• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    Кажу мацеры: «Не прыніжайцеся перад панамі. Яны нас не зразумеюць».
    Мяне гналі да самага Маладзечна, па дарозе ўвесь час білі, смяяліся з маёй мовы. «Гавары папольску, сукін сын!» — крычаў камендант. He, кажу, як мяне маці навучыла, так і буду гаварыць.
    Прабыў у паліцыі чатыры дні, кожны дзень вадзілі на допыты. Але я ўжо вучаны — гэта быў мой ажно пяты арышт.
    Мы байкатавалі выбары ў сейм, гэта было ў пачатку ліпепя, агітавалі людзей пе ісці галасаваць. У Хажове спраўлялі вяселле, я падрыхтаваў моладзь, сабраліся, дэкламавалі рэвалюцыйныя вершы, я выступаў сам. Позпа вечарам вяртаюся дадому, але ў хату пе заходжу, іду ў хлеў, на сена — там я спаў. Маці прыходзіць раніцай, бачыць — я там, кажа, што мяне з ночы ў хаце чакае паліцыя. «Не, сам пе пайду ім у лапы»,— кажу матцы. Праз колысі часу ідуць самі. Спачатку баяцца лезці на сепа, a потым адзін узбіраецца наверх. Я раблю выгляд, што сплю. Ёп крычыць: «Бўрак, Бўрак, вставай!» Потым, як звычайна, «рукі ўгору», пытаюць, дзе зброя, дзе літаратура. Нічога няма, шукайце, кажу я ім. Папаролі страху багнэтамі, але нічога не знайшлі, хоць у страсе я заўсёды хаваў усю падпольную літаратуру. У той дзепь арыштавалі не мяне аднаго.
    274
    Нас выпусцілі праз дзён восем, як закончыліся выбары ў сейм.
    У 1935 годзе рыхтаваліся да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. Сабралі многа дапамогі па МОПРу, людзі давалі хто што мог. У суседняй вёсцы рыхтавалі танцы, збіраліся правесці масавы сход. Загадзя павывешвалі сцягі, параскідалі літаратуру. Брат мой, як заўсёды, іграў на гармоніку, лектар Ганецкі павіпеп быўвыступіць зпрамовай. Але ўсю музыку нам сапсавалі правакатары, якіх нанялі паны. Чалавек пяць п’яных уварваліся ў хату з сякерамі, сталі разганяць людзей.
    Адпаму нашаму хлопцу так стукнулі гірай у лоб, што ўвагнулі чэрап. Ну, іх выставілі з хаты, аднаго нават забілі насмерць.
    Сходу мы пасля гэтага ўжо пе правялі.
    Хутка нас арыштавалі па справе аб забойстве. Усіх дзевяць чалавек, майго брата таксама, завезлі ў Вілейку, судзілі за палітычнае забойства, мне далі шэсць год. Два гады знялі па апеляцыі, два па амністыі палітзняволеных. Але пасля двух год турмы я прабыў на волі два месяцы. 8 красавіка 1937 года мяне арыштоўваюць зноў. Цяпер я ведаў, што мяне чакае канцлагер КартузБяроза. Развітаўся з бацькамі, маці зноў плакала... Вязлі нас чацвярых — Альхімовіча, Бярнацкага, Гарошку і мяне, з Маладзечна цягніком, скавапымі па двое. Давязлі да апошняй станцыі, там ужо нас чакалі паліцыянтысадысты з КартузБярозы. Ад станцыі да лагера было кіламетры тры, мы, скутыя, беглі, нас падганялі паліцэйскія на роварах. 3 гэтага часу мы не хадзілі як людзі — мы толькі бегалі. Прыгналі пас да варот. Яны жалезныя, але абшыты дошкамі, каб у шчыліпы не было відаць, што робіцца ўсярэдзіне. Вароты адчыніліся, нам зноў каманда — «бягом марш». Нас кіруюць у калідор, утвораны з паліцыянтаў,— як некалі непакорных салдат праганялі праз строй. Паліцыянты ўсе з гумовымі палкамі, яны рады паспытаць сілу свайго ўдару на безабароннай галаве. Мы перанеслі гэтую экзекуцыю даволі цярпліва: ніхто, па крайняй меры, не ўпаў пад палкамі, тады б дасталося яшчэ больш. Ужо ў канцылярыі раз’юшаныя паліцыяпты яшчэ дадалі нам гумовых палак, паставілі тварамі да мураванай сцяны. Нас «прынялі», унеслі ў спісы, далі нумары — я быў 1010. Па прозвішчу называлі мяне толькі мае сябры, для паліцыі —
    275
    паноў камепдантаў, як яны прымушалі нас пазываць сябе,— я быў толькі нумар 1010.
    Спярша глухая ізаляцыя, страшэнныя пабоі — каб зламаць дух супраціўлення, запалохаць, пазбавіць надзеі на лепшае жыццё, на выратаванне з гэтага пекла: бязглуздая «гімнастыка», «качыная хада» — каб знясіліць чалавека фізічна; і як вяпец усяго гэтага — зноў падсоўвалі паперу і казалі «падпіпіы».
    Але пакуты ізаляцыі скопчыліся, мы яшчэ раней пачулі галасы надзеі — трымайцеся, браты! А хутка нас далучылі да астатніх вязняў, прывялі ў камеру і далі месца на нарах. Першыя дні таксама былі цяжкія — нас не прынялі ў абдымкі, як на гэта можна было спадзявацца. Да нас прыглядаліся — хто мы такія і чаго мы варты. Толькі праз некалькі дзён у сталоўцы старшы кухар, варшавянін, сказаў да мяпе папольску: «3 сённяшняга дня ты, Бурак, член нашай падпольнай ячэйкі». Там гаварылі коратка, як на тэлеграфе, але кожнае слова было як золата, як дождж у спёку. Мы аджылі, мы ўключыліся ў агульны рытм жыцця канцлагера. «I дні пацягнуліся, дні здзеку і мук, крывавыя будні Бэрэзы»,— спявалі мы ў адной з песень. Хай вас не здзіўляе, што «Бярозу» мы называлі на чужы лад «Бэрэза» — гэта назва гучала для нас на чужой мовс і была чужая, нават ненавісная нам. I словы з другой песні яшчэ сядзяць у памяці: «Мы моцныя духам, ў баю гартаваны, паны не зробяць з нас калек». Час, які заставаўся ў нас ад бясконцай муштры, ад непасільнай працы, ад бясконцай «гімнастыкі», мы скарыстоўвалі сабе на карысць. Сярод нас былі настаўнікі, інжынеры, нават вучоныя — яны не збіраліся марынаваць свае веды. Яны іх паволі, грунтоўна і сістэматьгчна выкладвалі нам. Я скончыў усяго тры класы, мне навука, як нікому, была патрэбна.
    Яшчэ і цяпер я памятаю цікавыя лекцыі па гісторыі Камуністычнай партыі выкладчыка з Вільнюса Аляксандра Банулевіча, якія мы слухалі, седзячы пад нарамі, каб не заўважыў паліцыянт.
    Мне пашанцавала — у мяне быў цікавы сусед, Іван Саланевіч, родам зпад Слоніма. Гэта быў жалезны чалавек, калі можна так сказаць, у яго ўсе мы, вязпі канцлагера, вучыліся стойкасці, мужпасці, цярпеннго і святой нянавісці да прыгнятальнікаў. «Трэба быць гордым,— казаў ён мне.— Нічога не прасі ў катаў. Памры, а не прасі». На
    276
    глядчыкі адчувалі, які ўплыў робіць ён на ўсіх вязняў, і люта ненавідзелі яго, за ўсякае глупства саджалі ў карцэр, бязлітасна білі, але гэта ім нічога не давала.
    Івана Саланевіча пелыа было зламаць — ні фізічпа, пі духоўна.
    Прыклад стойкасці падавалі нам Міхаіл Пранько і Фёдар Маркаў.
    Фактычна, што мы маглі супрацьставіць нашым катам? Толькі сваю арганізаванасць, дысцыпліну, упартасць. I гэтым мы даводзілі іх да шаленства. Яны ніяк не маглі прымірыцца з тым, што іх зверствы і садызм пе даюць жаданых вынікаў. Мы стаялі цвёрда і непахісна, як сцяна, выручыць з бяды таварыша лічылася справай гонару. Асабліва сачылі за тымі, хто аслабеў. Збіралі ім, адрываючы ад сваіх мізэрпых порцый, па крошцы, памагалі стаць па ногі. Заўсёды памяталі пра тых, што былі ў карцэры. Мы ведалі, што там іх трымаюць на галодным пайку, кормяць раз у дзень — халодная вада і 300 грамаў хлеба, другі дзень паўнормы рэдкага супу і 300 грамаў хлеба. Людзі вярталіся пасля сямі сутак карцэра ледзь жывыя. Мы даставалі свае запасы, якія хавалі ў матрацах, і аддавалі ім. За некалькі дзён людзі зноў аджывалі, на тварах з’яўлялася ўсмешка. Бывалі выпадкі, што камерная ячэйка даручала камунебудзь замяніць таварыша на цяжкіх работах — сам ён фізічна ўжо не мог, быў знясілены. Паліцыя гэта ўспрымала як небывалае парушэнне лагернага статута, на таго, хто ішоў на замену, абрушваўся град удараў. Але нічога не памагала, паліцыянты вымушаны былі мірыцца з такімі парушэннямі. Ганялі нас часам на работу ў агарод і ў сад да паноў паліцыянтаў, якія жылі ў асобным корпусе са сваімі сем’ямі. За тое, што вязень з’есць памідор ці яблыка, яго чакала жудасная расправа і карцэр, яшчэ горшая кара чакала яго за спробу пранясці ў сваю камеру той жа памідор ці групіу. I нягледзячы на ўсе строгасці, мы прыносілі сваім аслабелым таварышам памідоры, яблыкі, грушы.
    Гэта быў не так наедак, як доказ таго, што мы вышэй усякіх забаронаў і страхаў.
    Тое ж самае было, калі хто з нас працаваў па кухні. Пакуль не згатуеш абед, не возьмеш ні крошкі. Калі накорміш усіх, адправіш абед на карцэр, тады толькі маеш права есці сам. Усім, хто спрабаваў парушаць гэты напі парадак, мы аб’яўлялі маральны байкот, і чалавек адразу
    277
    мяпяўся. Каб хоць трохі памагчы людзям захаваць свае фізічныя сілы, ішлі на хітрасць. У нас былі свае людзі ў слясарні, яны нам падраблялі чарпакі для раздачы. Трохсотграмовы чарпак несрыкметна для неспрактыкаванага вока часам вырастаў ледзь не да паўлітровага.
    Потьтм паліцыя пачала заўважаць нашу хітрасць, ламала чарпакі, але праз пэўпы час яны зноў непрыкметна «вырасталі».
    Некалькі разоў давялося быць у карцэры і мне. Першы раз трапіў за размову ў камеры з суседам Саланевічам. У камеры мы павінны былі стаяць і не гаварыць. Паліцыяпт крычыць мпе: «1010, чаму гаварыў?» Кажу, што я пічога пе гаварыў. «Пойдзеш на рапарт»,— кажа паліцэйскі. I далі мне ссм сутак. Карцэр — певялікая будка ў чыстым полі, у ёй — адпа параша, заместа падлогі — сухі пясок. Паліцыянт час ад часу ганяс сваю ахвяру па гэтым пяску; падымаецца пыл, які лезе ў вочы, у нос, у рот, у лёгкія. Праз сем дзён чалавек выходзіць адтуль, як з Taro свету,— увесь учарнелы ад пылу, зарослы, худы, з ліхаманкавым бляскам налітых крывёю вачэй. Ён ледзь можа перастаўляць ногі. Але ён ведае, што ў камеры яго чакаюць сябры, якія думалі пра яго і, можа, што выкраілі са сваіх мізэрных абедаў...
    Каб не гэтая брацкая салідарнасць, каб не ўзаемная выручка аж да самаахвярнасці, нямногім з нас давялося б выжыць...
    Запомніўся дзень 9 сакавіка 1939 года. У мяне быў бранхіт, я адчуваў сябе зусім кепска, ужо не мог стаяць на нагах і прысеў на край сваіх параў. Гэта адразу заўважыў паліцэйскі праз ваўчок. Крычыць: «Нумар 1010, устаць, бягом да мяне!» Я ледзь устаю, іду як не сваімі нагамі. Ён раззлаваўся, што я так вяла выконваю яго загад. «Вярніся назад! Лажыся! Устань!» — гучаць яго каманды, я не паспяваю выканаць адну, як тут ужо другая, трэцяя. Ён да мяне — але пе біў, пешта ў яго як бы ўзнікла цікавасць да мае асобы. «Ты сконд такі? Дзе ты выросл, такі хам?» Адказваю яму: «3 Маладзечпа, папе каменданце, але я не хам. Я беларус...» — «Мільч, холера ясная! Якего вызнаня?» Зноў кажу: «Я без вызнаня», гэта значыць — пе прызпато рэлігіі. «А, комуніста, пся крэў!» — крычыць паліцыянт. У гэты час з канцылярыі паведамілі, што зняволены нумар 1010 выпісваецца на волю. Гэта было так нечакана — і для мяпе, і для паліцэйскага, і для маіх та
    278
    варышаў,— што ўсе дазволілі сабе парушыць строгі рэжым маўчання.