У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Камера загула, як вулей. Я падняў правую руку са сціснутым кулаком — Рот фронт! — і пад радасны шум у камеры міма збянтэжанага паліцэйскага пайшоў у канцылярыю.
Адкуль толькі ўзяліся ў мяне сілы.
Праз некалькі дзён я ўжо быў дома. Бацька мне кажа, што зусім нядаўна з ім гаварыў non. A non гэты — верны служка бога і рэжыму — відаць, мсў сувязь з дэфензівай, бо ўсё ведаў. Поп і кажа майму бацьку: «Вось зараз вернецца твой сын. Пагавары ты з ім, папрасі ці загадай, хай кіне ўсё гэта, хай возьмецца за розум. Хай прыйдзе да мяне, я яго паспавядаю, выганю з яго нячыстую сілу».
Бацька мяне не ўгаворваў. Ён толькі перадаў паповы словы, на якія я мог адказаць адной пагардай.
Пакуль я лячыў свой бранхіт, пакуль наладжваў старыя перарваныя сувязі, прайшоў месяц, пачаўся другі. I тут мне раптам прыносяць «уведамленне» — праз 24 гадзіны пакінуць месца пражывання, паколькі гэта зона блізкая ад граніцы, а я — надта пебяспечны для рэжыму чалавек.
Гэта была высылка.
Спачатку я выбраў сабе месца ў Смаргонях, але хутка выселілі мяне і адтуль.
Перабраўся ў Шчучып, зпайшоў сабе таварышаў, такіх, як сам, выгнанцаў, нанялі мы пакой у аднаго яўрэя і зажылі камунай: усё, што зараблялі, складалі ў агульную касу, харчаваліся з аднаго катла, куплялі па чарзе ўсё, піто каму трэба. Нават паліцэйскі, якому было даручапа назіраць за намі, здзіўляўся нашай арганізацыі. Кожны месяц нас выклікалі ў паліцыю і прапаноўвалі падпісаць «дэкларацыю» — адрачэнне ад сваіх ранейшых ідэй. Два чалавскі з пашай камупы пе вытрымалі, падпісаліся.
Астатнія, у тым ліку і я, як толькі пачалася вайна ў вераспі 1939 года, былі арыштавапы. Нас зноў прывязлі ў канцлагер КартузБярозу.
Працэдура сустрэчы тая ж самая, што і некалькі гадоў назад,— прапускаюць праз строй паліцыянтаў з гумовымі палкамі, б’юць, як звяроў, да крыві.
279
У камсрах людзей — не ііавярнуцца, арыштаваныя з розных куткоў.
Тут ужо не толькі камуністы.
Кормяць дрэнна, нават не даюць удосталь вады, сярод вязняў пачынаецца эпідэмія кішэчных хвароб. Але начальства лагера лёс гэтых людзей, асабліва камуністаў, менш за ўсё цікавіў. Яны цяпер думалі, як уцалець самім. Мы не ведалі, як ідуць ваенныя дзеянні з Германіяй, але, цвяроза разважыўшы, можна было меркаваць, што праціўнікі не ў роўнай сіле і што Польшчы доўга не пратрымацца.
У камерах вокны забіты, толькі ўверсе адчынены фортачкі. 3 трэцяга паверха нараў можна бачыць, што робіцца на дварэ. Усе ахоплены трывогай чакання: не можа быць, каб усё так ішло бясконца. Мы з Бярнацкім сядзім на нарах, не спім, сочым за брамай. «Няўжо бацька Сталін пра нас не падумае?» — кажа Бярнацкі. Чую вайсковую каманду: «13а компанья, шагем марш!» За 13ю ротай выйшла і жаночая ахова. Няўжо ахоўнікі нашы ўцякаюць? Мы ведаем, што на вазах некаторыя выехалі ўжо некалькі дзён назад, але хто паехаў — невядома. У камеры ўзнік шумок, адны другіх сталі супакойваць — пачуюць паліцыянты, будзе бяда.
Зноў супакоіліся.
Стала развідніваць, мы бачым, што вароты на шашу, якія заўсёды былі зачынены, цяпер — насцеж. Нейкі стары дзядзька крычыць пад вокнамі ў нас, што варты няма, мы можам выходзіць. Мы не верым сваім вушам, сядзім, чакаем.
Тады чуем голас жанчыны, якая таксама крычыць, што мы свабодныя, ахова ўцякла.
У камеры ўзнялася цэлая бура. Дзвярэй баімся чапаць, думаем, мо замініраваны. Але дакуль чакаць? Мы з Бярнацкім спрабуем — дзверы замкнёны, як звычайна. Тады нам памаглі — дзверы выскачылі з завесаў, але на калідор таксама першы ніхто не хоча выходзіць. А мо стануць страляць?
Аглядаемся: калідор пусты, нікога. Тады зноў мы з Бярнацкім выходзім першыя, за намі ўсе астатнія. Крычым: «Ура! Хай жыве свабода!»
Хутка ўсе камеры былі адчынены, народ выходзіў на пляц. На першым паверсе ў нас была кухня. Адтуль забралі ўсё, што было. Мне дасталася невялічкая буханка
280
чорствага хлеба. Я ўкусіў адзін раз, але ніякага смаку не пачуў, аддаў таварышам.
Потым мы кампаніяй пайшлі да карцэра, у якім сядзелі нашы сябры, вызвалілі іх. Са слязамі на вачах яны дзякавалі нам.
Л потым мы ўсе дзякавалі нашым вызваліцелям — байцам Чырвонай Арміі, якіх убачылі на другі дзень. Нельга выказаць словамі радасць гэтай сустрэчы.
Такія моманты рэдка бываюць у жыцці і запаміпаюцца назаўсёды.
Праз тыдзень, з 23 па 24 верасня, ноччу я дабраўся дадому. Стомлепы, фізічна разбіты. Але назаўтра, ледзь толькі даведаліся людзі, што я вярнуўся, не далі мне спакою. Быў якраз сход, і мяне ледзь не сілай прывялі выступаць.
Я пачаў расказваць пра ўсё, што перажыў, сам плакаў, і людзі плакалі.
He паспеў я добра адпачыць, як мяне ўжо закруціў вір новых падзей, новага жыцця. Мяне выбралі ў часовае валасное кіраўніцтва намеснікам старшыні валаснога камітэта. Займаўся пытаннямі перадзелу панскай зямлі і маёмасці. Беднякі атрымалі надзелы зямлі, некаторым давалі каровы.
Хутка воласць падзялілі на чатыры сельсаветы, мяне прызначылі старшынёй Хажоўскага. У гэты ж час пачалі мы арганізоўваць першыя калгасы.
Пасля пасяўной мяне паслалі на курсы ў Глыбокае, потым прызначылі інструктарам райвыканкома. У гэтым жа годзе ажаніўся, гэта было ў нас першае камсамольскае вяселле, хоць па гадах я быў ужо «стары» — меў трыццаць год. Жонка мая Еўфрасіння Старкевіч — актыўная камсамолкападпольшчыца, дзяячка МОПРа. Мы даўно пакляліся адно аднаму, што будзем мужам і жонкай, але да гэтага часу ўсё не мелі калі спраўдзіць свой намер. Цяпер мы збіраліся жыць пановаму, спакойна і пічасліва.
Толькі ўсе нашы ружовыя планы бязлітасна перакрэсліла вайна.
Мяне, як і мпогіх, паклікалі ў ваенкамат. На другі дзень меліся адпраўляць у пункт фарміравання часці, але налёт нямецкай авіяцыі перашкодзіў. Горад загарэўся, пачалася паніка і беспарадак. Я і яшчэ некалькі чалавек пайшлі шукаць зборны пункт. Спачатку на Ракаў. Туды
281
не пусцілі. Мы на Аляхповічы, а там нібыта ўжо нямецкі дэсант. Нам сказалі, што зборны пункт у Асіповічах. 27 чэрвеня мы прыйшлі туды, але нікога не засталі — усе ўжо выехалі. Новы зборны пупкт — Магілёў. Туды я дабіраўся адзін, на нейкім таварняку. I вось я ў Магілёве, на Ленінскай, 23, зборны пункт у клубе. Я трапляю ў першы запаспы полк, ля шаўковай фабрыкі. Мы выйшлі зпад бамбёжкі, нас улілі ў 54ю стралковую дывізію, быў у 46м сапёрным батальёпе. Рабілі пераправу праз Сож, потым мініравалі дарогі, няслі ахову. На Краснаполлі — вёска Пілья — нас абкружылі і ўзялі ў палоп. Загналі ў Крычаў, дзе ўжо было таксама нямала такіх, як я. Аднак адсюль мне ўдалося ўцячы, адарвацца ад лагера. Ды шчасце мне болей не служыла: у адной вёсцы мяне зноў захапілі немцы і пагналі ў лагер.
Эшалонам мяне адправілі ў Германію, быў увесь час у лагеры.
Кірка і рыдлёўка, голад і холад, здзекі і сморць соцень маіх таварышаў — вось і ўсё, што бачыў я гэтыя доўгія тры гады.
Пра гэта можпа было б таксама многа расказаць...
8 мая 1945 года Чырвоная Армія зноў прынесла мне свабоду. Мне і мільёнам другіх людзей, што пакутавалі пад ярмом гітлераўскага фашызму.
Мяпе ўзялі ў армію, у запасны артылерыйскі п&лк. Пасля дэмабілізавалі. Прыехаў дамоў. Ля бацькавай хаты апынуўся поччу. Сэрца, здаецца, гатова выскачыць. Няўжо жывыя? Аглядаю хату, бачу, што кругом парадак. Значыць, бацька яшчэ жывы... Вось ён, бацькоўскі парог, які я пакідаў гэтулькі разоў і ўжо не думаў, што вярнуся на яго зноў. Там, у лагеры, знясілены, галодны, лежачы на нарах, не раз ноччу плакаў, успамінаючы бацькоўскі дом, і думаў, што не трэба мне ў жыцці большага шчасця, як прыпаўзці да бацькоўскага парога і памерці на ім. A panep я стаю тут жывы і здаровы. Хіба гэта не шчасце? Xi63 не варта было выпесці цэлае мора пакут, каб дачакацца гэтага дня? Цяпер я смела магу сказаць, што я шчаслівы... Толькі як жа ўсе астатнія? Я стукаю ў шыбу. Чую, нехта з крэктам злазіць з печы. Бацька... Пытае, хто гэта... Кажу, што падарожнік, заблудзіў, прашуся пераначаваць... Ён пазнае мяне па голасе... Заходжу ў хату. Мы вітаемся, плачам ад радасці... А дзе ўсе?.. Маці памерла... Мая жонка з сынам у брата... Жончына сястра, падполь
282
шчыца, якая разам са мпою была айошні раз у КартузБярозе, расстраляна немцамі...
Такія змены толькі ў нашай сям’і. А навокал — іх яшчэ больш.
Спачатку я рашыў будавацца, бо дагэтуль не меў свае хаты. Два гады будаваўся. Выбралі мяне дэпутатам, потым паставілі старшынёй Хажоўскага сельсавета. На гэтай пасадзе прабыў дванаццаць год.
Пры мне ішла калектывізацыя, узпімаліся калгаспыя гаспадаркі.
Цяпер я на пенсіі...
Змест
Німфа. Аповесць.................. 3
ЛПАВЯДАННІ
У лабірынце ....................118
Паездка ў мінулае...............146
Падаць руку.....................160
Асеннім вечарам.................174
Насланнё........................190
Паядынак сярод жыта.............206
Клін клінам.....................217
Гільяціна.......................233
Ветэраны........................248
Дамашэвіч Ул.
Д 16 У лабірынце вуліц: Аповесць і апавяданні.— Мн.: Маст. літ., 1979.— 288 с.
Аповесць «Німфа» расказвае пра каханне двух маладых людзей, якія у сілу абставін павінны былі разлучыцца, а потым зноў сустрэліся, абое пасталелыя і абноУленыя.
Апавяданні напісаны пераважна на матэрыяле з сённяшняга гарадскога жыцця. Пытанні маралі, узаемаадносіны пакаленняу, пошукі выйсця з жыццёвых лабірьштаў, у якія часам трапляе моладзь,— вось тое, што хвалюе аутара.
70303176 7_7q
М 302(05)—79
ББК 84 Бел 7
Бел 2
BjiaOvMup Максймовйч Домашевйч
В ЛАБНРННТЕ УЛНЦ Повесть н рассказы Мннск, нздательство «Мастацкап літаратура» На белорусском языке
Рэдактар Р. М. Яўсееў. Мастак В. П. Жыжэнка. Мастацкі рэдактар A. I. Труханава. Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук. Карэктар Я. А. Бебель.
ІБ № 293
Здадзена ў набор 27.10.78. Падп. да друку 24.09.79. AT 01266. Фармат 84х108'/з?. Папера друк. Ns 1. Гарнітура звычайная новая. Высокі друк. Ум. друк. арк. 15..12. Ул.выд. арк. 15,97., Тыраж 12 000 экз. Зак. 1649. Цана 1 р. 30 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітзта Беларускай ССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, Паркавая магістраль, 11.
Паліграфічны камбіпат імя Я. Коласа Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220005, Мінск, Чырвопая, 23.