У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Япа хацела спытаць: а каторы раз? Але не спытала, чакала: скажа сам. А ён маўчаў. Зноў стаў абдымаць яе, цалаваць у шчокі, шыю. Неяк непрыкметна для сябе япа адчула, што ёп падымае яе на рукі. Хмель і слабасць раптоўна пакіпулі яе, кроў гарачым клубком ударыла ў галаву. Яна штурхнула яго рукамі ў грудзі, задыхаючыся, крыкнула:
— Но дакрапайся да мяпе! Чуеш?
Ёп у момапт стаў цвярозы і ціхі, спалохапа і віпавата спытаў:
— Што з табою? Супакойся, Ніка! Што з табою?
62
Яна нічога не адказала. Зпоў уселася ў крэсле, гато* вая адбіць любую яго атаку.
Ён пахадзіў з кута ў кут, а потым пайшоў на кухню. Так яны і прасядзелі астатак ночы.
13
Жыццё ішло сваім ходам, жыццё брала сваё. Вераніка была замужам, на яе нетрывалыя яшчэ плечы ляглі многія клопаты, якіх яна не ведала дома. Згатаваць абед — гэта яна яшчэ сяктак умела, хоць спачатку выходзіла не надта смачна, і Жарэс яе часта высмейваў, а ён рабіў гэта бесцырымонна, нават груба, не шкадуючы яе самалюбства: куды падзелася яго далікатнасць, галантнаспь! Наадварот, цяпер ён усяляк стараўся прынізіць яе і падкрэсліць сваю перавагу. Іншы раз Вераніка маўчала, толькі глытала слёзы крыўды, а іншы раз, не стрымаўшыся, біла яго тою ж зброяй. Яна заўважыла, што Жарэс пе ішоў на рэзкае абвастрэнне, стараўся затушыць агонь, не даваў яму разрасціся. Затое ён быў смелы, калі яна маўчала. Гэтая рыса ў яго характары ёй не п&дабалася, хоць у іх становішчы гэта быў тормаз, які мо засцерагаў іх ад вялікіх бедаў.
Горай у Веранікі ішлі справы з бялізнай. Першы раз яна зусім запарылася, калі сабрала ўсё мыць: здзерла да крыві скуру на пальцах, пе магла разагнуцца ў сярэдзіпе, а бялізна выйшла нейкая па плямах, як пабітая ржою. Потым сушыла, прасавала... Зноў не абышлося без яго калючых шпілек і папрокаў. «Што гэта за кант — двайных яшчэ не ўвялі ў моду,— казаў ён, паказваючы свой клёш.— Хто гэта так прасуе? За такую работу звальняюць са службы, пазбаўляюць прагрэсіўкі і наогул усякіх прывілей».
Праўда, мужчынскія штаны яна прасавала першы раз, магла зрабіць не толькі «падвойны» кант, але і спаліць іх — хай бы ведаў, як даваць такую работу ў слабыя жаночыя рукі. Яна хацела спачатку нават адмовіцца ад гэтых штаноў — у іх сям’і жанчыпы прасавалі ўсё, акрамя мужчынскіх штаноў: мужчыны пе давяралі жапчыпам такой важнай, як яны казалі, работы. Але ж у кожнай сям’і свае парадкі і няпісаныя законы. «А хто табе прасаваў штаны, калі ты жыў адзін? — збіралася спытаць Вераніка ў Жарэса, як толькі на прасавальпую дошку
63
йпа клала яго доўгія штаны.— Ці мо ты ажапіўся толькі для таго, каб іх самому не гладзіць?» Але покуль што маўчала. Другі раз яна спаліла яму каўыер белай кашулі, за што таксама мела вымову. «Ну хто ж так прасуе? Каўнер трзба прасаваць спачатку з левага боку, а потым ужо з правага, а ты адразу ціснеш на ўсю сілу — і вось вынікі... Ручкі ў цябе не з таго месца, што трэба, растуць ці якая бяда? Дай я праверу!» Сваю злосць ці крыўду ён часам хаваў за такі, хоць не надта дасціпны, жарт, але ад гэтага Вераніцы было не лягчэй. «А калі ты ўмееш вучыць мяне, дык чаму не возьмеш і не зробіш сам?» — сказала япа аднойчы, не вытрымаўшы яго іроніі. «Ээ, чаго захацела! Я зраблю, я ўсё ўмею. Але я хачу, каб умела, а галоўнае, рабіла — ты! У сям’і ёсць падзел абавязкаў і працы, як табе вядома. Сваё ты павінна рабіць сама, маё — я сам... I сваё ты павінна ўмець рабіць — хочаш ты гэтага ці не хочаш. I рабіць я за цябе пе буду, хоць я ўмею і зрабіў бы гэта сам, каб цябе тут не было». «Не было б мяне — была б нейкая другая,— думала Вераніка. I ўжо адно тое, што ён аддзяляў яе ад сябе, крыўдзіла да слёз.— Ты заўсёды знойдзеш на каго перакласці свае непрыемныя клопаты, чарнавую сваю работу, як і перапісваць твае чарнавікі».
Апошні час ён, паглядзеўшы, што ў яе прыгожы разборлівы почырк, стаў далікатна прасіць яе перапісваць яго чарнавікі — нарысы і допісы ў газеты, бо ў яго почырк быў страшэнна невыразны, і яна сама спачатку нічога не магла ў ім разабрацца. «Палавіпа ганарару майму міламу сакратару»,— суцяшаў ён яе, і яна перапісвала яго чарнавікі, папраўляючы часам апіскі ці звычайныя памылкі: тонкасці мовы, як рускай, так і беларускай, былі яму, відаць, не важныя, а хутчэй за ўсё, не пад сілу — ён ведаў большменш літаратурную мову — і адну, і другую. «Каб папраўляць усялякія дробязі, на гэта ёсць карэктары,— казаў ён сабе ў апраўданне,— і ты, мой мілы сакратар». Патрохі, непрыкметна, ён і праўда пачынаў рабіць яе сваім сакратаром: яна ўжо навучылася падбіраць матэрыял па тэме, рабіла выразкі, патрэбныя выпіскі і цытаты, правярала і шукала патрэбныя лічбы і выкладкі, асабліва па эканоміцы, сацыялогіі — новай навуцы, якая пачынала ўваходзіць у моду.
Іншы раз гэта яна рабіла з душою, калі часу ў яе ха
64
пала і была ў добрым гуморы, а другім разам, калі яе чакала свая работа, пачынала злавацца, клясці Жарэса, абяцала сабе кінуць гэты рабскі занятак і рабіць сваё. Зімнюю сесію яна здала добра, атрымлівала стыпепдыю, трэба было рыхтавацца да вясенняй, якая ўжо не за гарамі.
Зусім нядаўна яна адчула ў сабе рэзкую перамену. Яна даўно чакала гэтага моманту і баялася, але ішоў час, а нічога такога не адбывалася, і яна пачала патрохі супакойвацца — трывога аддалялася, раставала. Блізкасць з Жарэсам не пакінула ў ёй глыбокага следу — ёй здалося толькі, што з таго моманту яна стала нейкая як бы другая, паіншаму стала глядзець на свет, а фарбы яго з ружовазялёных сталі пейкія больш зямныя, рэальныя. Знікла яе ранейшая экзальтаванасць, калі нязначны нейкі выпадак ці здарэнне маглі расчуліць яе да слёз ці рассмяшыць да істэрыкі: яна стала больш спакойнай і ўраўнаважанай, на ўсе рэчы пачынала мець свой, нейкі адметны погляд, заўважала, што яна сталее і бачыць глыбей, чым дагэтуль. Здаецца, яна нават лепей пачала разбірацца ў людзях, і людзі, якія раней здаваліся ўсе аднолькавыя — добрыя ці злыя, у залежнасці ад яе настрою, цяпер выглядалі неяк індывідуальна акрэсленыя, кожны меў свой адметны твар.
Але гэтая апошняя перамена ў яе арганізме адразу ўсхвалявала, хоць псіхалагічна яна даўно была гатова да гэтага момапту. Проста ніяк не верылася, што яна можа стаць маці, яна, яшчэ сама нядаўна дзіця. 3 маленства — адразу ў сталасць: так разважыў лёс. Што ж, трэба цярпець, трэба рыхтавацца да ўсяго.
Цяпер у яе абвастрыўся нюх: усе пахі рэзка падзяляліся. Адны яна любіць, другія — не можа пераносіць зусім, яе пачынае цягнуць на ваніты. Тое ж самае і з ежай: адно яна прымае з ахвотай, намнога большай, чым раней, другое для яе здаецца невыносным, нясцерпным.
Дзіўна, што нават да Жарэса яна перамянілася: стала лагоднейшай, ласкавейшай, у яе толькі цяпер з’явілася да яго сапраўднае пачуццё — як да мужчыны, мужа, урэшце, як да бацькі іх дзіцяці... Страшна падумаць: у іх, у яе, будзе дзіця! Што яны будуць рабіць з ім, як гадаваць? Гэта ж так цяжка, так пяпроста — гадаваць дзіця! Але затое — якая гэта вялікая радасць!
...Яна сядзіць на лекцыі, прыслухоўваецца да голасу
3 Зак. 1649 65
прафесара, сёетое запісвае, хоць большасць студэнтаў толькі слухае, а некаторыя перашэптваюцца між сабою, пішуць запісачкі ці чытаюць кніжкі. На лекцыі рабі што хочаш, абы ведаў прадмет на экзамене: так разважаюць студэнты, так гавораць некаторыя выкладчыкі.
Цяпер Вераніка больш прыслухоўваецца да ўнутранага голасу свайго арганізма. Цяпер уся яе ўвага ад знешняга свету скіравалася да сябе, усярэдзіну. Яна прыслухоўваецца да ледзь улоўных зрухаў і пераменаў у яе целе, да складаных разумных аперацый прыроды, якая пачынае высцілаць дарогу новаму жыццю, што зарадзілася ў яе пад сэрцам. Вось ёй стала млосна, нешта падкаціла пад грудзі, засмактала пад лыжачкай, і тут жа запахла хлебам, захацелася есці. Яна пашукала ў сваёй сумачцы чагонебудзь — і не знайшла, а жаданне ўкінуць штонебудзь у рот такое вялікаевялікае, што хоць плач, хоць прасі ў каго якое скарынкі ці бутэрброда. Сліна ў роце стала расці, ёй робіцца ўсё горш, ужо сутарга пачынае зводзіць яе страўнік, у вачах стаяць слёзы. Яна хоча папрасіцца выйсці з лекцыі, але ёй няёмка, не хапае смеласці — і яна кладзе галаву на стол, заплюшчвае вочы, кусае сабе вусны, каб не закрычаць... На нейкі момант нібы правальваецца ў чорнае бяздонне, а потым лёгка і плаўяа вяртаецца назад. Іскры сыплюцца ў яе з вачэй, у Bymax — нейкі звон... He, гэта звычайны званок, выратавадьны званок на перамену. Над ёю схіляюцца дзяўчаты: «Што з табою, Ніка?»
— Дайце хлеба,— просіць яна і выцірае слёзы.
Студэнты па сталах перадаюць яе просьбу, трасуць сумкі, партфелі. Нарэшце збавенне: ёй перадаюць лусту чорнага хлеба. Ах, як ён пахнеі Яна нюхае яго спярша, потым прагна кусае, жуе і глытае. Адчувае, як усё паволі становіцца на месца, сутарга адпускае жывот, у вачах святлее, свет робіцца такі, як і быў,— прасторны і прывабны.
— Што, Ніка? Мо выклікаць «хуткую»? — пытаюцьу яе сяброўкі.
— Дзякую, дзяўчаткі, не трэба... Пройдзе...
Лекцыі закончаны, можна ісці дадому.
— To пойдзем разам, мы цябе правядзём.
— He, дзяўчаткі, я сама... Мне ўжо добра.
Яны шумна і весела, з гоманам, выходзяць з аўдыторыі.
66
Вераніка ўсё яшчэ жуе хлеб. Чуе, як ля яе нехта спыніўся. Падымае галаву і бачыць пезнаёмую жанчыну ў сінім лёгкім паліто. Побач студэнтка, якая кажа:
— Вераніка, гэта да цябе... Ну, бывай!
Чарнявая, даволі прыгожая, але стомленая і без пары, відаць, пастарэлая жанчына стаіць перад Веранікай, не знаходзіць слоў, каб пачаць гаворку.
— Сядайце,— першая кажа Вераніка.— Вось крэсла. Я зараз... Мне стала кепска...
А жапчына ўсё маўчыць, нічога не пытае. Нейкая здагадка мільгае ў галаве ў Веранікі. «Гэта яна. Напэўна, што яна...»
Можа, таму, што Вераніцы толькі пядаўпа было так кепска, а яна была міжвольнай сведкай гэтага, а мо па якой іншай прычыне,— але жанчына паводзіла сябе вельмі сціпла. Яна не крычала, не пагражала, яна сама была разгубленая і нейкая скутая ў сваіх рухах — мо таму Вераніка праніклася да яе нейкай нават спагадай.
Ва ўсякім разе, жанчына стаяла перад ёю як вінаватая. Запрашэння садзіцца яна нібы не пачула. Урэшце вусны яе расцяліся, яна азірнулася навокал, зябка павяла плячыма, нібы ёй стала холадна, і сказала ціха: