• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    — Можа, тут няёмка... Я хацела сказаць вам усяго некалькі слоў...— і як быццам баючыся, што яе не зразумеюць, яна дадала яшчэ цішэй: — Я — Варанковіч, першая жонка... У мяне жыў Жарэс Ляхоўскі,— паправілася яна.
    Яны выйшлі на калідор, спусціліся па лесвіцы, па якой беглі ўверх і ўніз шумлівыя стайкі студэнтаў. На вешалцы Вераніка забрала сваё паліто, і яны выйшлі з будынка. Твар у Веранікі гарэў агнём. Яна хацела, каб яе ніхто не ўбачыў з гэтай жанчынай, нібы ўсе ведалі, што яна першая жонка Жарэса Ляхоўскага, а яна, Вераніка,— другая.
    — Дык што вы хацелі? Мо вы хочаце забраць... Жарэса назад? — Вераніка спытала гэта даволі груба, яна і сама не ведала, як гэта ў яе так выйшла.
    Жанчына неяк раптоўна перамянілася, ранейшая яе разгубленасць знікла, нібы яна збіралася адбіць нечаканы напад,— і стала насцярожанай і рашучай.
    — Дарагая дзяўчынка! Жарэс не з тых, каго можна забраць, не пусціць, утрымаць... Таму я не крыўдую на вас... Выходзіць, вы добра яшчэ яго не ведаеце...
    з*
    67
    Яна памаўчала, яны ішлі па людным тратуары, неяк міжволі кіруючы да скверыка, у якім стаялі лаўкі. На адной з іх яны, не змаўляючыся, селі, агледзелі адна адну, і жанчына неяк ветла, пасвойску ўсміхнулася:
    — Ад вас мне нічога не трэба... Калі вы будзеце шчаслівая — я буду толькі рада... Мне проста хацелася бачыць тую, на каго ён прамяняў... мяпе.
    Відаць, ёй усё ж цяжка было гаварыць, былое нахлынула на яе, усхвалявала.
    — Бачу, ёп умее выбіраць... Вы прыгожая, маладая... Якраз як мая дачка... Нешта пават падобнае... Ён вас будзе любіць, мне так здаецца. Толькі вы... Вы пе будзеце крыўдаваць, калі я дам вам адну параду? Жадаючы вам дабра...
    Вераніка кіўнула галавою. Ёй хацелася, каб гэтая жанчына хутчэй пайшла ад яе, хоць ніякага страху ці антыпатыі да яе яна ўжо не адчувала.
    — Парада мая такая... He давайце яму ўзняцца над вамі. Hi ў якім разе! Калі ён адчуе, што вы ніжэй за яго, ён вас разлюбіць... Ён дзіўны чалавек. Ён хоча, каб жонка была яго слугой, і ў той жа час ён ненавідзіць яе за тое, што яна прыніжаецца перад ім. Вы гэта заўважылі? Даруйце за грубасць, але я скажу... Ён будзе таптаць вашу душу і ненавідзець вас, але калі вы не стрываеце і дасце яму адпор, ды так, каб у яго ажно ёкнула cappa,— ён толькі тады ацэніць вас — і будзе любіць, будзе паважаць, будзе на вас маліцца... Гэта я вам кажу са свайго ўласнага вопыту... Праўда, я зразумела гэта вельмі позна, калі ўсё было ўжо страчана... А ў вас будуць дзеці...
    — Дзякую за параду,— пасля доўгага маўчання сказала Вераніка,— А вашу дачку, прабачце, зваць не Света?
    Жанчына рэзка павярнулася да Веранікі.
    — Света... А што?
    Вераніка апусціла вочы, памаўчала.
    — Мпо няёмка гаварыць... Але ён праз сон называе гэта імя... I часта...
    Яе самую ўжо закранула за жывос гэтая гутарка, гзтая, як ёй здалося, разумная парада жанчыны, і яна ўпершыню адчула да яс нейкую шчырасць і таму спытала.
    А жапчыпа нешта як бы шукала ў сабе, перабірала ў памяці ўсе выпадкі, пязпачныя штрыхі, каб знайсці не
    68
    шта такое, што пацвордзіла б тую думку, на якуго паводзіла яе Вераніка сваім пытаннем.
    — Можа, Света яму і падабалася,— пачала жанчына з роздумам.— Яна цяпер стала прыгожая дзяўчына, не буду хваліцца, я маці... Ды і тады ўжо была... Але каб ён... каб любіў яе — гэтага пе магу сказаць... Я бачыла б... Па крайпяй меры, ад мяпе япы пс ўтаілі б... Хоць перамены... пэўныя перамены між імі я прыкмячала. Але думаю, што нічога сур’ёзнага між імі не было. He, не магло быць... Гэта я кажу вам шчыра, як маці, на гэты конт будзьце спакойны. А што яна яму падабалася, то магло быць... Магло... Я гэтага не кажу.
    Жанчына ўстала з лаўкі, абцягнула паліто. Устала і Вераніка. Яны пазіралі адна адной у вочы.
    — Выбачайце за клопат,— сказала ўрэшце жапчына.— Вы так падобны па маю дачку... Жадаю вам шчасця.
    Яны развіталіся — і кожная пайшла ў сваю дарогу.
    14
    Калі глядзіш на роўную пльінь ракі, то здаецца, што япа стаіць на месцы, што ў ёй няма пі віроў, пі перакатаў, ні водмеляў: роўная спакойная гладзь. Так і сям’я: збоку, здалёк, жыццё здаецца роўным, спакойным і мо нават нецікавым. Але калі не збоку, а з сярэдзіны, то заўважыш і віры, і нечаканыя ямы, і парогі.
    Была нядзеля, яны ўсталі на гадзіну пазней, чым звычайпа. Жарэс загадзя сваімі планамі з Веранікай не дзяліўся, але яна здагадвалася, што ёп недзе збіраецца.
    Ён прьгаяў душ, пагаліўся электрабрытвай, Вераніка падала яму каву, падрыхтавала бутэрброды. Ёп, як звычайпа, еў моўчкі, слухаючы радыё. Япы ўвогуле пеяк мала гаварылі, занятыя кожны сваім, а Верапіка апошнім часам адчувала нязвыклую патрэбу выгаварыцца.
    Яна, апранутая ў лёгкі квяцісты халацік, стаяла тут жа, на кухні, гатовая па першым. слове Жарэса прынясці, падаць, прыняць. Ён не гаварыў ёй «сядай», нібы так і трэба было, і сама Вераніка не заўважала, што магло б быць іначай: неяк так ішло з самага пачатку.
    Нарэшце ён паснедаў, глянуў па гадзіннік і сказаў, не падымаючы вачэй ад стала:
    — Дарагі мой сакратар, я прашу цябе перапісаць мой чарнавік, ён па пісьмовым стале, мне яго заўтра трэба
    69
    здаць на машынку... Дарэчы, я збіраюся купіць сабе машынку, ты навучышся друкаваць — і ў нас будзе свая фірма. Ці праўда? — Ён глянуў на яе, усміхнуўся аднымі куточкамі вуснаў, а вочы заставаліся халодныя, затуманеныя, нібы ён не бачыў яе.— Але гэта потым... А цяпер я еду да аднаго героя майго парыса... Трэба ўдакладніць некаторыя дэталі. Вярнуся вечарам. He сумуй...
    Ён устаў, на хаду пацалаваў яе ў шчаку, надзеў плашч і выйшаў.
    Вераніка засталася адна. Яна часта заставалася адна, яна ўжо стала прывыкаць да адзіноты, хоць гэта было і нялёгка.
    Есці зусім не хацелася, але япа ведала, што рэжым парушаць шкодна, што трэба есці цяпер рэгулярна, тры, а то і чатыры разы ў дзень, каб арганізм меў усё патрэбнае і аддаваў у час для таго, новага арганізма. Цяпер, як ніколі дагэтуль, яна стала сачыць за сабою. Яшчэ яна цвёрда рашыла: не хвалявацца, старацца быць спакойнай, хоць ведала — не так гэта лёгка зрабіць. Яна вось яшчэ ніяк не асмеліцца сказаць Жарэсу, што яна цяжарная, нібы яна сама адна ва ўсім вінавата і ён будзе на яе сварыцца. Аднак трэба сказаць, бо ён сам ні разу яе не спытаў пра гэта, а жывуць яны разам ужо больш як паўгода. Вось спакой, вось зайздроснае цярпенне ў чалавека!
    Вераніка паснедала, прыбрала на кухні, перацерла падлогу, намачыла сякуютакую бялізну — вечарам перамые, пераапранулася, прычасала валасы, доўга разглядала сябе ў люстэрку. Здаецца, яна зусім не змянілася з твару, з фігуры. Але хутка, ой хутка ўсё пачне мяпяцца. Цікава, як япа будзе выглядаць з вялікім жыватом? Як гэта будзе непрыгожа, непрывычна! Яна раней мала прыглядалася да цяжарных жанчын, а цяпер, калі на вуліцы ўбачыць якую, то доўга праводзіць яе вачыма, спачувае ў думках і жадае ёй лёгкіх родаў. Бедпыя жапчыны! Які цяжкі іх крыж, іх ноша! Але пе трэба крыўдаваць на лёс: затое жанчына ў адказе за ўвесь род чалавечы...
    Пахадзіла па пакоі, паглядзела ў акно — на пагоду, на людзей, якія не спяшаючыся ішлі ў магазіны, на рынак, у госці ці яшчэ куды — мо збіраліся за горад, на прыроду. Потым села за пісьмовы стол, стала глядзець, што там перапісваць. Артыкул быў пейкі па аптэчпую тэму: чаму няма тых лякарстваў, якіх пытаюць людзі. Пачытала тро
    70
    хі — і кінула, было нецікава. Нешта ніяк сёння яе душа не ляжала да гэтае работы. Мо схадзіць да маці? Даўно не была... Паглядзець на пляменніка, Славікавага сына... Стала апранацца, збірацца ў дарогу, падумала, што купіць. Грошай у яе было пямнога, Жарэс зарплаты сваёй не даваў, выдзельваў асобна на кожны дзень. Яна спачатку хацела перамяніць гэты парадак, але дарэмна. Жарэс ёй сказаў: «Потым, як навучышся вясці гаспадарку. Нам трэба эканоміць на машыну». I яна змірылася. Хай будзе так, пабачым... Хай будзе так... Хоць адчувала: так, як ёсць цяпер, не можа працягвацца доўга. У яе пе хопіць цярпення, яна чалавек, і ў яе ёсць нервы, і свая галава, і сваё самалюбства. А па ім выходзіла, што ёй галава не патрэбна, толькі рукі і цела.
    Яна ўжо апранула плашч, як райтам у замку заскробся ключ, дзверы адчыпіліся: на парозе стаяў Жарэс. Ён быў нейкі не такі, як звычайна: нешта здарылася — мільганула ў Веранікі ў галаве. А ён бразнуў дзвярыма, скінуў плашч, пінжак, туфлі.
    — Куды ты? — суха спытаў у Веранікі.
    — Хацела схадзіць да маці. Даўно не была...
    Ён спыніўся ля яе, загароджваючы дарогу да дзвярэй.
    — Паспееш... Я што табе сказаў? Ты перапісала ці не? — Голас яго гучаў пагрозліва.
    — He перапісала. I калі так — то і не перапішу.
    Яна была спакойнай, але яшчэ момант — і адчувала, што не стрымаецца.
    — Што? — Ужо адкрытая злосць чулася ёй у гэтым кароткім «што?». Куды падзелася яго ранейшая культурная стрыманасць.
    — А тое, што калі ты перастаў быць са мною чалавекам, то я з табою таксама. Хоць трэба было б нам жыць іначай...
    — Як іначай?
    — Як муж і жонка. Усяго толькі.
    — А хіба мы не так жывём?
    — He, ты — пан, а я — прыслуга.
    — Ох, як гучна! Ці нельга прасцей?
    — He прыкідвайся прасцячком. Такога пана, як ты, я даўно не бачыла. Але гэта між іншым... Я іду да маткі... I я павінна табе сказаць дзве навіны.
    Ён адышоўся ад яе, даў ёй дарогу, наструніўся, нібы чакаючы ўдару.
    71
    — Якія? — не вытрымаў, спытаўся — і сачыў за яе выразам твару.
    Яна, гледзячы яму проста ў вочы, сказала коратка і жорстка, хоць не так, зусім не так трэба было б гаварыць пра гэта:
    — У нас будзе дзіця... Вось... А другое — да мяне заходзіла твая... першая жонка. Вось...
    Сэрца яе моцна білася ў грудзях. Нібы яна толькі што прабегла стометроўку.
    А ёп адразу пабялеў, неяк ненатуральпа хапнуў паветра, нібы баяўся, што задыхпецца. Спыніўся супроць дзвярэй, грукнуў у іх абодвума кулакамі з усяе моцы і застагпаў. Потым абхапіў рукамі галаву, прываліўся грудзьмі да дзвярэй і аб’ехаў на падлогу.
    Вераніка не ведала, што рабіць: крычаць, клікаць на дапамогу ці нясці вады?
    — Жарэс, што з табою? — спалохана спытала яна.— Я не хацела, прабач мне...
    Ён не зварухнуўся, толькі ёй здалося, што ён плача: плечы яго дробна калаціліся.
    Яна выскачыла на кухню, наліла ў шклянку вады. Памарудзіла: мо ён пакліча? Але было ціха, толькі, здаецца, ён устаў. Япа павярнулася і ўбачыла, што ён прайшоў з калідорчыка ў пакой, потым пачула, як бухнуўся на тахту — аж зазвінелі спружыны. Яна цяпер не ведала, што рабіць: ісці да маткі ці пабыць з ім? Мо яму напраўду стала кепска?