• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    А потьтм пачалося!
    — ...Царкоў, Сізоў — мае сябры — гавораць: у Петраградзе рэвалюцыя! Немцы з акопаў нам крычаць: «Рус, Мікалай капут!» Прачыталі пам адрачэнне Мікалая ад прастолу. «Перадаю бразды праўлення брату Міхаілу, стаміўся...» А тут і Міхаіл адракаецца. Прыязджае рабочы з Петраграда, пачынаецца мітынг. «Таварышы, няма болей цара!» Нам сталі слаць падарункі з фабрык і заводаў. Адмянілі тытулы... А тут прысягаем новаму Часова
    269
    му ўраду, Аляксапдру Фёдаравічу Ксрапскаму. Поп ужо кажа: «За веру і ацечаства». А што, калі ўставяць і «за цара»? Месцато ёсць! Каб пе абдурылі пас толькі... Ажно дачуваемся: 25 кастрычніка — рэвалюцыя. У нас зноў мітынгі, перавыбары камандзіраў адкрытым галасаванпем. Здаём свае крыжы ў фонд рэвалюцыі...
    Яшчэ год праваяваў Іван Бажко ў Чырвонай Арміі і вярнуўся дадому, стаў гаспадарыць па зямлі...
    Вяртаемся і мы да сённяшняга дпя. Гаворым пра цяперашняе жыццё. Дзед Бажко разважае так:
    — У папядзелак і ў пятніцу прыязджае да нас аўталаўка. Бяруць людзі хлеба па мяху, вопратку ўсякую, абутак. Як выме цётка грошы, дык там мо цэлая тысяча... Наняць летам пастушка — цэлая бяда, ніхто не хоча, кажуць: навошта мне твае тры рублі, у мяне свае ёсць. Тэлевізараў мпога, радыё, людзі жывуць як мае быць. Работу цяпер добра аплачваюць, выходзіць па сто рублёў і болей у месяц. Тэхнікі многа, людзям лягчэй, не трашчыць спіна. Я во персанальны пенсіянер, трыццаць рублёў палучаю, ды жонка дванаццаць. Агарод, сад, свая карова, свінчо якое. Нам вунь як хапае. A то дзеці сёетое памагаюць. Кажуць — трэба тэлевізар купіць. Дык я сам не хачу, спакайней без яго...
    Пакуль мы гаварылі, бабка Гапна ўсё нешта рабіла па кухпі, потым хадзіла ў аўталаўку, купіла хлеба і яшчэ мо чаго.
    Калі я спытаў у бабкі Ганны, ці не расказала б яна піто пра сваё жыццё ў партызапах, япа махнула рукою:
    — Ай, што я вам раскажу? Што я там бачыла? На кухні сядзела, работу рабіла, людзей даглядала. Нічога цікавага там не было.
    Бабка Ганна думае, што цікава, пэўна, толькі тое, дзе страляюць, дзе забіваюць, дзе паказваюць геройства, a што можна зпайсці цікавага на той кухні?
    А дарма! Для нас цікавы не толькі баі.
    Думаю, што і дзед Бажко не ўсё расказаў. Перажыў ён многа, ды ўзрост ужо такі, што не ўсё трымаецца ў галаве. Але трэба дзякаваць і за гэта. Я паціскаю дзедаву ўжо мяккую, адвыклую ад работы руку і кажу яму дзякуй. А ён печакапа гаворыць мне:
    — Дык вы пачытайце тое, што напісалі...
    Я смяюся сам сабе. Каб так лёгка было гэта рабіць: прыйшоў, убачыў, напісаў! He, так не бывае. I кажу:
    270
    — Гэта яшчэ толькі чарнавік, занатоўкі. Усё яшчэ пераблытана, перастаўлена, як мы гаварылі, так я запісваў. Вось перапішу дома ўсё яшчэ раз, тады дам вам пачытаць. А надрукую — прывязу экземпляр на памяць.
    Дзед, відаць, трохі расчараваны: адзін гэтулькі расказваў, другі гэтулькі запісваў — а прачытаць няма чаго!
    У кнізе ўспамінаў былых вязняў канцлагера КартузБярозы «Яыы не сталі па калепі» ёсць выдатпая фатаграфія: пяць вязняў толькі што вызвалены з турмы. У іх паставах, у фігурах адчуваецца сялянская моц. Твары ў іх худыя, няголеныя, у вачах яшчэ не растаў холад перажытага, стрыжапыя лабастыя галовы горда ўзняты. Справа, за якую яны змагаліся, перамагла...
    Калі я гляджу на свайго новага знаёмага дзядзьку Сцяпана Бурака, мне адразу ўсплывае на памяць гэтая фатаграфія. Тады я нібыта сярод тых, што па фатаграфіі, бачу і яго, былога вязня канцлагера ў КартузБярозе. Цяжкае, поўнае пакут міпулае гэтага чалавека не зламала ў ім духу аптымізму і веры ў праўду светлых ідэй, пе сагнула яго і фізічпа. Яшчэ і цяпер, у свае шэсцьдзесят год, сп выглядае на дзіва добра: у яго спартыўная моцная фігура, абветраны хударлявы прадаўгаваты твар, у парадзелых валасах яшчэ не відаць сівізны. Можа, толькі вочы выдаюць яго стомленасць. Нават пе верыцца, што ў гэтага чалавека за плячыма такі круты лёс. Кароткая нататкаўспамін пра пакуты ў КартузБярозе ў кнізе «Яны нс сталі па калені» не вычэрпвае і сотай долі таго, што давялося яму вынесці.
    У рэвалюцыйную барацьбу з рэжымам Пілсудскага Сцяпан Бурак уключыўся яшчэ юнаком, у 18 год стаў камсамольцам, у вёсцы была ўтворана падпольпая камсамольская ячэйка, праз пейкі час быў выбраны сакратаром куставой арганізацыі, у якую ўваходзіла сем вёсак, амаль у кожыай вёсцы была камсамольская ячэйка,
    Ыастаўнікамі яго былі камуністыпадпольшчыкі Іосіф Бажко, Андрэй Старкевіч, Івап Захаркевіч. Яны ў 1934 годзе рэкамендавалі яго ў члены КПЗБ.
    Першае баявое хрышчэнне прыпяў ва ўзросце 23х год: трапіў у рукі катаў дэфензівы. Запомніў на ўсё жыццё.
    — Я недзе быў, прыходжу дадому, а бацька мпе кажа,
    271
    што прыязджаў камендант паліцыі, нешта гаварыў пра мой ровар, што ён нібы ue зарэгістраваны, ці што. Нічога я не разабраў, але пад’еў і думаю: чаго яму да майго ровара? Пра сябе нават не падумаў. Сеў і паехаў у Маладзечна. Прыязджаю, заходжу да каменданта. Ён мяне садзіць у крэсла і звоніць па тэлефоне, кажа два словы: ужо тут. Толькі тады я здагадаўся, што тут нешта не так. Але было позна. Праз колькі хвілін заходзяць два паны ў цывільным, я іх трохі ведаў — Ціхоцкі і Далінскі са следчага аддзела, абодва былыя белагвардзейцы. Заводзяць мяне ў кабінет, замыкаюць дзверы, садзяць за стол, самі садзяцца па баках. Даюць курыць. He бяру — мяне ўжо трохі навучылі тыя, што тут былі не раз. У гэты час, калі ты расслабішся, табе могуць даць пад дых. Я сашчапіў рукі на жываце, кажу: не хачу курыць, толькі што курыў... «Іш, сволач, ужо ведае»,— кажа са злосці Ціхоцкі. Пагаварылі яшчэ трохі, распытваюць мяне пра ўсякае глупства, а потым раптам адзін хапае мяне за валасы, прыгінае да стала, а другі б’е рубам далоні па карку. Я трачу прытомнасць, але толькі на некалькі секунд. Цяпер ужо яны пачынаюць апрацоўваць мне твар. У аднаго рука мяккая, а Далінскі касцісты — як дасць, дык аж сківіцы, здаецца, не выдзержаць. Пасля такога сеансу, калі яны сагналі сваю злосць і падумалі, што я спалохаўся, тут жа кладуць перада мною паперу, загадваюць прачытаць і падпісаць. Кажу: нічога я не разбяру, што там напісана. Падпішы, кажуць, будзеш сто злотых у месяц мець, нічога рабіць не будзеш, купіш новы ровар, a то гэты ўжо ламачыпа. He, кажу, паночкі, сваіх таварышаў не прадам — не толькі за сто, але і за тысячу. Няйначай, гэта іх здзівіла. Далінскі чытае нейкі пратакол, у якім запісана, дзе я быў, што рабіў,— і кажа, каб я падпісаў. Я адмовіўся. Зноў пачалі біць, я стаў крычаць. Гэта ім не падабаецца. «Чаго крычыш, хаме?» Кажу: а чаго вы мяне б’яце, як жывёлу? Што я такое зрабіў? Закавалі мпе рукі, павялі ў нейкую каталажку. Ідуць людзі, глядзяць, спыняюцца: відаць, нейкую важную птушку злавілі, што ў кайданах. А мне нічуць пе сорамна і не страшна. Неяк нават радасна, што вось і я далучыўся да тых, хто змагаецца. Паны ўжо падзелі мне кайданы. Выходзіць, я ўжо нешта зяачу... Цэлыя суткі сядзеў, не чапалі. Потым выклікаюць зноў. Скідаюць кайданы, саджаюць за стол. Зноў падпішы, я — сваё. Пачынаюць біць. Я падымаю
    272
    крык. Урэшце ім гэта абрыдла, ці што. Завялі мяне назад, і сядзеў я там чацвёра сутак. Кармілі так, каб толькі ног не выцягнуў. Нарэшце выклікае Ціхоцкі. Гаворыць са мною павучальна, як бацька, пераконвае, што ён мне хоча дабра, хоча, каб я жыў пачалавечы. «Вось табе сто злотых. He будзь дурнем, гэта ж сума не абыякая». Я не бяру, сяджу, як і раней, сашчапіўшы рукі на жываце. Ён суне мне грошы ў кішэньку пінжака. Я выхопліваю іх і кідаю на падлогу. Ён тады збялеў, стукнуў мне некалькі разоў па твары. Зноў стаў угаворваць, пераконваць, крычаць і лаяцца апошнімі словамі. «Падпішы! — толькі і чуў я ад яго.— На ручку... Будзеш панам. Гэта ж цэлая карова». Я сваё — не хачу. «То на чырвоны аловак, напішы, што ты камуніст, пся крэў!» Я маўчу. Тут яны мяне выпхнулі ў нейкі цёмны пакойчык. Ціхоцкі крычыць: «Уключыце ток, хай яго там заб’е, праклятага бальшавіка». Я прыглядаюся, дзе тут якія правады, дзе той ток, але цёмна, нічога не бачу. Робіцца нават страшна. Стаў і стаю, чакаю... Чую знаёмы голас: зайшоў мой бацька, пытае пра мяне. Кажуць, што мяне ўжо адпусцілі, што я мо ўжо дома... «Ты што, стары, не шкадуеш свайго сына, не жадаеш яму дабра? Чаму ты пускаеш яго на гэтую дарогу?» Бацька прыкідваецца, што нічога не разумее... У той жа дзень мяне адпускаюць. Я еду на сваім старым ровары дадому і радуюся, што зноў бачу гэты свет, што я цэлы і здаровы, хоць і трохі пабіты, з чарнякамі на твары. Я радуюся, што не збаяўся сваіх катаў, што добра здаў свой першы экзамен на сталасць. Мне тады было 23 гады, гэта было маё першае знаёмства з польскаю паліцыяй.
    — Такіх «знаёмстваў» было многа, калі падлічыць дакладна, ажно адзінаццаць,— гаворыць далей Сцяпан Іванавіч.
    — Першы май заўсёды рыхтаваліся адзначаць загадзя. За тры, за пяць дзён вывешвалі сцягі, раскідалі лістоўкі, а масавыя выступленні падбіралі да 5 мая — было рэлігійнае свята Юр’я, у хажоўскай царкве ішла служба, збіралася моладзь з навакольных вёсак. Мы ў адной хаце арганізуем танцы — мой малодшы брат гарманіст. Паміж танцамі заўсёды стараемся, каб выступіў лектар. Так было і гэты раз. Але паліцыянты — восем чалавек па веласіпедах — абкружылі хату, разганяюць моладзь, хочуць арыштаваць завадатараў. Мяне якраз там не было, я адлу
    273
    чаўся па заданню. Мяне паспелі папярэдзіць, што там завязалася бойка з паліцыяй. Я крыкнуў: «Даць польскім акупантам! Ура, на барыкады!» Мы іх выгналі ажно на шашу, камепдапту разбілі галаву, мпогія і нашы былі паранены прыкладамі. Яны з Хажова пазванілі ў горад, каб прыслалі надмогі, пасмялелі, вяртаюцца зпоў. Мы сталі рабіць барыкаду на вуліцы. Тады яны пачалі страляць. Людзі сталі разбягацца, пас засталося чалавек пяць. Урэшце ўцяклі і мы. Па пашых слядах пайшла пагоня, падаспела паліцыя з сабакамі. Была ўжо поч, я дабраўся дадому, паспсў разуцца і — пад коўдру. Тут за мною і паліцыя — уварваліся ў хату, паднялі вэрхал. Бацька мой набожны чалавек, якраз маліўся богу, яны да яго: «Рукі ўгору! Дзе Стэфан?» Кажа: вунь, спіць. Яны да мяне, адразу заламалі рукі. Камепдант кажа: «Скруці яму рукі так, каб да Маладзечна ён здох». Маці кінулася да каменданта, хацела пацалаваць яму руку, а ён стукнуў ёй па твары. Мяне ўсяго закалаціла.