гарадку, дзе так многа мужчын, да яе заляцаліся мпогія — і мо нават сур’ёзна, але яна аддала руку яму, Карыцкаму,— мо таму, што ён у гадах у параўнанні з іншымі, да таго ж — не разведзены...
Пакуль Карыцкі даставіў у штаб дэпешу, пакуль атрымаў адказ, быў ужо вечар. Ёп рашыў заехаць па кватэру, пераначаваць, а заўтра ранічкай — зноў у дарогу. He ведаў нават, ці застане Паліну дома — яна магла быць на другой змене. Таму зусім спакойна ўзышоў на свой пяты паверх і адамкнуў дзверы. Было цёмна, ён запаліў святло. He скідаючы плашча, прайшоў у пакой. Здалося, у кватэры нехта ёсць. Ён уключыў люстру — і тут жа балюча і гнеўна тарганулася сэрца: на яго ложку, на іх ложку нехта спаў! На крэсле побач з ложкам вісеў кіцель з капітанскімі пагонамі, ляжала сіняе галіфэ і стаялі высокія боты з бліскучымі халявамі. У Карыцкага правая рука механічна папаўзла да кабура, але нешта як бы спыніла яго. Ён ступіў некалькі крокаў да ложка і рэзка сарваў коўдру з чалавека.
— Устаць! — крыкнуў дзікім голасам.
Чалавек, як ашалелы, у адных трусах і ў майцы, ускочыў на ногі, вочы яго былі вырачапы, нібы ён убачыў здань, а рот быў раскрыты, нібы ён нешта крычаў, а голасу не было чуваць.