У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Яна не называла яго ні «тата», ні «дзядзька», ні нават «Жарэс Рыгоравіч», а толькі «вы», і цяпер япа шукала і не знаходзіла таго патрэбнага слова, з якім можна было б звярнуцца да яго, а аднойчы ён пачуў зусім ужо нечаканае для сябе «Жарэс». Яна сказала і густа пачырванела, а потым папрасіла: «Дазвольце так называць вас без мамы». Ён толькі ўсміхнуўся і кіўнуў галавою ў зпак згоды, хоць потым падумаў, што дапусціў памылку — яна палічыць гэта за яго слабасць. Ды і выходзіла, што яны ўступаюць у нейкую змову за плячыма ў Яніны. Але ён супакоіў сябе, што гэтая дробязь хутка забудзецца і дзяўчо больш не асмеліцца называць яго па імені, аднак хутка перакаыаўся, што гэта не так. Яна называла яго Жарэсам і нат не чырванела — пачынала прывыкаць, адчувала, няйначай, што стала з ім на адну нагу.
Вось што рабіў усемагутны час!
Хутка Ляхоўскі дапусціў яшчэ адну тактычную памылку, хоць на першы погляд гэта быў звычайны жэст увагі з яго боку. Света паскардзілася маці, што ў яе няма купальніка — стары стаў малы,— а ім трэба будзе на фізкультуры здаваць плаванне. Маці сказала ёй пачакаць да зарплаты, але Ляхоўскі, які атрымаў нядаўна стыпендыю, паабяцаў ёй купіць. Потым ён ужо каяўся: хадзіў, выбіраў, мо яшчэ потым не падыдзе ці не спадабаецца,— лепей бы аддаў грошы і хай бы купляла сама. Але ўрэшце выкупіў — залацісты яркі шаўковы купальнік і гумовую шапачку. 3 яго боку гэта быў проста подзвіг, бо дагэтуль ён вельмі мала часу траціў на такія рэчы — усё рабіла Яніна, хоць яна самнасам з ім гаварыла: «Ты будзь да яе больш уважлівы, тады яна стане гарнуцца да цябе». Часам рабіла што ці купляла сама, а дачцэ казала: гэта табе зрабіў ці купіў бацька.
Такая матчына тактыка паддобрывання яго толькі злавала.
А вось сёння ён купіў сам, аддаў Светцы, атрымаў заслужанае «дзякуй», распрануўся ў прыхожай і пайшоў у свой кабінет.
Ён канчаў дыпломную работу, клопату было па горла,
48
а тут набліжаліся дзяржаўныя экзамены. Праўда, ёп пе баяўся нічога, аспоўнае ён зрабіў — застаўся пасля размеркавання ў сталіцы, у саліднай газеце, на яго была заяўка ад самога рэдактара. Цяпер яму трэба вось разлічыцца з дыпломнай — напісаць апошні раздзел, перапісаць на чыставік — і кропка.
Апошнім часам ён цэлымі днямі сядзеў за сваім пісьмовым сталом — у піжаме, у тапачках на босую пагу, галіўся цераз дзень і быў трохі не падобны да таго падцягнутага, заўсёды старанна паголенага, у белай кашулі, пад гальштукам джэнтльмена, якім яго ўсе прывыклі бачыць.
Ён пават заўважыў, што за апошні час схуднеў. У яго быў метад «штурмаўшчыны»: адкладваў работу на апошпія дні, а потым ірваў пуп, працаваў да цёмных кругоў перад вачыма. Як ні лаяў сябе за такую звычку, ніяк не мог перайначыцца.
Паабедаўшы халодным — ленаваўся нават падагрэць,— трохі адпачыў на канапе і зноў улёг у работу. Чуў, як па прыхожай пратупала дробна, як каза, Светка, бразгала нечым на кухні, спяваючы сабе пад нос.
А потым усе гукі для яго прапалі — ён нібы згубіўся, заблудзіў у лесе: патануў у скопішчы сілагізмаў, доказаў і параўяанняў. Хоць пісаў ён дыпломную работу, аднак стараўся з усіх сіл, каб япа чыталася як добры артыкул або нават як мастацкі нарыс — каб кранала за жывое, абуджала думкі, каб пешта сцвярджала і адмаўляла, каб у ёй біўся жывы пульс часу, эпохі. Ды гэта была праграмамаксімум. Часам даводзілася ехаць на ўзроўні апошняга газетнага штампа, бо дзе ты набярэшся тых новых думак?
Пачуўся асцярожны стук у яго дзверы. Пэўна ж, стукала Светка. Ёы прывучыў іх, дачку і матку, перш чым зайсці ў яго кабінет, стукаць у дзверы, і наогул старацца паменш гэтага рабіць: калі ён працуе, усе павінны хадзіць на пальчыках. Ён нехаця ўстаў зза стала, сам адчыніў дзверы. Нейкі маскарад ці якая трасца: Светка, акрытая белым пакрывалам, зпад якога віднсліся белыя босыя ногі, у гумовай шапачцы, стаяла ля парога і ўсміхалася хітрымі вачыма.
— Можна да вас зайсці на хвілінку?
Нічога не разумеючы, ён расчыніў дзверы і прапусціў яе ў пакой. У гэтую хвіліпу ён быў страшэнпа далёкі ад усяго, што не звязвала яго з работай, і быў нават раззла
49
ваны ua Светку, якая так нечакана ўварвалася ў яго свст і разбурыла яго.
А яна не давала яму апамятацца.
— Адвярніцеся,— далікатна, але настойліва папрасіла яна, і ён, як аўтамат, павярнуўся да яе плячыма.
Пачуўся характэрны шумсвіст — яна, пэўна, ірванула з сябе пакрывала, якое лёгка слізганула па шоўку, утвараючы ледзь улоўны трэск электрычных разрадаў. Але што за маніпуляцыі робіць гэтае дзяўчо за яго плячыма?
— Цяпер прашу павярнуцца,— загадала яна ўсё такім я>а гарэзлівадалікатным тонам.
Ён павярнуўся — і яго асляпіла, як маланкай. Перад ім была Светка ў купальніку. Гэта быў проста цуд хараства, які не часта яму даводзілася бачыць. Яна спусціла пакрывала адным канцом на падлогу, другі канец быў у яе выцягнутай на ўзроўні плячэй правай руцэ. Сонца, якое за апошнюю гадзіну пранікла ў пакой, залаціла бліскучы шаўковы купалыіік, і ўсё прыгожае стройпае цела дзяўчыны здавалася таксама залатым ці латунным.
Гэта быў непаўторны малюнак. Дасканаласці яе формаў магла б пазайздросціць нават гімнастка.
— Мне падыходзіць ваш купальнік, Жарэс? — усё так жа стоячы ў позе рымскага консула, спытала дзяўчына, сочачы за яго вачыма.
Дзяўчына не ведала сваіх чараў, яна зусім не падазравала, што падпосіць паходню да парахавое бочкі. Па свядомасці яна была яшчэ дзіця, па сіле і харастве сваіх чараў — ужо жанчына.
Далей маўчаць было непрыстойна, ён мог бы выдаць сваю ўзрушанасць і спалохаць дзяўчыпку. Ёп аблізнуў засохлыя раптоўна вуспы і сказаў першае, што прыйшло ў галаву.
— Ты нібы выйшла з пены марское, як тая багіня Афрадыта,— глуха сказаў ён.— Цяпер ты скорыш усіх хлопцаў у школе,— дадаў ён ужо крыху спакайней і мацней — нібы нехта дагэтуль трымаў яго за горла і раптам адпусціў, але не зусім — толькі трохі расслабіў пальцы.
Светка роблепа ганарыста ўскінула галаву ў шапачцы, зрабіла грацыёзпы паварот на адной назе вакол свае восі.
— Што мне тыя хлопцы! Пайшлі яны...
Яна нечакана падхапіла пакрывала абедзвюма рука
50
мі, узмахнула ім, як тарйадор плашчом перад носам у раз’юшанага быка, і, спрытна скрыжаваўшы прыгожыя рукі, накінула зноў пакрывала сабе на плечы.
I ўсё прапала — нібы растаў перад вачыма чароўны прывід.
— Дзякую, мне нават самой ёп падабаецца! — весела сказала Светка і гэтак жа бесклапотна і лёгка, як і нечакана, выскачыла з пакоя, гучна стукнуўшы дзвярыма.
Ён заплюшчыў вочы, стараючыся захаваць у памяці да драбніц гэты светлы вобраз вясны і маладосці, першароднай красы, якая не так ужо і часта сустракаецца ў прыродзе.
Ляхоўскі ўсё яшчэ стаяў на месцы, аглушаны бунтам крыві: ён быў сам не свой — такога яшчэ з ім не здаралася. Гэта проста неверагодна, як ён стрымаў сябе.
11
У той жа год, восенню, Жарэс Ляхоўскі ўцёк ад Япіпы Варанковіч.
Уцёк не таму, што баяўся сябе ці свайго сумлення — з гэтым ён якнебудзь справіўся б. I не таму, што баяўся за Светку — яна, думалася яму, таксама перанесла б усё з уласцівай маладосці лёгкасцю, а мо была б нават і ўдзячна яму па ўсё жыццё, як гэта бывае часам з дзяўчатамі, якія потым трапляюць у кепскія рукі і ўсё жыццё мараць і рвуцца да нечага другога, лепшага. I не таму, што баяўся Яніны — япа, у гэтым ён быў перакананы, зза свае дачкі гатова была ахвяраваць сваім жыццём, а не толькі сваім уяўным сямейным шчасцем, якое яна мела з ім, Жарэсам. Яна, у гэтым быў упэўнены Ляхоўскі, аддала б дачку замуж за яго, калі б ён толькі таго пажадаў, і канфлікт вырашыўся б зноў у яго карысць.
Адзінага, чаго баяўся Ляхоўскі і зза чаго пайшоў ад Яніны, была яго рэпутацыя.
За яе ён баяўся больш за ўсё, яна яму будзе патрэбна ўсё жыццё, якое фактычна толькі цяпер і пачыналася. Ёп скончыў вучобу, мае дыплом, мае перспектыўпую работу ў газеце, урэшце ён скінуў з сябе груз мінуўшчыны, як ён лічыў, а цяпер яму трэба абпавіцца поўнасцю, з ног да галавы.
Яніну ён цярпеў, ён нават удзячны ёй за яе дабрату, за самаахвярнасць. Яна памагла яму стаць на ногі — у
51
прамым і ў пераноспым сэнсе, ён ніколі не ведаў, што такое голад, як ведалі тое многія студэпты яго часу.
Але ж і ён даў ёй чатыры гады шчасця адчуваць сябе чалавекам, сапраўднаю жанчынай. Праўда, ён разбурыў яе мару пра сямейнае жыццё, алс ж яна, калі б глядзела на рэчы болей цвяроза, магла б зразумець, што іх саюз часовы, што рана ці позна ён, «Ляхоўскі, пакіне яе, бо гады нагадваюць аб сабе, а яна якніяк старэйшая за яго на цэлых восем гадоў. I нават добра, што ёп не зацягнуў на больш гэты іх часовы саюз, бо потым разрываць яго было б яшчэ цяжэй, чым цяпер, калі ў іх дайшло б да дэмаграфічных змен. Галоўнае, што ў іх пе было дзяцей: як ні хацела гэтага Яніна, ён стаяў на сваім і не звязаў сябе гэтымі залатымі ланцугамі. Куды б ён цяпер уцёк?
А так ён забраў — па згодзе, без суда — частку кватэры (ёй два пакоі, яму выйшаў адзін), ён не захацеў іх крыўдзіць, а мог бы пакінуць іх у адным пакоі, каб дайшло да суда. Праўда, суд іх толькі разводзіў, кватэрнае пытанне яны вырашылі самі, Яніна была нават рада, што ён, Ляхоўскі, знайшоў такі ўдалы варыянт абмену. Яна засталася амаль што ў тым жа раёне, дзе і жыла раней, а ён пасяліўся ад іх далёка, так што сустрэцца выпадкова могуць у год раз, a то і радзей.
Але дзіўна: ішоў час, а Ляхоўскі ўсё вастрэй і вастрэй адчуваў сум — аказваецца, нават бачыць яе, Светку, было для яго тады шчасцем, а ён пра гэта дазнаўся толькі цяпер, калі пражыў адзін некалькі гадоў. I дзяўчат нямала, шчыра кажучы, прайшло праз яго адзінокі халасцяцкі пакой, а вось той залаты прамень яго студэнцкіх год не забываўся, не патухаў. Часам ён пачынаў ужо каяцца, што струсіў тады, не пайшоў насуперак усяму, асабліва так званай думцы грамадскасці, і не сказаў адкрыта Яніне, што кахае яе дачку і жыць без яе не можа. Напэўна, усё вырашылася б паіншаму і мо быў бы ён цяпер найшчаслівейшы чалавек на свеце. А так ён адчуваў, як з кожным дпём прападае ў яго цікавасць да жыцця, як нячутна, але бесперапынна абрываюцца ў яго душы тыя ніткі, што звязвалі яго з жыццём. I невядома, да чаго гэта прывяло б, калі б аднойчы ён не пайшоў на кватэру да свайго прыяцеля Слаўкі Жывулькіна, з якім разам яны пісалі нарыс пра завод. Ляхоўскі ўбачыў яго сястру — і адразу свет ажыў для яго, напоўніўся фарбамі і гукамі, якія дагэтуль былі для яго шэрыя і нежывыя. Верапіка