У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
«Глупства! He трэба так песімістычна глядзець на свет! Я нічога не даю, нічога не адбіраю. Я — дробны эпізод у яе жыцці, знічка на яе даляглядзе. Яна сама павінна разумець, што мы з ёю не пара, калі яна можа разважаць спакойна і цвяроза. Зрабіць ёй прыемнасць на кароткі час — на гэта мяне яшчэ хопіць. Больш не! Калі яна згодна, хай прымае тое, што дае ёй жыццё. He хоча — хай жыве, як жыла дагэтуль. He для сябе я гэтага хачу, а для яе».
«Кінь прыкідвацца! — крычаў ужо той нядаўна такі спакойны голас.— Для сябе, толькі для сябе ты хочаш той прыемнай хвіліны, а яна — проста партнёрка».
— Жарэс, ты мяне чуеш?
— Чую, чую, гавары...
Ён ачынаецца ад сваіх думак, зпоў бачыць яе побач, парадзелую закусь на стале, яркачырвоныя крывавыя цюльпаны ў недарагой шкляной вазе на ражку стала ў куце.
— Чаму ў цябе такое імя? — пытае яна ласкава, узяўшы яго за руку.— Нейкае не наша, праўда?
— Гэта французскае, быў такі рэвалюцыянер Жарэс, яго забілі па трыбуне, выступаў супроць вайны...
— А я не памятаю, хоць гісторыю праходзіла. Забыла ўсё за гэтыя цяжкія гады адзіпоты.
2 Зак, 1649
33
— Чаму адзіноты? Ты ж з дачкою...
— Гэта амаль тое ж самае, Жарэс, павер мне. Душою я адна.
Ён абняў яе за талію. Яна пакорліва схіліла яму галаву на плячо і заплакала. Ёп не ведаў, што рабіць, хоць добра разумеў яе. Гэта плакала яе адзінота, яе доўгія чорныя ночы, напоўпеныя бяскопцымі думкамі пра тое, што мінулася і чаго нельга вярнуць, плакала яе сэрца па дачцэ, якая расце без бацькі, плакала яе спакутаванае без пяшчоты жаночае цела, якому было сумна аднаму, але якое хацела яшчэ жыць, магло апладняцца і радзіць.
— Супакойся, Янінка,— сказаў ён і пагладзіў яе па гладка прычасаных чорных, з нітачкамі срэбра, валасах.
Яна ўсхліппула яшчэ некалькі разоў, сунялася, заплаканыя вочы яе паступова зноў набывалі сваё ранейшае хараство і бляск.
Ён узяў яе на рукі, панёс на канапу. Япа не скідала сваіх рук з яго шыі, і яму было лёгка яе несці.
— Яніна,— прашаптаў ён, тулячыся да яе гарачага твару, шукаючы вуснамі яе вуснаў. Япы абое задыхпуліся ад пацалунка, сэрцы іх стукалі зусім побач.— Я хачу, каб ты... была маёю,— нарэшце выдыхпуў ён. У гэтую хвіліпу ён шчыра яе любіў і хацеў гэтага.
— Я твая, мілы мой, дарагі... Як я цябе люблю, каб ты ведаў... Я так чакала гэтага момапту...
Яны гаварылі ў паўзах паміж пацалупкамі, і іх адказы адно аднаму гучалі як абдумапыя і добра ўзважаныя, хоць гэта было зусім не так.
— Я таксама чакаў...
Ляхоўскі адчуваў сябе на сёмым небе ад шчасця. Ён ніколі не думаў, што гэтая чарпушка можа так шчыра, так палка кахаць.
— Я хачу, каб ты ведаў... Мне нічуць пе сорамна гаварыць табе гэта... I не сорамна быць з табою вось так... як з мужам... Хоць ты мо болыіі піколі пе прыйдзеш да мяне... Я ж старэйшая за цябе па гэтулькі год... Я цябе не няволю.
— He гавары глупства...
— Пастой... Рабі, як гаворыць табе тваё сумлепне... Але я буду цябе любіць — заўсёды, дзе б ты ні быў, з кім бы ты пі жыў... Запомні гэта, мой любы...
— Запомяю... Якая ты, аднак, безабаронпая!
— Цяпер ты — мая абарона. Цяпер я нікога пе баюся.
34
8
Можа, таму, што Ляхоўскі трапіў у добрыя рукі, здароўе яго хутка пачало папраўляцца.
Ён жыў яшчэ ў інтэрнаце, але ложак яго амаль ніколі не разбіраўся нанач або на ім спаў госць, якому не было месца. Ёп жыў цяпер з Янінай як з жонкай, хоць яны не хадзілі запісвацца. Ляхоўскі сам цягнуў з гэтым фармальным актам, а Яніпа і не падганяла: яна ведала, што папера не тая сіла, якая злучае ці разлучае людзей. Злучае, яднае нешта большае, а калі яго няма, то не паможа ніякая папера. Адзінае, што яе турбавала,— гэта што дачка Светка ніяк пе хоча прымірыцца з новым бацькам. Нават прымірыцца — не тое слова, бо яна ніколі не сварылася з ім, а з самай першай сустрэчы з ім стала пейкая халодная, папятая, як струна: чуць крапі неасцярожна, і парвсцца. Ён быў для яе як чужы, праўдзівей, яго для яе тут зусім не было. Што маці ні рабіла, што ні гаварыла, як пі ўпрошвала дачку — пічога не памагло.
Ды і сам Жарэс стараўся дагадзіць дзіцяці, купляў цукеркі, дробныя падарункі, але нішто не магло растапіць таго лёду, які ляжаў у яе на сэрцы: яны былі чужыя людзі.
Мо па гэтай прычыне Яніна і не настойвала на тым, каб запісацца ў загсе.
Самому Ляхоўскаму такія адносіны яго падчарыцы не вельмі весялілі сэрца, хоць у глыбіні душы яму было ўсё роўна, як яна да яго ставіцца. Яго толькі крыўдзіла, што гэтае малое, відаць жа, зусім падсвядома, разумее тое, чаго не разумее і не адчувае яе дарослая і бывалая мама: што сапраўднага кахання ў яго душы да Яніны няма, што ён прыстаў да яе толькі таму, што ім па дарозе, а потым ён паверне ў свой бок, а яны хай робяць што хочуць. Гэта ён зразумеў праз якога паўгода, як блізка сышоўся з Янінай.
Але пакуль што ім было па дарозе, і Ляхоўскі памагаў цягнуць дарожны груз сваіх часовых спадарожпікаў — балазе не дарам. Больш таго, разгледзсўшыся добра, ёп зразумеў, што тут можна зрабіць адну добрую для сябе рэч, якую адзін ён ніяк не зрабіў бы,— ва ўсякім разе, так хутка, як у гэтай часовай кампаніі.
Уся соль была ў біяграфіі Япіны Варанковіч. Спачатку яна нічым яго не ўразіла, здаецца — усё звычайна, як у
2’
35
тысяч людзсй, якія перажылі вайну, акупацыю. Тут вазьмі любога першага лепшага — і ён табе раскажа такіх жахаў, што ў цябе валасы стануць дыбам, паспявай толькі запісваць ды нясі ў газету.
Але паступова Яніна дапаўняла свой жыццёпіс усё новымі і новымі дэталямі, фактамі, падрабязнасцямі, якіх раней не магла яму расказаць, як чужому чалавеку, а потым раскрыла яму ўсю душу — да дна. Ён сваім практычным вокам убачыў, што гэты чалавек не ведае свайго сапраўднага багацця, а таму лёгка можна ў яго сёетое ўзяць — і ён не заўважыць. Ды нават пе ўзяць, а пазычыць, а вярнуць ёй з вялікімі працэнтамі, і япа яшчэ будзе яму дзякаваць, калі ў яе толькі варыць галава. Бо яна памерла б на сваім багацці і не ведала б, што япо ёсць,— як чалавек, у якога пад падлогай ляжыць залаты самародак ці затаіліся паклады вугалю, але ён ніколі не капаў глыбей дзесяці метраў — толькі дастаць да вады.
Дык вось яе скарб — біяграфія.
Перад самай вайною Яніна Варанковіч канчала медвучылішча, яна закахалася ў маладога лейтэнанта Астапчука. Но сказаўшы ні слова Яніным бацькам, якія жылі ля Негарэлага, яны рашылі пажаніцца. Але ў загсе іх не запісалі — Яніне трэба было чакаць яшчэ год, япа была непаўналетпяй. Але хто гэта будзе чакацг. год? Дзеля святое справы маладыя ідуць па святы падмап — Яніпа прыбаўляе сабе год, і яны спраўляюць вяселле.
Бацькі спачатку разгубленыя і абураныя, але справа зроблена, нічога ўжо не паправіш — і яны ідуць на прымірэнне, прымаюць дачку і зяця як належыць. I калі на свет паяўляецца дзіця, бяруць унучку да сябе і гадуюць, як сваё, бо маладыя заняты: Япя канчае вучобу, а ён з цямна да цямна прападае ў казармах.
А тут яшчэ вайна. Лейтэнант Астапчук ідзе са сваім узводам на фронт, медсястра Варанковіч, каб не малая дачка, таксама пайшла б. Яна шкадуе і плача, што нс можа падзяліць лёсу свайго мужа, але застаецца пры бацьках, а бацькі таемна радуюцца, што хоць дачка з упучкай застаюцца пры іх, хопіць таго, што ваюе зяць — на тое ёп мужчына.
Але зяць праз месяц прыйшоў да іх — худы, зарослы, парапепы ў левую руку, на якой засталіся толькі два пальцы — вялікі і ўказальны. Ёп быў ледзь жывы, учар
36
нелы і брудны, але вясёлы і нават шчаслівы — уцёк з палону, іх эшалоп вязлі на захад, і вось яны, тры чалавекі, ноччу на хаду пераскочылі з аднаго поезда на другі — і ўратаваліся.
Яшчэ рана не загаілася, а Астапчук ужо звязаўся з мясцовымі актывістамі, наладзіў рамонт зброі, выраб мінаў — як сапёр, ён добра ведаў гэтую справу. He раз ратавала параненых байцоў і медсястра Яніна, якая ўсё ведала пра свайго мужа і памагала яму.
Але радасць была нядоўгай. Аднойчы ранічкай на іх хату наляцелі паліцаі і немцы. Першай заўважыла ворагаў Яніна — і сказала мужу хавацца разам з дачкою ў склеп. У іх бацькоў на кухні быў зроблены патаемны склеп, лаз выходзіў пад стол, і калі заслаць падлогу дываном ці гунькай, то ніколі не знойдзеш тога склепа. Аднак Астапчук быў не такі чалавек, каб хавацца самому, прыкрыўшыся жонкай. Ён загнаў у склеп яе самую з дачкою на руках і загадаў сядзець і цярпець, што б тут ні рабілася. Адстрэльвацца ён не збіраўся, хоць зброя і была: трэба неяк улагодзіць нраціўніка, на благі канец сабою купіць жыццё сваім блізкім. Смерць ён бачыў ужо не раз і нічуць не баяўся: шкада было толькі ўсяго, што распачата і не скончана.
Так, спагады ніякай не было. Яны аднекуль ужо ведалі, што ён тут не адзін, што з ім яго жонкакамсамолка і іх дачка.
Ён спакойна даказваў, што яны пайшлі ў Негарэлае, што бацькі там таксама — памёр іх сваяк, што ён застаўся дома адзін. Ніякія доказы не мелі сілы. Яго звязалі, пачалі біць шомпаламі, пагражаючы лютай смерцю, калі ён не скажа, дзе схавана жонка і дзіця. Сцяўшы зубы, ён маўчаў, хоць ад болю хацелася крычаць дзікім голасам. Ён ведаў, што, калі жонка пачуе яго крык, япа не вытрымае, выдасць сябе.
А яна сядзела ў чорным, як сажа, склепе, чула тупат цяжкіх ботаў, звярыныя крыкі немцаў і паліцаяў, іх дзікую лаянку, чула, як шалёна б’юць яе мужа,— і сэрца яе гатова было разарвацца на часткі. Але яна цярпела, хоць баялася, што звар’яцее ад гэтай душэўнай пакуты, закрычыць і кінецца наверх. I тады канец усяму і ўсім. He, каб япа была тут адна, ніякія сілы не ўтрымалі б яе — яна кінулася б уверх па сходках і крыкнула б ім: вось я, бярыце мяне, толькі не мучце гэтага чалавека. Але
37
зза дачкі яна гатова была вынесці самыя страшныя пакуты — душы, і цела, і сумлення.
3 гадзіну ці болей бушавалі наверсе каты, білі і ламалі мэблю, пераварочвалі ўсё ўверх дном. Чулася грубая лаянка і глухія ўдары па жывым — а мо ўжо пежывым? — целе. Здаецца, яна траціла некалькі разоў прытомнасць, але цёплепькі малы скрутак на руках сваім ціхім пасопваннем або мармытапнем вяртаў яе да памяці, яна зноў чула ўсё выразна і баялася толькі адпаго — каб не заплакала дзіця. На яе, на іх шчасце, япо маўчала. I вось, здаецца, усё сціхла, крокі, як гром, прагрымолі над галавою і прапалі недзе за домам. Япа не цешыла сябе ніякімі ілюзіямі, што яе муж застаўся дома. Яна не сумнявалася, што яго павялі, калі ён яшчэ жывы. У яс было першае жаданне — гэта выскачыць з ямы, хоць адным вокам зірнуць у той бок, куды яго павялі, каб ведаць, дзе яго шукаць. Але асцярожнасць перамагла. Яна сядзела мо з гадзіну ў гэтай чарнільнай магіле — а мо цэлую вечнасць — аж датуль, пакуль дзяўчынка не захацела есці і пе пачала плакаць.