У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
— Я ўжо сказаў: табе трэба браць акадэмічны адпачынак!
— Чаму ты так хочаш?
— Хочаш! Таму што гэта самы аптымальны варыянт з усіх магчымых!
— Толькі таму, што гэта твой?
— Хоць бы... He забывай, што я старэйшы за цябе.
— Гэта перавага часовая... I аптымальны ён для цябе, а для мяне — хутчэй непрымалыіы.
— Дапусцім... Што ж прапануеш ты?
— Вучыцца...
87
— Любой цаной? А дзіця?
— Дзіця ў яслі. He выйдзе ў яслі — буду пасіць да якое бабулькі.
— Саматужпіцтва... А што, калі я зраблю пасвойму?
— Як гэта?
— А так! Хто галава ў сям’і? Хто павінен слухаць, падпарадкоўвацца, урэшце?
— Гэта цытата з «Дамастроя», дарагі Жарэс.
— Няважна адкуль, важна, што япа правілыіая.
— Важна, што яна табе на руку. Калі на тое пайшло, гаспадар ты сабе сам, а не мне. Кепска зразумеў сваю місію!
— Вось як!
— Я — чалавек вольны.
— Волыіы? Новая Кармэп?
— Калі хочаш — Кармэп.
— А ведаеш, што з ёю сталася? He забыла?
— He страш, ты пе Хазэ...
— Ты мяно яшчэ не ведаеш, дарагая!
— Трохі ведаю... Хоць забіць жанчыну — гэта зусім не тое, што выйсці на арэну супроць раз’юшанага быка.
— Ага, значыць, Кармэп шукае тарэадора? Ці ўжо знайшла? — Ляхоўскі, здаецца, першы раз за ўвесь вечар усміхнуўся — але крыва, з’едліва, іранічна, як Мефістофель.
— А, што з табою гаварыць? — Верапіка махнула рукою. Япа ўкладвала малую Ліку спаць: у тае ўжо зліпаліся вочкі.
Жарэс хадзіў вялікі крокамі па пакоі, маўчаў. Нетпта таіла ад яе яго вялікая галава. Але піто? Яе ўсё болып ахоплівала трывога.
Урэшце ён спыніўся перад ёю, сказаў ціха, але з прыціскам, з прыхаванай пагрозай:
— Я паўтараю: я хачу, каб ты кінула вучобу. Каб выхоўвала дачку!
— Зноў ты за сваё! Як гэта кідаць? Я паклала гэтулькі сіл, каб паступіць, а цяпер — кідаць? Гэта для мяне, ўрэшце... як смерць... Ты што, сур’ёзна?
Ён стаяў супроць яе, высокі, грозны, дрыгаў нагою ў калене, пастукваў тапкам, відаць, нерваваўся.
— Сур’ёзней, чым ты думаеш.
— А паіпы планы: вучыцца, жыць пачалавечы, мець машыну, ездзіць разам у...
88
Ён перабіў яе рэзка:
— 3 табою я нічога не прыдбаю!
— Чаму? Хіба я трачу па сябе больш, чым трэба? Ты бачыш, у чым я хаджу? Я адну сукенку перашываю тры разы. Колькі ў мяне туфляў лішніх, панчохаў, камбінацый? Усё, што на мне,— маё багацце. А ты кажаш, што са мною не збярэш.
— Менавіта. Ты не ўмееш эканоміць.
— He ўмею — на табе, на дзіцяці. А на сабе — эканомлю. Ты мо хочапі, каб я і по ела? Але даруй, буду — трэба карміць дачку. Патрэбна малако.
— He перабольшвай свае ролі. Ты робіш тое, што робіць кожная самка,— без удзелу свядомасці. Hi больш пі менш.
— Няхай я несвядомая самка, але свядомага трутня бачу ўпершышо...
Сказала гэта са злосцю, з крыўдай, ледзь не са слязьмі на вачах. Чакала, што вось ён узарвецца, крыкне, затупае нагамі. Нічога гэтага не здарылася. Ёп зноў хадзіў па пакоі, і ёй ужо рабілася нядобра ад гэтага яго мільганпя перад вачыма.
Урэшце ён спыніўся — як маятпік, які зачапіўся за нейкую нябачную перашкоду, нешта як бы ўспомніў. Скінуў з сябе піжаму, тапкі, апрануў касцюм, узяў вялікі рыжы партфель, на кухні стаў нешта складаць у яго.
Вераніка насцярожылася; нешта нядобрае адчула яна ў гэтых зборах.
— Ты што — пакрыўдзіўся? Прабач мне!..
Ён не адказаў, усё грукаў на кухні, нечага шукаў.
— Куды ты? У камандзіроўку?
Зноў ні слова ў адказ. Толькі зайшоў у пакой, у шафе ўзяў некалькі кашуляў, гальштукаў. У Веранікі нядобра заныла сэрца — трэба ж было ёй ляпнуць абышто! Хай бы лепей маўчала, прыкусіўшы язык. А цяпер вось маеш — ён кідае цябе, радуйся! Жыві, як ведаеш, сваім розумам!
— Куды ты? — спытала з адчаем, калі ён узяў плашч і ўжо трымаўся за клямку дзвярэй.
— Будзь вольнай,— сказаў холадна і моцна бразнуў дзвярьша.
Стук гэты болем азваўся ў яе сэрцы, нібы яе адну пакінулі не ў кватэры, а ў камерыадзіночцы, адрэзаную ад свету, ад людзей, ад усяго жывога.
Яна заплакала — горка, балюча, выліваючы ў слязах
89
усю крыўду на яго, па сябе, на сваё жыццё. Каб не гэтае вось беднае нявіннае стварэнне, яна больш ні хвіліны не засталася б у гэтай халоднай адзіночцы, яна пайшла б куды вочы глядзяць, каб не бачыць яго больш ніколі, каб не дыхаць адным паветрам з гэтым чалавекам, якога яна мела дурасць назваць сваім мужам. Ах, якая яна несусветная дурніца, якая паслухмяная бязвольная авечка, што па чужой волі, па чужым жаданні пайшла за яго!
Потым патрохі супакоілася, разважыла сама сябе: нікуды ён не дзенецца, пайшоў недзе, пагуляе, вып’е ды вернецца. He такі ён просты, каб кіпуць ёй сваё багацце, сваю кватэру, якую ён адабраў у няшчаснай жанчыны, што аддавала яму чатыры гады душу і цела, карміла, паіла, а ён аказаўся звычайным падонкам, што плюнуў ёй у душу і пайшоў шукаць повую ахвяру.
Цяпер Вераніка ўжо гатова была паверыць у тое, што ў яго быў раман з тою Светкаю. He такі Жарэс, каб выпусціць са сваіх рук смачны кавалак, каб не ўзяць таго, што побач, што, лічы, само ідзе ў рукі. Таму ён і ўцёк ад іх, не мог болей глядзець у вочы — сумленне недзе, хоць трохі, усё яшчэ засталося ў яго душы, не зарасло бур’янам і сабачаю мятаю.
Супакоіўшыся, узяла малую на рукі — адразу адлягло ад сэрца. Стала хадзіць па пакоі, ціха спяваючы ёй калыханкі, якія чула яшчэ ад маці. Малая смачна спала. Яна яшчэ нічога не хацела ведаць, ёй было ўсё роўна, ці тут яе бацька, ці ён пайшоў, ці ён вернецца, ці не. Незабыўны час маленства, цяжкі ён ці лёгкі, а заўсёды потым здаецца, што гэта быў найлепшы твой час у жыцці.
Пастаяла ля акна, паглядзела з вышыні трэцяга паверха на вячэрні горад. Тысячы агнёў, як зорак у небе, стракацелі ў вачах, зелянелі, сінелі агні рэклам і шыльдаў магазінаў. Мільгалі на вуліцы агні машын, ішлі рэдкія пешаходы. Горад жыў, горад працаваў, горад не меў стомы і, здавалася, не прасіў адпачынку.
А вось яна стамілася — душою і целам. Няўжо давядзецца кідаць вучобу? Кідаць... А потым ісці працаваць, вучыцца завочна, гадаваць дзіця — адной... Вяртацца да маткі яна не мае ніякага маральнага права: пайшла замуж, нажыла дзіця — і дадому? He, лепш у вір галавою. Што ўжо будзе, а з гэтай кватэры яна нікуды не пойдзе, ніхто яе адгэтуль не прагоніць — будзе абараняцца да апошняга дыхання. He зза сябе, а зза свае дачушкі. Што 90
б там ні было, яна паставіць яе на ногі, выведзе ў людзі, аддасць ёй усё сваё жыццё. Усё жыццё... Яе жыццё, можна сказаць, толькі пачыналася, і вось яна ўжо маці, ужо з дзіцем на руках, і няма ў каго болей прасіць дапамогі і падтрымкі...
Слёзы зноў закіпелі ў яе ў грудзях, пасыпаліся з вачэй на коўдзерку, у якую была закручана малая Ліка. Ах ты, доля жаночая горкая! Яшчэ толькі пачатак жыцця — і адразу такая няўдача! Ці хопіць у яе сілы адолець усё, выстаяць, вынесці да канца ўдары лёсу? I гэта з яе тонкаю, што ў асы, таліяю, са Слабымі, што не ведалі цяжкай сялянскай працы, рукамі, па якіх ніколі не было мазаля, з нагамі, што босай падэшвай не дакраналіся зямлі, не бачылі гразі, грубага абутку, што не выхадзілі сотні кіламетраў, як тыя ногі сялянскіх маладых дзяўчат. Ці хопіць у яе сілы?
Яна яшчэ не верыла, што ён яе кінуў, але ведала пэўна, што да гэтага ідзе. А нават каб і не кінуў сам, так далей жыць яна не захацела б сама. Хоць і страшна, хоць горка і балюча, а рана ці позна да гэтага яна прыйшла б. Але цяпер хацелася пеяк хоць трохі падкідаць дзіця, паставіць яго на пожкі, бо што яна зробіць адна з малою, без дапамогі, без грошай — без усяго?
...А Ляхоўскі ў гэты час ехаў тралейбусам да свайго часовага прыстанішча — да Рыты. У яе давядзецца перабыць які тыдзень ці два, а там яму дадуць інтэрнат. 3 аспірантурай яму хвацка пашэнціла, у яго быў добры сябра на кафедры журналістыкі, і Ляхоўскага прынялі, можна сказаць, на ўра — усе на кафедры ведалі такога масцітага журналіста, як ёп; усе толькі былі здзіўлспы, што ён папрасіў іптэрпат. Ён гэта тлумачыў проста: дома малое, а яму трэба сур’ёзна працаваць, навука ёсць навука, яна патрабуе... Сабраць матэрыялы для дысертацыі, рыхтавацца да здачы мінімуму... Яму шчыра паспачувалі і пайшлі на ўступку.
Цяпер чаго болей трэба? Хаіі тая Німфа кусае сабе локці! Яна простая, а, нябось, хітранькая: думала, запражэ яго ў гэтую сямейную калымагу, а сама будзе сядзець і паганяць. He, яшчэ, відаць, не нарадзіўся той, хто на ім паедзе. He на такога нарваліся! Хай знойдуць сабе другога дурня!
Цяпер у яго задача яспая; жыць сціпла, памяркоўна, аддаваць увесь свой час навуцы, сядытады пісаць у газе
91
ты, каб мсць сякітакі прыварак да сціплае аспіранцкае стыпендыі, для разрадкі іншы раз праведаць якуюнебудзь знаёмую, якая памірае ад адзіноты і суму, а галоўнае — глядзець ва ўсе вочы, каб знайсці сабе добрую кабету — аспірантку, у якой ужо ўсё заклёпана: дысертацыя ў руках, або пават, чаго добрага, адкапаць і гатовага кандыдата павук — на доктара ён пакуль што не замахваўся, гэта не так проста, дактары на дарозе не валяюцца,— ёсць жа такія, у якіх усёўсё ёсць: кватэра, ашчадная кніжка, нават машына, толькі не хапае адной дробязі — мужа.
Л калі гэтая праграмамінімум будзе праведзена ў жыццё, то ён яшчэ пакажа ўсім, хто такі Жарэс Ляхоўскі!
18
Але вернемся, урэшце, да капітапа Пашкі Карыцкага, якога мы пакінулі ў тралейбусе, калі ён убачыў праз акно Вераніку Жывулькіну.
Тады да яго дайшло, але трохі са спазненнем, што ён павінен быў на наступным прыпынку выйсці са свайго тралейбуса і пачакаць паступпага. Але ёп яшчэ падумаў: а хто той чалавек, што быў з Веранікай? Што, калі муж? Па логіцы, мужам у яе павінен быць высокі чарнявы грэк з вялікаю кучараваю галавою, але ўсё магло здарыцца, прайшло гэтулькі часу — магла яна выйсці і за такога, сярэдпяга росту бландзіпа, які стаяў, ішоў побач з ёю і пешта весела гаварыў. Што сказаў бы яму Карыцкі? Яшчэ каб Вераніка была для яго проста знаёмая, тады нічога... А так Карыцкаму здавалася, іпто ўвссь свст ведае, хто для яго Верапіка і якія ў яго думкі пра яе. Таму ёп так і ехаў далей, усё думаў: што ж рабіць? 3 якога канца пачаць, за што ўхапіцца? Недзе на вялікай плошчы, гэта, здаецца, была ранейшая Камароўка, пры вялікім будынку на рагу ён убачыў невялікую будку — здасцца, так і ёсць — гардаведка. Ён, праехаўшы лішні прыпынак, вярнуўся да гэтай будкі, якая ляпілася з боку інстытута фізкультуры. Перад ім было ўсяго чалавек пяць.