У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
— Усё залежыць ад цябе,— не задумваючыся, адказаў Жарэс.— Як ты захочаш, праўдзівей, як твой арганізм захоча, так і будзе.
— Адкуль ты ведаеш?
— 3 практыкі.
— Вось як!
— ІІс з уласнай, яе бойся. Я ведаю чалавека, які мае дзве жопкі. Паслухай, гэта рэдкі выпадак, феномен. Ажаніўся раз, пажыў, жонка прывяла яму дачку. Пайшоў да другое, пажыў, нажылі там сына. Праз нейкі час ён зноў вярнуўся да першай жонкі — і зноў нарадзілася дачка. Праз эн год ён кінуў зноў першую і вярнуўся да другой. I што ты думаеш? У другой зноў нарадзіўся другі сын. У аднае дочкі, у другое — сыны.
77
Вераніка засмяялася.
— Але ці можна лічыць гэты дослед закончаным? А каб ён зрабіў яшчэ трэці круг?
— Было б тое самае.
— Ты ўпэўнены?
— Абсалютна!
— Тады ты самаўпэўнены!
— Магчыма. I гэта мне іншы раз шкодзіць.
— Ха, ты нават самакрытычны. Я і не ведала.
— Ты мяне зусім мала ведаеш.
— Сам вінаваты.
— Гэта праўда. Самая мая вялікая памылка — што не сказаў табе... пра сваю першую жаніцьбу. А ведаеш чаму?
— Чаму ж?
— Баяўся.
— Каго? Мяне ці сябе?
— He іранізуй. Баяўся, што ты кінеш мяне і не захочаш нават гаварыць.
— А потым — ужо няважпа, як я на гэта пагляджу?
— Важна... Але чалавек усё кепскае, непрыемнае адкладвае як мага далей ад сябе.
— I думае: а мо гэтага мне і не давядзецца есці, мо праглыне хтонебудзь іншы.
— Магчыма. Хоць я так не думаў, я баяўся толькі за цябе...
— Выходзіць, што толькі за сябе.
— Як гэта?
— А так. Баяўся, што я ўцяку ад цябе. Баяўся застацца адзінокі...
— Дапусцім, адзінокі я ніколі не быў бы... Але такой, як ты, ніколі не меў бы.
Сэрца ў Веранікі салодка страпянулася, адразу растаў халадок у грудзях. Няўжо ўсётакі ён любіць яе? Адну, адзіную, назаўсёды? Якая яна была б шчаслівая, каб ведала, што гэта так.
— А Светка? — Чамусьці ёй прыйшло ў галаву спытаць у яго пра Светку. He пра яе матку, а менавіта пра Светку.
Ляхоўскі пабялеў, халодным потам шыбанула яму па плячах. «Нагаварыла, старая ведзьма,— мільганула ў галаве.— Цяпер — усё».
78
— Якая Светка? Што ты мелеш? — спытаў груба, адразу змяніўшыся з твару.
— А тая, чыё імя ты гаворыш праз сон, дарагі мой Жарэс?
Яму трохі адлягло ад сэрца: значыць, толькі гэта? Глупства!
— Дык ты знарок падслухоўваеш, каго я называю праз сон? Нішто сабе занятак! I табе не сорамна?
Довад быў мізэрны, але Ляхоўскі стараўся хоць за гэтым схаваць сваю разгубленасць.
— Значыць, падслухоўваць, як ты кажаш, несумлопна, а называпь імёны праз сон — гэта нічога?
— Гэта ж у сне, дурніца. Сны могуць быць усялякія, тут нічога не зробіш.
— Я разумею, вольнаму воля, але чаму Светка так глыбока засела табе ў душу? Чула я адзін раз і другое імя — Рыта, але гэта было сказана ў злосці, а Светка — гэта з такой пяшчотай, што я пашкадавала, чаму я не Светка.
— He ведаў я, што ты такая дробязная... Скажы, што табе нагаварыла тая чорная ведзьма?
— Чаму так груба, Жарэс? Гэта ж твая першая жонка, з якою ты...
— Перастань, прашу цябе! — Ён усхапіўся зза століка, перакуліў табурэт. Узяў ручнік, выцер успацелы твар, рукі.— Каб я больш не чуў ад цябе ніякіх папрокаў, напамінкаў. Іпакш...
— Што «інакш»?
— Іпакш я за сябе не ручаюся! — крыкнуў ён.
— Ты мне пагражаеш? А чаму? He мой былы муж прыходзіў да цябе, а твая першая жонка да мяне, другой! I ты хочаш, каб я маўчала? Мо каб я і не думала пра гэта? Ты так і хацеў: яна не будзе ведаць і ўсё будзо ціха. Навошта ёй уводзіць у вушы пра нейкую там чорную ведзьму?
— Перастань, я цябе прашу!
— Але ж ты хацеў ведаць, што яна мне гаварыла? Дык яна нампога, на тры галавы вышэй за цябе як чалавека. Яна і слоўца кепскага пра цябе не сказала, а ты яе называеш чорнаю ведзьмай. Тую, што чатыры гады карміла цябе, паіла, даглядала, клалася з табою ў адну пасцель. А ты ёй так дзякуеш...
79
— У нас з ёю свой рахунак, і ты ў гэта не лезь, прашу цябе апошні раз.
— Я не збіраюся судзіць вас, я не ведаю, як вы там жылі, і не хачу ведаць. Але я бачу, што ты несправядлівы да чалавека, які жадае табе дабра...
— Яна? Мне дабра? Каб яна праглынула тое, чаго мнс жадае, дык адразу падохла б!
Ёй стала страшна ад такіх яго дзікіх слоў. А мо ёп так дзепебудзь гаворыць пра яе, Верапіку? У яе прапала ўсякае жаданне гаварыць з ім далей. Усе вінаватыя, толькі не ён. Так і з ёю — заўсёды будзе віпавата яна, Вераніка, а ўсё, што робіць ён,— верх даскапаласці. А япа, наіўная, яшчэ на нешта спадзявалася, марыла пра пейкае ўзвышанае каханне! Дзе яно? Мо і ёсць, толькі пе тут, у гэтай кватэры.
Яна памыла посуд, выцерла, паводзіла парадак па кухні, наліла ў чайнік вады на заўтра: знарок цягнула час, каб не ісці ў пакой, дзе Жарэс ужо распрануўся і лёг у пасцель, узяў у рукі нейкую кнігу. Ёй не хацелася ісці да яго — рабілася страшна, як у тую першую поч, калі яна сядзела ў крэсле, як нядаўна, калі Жарэс ляжаў на тахце п’яны, а яна зноў сядзела ў крэсле і плакала ўсто ноч.
He хацелася нават жыць.
16
Але была ў Веранікі і радасць. У яе парадзілася дачка. Чамусьці яна так і хацела, каб была дачка. Дачка заўсёды бліжэй да маці, а сып, як правіла, хінецца да мужчыны, да бацькі.
Спачатку было цяжка: не ўмела ўзяць на рукі тое дзіця, пе ведала, як купаць, спавіваць, мыць пялёякі. 3 месяц у яе жыла маці, і гэта ратавала Вераніку. Жарэс рабіў усё, што яму казалі, але неяк холадна, падта абыякава, як адбываў цяжкую павіннасць: радасці ні на яго твары, ні тым больш у душы Вераніка не бачыла і не адчувала. А мо яна памылялася? Мо ён перажываў і радаваўся не мепш за яе самую? Здаецца, што не. Пра гэта некалькі разоў пачынала ёй гаварыць маці, калі яны заставаліся адны, але Вераніка не хацела чапаць балючага месца. Яна вырашыла цяпер не хвалявацца, хай хоць неба ўпадзе па зямлю — яна будзе спакойная: у яе расце
80
дачка, якую трэба карміць грудзьмі, а малако ад усякіх згрызот прападае, гэта яна ўжо ведала. Хай будзе спакойна.
Самы цяжкі здаўся менавіта першы месяц, калі дачушка была яшчэ бездапаможная, як і сама маладая маці. Потым пайшло весялей. Па трэцім месяцы дачушка — яе пазвалі Леакадзія, Ліка — пачала ўсміхацца, ды неяк ужо так разумна, што думалася: яна ўсё ведае, усіх пазнае, асабліва сваю матку.
He нарадуецца Верапіка на сваю дачку: такая стала кругленькая, цяжанькая, свежанькая тварыкам — як тая вясенняя красачкапралеска. А была ж адразу з кулачок, маршчыністая, непрыгожая, ажпо было страшпа на яе глядзець. Цяпер ужо пават можпа пазнаць, да каго болып падобная. 3 рэўяасці, хоць і падсвядомай, Верапіка злавала, што дзіця падобпа больш да бацькі: чорпепькія валасы, трохі кучаравяцца, завіваюцца, вочкі цёмныя, як у яго, і цельца смуглявае. Праўда, Вераніка ведала, што дзеці мяняюцца з гадамі — можа змяніцца колер валасоў, авал твару, згінуць ці згладзіцца бацькавы рысы, ярчэй прарэжуцца матчыпы — і можа стацца наадварот. Але можа і пічога не змяніцца. А ёй гэтага не хацелася: яе любімая першая дачка павінна быць уся ў матку! Дык не, пе выйдзе, мусіць, ужо такога. Яна гаварыла часам пра гэта Жарэсу, а ён толькі велікадумна ўсміхаўся, паказваў свае белыя вялікія зубы і гаварыў, што яго род, такім чынам, болып старадаўні за яе, бо яго гены аказаліся больш актыўнымі, і вось чаму дачка і падобпа да яго. Ён усё адразу ставіў на навуковую аснову, крычаў на яе, калі яна насіла дачку па руках, калі гайдала каляску. Ён даказваў, што дзіця по трэба спавіваць, што пават пе трэба ніякіх пялёнак — трэба толькі ўлавіць момант, калі дзіця мае патрэбу спаражніцца.
Вераніка толькі смяялася з гэтых яго кансультацый і рабіла так, як рабілі ўсе людзі — і мо не адно стагоддзе, а Жарэс ажно бялеў ад злосці, апранаўся і ішоў кудынебудзь — каб супакоіцца. Яна заставалася цяпер з дачкою, ёй нічога пе трэба было болей — ім было весела ўдваіх.
А Жарэс, па ўсім бачыла Вераніка, сумаваў, яму печага не хапала. Апошнім часам стаў ездзіць у камандзіроўкі — то ў Брэст, то ў Віцебск ці Магілёў, то на Палессе — усё шукаў цікавых матэрыялаў. Ну што ж, шукай, ездзі, мо табе будзе лягчэй, думала Верапіка. Пра тое, што Жа
81
рэс можа ад яе пайсці, можа ёй здрадзіць — япа неяк не думала. Навошта яму гэта? Няўжо ён нічуць пе паважае сябе, калі здольны на пешта брыдкае, агіднае, калі можа легчы ў пасцель да нейкай там незнаёмай ці нават знаёмай жанчыны, з якою яго нічога не звязвае? He верылася, што нармальны чалавек, які ведае сабе цану, высока нясе сваю чалавечую годнасць, здольны на такое.
Але яна мала ведала мужчын. Япа тым больш не ведала свайго Жарэса, які прывык да таго, што ён мае ўладу над жанчынамі, што ён ім падабаецца, і таму не абмінаў выпадку, каб не карыстацца гэтым. Яму было прыемна пазпаваць свет, як ён называў кожнае повае знаёмства. Дарэмна кажуць, што жанчыпы падобны адна на другую. He, відаць, гэта больш датычыцца мужчып. Жапчыны ўсе былі розныя, ва ўсякім разе, у кожнай было нешта сваё, чаго не было ў другое: і свой характар, і погляд — калі ён увогуле быў — на сам факт сувязі, і тое, як жанчына паводзіла сябе ў кампаніі мужчыны, чужога мужа, як яна хітрыла, старалася зачараваць, прыручыць яго, каб ён належаў ёй толькі адной, каб думаў пра яе і жыў толькі ёю адною. Жарэсу падабалася гэтая гульня, ён прымаў яе, прыкідваўся, што нічога не разумее, а калі ўсё надакучала, рабіў рэзкі паварот — і зноў заставаўся адзін. Ён не каяўся і не шкадаваў тых, што мо потым плакалі па ім — хай паплачуць: будуць разумнейшыя.
Нешта новае, дагэтуль нязнанае, адчуў ён у адносінах да Веранікі: водбліск кахання, якое ахапіла яго раптоўна яіпчэ там, у Яніны Варанковіч, да яе дачкі. Вялікі аптычпы падмап адбыўся тады — так лічыў Ляхоўскі цяпер. Ёп зрабіў вялікае глупства, калі, убачыўшы Вераніку, палічыў, што будзе яе кахаць так, як Свету. Адбітае святло не грэе, гэта ён зразумеў вельмі хутка, але позна. Зноў і зноў ён гаварыў сабе: трэба было папляваць на ўсе ўмоўнасці, сказаць Яніне — так і так, я кахаю тваю дачку і калі ты хочаш ёй шчасця, то аддавай яе замуж за мяне. Калі яна смелая баба — а яна, здаецца, смелая,— яна таксама плюнула б на ўсе ўмоўяасці і аддала б дачку — хоць сама і перахварэла б душою: яна, здаецца, усё ж любіла яго, хоць і адчувала яго халоднасць.
Ды што махаць кулакамі па ўсім? Зробленага ўжо не паправіш. Ён хацеў — ці думаў — кахаць Вераніку так, як ён лічыў, кахаў бы Свету. Ды так не выйшла. Вераніка хутка стала для яго зусім такая ж, як і тыя, да якіх ён