• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    Старшыня пакідае мяне аднаго ў чужой хаце. Гаспадар Іван Бажко мае ўжо восемдзесят гадоў, гаспадыня бабка Ганна, маладзейшая за мужа на сем год, выглядас яшчэ добра. Дзяцей дома няма. Усе разляцеліся з роднага гнязда, разышліся па свеце. Толькі на сценах — іх партрэты і фатаграфіі. Самы старэйшы сын, Васіль, загінуў у партызанах. Малодшыя, Аляксандр і Віктар, партызанілі таксама, Аляксандр быў у падрыўной роце. Самы малодшы, Уладзімір, хоць і з 1929 года, ужо хадзіў у разведку, а дачка Соня была з маткаю. Цяпер адзін сын працуе следчым у Вілейцы, два шафёрамі, дачка — на санэпідэмстанцыі.
    Адным словам, гэта не навіна: цяпер рэдка знойдзеш сям’ю, каб дарослыя дзеці сядзелі пры бацьках...
    Патрохіпамалу я скіроўваю гутарку на мінулае.
    Было так, нібы мы круцілі кінаплёнку з канца ў пачатак ці знімалі са сцяны фрэскі рознага часу — самая ранняя выходзіла самай апошняй. I, як пі дзіўна, вельмі выразнай, нібы фарбы паклалі толькі нядаўна.
    Скардзячыся на памяць, дзед Бажко кажа:
    — Тое, што было некалі, яшчэ як ганяў у поле каровы, памятаю і сёння, усё перад вачыма стаіць. А спытайцс, што ўчора рабіў, куды хадзіў — но скажу, усё забуду. Зусім прапала памяць... Мусіць, тыя шарыкі ці клетачкі, у якіх яна сядзіць, усе пазабіваны да адказу, а цяперашняга ўжо няма куды падзець. Таму і не засядае пічога ў галаве.
    Першы пласт, ці слой, быў — партызаншчына, гэтая, апошняя вайна.
    — Як прыйшлі нашы, то я рабіў у магазіне, мусіць, усе два гады. Ну, тут вайна, прыйшлі немцы... Спачатку былі сувязнымі — я і старэйшыя хлопцы. Жылі мы тады на хутары. Паліцай Клімовіч кажа мне адзін раз са злосці: «Я всдаю, што вы знюхаліся з партызанамі. Прыпільную — не прасіце бога». Перадалі ў лес, адтуль сказалі збірацца. Выйшлі 18 сакавіка, кіпулі ўсё. Паліцаі прыйшлі, усё забралі — карову, восем авечак, але хату спаліць пабаяліся. Дачуўся потым, казалі: «Прыйдзе Бажко з сынамі — і нас папаліць». Пайшлі мы пад Гарадок, ля Mi
    265
    люціна, у леснічоўцы пас сустрэлі і завялі куды трэба. Партызанілі каля Налібокаў, у Стаўбцоўскім раёне.
    Цяжка было са зброяй. Ездзілі на Бярэзіну, дзе ішлі баі, збіралі, шукалі. Потым ужо скідалі з самалётаў. Хадзіў па падрыў дарогі, мастоў. Быў старшыной атрада — клопату пе абярэшся, як пі кажы — гаспадар, за ўсё адказваеш. Жонка з меншымі дзецьмі на кухні. Работы многа, людзей не хапае, хоць разарвіся: адны на баявых заданнях, другія на будаўніцтве. Ды і прыбывае папаўненне, усіх трэба размясціць, накарміць, дагледзець. Па вёсках солтысы збіраюць ноччу для партызан, днём — для немцаў.
    Праз некалькі месяцаў пачалася блакада. Наехала немцаў, абкружылі пушчу і сталі сціскаць кола з усіх бакоў. Пачалося ўсё 14 чэрвеня, скончылася 5 ліпеня, памятаю як сёння.
    Вярнулі мы ўсіх сваіх з заданняў, сталі раіцца, што рабіць. Рашылі разбівацца па малыя групы, прабівацца самім, вызначылі месца збору. Нацярпеліся ўсяго... Штаб злучэння стаяў у Кляцішчах, начальства ў нас было — генералмаёр Платонаў і палкоўнік Зубаў. Я ў той час ужо стаў камандзірам узвода, кінуў старшынства — надта многа з ім клопату.
    Ротны кажа мне: «Давай бяры людзей і на востраў (там нашы былі). Выручайце». Мы туды. Ідзём па балоце, багна, дрыгва, пучыцца пад нагамі, булькае балотны газ. Здаецца, зараз і востраў. Чуем нейкі крык, чужую мову. Ясна: немцы рапей за нас паспелі... Мы сваім барана няслі, тут жа разарвалі на часці, з’елі, галодпыя былі, як ваўкі. Стаіліся, чакаем. Мой сын меншы кажа мне: «Глядзі, што ззаду». 3за кустоў выходзіць немец, за ім другі, пазіраюць у паш бок. Трэці выходзіць... Тут я не вытрымаў, стрэліў. Там псракасілі мы іх — і самі ходу...
    Другі раз было... Далі загад: разыходзіцца малымі групамі. Немцы блізка, лупяць з аўтаматаў, ажно лісце сыплецца, патропаў не шкадуюць. Ідзём праз гушчар. Нейкая зямлянка. Лес пераходзіць у балота, дрэвы радзсюць, пачыпаецца хмызпяк, чарот. Я вяду іх... Ісці ўсё цяжэй — вады па самы пояс. Зноў чуем: гавораць пемцы. Мы стаіліся ў чароце, чакаем, піто будзе. Бачу — ідуць пемцы, а пярэдні па павадку вядзе чорнага сабаку... У мяне ў вачах пацямнеела, здаецца, вось і ўпаду... Сабака попізу нюхнюхнюх, галавы не падняў, пакруціўся і па
    266
    вёў пазад. Павярнулі яны і гтайшлі за ім. Зноў мне свет паяснеў, a то было як туманом вочы заслала...
    Ідзём далей. Выбіліся з сіл. Есці няма чаго, дачка мая аслабела, пясу на руках. Соль у лаіііпцы ў мяне была, дык даваў ёй па крошцы смактаць, як цукар. Прыйшлі на востраў, а там — пашы. Бачу, валяюцца бульбяныя лупіпы. Я іх сабраў у кацялок, далі яшчэ мпе кружачку мукі, размяшаў разам, зварыў. Лджыло дзіця. Потым прыгпалі па востраў карову, зарэзалі, падзялілі па кавалачку... Потым зноў галадалі...
    Ну, але і мы немцаў пашарсцілі добра. Разбілі сем машын, узялі ў палон маёра. Л колькі салдат перабілі...
    Загінула і нашых нямала. Лле што?! Дзе страляюць, там і забіватоць... Потым хадзілі пад самы Міпск, у Пятроўшчыну, бралі дот. Паклалі людзей нямала...
    Як вялікая чорпая хмара па жыццёвым шляху дзеда Івана Бажка — смерць яго старэйшага сыпа, які падарваўся, выплаўляючы тол для міпаў. 3 ім загінула яшчэ два чалавекі.
    Як я пі распытваў (праўда, пе прама, не ў лоб), нічога больш падрабязна пра гэтую трагедыю так і не дазпаўся. Дзед расказваў, як робяць міны, як выплаўляюць тол, як заліваюць яго, расплаўлены, у форму і атрымліваюць рапіну — тую ж самую міпу, толькі без дэтанатара, што гэта зусім проста, што тол сам па сабе пе ўзарвецца, а можа толькі згарэць; а вось пра той страшны момапт — ні слова. Відаць, не захацеў ён пускаць чужога ў той куток свае душы, дзе захавана гэтая драма. Што ж, гэта яго святое права, і за гэта яго, бацьку, ніхто не папракне. Хай будзе яго воля...
    Першая стужка скончылася. Перайшлі да другой.
    Заходняя Беларусь да верасня трыццаць дзевятага года. Дакляраваныя Рыжскім дагаворам свабоды для пацыяпальных меншасцяў у Польшчы растаптаны. Беларускія школы і гімназіі закрыты, родная мова беларусаў забаропепа. На ўсе патрабавапні дэмакратычных свабод адзіны адказ — куля і астрог. Але беларусы даказалі, што пачуццё пацыянальнай незалежнасці ў іх у крыві. Дваццаць гадоў не спынялі яны барацьбы за свае сацыяльпыя і нацыянальныя правы, за скасаванне несправядлівай граніцы і за далучэнне да Савецкай Беларусі.
    Бажко Іван, Мацееў сын, быў членам Беларускай сялянскаработніцкай грамады. Добра ведаў яе аргапізата
    267
    pay i кіраўнікоў: Тарашксвіча, Валошыпа, Мятлу, РакаМіхайлоўскага, Сабурава. У памятным 1927 годзе яго разам з многімі тысячамі грамадаўцаў арыштавалі. Далі ўсяго паўгода, дваюрадпаму брату — шэсць год. Аднак рэпрэсіі не спынілі вызвалепчага руху. Ён пайшоў углыб, набыў нелегальныя формы. Тады дзядзька Бажко, саракагадовы, дужы селянін з Мойсіч, быў сувязным, перадаваў падпольпую літаратуру, перавозіў патрэбпьтх людзей.
    — ...Я ў Прудах, на станцыі, чакаю пасажыра. Нехта павінен прыехаць з Вільні. У мяне свой пароль: сядзець у пэўнай позе. Ну, нагу паставіць на кола, пуга ў левай руцэ, шапка казырком на правае вуха. Падыходзіць да мяне чалавек, просіць падкінуць яго ў адно месца. «Сядайцс, падкіпу». Прывязу дадому, у гумпе пераначуе, пазаўтра аддаю яго пераводчыку, таму, хто пераводзіць праз грапіцу. А зпад грапіцы шлюць літаратуру, я вязу яе далей, туды пад Вільню, там у мяне нехта забірае. Падкідалі і нам, мы раздавалі: Бурак, Старкевіч, Бажко Іосіф.
    Адзін раз вязу воз літаратуры. Пад’язджаю да Гарадка. Позняя восень, холадна. Дастаю зза пазухі пляшку, выпіваю трохі — грэюся. Гарадка не абмінеш, трэба ехаць праз цэнтр, вуліца адна. Яшчэ рана, людзей не відаць, па пляцы дворнік падмятае брук. Я толькі мяргую, дзе стаць, а тут паліцыяпт. Чаго яго чэрці так рана спаролі? У мяне аж ногі ў каленях аслабелі... Але не казаць жа яму, што ў мяне ў возе? Як у добрага знаёмага, пытаюся папольску, ці можна паставіць тут каня. «Прошэ бардзо»,— кажа паліцыянт і ідзе недзе сваёю дарогай. Я стаўлю каня, кідаю яму сена і заходжу ў тракцір. Знаёмая яўрэйка пытае мяне, чаго так рана. От, кажу, бяда — сястра захварэла, трэба лякарства, дык во еду за свет. Нешта наплёў. «То мо вып’еш чарку?» — пытае. «Давай». Выпіў «службовую», расплаціўся, выцер губы рукавом ды пайшоў да каня. Гляджу — паліцыянта не відаць. Падабраў сена, сеў на воз, паехаў. Неяк адразу адлягло ад сэрца...
    «Смелы ж вы дзед,— думаю.— I вытрымка ў вас сапраўдная. Ведалі тады, каму даручаць такія справы».
    Трэцяя стужка... Ідзе першая сусветная вайна. Івап Бажко ваюе на рыжскім папрамку русканямецкага фронту.
    Цікава, што асобпыя дэталі, геаграфічныя пазвы, прозвішчы людзей яшчэ но сцерліся з памяці ў чалавека, хоць рабілася ўсё гэта больш як пяцьдзесят год назад!
    268
    16 жніўня немцы пайшлі на Рыгу... Адслужыў non малебен, даў пацалаваць кожнаму крыж. Палкі па камандзе адыходзілі ў бой. Вось скончыўся лес, пачаўся шырокі роўны луг. 3 нямецкага боку вісяць чатыры пухірыназіралыіікі... Толькі салдаты рассыналіся па лузе, як немца пачалі біць цяжкімі дзевяцідзюймовымі снарадамі. Хутка сталі заўважаць, што дым пасля выбуху не такі, як звычайна. Прагучала каманда: «Лажысь! Маскі надзець!» 82гі полк, які стаяў на першай лініі, быў увесь атручаны. Немцы занялі рускія пазіцыі амаль што без бою... Старшы унтэрафіцэр Іван Бажко спыніў роту сібірскіх разведчыкаў і гэтым выратаваў ім жыццё, за што і быў узнагароджаны Георгіем 4й ступені...
    — Памятаю, пайшлі мы ў атаку. А немцы з кулямётаў: з флангаў і ў лоб! Паклалі нашьтх салдат... А камандзіры — упярод, упярод! Самі падаюць, людзей гоняць на ўбой. Кароткімі перабежкамі — наперад. Я ўпаў у лагчыну, перад купінаю, а немец як паласне ў гэты час, дык на мне шынельную скатку ўсю прадзіравіў. Потым ротны смяяўся: «Забяры, Бажко, дадому шынель, будзеш паказваць сваім, які шчаслівы». Ято шчаслівы, а другія? Страляюцьто ў людзей? Мой родны брат загінуў пад Петраградам, ваяваў з Юдзенічам...
    ІІекаторыя эпізоды не кладуцца ў агульную тканіну, хоць самі па сабе яны цікавыя. Яны як снарады другога калібру — пе падыходзяць да гэтай гарматы і з іх не стрэліін.
    Латвія. Яны, салдаты і малодшыя камандзіры, ідуць на хутар напіцца вады. Раптам снарад на іх вачах разнёс калодзеж у шчэпкі, засыпаў ваду. Яны павярнуліся і пайшлі да ручая, сталі піць прыгаршчамі. Але тут з лясочка немец секануў з кулямёта, усе пападалі. Сталі падымацца — а веставы камандзіра роты прастрэлены навылёт.