У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Як мяняе жыццё чалавека! Яе ўжо не пазнаць зусім — тады быў адзін чалавек, цяпер — другі. Сын — яшчэ хлапчук: вузкія плечы, тонкая шыя, вялікія вочы. Бацька — дужы, мажны мужчына, нешта ёсць у ім як бы марацкае ці лясное, мядзведжае — адчўваюцца вялікая спакойная сіла і ўпартасць.
Аглушаны пачутым, не ведаеш, што сказаць гэтым людзям, чым іх суцешыць. Чым? Што ў іх спакойная забяспечаная старасць? Што справа, за якую яны змагаліся, перамагла? Можа, толькі гэта...
Адзінае, да чаго прыходзіш і што сапраўды так: гэтай жанчыне ў вайну, як і тысячам нашых жанчын, было не лягчэй, чым мужчынам. Здзіўляешся толькі, які цярплівы і вынослівы чалавек — звычайная беларуская маці.
255
Новае маё знаёмства — сям’я Ганаў: муж Іосіф і жонка Параска, ці Паша, як яе называлі раней. Цяпер ім абаім ужо пад шэсцьдзесят, памятаюць яны добра жыццё пры старой даваеннай Полыпчы, калі і іх раён быў яшчэ «крэсамі ўсходнімі».
Прывяла мяне да Ганаў Ларыса Гарошка, намеснік сакратара камсамольскай аргапізацыі, маладая вясёлая дзяўчына. Яна ціха сядзела ўвесь час, покуль мы гаварылі.
Дзядзька Іосіф аднекуль прыйшоў, яго няголены абветраны твар пахмурны. Затое цётка Параска была, як мне здалося, яго поўнай процілегласцю: прыветлівая, гаваркая. Яна і выглядала маладзей сваіх год, толькі ў густых валасах віднелася сівізна. Ужо калі гаварыць пра выгляд, то і дзядзька Іосіф таксама здаваўся маладзейшы за свае гады, а густыя, колеру свежага мёду валасы яго не мелі ніякай прымесі сівізны.
Спачатку расказвала цётка Параска, гаспадар памоўчваў, устаўляючы сядытады якое слова. Натуральна, што кожны пра сябе памятаў болей, чым пра другога. Але потым, калі ўсё ж гаспадар памалу ўключыўся ў гутарку, гаспадыня часам неяк непрыкметна забірала ў яго слова і расказвала пра яго сама — ды з такімі падрабязнасцямі, нібы яна сама там была. I расказ у яе выходзіў жывы, квяцісты, а не сухі, пратакольны, як з вуснаў гаспадара. Зноў я ў думках лаяў нашу мужчынскую натуру — пераказваць толькі канву, падзеі без каментарыяў і ацэнак, без уласных эмоцый і думак. I ў гэтым дзядзьку я пазнаваў самога сябе. А раскрываўся ён не адразу — гэта ўжо такая парода людзей. Спачатку ты пакажы сябе: хто ты, што ты, чаго хочаш, з якім намерам прыйшоў, тады ўжо я табе скажу пра сябе, але не адразу, не ўсё зараз, бо сэрца насцеж ‘ у нас, лясных людзей, бывае рэдка.
Мая сімпатыя да гаспадара ўсё расла па меры таго, як ён больш і больш раскрываўся як чалавек, як характар: просты, сціплы, без цепі фальшу, пахвальбы і рысоўкі. Вось на такіх людзях трымаецца зямля. Сваю справу яны робяць сумленна і шчыра, не скардзячыся на лёс і не чакаючы падзякі.
Маладосць гэтых людзей праходзіла ў барацьбе. Заходняя Беларусь не хацела мірыцца са сваім лёсам — быць апалячанай. Уся моладзь была ахоплена адзіным
25G
жаданнем: набліжаць дзепь вызвалення, дзень уз'яднання са сваімі ўсходнімі братамі.
У суседняй вёсцы Ваўковічы польскі паліцыянт застрэліў на вечарынцы маладога хлопца Бярнацкага. Яго пахаваннс вылілася ў дэманстрацыю пратэсту супроць гвалту і нацыянальнага прыгнёту. Сотні юнакоў і дзяўчат з навакольных вёсак сабраліся праводзіць у апошнюю дарогу свайго брата па класу і па барацьбе. Няслі плакаты, лозунгі, чырвоныя сцягі, спявалі рэвалюцыйныя песні. Нават складзена была песня на смерць Бярнацкага, з якой дзядзька Іосіф помніць яшчэ словы на рускай мове: «Расступнсь, зсмля сырая, дай Берпацкому покой...» Брама на могілках была замкнёна, яе зламалі. Паліцыя моўчкі праводзіла пахавалыіую працэсію. Відаць, мясцовая ўлада разумела, што адзін неасцярожны грубы рух можа паслужыць іскрай, што падпальвае порах: паны баяліся выбуху народнага гневу. Казалі потым, піто ў баявую гатоўнасць былі прыведзены ўсе армейскія часці ў Маладзечне, каб на выпадак чаго патапіць у крыві выступленне моладзі.
У падпольным руху ўдзельнічалі два родныя браты цёткі Параскі — Івап і Павел Сыраквашы, так што і яна сама спрыяла ім і падзяляла іх погляды. У 1939 годзе выйшла яна замуж за Іосіфа Гана, але ўсё роўна сямейнае жыццё не адарвала яе ад грамадскіх іптарэсаў, ад палітыкі, як тады гаварылі. Вельмі натуральна, што, калі прыйшла нямецкая акупацыя, сям’я Ганаў уключылася ў барацьбу. Старыя сувязі сталі наладжвацца зноў, старыя падпольныя звычкі вельмі прыдаліся цяпер, супроць новага ворага. Гэта ўжо была адкрытая барацьба — не на жыццё, а на смерць. Праўда, не ўсе людзі ўступалі ў гэтую барацьбу. Былі такія, што хацелі застацца ўбаку. Былі і такія, што пайшлі служыць ворагу верай і праўдай. Тыя, што глядзелі назад, чыя душа была з мінулым, зраслася з уласнасцю, тыя былі рады, што вярталася старое. Вёска, як разарапая плугам, была падзелена на дзве часткі, якія жылі пад адным небам толькі таму, што не было куды падзецца, што не было сілы знішчыць адна другую. А падараўся зручны момант — і тады наводзілі, падказвалі. Прыходзілі немцы, забіралі, расстрэльвалі, садзілі ў турму. Побач партызапы ноччу пазразалі тэлеграфныя слупы. Падазрэнне ўпала на чатырох чалавек. Першых — родных братоў Параскі, Івана і Паўла,—
9 Зак. 1649
257
узялі восенню 1942 года. Наляцелі ранічкай, на світанні. «Рукі ўгору!» Паставілі тварам да сцяны, крычаць, пытаюць, дзе тут партызанскае гняздо. Мужчыны, сцяўшы зубы, маўчаць, чакаюць непазбежнага. «Зараз злаўлю гарачую ў плечы»,— думае чалавек, стоячы пад дулам аўтамата. Так малодшы брат перадаў сваё адчуванне ў тую цяжкую хвіліну сваёй сястры на адным са спатканняў у турме.
Турма стала для жанчыпы не чымнебудзь далёкім і абстрактным, а зусім рэальнай будынінай, у якой жывуцьпакутуюць яе родныя браты. Яе нават цягнула туды, хоць усё астатняе, што там было, яе палохала да смерці.
Муж запрагаў ёй каня, яна брала з сабою яйкі, масла, мёд — і ехала ажпо ў Мінск, ледзь не за сотшо кіламетраў, да братоў у турму. Перадаваць ім яна нічога не мела нрава, гэтыя прыпасы прызпачаліся пямецкаму пачальству. Спыняючыся па ўскраіпе разбітага Мінска пераначаваць, ёй выпадкова пашапцавала пазнаёміцца з турэмпай медсястрой. Потым япа ўжо прыходзіла ў турму як бы не да братоў, а да свае сяброўкі, медсястры Апі.
— Сэрца крывёю абліваецца,— расказвае цётка Параска,— а мне трэба скаліць зубы, усміхацца, быць вясёлай і рабіць выгляд, што я вунь як без памяці ад усякіх там наглядчыкаў і турэмнага начальства. Адзіп раз зайшла да гэтай Ані. Раптам бачу — гоняць калопу вязпяў, мусіць, па работы. Я стаю збоку, сэрца зайшлося, думаю — мо ўбачу каторага з братоў, прыглядаюся да худых, аброслых, абарваных, змучаных людзей, сотпі вачэй скіравапы па мяне: я апрапута добра, выгляд святочны, але тады, мусіць, на твары ў мяпе быў жах. А немец, што камандаваў канвоем, схапіў мяпе за руку ды да калопы, выганяе разам з турэмнага двара. У мяпе і погі перасталі служыць, іду, як чужымі, пахаладзела ўсё ўсярэдзіне. А потым думаю: чаго мне баяцца? Я ж прыйшла да свае сяброўкі. Ступіла на тратуар і стаю. Немцы пагналі калону, а мяпе ue зачапілі. Зпоў я вярпулася пазад, знайшла медсястру, тая ўжо таксама спалохалася... Япа ведала маіх братоў, расказвала мпе ўсё. Прашу перадаць што — кажа: нельга. Можна толькі аддаць сваю пайку хлеба, a больш нічога. Заўважаць немцы — будуць канцы і таму, хто перадаваў, і таму, хто браў. Казала, што старэйшы брат зусім слабы — так моцна білі яго, мусіць, вешта пашкодзілі ў галаве, бо загаворвацца стаў, просіць усё пага
258
варыць з Пашай, гэта значыць са мною. Хоча па работу, але слабых пе бяруць. Прасіла колькі разоў тая Лня пачальпіка турмы, каб памагчы хвораму, але той слухаць не захацеў. Так брат і памёр... Я ўсё не верыла, пайшла раз у Галянова, там быў камендант Рыгер, умеў гаварыць папольску. Занесла яму мёду, яек, папрасіла, каб пазваніў у Мінск, даведаўся пра Івана Сыракваша. Пазваніў пемец, распытаў, а потым і кажа мне, што Іван Сыракваш памёр ад сэрца. I сказаў яшчэ, каб я ў Мінск пе ехала, a то арыштуюць і мяне.
Але я ездзіла, і не раз...
Аднойчы спынілася ў Слабадзе, якіх кіламетраў трыццаць ад Мінска, каб заўтра ехаць у тую турму. ІІапрасілася ў крайнюю хату, да нейкага дзеда. Павячэралі мы ды ўжо спаць кладзёмся, а тут раптам як затупацелі копі, як пачалася страляніна. Такі шум і гвалт на дварэ падпяўся, што здаецца, ужо і канец свету. Дзед выскачыў у белых штапах па гапак, потым скочыў у агародчык, выгляпс зза плоту і зноў прыгнсцца. А тут на конях па вуліцы з капца ў канец лётаюць, страляюць, некалькі хат падпалілі. Дзед убег на кухню і дрыжыць як асінавы ліст. На дзсда гледзячы, і на мяне страх напаў. Думаю, вось дык ускочыла. I каня забяруць, і калёсы, і як я буду дабірацца дадому — сама не ведаю. Чакаю ўжо, што будзе. Ажпо uaстраляліпастралялі — і ўсё заціхла.
А другі раз выехала з Рагаво, за Радашковічамі, еду сабе па дарозе між лесу. Раптам бачу: немцы. Пахаладзела ўсё ўсярэдзіне, але каня не спыняю, еду. Пад’ехала бліжэй і бачу — знаёмы немец, афіцэр, кульгавы, стаяў ля нашага Хажова ў гарнізоне, быў наглядчыкам на работах, калі дарогу рабілі. I ёп мяне пазнаў, трохі мог папольску гаварыць. «0, папі, доконд едзеш?..» Я яму пешта пагаварыла, смяюся, раблю выгляд, што всльмі рада яго бачыць. Прапусціў ён мяне, еду далей. Страху ніякага — я ўжо да ўсяго тады прывыкла. Тут нейкі ручаёк цячэ побач з дарогаю, а ў адпым месцы дарога яго псрасякае, колы па вадзе плюхаюць, конь піць захацеў. Напаіла, зноў еду. Ідуць насустрач нейкія людзі, па вопратцы не пазнаць хто — ці партызаны, ці паліцаі, зброі таксама пе відаць. Падыходзяць, пытае адзін: «Нікога не бачыла па дарозе?» Кажу — нікога. I яны сабе пайшлі, а я еду далей. А праз якіх пару кіламетраў зноў пост. Два чалавекі ў чорпых шыпялях ляжаць пад кустом, адзіп стаіць, чакас,
9*
259
іюкуль я пад’еду. Падыходзіць да воза, спыняе каня: «Кто тебя пропустнл?» Кажу, што немец, афіцэр, такі кульгавы, прозвішча не ведаю, ён у Хажове служыў... Махнуў рукою — едзь! Я і паехала сабе, хоць мароз за плячыма так і прабіраў...
А было тады вось што — гэта я ўжо трохі пазней дазпалася: у Рагаво ў сталоўцы атруцілі нешта пяцьдзесят немцаў. Кухарка ўцякла, дарогі перакрылі і лавілі ўсіх надазроных, узялі дзяўчат, якія рабілі ў сталоўцы. Як я тады выкруцілася, сама не ведаю...