У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Потым яны танцавалі з Жарэсам вальс, а госці, тыя, што адарваліся ад застолля, стаялі навокал, весела падбадзёрвалі іх усмешкамі і воклічамі, а яны плаўна кружыліся ў танцы, і Вераніка адчувала небывалую ўзнёсласць і нейкі невыказны сум. Вось яна адрываецца ад таго, да чаго так прырасла, прыгарэла душою, чым жыла ўсе гэтыя васемнаццаць год, яе адарвала і недзе нясе, кружыць у нейкім віхры, а куды яе прынясе, куды закіне — яна не ведае, і што будзе потым — таксама невядома, але ёй неяк здаецца ўсё роўна, што чакае яе — хай будзе што будзе! Урэшце на гэтым стаяў і стаіць свет: прыходзяць
57
змены ў жыццё чалавека, у жыццё грамадства, і тое, што ўчора здавалася трывалым і вечным, развальваецца на вачах, а на яго месца прыходзіць нешта новае. Так было, так будзе...
Стомленая, задыханая, яна ўпала яму галавой на грудзі, і ён, мякка абняўшы яе за талію, даў ёй супакоіцца, а потым павёў за стол. Зноў сядзелі, зноў пілі, спявалі песні: цяперашнія, даваепныя, пародныя — беларускія, украінскія, рускія,— і кожная з гэтых песень абуджала ў душы Веранікі свае ўспаміны: кожная песня была звязана ў яе памяці з нейкаю падзеяй, з пейкім пэўным фактам, з чалавекам. Вось гэтая «По днкпм степям Забайкалья» — любімая песня яе бацькі, які ў маладосці служыў на Далёкім Усходзе і ў Сібіры... Бацькі, які пе дажыў да гэтага дня, каб парадавацца разам з усімі на вяселлі свае любімае дачкі Веранікі... А гэтая — «Люблю наш край, старонку гэту» — песня яе маці, якая так любіць слухаць па радыё ці з пласцінкі, калі часам збяруцца яны ў застоллі ці ў хвіліны душэўнага спакою і вечаровай тугі, калі прыемпа выцерці слязу расчулепасці і несвядомай замілаванасці жыццём, якое ў такія моманты здаецца поўным нейкага асабліва глыбокага зместу і хараства, што здаецца, ты раскрыў усе яго таямніцы, ты разумееш яго і ведаеш да дна.
Або «Вячэрні звон»! Брат Слаўка вадзіў яе, яшчэ школьніцай, на канцэрт літоўскіх студэнтаў, якія прыязджалі ў госці да сваіх беларускіх сяброў ва упіверсітэт. Чароўная, чыстая, глыбокая мелодыя «Вячэрняга звону» яшчэ і дагэтуль гучыць у яе вушах, варта ёй толькі апынуцца на адзіноце ці моцна затужыць па чымнебудзь.
Вось і цяпер яна неўпрыкмет змахнула з вачэй слязіну, хоць песня тут, у гэтай зале, прагучала не зусім так, як трэба,— не было зладжанасці, ансамбля.
— Ты чаго? — Жарэс нахіліўся, пакратаў пальцам яе шчаку, як бы выціраючы слязіну.
— Нічога, прабач, гэта песня...— Япа ўжо ўсміхалася, вочы яе блішчалі і іскрыліся.
— Паслухай, Вераніка... Мне так усё здоўжылася... Давай уцячом адгэтуль? — шапнуў ёй на вуха Жарэс.
Яна сама была страшэнна стомлепая, ёй таксама хацелася ўцячы ад гэтай западта ўжо вясёлай кампаніі, каб толькі застацца адной. Чаму ў яе былі такія недарэчныя думкі? Цяпер ёіі хочацца быць адпой, а калі была адна —
58
мроіўся побач нехта, хацслася некага бачыць, гаварыць з ім, дзяліць свае думкі.
— А мо няёмка? Яшчэ пакрыўдзім гасцей?
— Кінь ты! Што пам да гасцей? А ім — да пас?
Вераніка згадзілася.
— Толькі скажы Славіку ці маме, каб япы не турбаваліся. Добра?
Жарэс зпік на хвіліну, потым вярнуўся, падміргнуў ёй, узяў за руку — нібы запрашаў на танец. Яны непрыкметна выйшлі, апрануліся, выскачылі на вуліцу. Свежае павстра адразу ўдарыла ў грудзі, вярнула бадзёрасць і сілу. Было позна, вуліцы горада пуставалі. Япы хутка злавілі таксі і паехалі па начным горадзе. Пажылы таксіст у кажурнянай камізэльцы падазрона паглядваў на іх у сваё люстэрка: у Веранікі зпад незашпіленага паліто выбівалася белая доўгая сукенка, Жарэс быў прыкметна п’яны і ўзбуджаны. Шафёр, пяйначай, падумаў, што ці не ўкраў гэты салідпы прыгожы мужчына гэтае дзяўчо ў пекага зпад носа, але нічога не распытваў.
Урэшце яны прыехалі, Жарэс расплаціўся па лічыльпіку, нават забраў некалькі капеек з рубля — Вераніку гэта неяк нядобра ўразіла: у такі вечар! — яны сталі ўздымацца па сходках на трэці паверх. Толькі на трэці, а ў Веранікі сэрца стукала так, нібы яна бягом узляцела па пяты ці яшчэ вышэй.
Жарэс адамкнуў дзверы, прапусціў яе ў цемру, зайшоў сам і запаліў святло ў калідорчыку. У калідорчыку пад нагамі дыванчык, на сцяне — вешалка, люстэрка. Яна глянула на сябе і не пазнала — на яе пазірала спалоханымі вялікімі вачыма дзяўчынкападлетак: тонкая, высокая — такой яе рабіла доўгая сукепка — і чужая.
— Вось,— сказаў да яе Жарэс,— ты гаспадыня гэтага замка. Твае ключы!
I ён падаў два ключы на доўгім латунным ланцужку. Япа ўзяла іх у руку і пе водала, што з імі рабіць.
— Павесь на вешалку,— параіў ёй Жарэс і сур’ёзпа дадаў: — Толькі пе згубі, будзеш стаяць пад дзвярыма. Распрапайся... Я пакажу табе ўсё наша багацце. Ты будзеш рада. Я ўпэўнепы.
У яе не засталося сіл спрачацца, хоць на языку круцілася: «Чаму ты ўпэўнены за мяне?»
Але калі зайшла ў пакой, то мусіла прызнаць, што тут утульна і прыгожа. Над тахтой — дарагі дыван, уся сця
59
па справа ўстаўлена стэлажамі — стаяць радкамі кнігі, свецяць адполькавымі спінкамі. У пішы пасярод стэлажоў — вялікая радыёла. Насупраць акна — вялікі пісьмовы стол, два мяккія крэслы з бардовай абіўкай, таршэр з зялёпым абажурам у форме глобуса, багатая, мо крыштальная люстра з ледзяшаміпадвескамі. На супрацьлеглай ад стэлажоў сцяне — копія карціны, і нейкай вельмі знаёмай. Ага, Рэнуар, «Дзяўчына з веерам» — жывыя яе чорпыя вочы глядзяць трохі ўбок, нібы яна крыўдуе на гаспадара, што ён сёння прывёў сюды другую. Копія, здаецца, была зроблена пяблага, Вераніка лёгка магла б палічыць яе за арыгінал.
— Значыць, ты быў тут не адзін,— сказала Вераніка, не адрываючы вачэй ад партрэта.
— Як бачыш,— адказаў ёп занадта спакойна і абыякава. Ёп стаяў за ёю ззаду, паклаўшы па яе слабыя плечы свае цяжкія рукі.— Толькі яна свеціць, ды не грэе.
Вераніка неяк нервова засмяялася.
— Ясна... Таму старыя халасцякі на зіму хочуць быць не адны...
Ён нічога не адказаў, мо пакрыўдзіўся: жарт быў не вельмі ўдалы, мо нават недарэчны. Вераніцы стала не па сабе. А Жарэс пайшоў на кухню, яе не паклікаў, нечым там бразгаў, як усё роўна перастаўляў посуд ці мыў яго, бо ў ракавіну лілася вада — на поўную сілу.
Вераніка ўсё азірала пакой, але вочы яе, як магнітам, цягнула да карціны, да дзяўчыны з веерам, якая неяк як бы з недаверам пазірала на яе, нібы была зусім не рада, што ў яе тут будзе сяброўка, суседка ці, больш таго,— гаспадыня. Няўжо Вераніка будзе тут гаспадыняй? Проста не верыцца... У яе — ключы...
Увайшоў Жарэс з падносам у руцэ, прынёс бутэльку каньяку, у сподачках — парэзаны лімон і сыр, паставіў на пісьмовы стол.
— Сядай,— паказаў ён на мяккае крэсла побач са сталом, а сам сеў у цэнтры як гаспадар.— Я рад, што мы ўрэшце адны... Цяпер вып’ем... на брудэршафт. Памятаеш, ты пытала, як гэта робіцца?
— Я ўжо ведаю,— адказала яна, прыўзняла сваю белую сукенку і села — усё крэсла з бардовага стала іскрыста белым, як усыпанае марозным снегам.— Я ўжо ведаю,— паўтарыла яна, хоць на самай справе так і не bp
60
дала, у чым тут сакрэт, але чамусьці не хацела, каб ён яе вучыў.
— Значыць, нехта навучыў? — спытаў ён з намёкам.
Голас яго адразу змяніўся, непрыемна разануў Вераніцы слых.
«Занудлівы раўнівец»,— без злосці падумала яна і адказала знарок, каб укалоць і яго:
— Навучыў. Паміж сустрэчамі з табою.
Ён насупіўся, замоўк. Паўза зацягнулася. Ён наліў у кілішкі, глянуў на яе, пасміхнуўся.
— Глупства, я так проста, пажартаваў... Як ты наконт старых халасцякоў... Давай вып’ем!
«Злапомная зануда»,— зноў нязлоспа падумала пра яго Вераніка. Каньяку яна, можна сказаць, ніколі не піла, мо толькі калі каштавала. Узяла кілішак, панюхала. Пахпуў ён дубовай клёпкай і яшчэ нсчым церпкім.
Япа марудзіла піць. Яна наогул марудзіла сёнпя рабіць усё, што ёй трэба было. Япа хацела адцягнуць той час, які непазбежна надыходзіць між маладымі, якія сышліся, каб ладзіць новае жыццё, сям’ю. А вось чаму так? Няўжо ўсё залежала толькі ад яе? Здаецца, пе, больш ад яго, праўдзівей, ад нсчага такога, што цяжка было ўлавіць. Былі моманты, калі яна, здаецца, любіла яго і гатова была на ўсё, то раптам, ні з таго ні з сяго, ёп паварочваўся да яе нейкім сваім халодным бокам — і яна ў момант мянялася, ён рабіўся для яе чужы, незнаёмы, і адна думка пра блізкасць палохала яе, як начны прывід.
— Ну, за наш саюз! — узняў кілішак Жарэс і глядзеў на Вераніку сур’ёзна, нібы чакаў, што яна возьме і скажа — не!
Яна моўчкі выпіла. У яе перахапіла дыханне, закашлялася.
Ён далікатна пастукаў ёй далонню па спіне.
— Нічога, прывыкнеш,— сказаў з лёгкім папрокам.— Каньяк трэба ўмець піць.
Яна не зразумела двайнога сэнсу апошняй фразы: ці таму каньяк даюць піць не абыкаму, ці яго абавязкова трэба ўмець піць, a то многае ў жыцці страціш?
Але глупства ўсё гэта. Япа нечакана сказала — без усякай сувязі:
— Я баюся цябе...
Ён паглядзеў на яе, нібы на наіўнае малое дзіця, якое
61
гаворыць абышто, пагладзіў далоіппо яе руку, сказаў з усмешкай, паблажліва:
— Я зусім пе страшны... Давай яшчэ вы’ем.— Ёп паліў зноў у кілішкі.
— He, больш не хачу, я і так п’яная,— адказала япа рэзка. У яе сапраўды кружыла ў галаве, усё ў вачах неяк перамянілася, яна адчула ў сабе нейкую перамену — нешта хацелася рабіць, недзе ісці, а не сядзець тут у паўзмроку з гэтым амаль што незнаёмым чалавекам.
Жарэс нахіліўся да яе, моцпа абняў за талію.
— Вераніка — Ніка — Німфа... Так цябе пазываюць студэпты? — Яна была безуважная да яго слоў і рук.— Дазволь мне называць цябе Німфа. Гэта грапдыёзна табе падыходзіць, кажу шчыра.
— А адкуль ты ведаеш? — спытала яна, вызваляючыся з яго абдымкаў.
— Гэта вельмі проста: трэба мець вушы.— Ёп сеў у сваё крэсла.— Я нават ведаю пра пацеркі, якія ты рассыпала на танцах. Я ўсё пра цябе ведаю,— з несхаваным гонарам, нібы гэта было вунь якое адкрыццё, сказаў ён.
Яна ўспомпіла той недалёкі вечар, таго хлопца з уважлівым цёплым позіркам шэрых вачэй. Нешта япа яго больш не бачыла...
— А я пра цябе зусім нічога не ведаю.
Ён неяк трывожна глянуў на яе, чакаючы, відаць, яшчэ нечага горшага. Але яна маўчала, і ён узрадавана падхапіў гутарку:
— Я ж табе многа пра сябе расказваў, хіба ты забылася? У маім жыцці ўсё проста, ясна, без ніякіх зігзагаў і паваротаў: рос, вучыўся, пайшоў на працу, вось ажапіўся.