У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
82
хадзіў, а потым кідаў. I што ён ні гаварыў сабе, як ні дакараў, нічога не мог парадзіць — сэрца, і праўда, не прымусіш. I яшчэ ён цярпеў яе да таго часу, пакуль яна не стала цяжарнай. А потым адчуў, што яму з ёю проста цесна разам, проста невыносна разам жыць. I тады яго зноў, як збавенне, пацягнула на старыя сцежкі. Стала трохі лягчэй, але вось нарадзілася дачка — і тут зусім яго апанавала нейкая нячыстая сіла. Заместа таго каб радавацца, што ты стаў бацькам, што ў цябе дачка, сям’я, ёп зусім апусціў пос, упаў душою. ІІс хацелася быць з імі, пі з жонкай, пі з дачкою. Што гэта робіцца? Ёп проста іншы раз пачынаў ненавідзець сябе. А як жа яго бацька? Меў пяцёра дзяцей, усіх любіў, гадаваў, даглядаў, вывеў у людзі. Няўжо ён пе даў пічога яму, Жарэсу, ад сябе? Нс можа быць! А маці! Такой цярплівай і працавітай, як яго маці, мо нават не знойдзеш. Дык чаму ж ёп не такі, як усе добрыя людзі? Мо таму, што апошні ў бацькоў, што ўсё заўсёды паспявалі зрабіць старэйшыя, покуль ён збіраўся, хоць ад прыроды ён марудлівы не быў. Гэта была яго хітрасць, якая выручала яго з бяды пе раз: ёп знарок пачынаў рабіць кепска, і сястра ці брат адбіралі ад яго работу і рабілі самі. Так, здаецца, ні да якой работы яго і пе цягнула, да ўсяго ён быў аднолькава спакойны — жыў па прымаўцы: работа не воўк, у лес не ўцячэ. Можа, гэта і наклала адбітак на яго характар: не рабіць таго, піто могуць за цябе зрабіць другія.
Але жыццё паказала, што ёсць такая работа, якую ніхто не можа зрабіць, акрамя цябе самога. Хочаш не хочаш, а трэба ўпрагацца і цягнуць. Сваю журналістыку ёп патрохі пачыпаў любіць, але часамі находзілі такія хвіліны, што хацелася кінуць усё. Каб не гэты няшчаспы кавалак хлеба, каб не пейкая там надзея, што за гэты скупы газетпы гапарар можна, патрохі збіраючы, купіць, на благі капсц, хоць «Запарожац», то кінуў бы ён гэтую журналістыку, перайшоў бы ў якінебудзь гандаль, дзе здольныя людзі — а ён лічыў сябе менавіта здольным — растуць намнога хутчэй. Адзінае, што яму падабалася ў журналістыцы,— гэта бачыць сваё прозвішча пад якімнебудзь матэрыялам, а яшчэ лепей — у рэдакцыйнай ведамасці на аплату ганарару.
Апошнім часам пачалі даймаць яго нейкія незнаёмыя яму думкі, якія раней зусім не заляталі ў яго вольпую ад усяго цяжкага галаву. Ён неяк няўзнак для сябе стаў
83
аглядаць крытычным вокам усто сваю рапейшую капцэпцыю жыцця. Як ён жыў дагэтуль? Сённяшнім днём, абы сёння добра, а заўтра — хоць патоп. Лавіў момант удачы — і гэтага было з яго даволі, большага не хацеў. Але час ішоў і рабіў сваё: сямутаму вучыў, пакідаў зарубкі на целе, па душы. Ужо нават беглага позірку было даволі, каб заўважыць, што ён старэе: сівеюць дружна яго чорныя кучаравістыя валасы, на лбе кладуцца непрыкметна і глыбеюць — таксама непрыкметна — прадоўжныя маршчыны, як вяпцы ў зрубе,— усё больш, усё вышэй, большаюць залысіпы, яшчэ горш выцвітаюць і блякнуць вочы, а пад вачыма патрохі пабухаюць мяшкі. Вось чаго ёы цярпець не мог — мяшкоў пад вачыма! I вось трэба іх насіць і яму. Усё гэта, разам узятае, псавала яго і так у апошні час падупалы ыастрой, прыгнятала яго і цяжкім каменем клалася па душу.
Трэба было нешта прыдумаць, шукаць нейкае выйсце... Пражыць, так і не пакінуўшы следу? Гэта не для яго асобы, толькі не для яго! Ён адчуваў у сабе гэтулькі сіл, гэтулькі задаткаў, зачаткаў, што варта было іх куды скіраваць, як выйшла б нешта значнае, вялікае, карыснае яму і людзям. Асабліва яму... Але для гэтага трэба было б карпець, гібець, сядзець крыцаю, пе разгінаючы спіны, пацець да сёмага поту, нешта вучыць, нешта зубрыць, насіць мазалі па руках ці яшчэ на чым... А на гэта ў яго не ставала цярпення. У яго пачыпалі раіцца ў галаве нейкія непатрэбныя думкі, яны засланялі сабою ўсё, затуманьвалі мазгі, не давалі засяродзіцца на адным, стваралі ў галаво і ў пачуццях неверагодны хаос. Яго недзе цягнула, некуды гнала, аж покуль пе пачыпаў разумець, што яго адзіпае збавенне ад усяго гэтага — якаянебудзь знаёмая. Ёп разумеў, што многа траціць, але нічога з сабою зрабіць не мог — такім ужо яго стварыла прырода, а перарабляць сябе не збіраўся — не меў цярпення. Спяшаўся жыць... сёнпяшнім днём.
Але, можа, даволі? Вось ужо і сям’я, неблагая, здаецца, жонка, дачка. Чаго чалавеку трэба? Жыві, працуй і радуйся. Ды не!
Радасці не было. Ён зразумеў, што даў маху, жаніўшыся з гэтай беднай студэнткай. Каб ёй ды яшчэ Рыцін пасаг, ці як гэта цяпер назваць, тады яшчэ можна было б разлічваць на машыпу, а так гэта — пусты гук. Тое, што трохі сабраў, што сэкапоміў вялізным намаганнем волі —
84
пс піў, пс курыў, па жанчып аддаваў проста капсйкі,— амаль усё наіішло за апошні час, як нарадзілася на свет малая. Адно слова малая, а расходы — вунь якія вялікія.
He, так нікуды не варта.
Трэба, пакуль не позна, падумаць пра аспірантуру. Яму засталося нешта каля года, пе больш. Трэба пачаць рыхтаваць глсбу, разведаць, хто прымас ў камісіі, з якога боку да каго можна падысці. Урэшце... Урэшце, трэба падумаць і пра другое... Ах, які ён быў дагэтуль дурань! Шукаў кахання! Знайшоў, нацешыўся! Аспірантура — залатое дно! Вось куды трэба было скіраваць яму сваю ўвагу. Урэшце, пе ўдасца зачапіцца за навуку самому, можка ж зпайсці жапчыну, кабету з будучым, з перспектывай... Эх ты, разумная твая галава, а вось дурню дасталася!
Ён спахапіўся... Вось чаму непрыветлівы і няўважлівы да сям’і апошнім часам стаў Жарэс Ляхоўскі, вось чаму зачасціў у «камандзіроўкі»: ён рыхтаваў сабе глебу. Думаў і пра тое, што з Верапікай ёп пе пражыве. Шкадаваў толькі кватэры: зноў некалькі тысяч ляцела па вецер. Праўда, каб ён захацеў, ёп мог бы адсудзіць гэтую кватэру сабе, а ў горшым выпадку — зрабіць жонцы такую пагоду, што яна сама ўцякла б ад яго, пакінуўшы яму яго кватэру, а судзіцца з ім яна і не падумала б — не з яе характарам. Ала Ляхоўскі тут мусіў уступіць кватэру — у імя свайго аўтарытэту. ПІто скажуць людзі, тая самая грамадскасць? Задзяўбуць! Нідзе нельга будзе паказаць і носа. А так — разышліся палюбоўна, ён аддаў ёй кватэру. Якое больш трасцы трэба? He кожны здольны на такое, хай яшчэ падзякуе богу. Хай жыве са сваёю дачушкаю... Каб яшчэ хлопец, мо ўсё было б паіншаму, а да дачкі ў яго пяма ніякіх бацькоўскіх эмоцый. Мо менавіта тут яго прырода, а мо што іншае, але гэта так. I тут ужо нічога не паправіш.
17
А Вераніка жыла сваімі клопатамі. Яна нейкім цудам змагла скончыць другі курс, хоць малая Ліка адбірала ў яе ўвесь час — і дпём і ноччу. На лекцыі яна амаль што не хадзіла, дзяўчаты прыносілі ёй заданпі, а калі трэба было пайсці па семінарскія, то прасіла з малою пабыць матку ці часам і братавую Кацю. Іншы раз з вялікім
85
скрыпам заставаўся Жарэс, але гэта было рэдка: яго не так лёгка было ўпрагчы ў гэты сямейны нялёгкі воз, ён знаходзіў сто прычып, каб адмовіцца. Усё казаў: «Кідай вучобу! Даволі! Я так не магу!» Але яна цягнула, і вось другі курс застаўся ззаду. Вераніка ніяк не хоча паверыць, што з вучобай у яе нічога не выйдзе. Няўжо не ўдасца ўладкаваць малую ў яслі? Хоць і шкада. Колькі таго дзіцяці, паўгода яму, а ўжо трэба аддаваць на чужыя рукі. Вось добра было б, каб зпайсці якую бабульку, насіць ёй дзіця, а яшчэ лепей — каб тая прыходзіла да іх яа час, калі яны не дома.
У суботу вечарам купалі малую, памагаў і Жарэс, хоць больш камандаваў, чым памагаў, і гэтым толькі нерваваў Ворапіку. Верапіка ажпо ўспацела, расчырвапелася, стала прыгожая і маладая, як і год назад, здаецца, нават прыгажэйіпая. Жарэс таксама заўважыў гэта, нешта ў ім заварушылася, нейкія забытыя цепіэмоцыі адбіліся ў яго душы, але толькі на адну кароткую хвіліну.
Пакупаўшы, Ліку апранулі ў свежую вопратку, паклалі ў калыску, яна варушылася ўвесь час і ўсё гула, сунула пальчыкі ў рот, дзе ўжо прарэзаліся ў яе чатыры зубікі — два зверху, два знізу. Цяпер яна ўжо так балюча кусала за грудзі, што Вераніка часам плакала. Хутка давядзецца адсаджваць, пераводзіць на другую кухню.
— He шумі, Ліка, зараз я цябе пакармлю. Прагаладалася, бедненькая,— гаварыла пяшчотна Вераніка, расшпільваючы свой халацік на грудзях.— Хто цябе будзе карміць, як твая мамка пойдзе вучыцца? Можа, паш TaiKa? He, маўчыць наш татка, не хоча, відаць, з табою займацца. У яго ёсць важпейшыя клопаты... Давядзецца цябе аддаваць у яселькі, мая дачушка, што зробіш?
Жарэс у гэты час стаяў ля акна — плячыма да Веранікі і дачкі, пазіраў на вячэрнія агні горада. Крутнуў галавою ў яе бок, загаварыў:
— Вось ты з дачкою раішся, а муж у цябе толькі для таго, каб прыносіць зарплату... Мне здаецца, ты ўжо вырашыла гэтую праблему? Ці не так?
— Пры чым тут зарплата, Жарэс? Але я ўсё чакала, што ты сам загаворыш пра наш клопат, а ты маўчыш. Менш месяца засталося да першага. Вось я і пачала...
— Пачала — дык трэба канчаць...
— Вось і давай разам.
— А што разам, калі ты з дачкою ўжо ўсё вырашыла?
86
— Ты стаў такі сур’ёзны, што і слова не скажы. Я кінула пробны шар, як ты кажаш, а ты ўжо — я рашыла, я рашыла. Ды яшчэ з дачкою? Смешны ты, вось што я табе хачу сказаць!
— А што яшчэ ты мне хочаш сказаць?
— Нічога. Я хацела з табою параіцца як з чалавекам, як з мужам, як з бацькам нашае дачкі... Як зрабіць, каб нам усім было лепей? А ты віляеш...
— Чым? У мяне ёсць хвост? Значыць, я...
— Перастань, Жарэс, ты сёння нейкі...
— Ненармальны? Інфрачырвопы? Ультрафіялетавы?
— Я сказала б — недапечаны.
— Ты ўжываеш зацяганую лексіку.
— Так, як ты,— ультрамодную... Але ты зноў робіш зігзагі, гаворачы тваімі словамі... Што нам рабіць? Скажы, парай, памажы рашыць праблему!
— Я быў наконт ясляў. Гэта нерэальна... Чакаць трэба з год, не менш. Мая думка — табе трэба браць акадэмічны адпачынак — а там усё пойдзе зноў нармальна.
— Кідаць, даганяць... Я зжылася з людзьмі, прывыкла да іх. А праз год я буду ў чужым асяроддзі. Для цябе гэта мае значэнне?
— Мы гаворым пра цябе... Ты хутка адапціруешся, не гіпербалізуй!
— Ты хочаш сказаць, што хуткая адаптацыя — уласціва прасцейшым, а не прыматам?
— Ты як тэлепат Месінг, чытаеш думкі на адлегласці. Толькі не мае, у гэтым я не раз пераканаўся.
— 0, твае думкі прачытаць пе проста! Яны зашыфравапы, а ключ ад шыфру ты носіш па шыі, як некалі крыжык. Ці не так? Але хопіць зубаскаліць. Я пытаю ў цябе, што нам рабіць?