У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
— Я свой не завёў.— I пачаў накручваць спружыпу.
Падышла чарга. Рыта ўзяла два гарачыя пахкія піражкі і пайшла да аўтобуса. Яна была ўжо зусім блізка ад яго, калі дзверы пстрыкнулі, зачыніліся, і аўтобус крануўся. Рыта па інерцыі прабегла за ім некалькі крокаў і махнула рукою: «Пачакаю другога, не гарыць». Яна стаяла па прыпынку і міжволі сачыла, як аўтобус зрабіў разварот, стаў уздымацца на перакідны, цераз вуліцу, мост, узяў разгон, выбраўшыся па роўпае месца. I тут нечакана перад аўтобусам узпікла фігурка чалавека. Машына крута ламанула ўлева, але не спыпілася на асявой ліпіі, а перасекла яе — і тут жа трэснулі масіўныя парэпчы, аўтобус неяк павольна, як у кадры з запаволепай здымкай, пачаў перадам падаць з вышыні на асфальт папярочнай вуліцы.
Рыта ўскрыкнула і закрыла далонямі твар. Пачула толькі цяжкі глухі ўдар, звон разбітых шыбаў і печалавечыя крыкі людзей — тонкія дзіцячыя галасы, жаночы лямант. Калі япа расплюшчыла вочы, то ўбачыла, што аўтобус ляжыць па баку, невераемпа вялізны, як павалепы слон, што з яго праз пабітыя вокны вылазяць пасажыры.
Завыла сірэна «хуткай дапамогі», тут жа з’явілася міліцэйская машына. Ля месца аварыі стаў збірацца натоўп. Але япа пе пайшла глядзець, пабаялася, што ў яе не вытрымае сэрца. «I мяне маглі б адтуль выцягваць»,— падумала тупа, але страху не было. Аднак на новы аўтобус больш но чакала, да самага іптэрната дабіралася пехатой, а псрад вачыма ўсю дарогу стаяў страшпы малюпак: аўтобус падае з моста па вуліцу.
He распрануўшыся, а толькі скіпуўшы басапожкі, упала на ложак, доўга ляжала бяздумная, а потым расплакалася. Добра, што ў пакоі, апроч яе, пікога не было. Чаго яяа плакала — нават сама пе сказала б,— відаць, той страх, які япа падсвядома перажыла, знайпюў сабе выйсце ў слязах. Пасля гэтага ёй стала лягчэй, і яна заснула.
119
* * *
У вялізным горадзе з больш як мільёнам людзей у Рыты Кушнер не было пі аднаго знаёмага чалавека, калі не лічыць цётку Анюту. Здаючы экзамены, Рыта хадзіла абедаць у дамавую кухпю. Некалькі разоў загаворвала з ёю афіцыяптка, якая прыбірала посуд. Апошнім разам жанчына — гэта і была цётка Апюта — пацікавілася, чаму яна, Рыта, такая сумная. Рыта адказала, што шанцаў прайсці ў яе ўжо няма, трэба кідаць і ехаць дадому. А што дома яе чакае, то не дай бог чуць і бачыць.
— А адкуль жа ты, ці здалёк?
— Ды не так далёка, з Мінскае вобласці, зпад Маладзечна.
— Ведаеш, дзетка, я табс памагу, вось пабачыш,— сказала ёй цётка Анюта.
— А як вы паможаце? — ажыла дзяўчынка, хапаючыся за гэтую саломінку.
— Пацярпі. Зойдзеш заўтра пасля абеду. Добра?
Рыта абяцала зайсці, хоць яна ўжо збіралася забіраць дакументы і ехаць дадому — што ўжо будзе. Дзень прайшоў для яе ў чаканпі, у невясёлых думках пра сваю будучыню. Ехаць дадому не хацелася. Там усе будуць смяяцца: вось глядзіце, вярнулася, куды ёй да гарадскіх? Пойдзе на ферму разам са сваёй маткаю, дарма што нос задзірала, як вялікая пані.
Над горадам ярка свяціла летняе сонца, на вуліцах было поўна людзей, як у якое свята, і апранутыя ўсе былі пасвяточпаму, страката і ярка, аж мігцела ў вачах. Гэта ўсё было так іюва і так цікава, так далёка ад таго, што акружала яе ў вёсцы, дзе яна вырасла, што дзяўчынка аж млела ад гэтага незвычайнага відовішча. I ёй хацелася зліцца з гэтым стракатым натоўпам, быць яго неадымнай часцінай, быць самой гэтым патоўпам. Але яе свядомасць не давала ёй адолець той нябачнай мяжы, якая была між гэтым горадам і ёю, тут чужою і часоваю. А ёй так хацелася быць тут заўсёды, застацца назусім...
Рыта ішла ў дамавую кухню і гадала, што ёй скажа цётка Анюта. Няўжо яна паможа? Ды і ўвогуле, як ёй можна памагчы? Яна ўжо страціла апошнюю надзею на тое, што зможа застацца тут, у горадзе. 3 заміраннем cappa адчыняла яна дзверы дамавой кухні, дзе гэтулькі оазоў
120
ужо была і ніколі пе хвалявалася. А тут заходзіць, як на экзамен: аж трымціць кожная жылка.
Цётка Анюта, поўная маладжавая жанчына, у сваім белым халаце і белай накрухмаленай шапачцы была вельмі падобна на доктара, а не па афіцыянтку. Толькі Рыта глянула ёй у вочы, як зразумела, што цётка мае ёй нешта добрае. А тая сабрала стос талерак, змахпула марляю стойкісталы і сказала ўсяго адно слова: пачакай. Праз колькі хвілін яна выйшла зза перагародкі.
— Загадчыца сказала, што з заўтрашняга дня можаш прыходзіць на работу. Будзеш памагаць мне. Адна наша пайшла ў дэкрэт, так што па год табе работы сама мала. Як ты?
Кроў прыліла да пабялелага твару дзяўчыпы. Для яе гэта было самае больпіае шчасце ў яе кароткім і такім бедным на падзеі жыцці. Япа ажно не паверыла вушам.
— Няўжо праўду вы кажаце?
— Праўду. А чаго мне жарцікі строіць?
— I вы яшчэ пытаеце, як я! Ды я з дарагою душою. Усё жыццё буду вам дзякаваць, вось пабачыце.
— He трэба клясціся. He люблю... Вось толькі не ведаю, дзе ты будзеш жыць? — ужо заклапочана гаварыла цётка Анюта.
Для Рыты галоўнае было тое, што сказала цётка Анюта. Кватэра — тут ужо не бяда.
— У нас у тэхнікуме ёсць адрасы, хто здае пакоі для студэнтаў. Я сёння пайду і спытаю. Добра?
— А як жа, схадзі. Маладзец, Рыта... А цяпер зайдзі папішы заяву. А заўтра прынясеш свае дакументы: пасведчанне, даведку аб здароўі — як забярэш у тэхнікуме.
— Я ўжо забрала, вось... і пашпарт.— Яна расшпіліла сваю белую сумачку, дастала закручаныя ў газету дакументы.
— У цябе ўжо і пашпарт?
— Ага... Я малая хварэла, на год пайшла ў школу пазней.
— Добра, пайшлі.
Цётка Анюта завяла яе ў нейкі пакой, у якім было многа дзвярэй і мала сцен, праўдзівей, пакой утваралі адсекі сцен іншых пакояў, тут стаяла некалькі столікаў, за якімі нікога не было: сюды то заходзілі, то выходзілі, нехта званіў, нехта круціў ручку арыфмометра.
121
Цётка Анюта пасадзіла Рыту за вольны столік, дала аркуш белай паперы, ручку і сказала:
— Пішы...
I прадыктавала ўсё, што трэба для заявы.
— Цяпер распішыся і пастаў дату.
Рыта ажно ўспацела — такая цяжкая і адказная гэта была для яе работа — папісаць псршую ў жыцці заяву на працу. Для яе гэта было тое самае, што ўзляцець у неба, нс маючы крылаў.
Але што! Крылы ў яе нібы і праўда выраслі. Яна села на трамвай, паехала ў тэхнікум, які так і не стаў ёй родным, узяла ў сакратаркі некалькі адрасоў — якраз у гэтым старым раёне. Потым пачала хадзіць з дома ў дом: у адным месцы было ўжо занята, у другім ніхто не азваўся на яе стук. Узнёсласць і надзея адразу прапалі. Заставаўся яшчэ адзін адрас. Яна ішла, і свет у яе вачах адразу стаў мяняцца, траціў сваю прывабнасць і хараство. Побач былі старыя закінутыя могілкі, густа зарослыя воўчым бэзам, крушынай, акацыяй, а над усім гэтым падлескам панавалі магутныя кроны старых таполяў, ліпаў і клёнаў, якім было мо болей, чым па сто ці дзвесце гадоў. На Рыту павеяла сумам і адзінотай. Тут было зацішна і горача. Яна скінула шарсцяную зялёпую кофтачку, перакінула яе цераз левую руку, а сумачку павесіла почапкай на правае плячо, як аўтамат,— за гэта з яе заўсёды смяяўся бацька, былы аўтаматчык на вайпе.
Яна ішла задумаўшыся, гледзячы пад nori. I перш чым убачыць, пачула наперадзе крокі людзей. Зірпула: спераду яе ішло трое хлопцаў. Адзін быў высокі, кучаравы, два — ніжэйшыя, адзін светлы, у белым, нібы з пасцелі, другі — чарнявы, у чырвонай кашулі з закасапымі рукавамі. Але што ёй да хлопцаў? Яна хацела прайсці міма, як яны нечакана загарадзілі ёй дарогу. Яна стала, нават не спалохалася.
— Што вам?
— А пічога,— сказаў, выскаліўшыся, высокі,— толькі сумачку.— I ёп, зрабіўшы суровы твар, пацягнуў за почапку, сарваў сумачку з яе пляча.
Рыта хацела закрычаць, але папераджальнае «без шуму!» спыніла яе з раскрытым ротам. Япа ўбачыла, што ў чарнявага ў руцэ пож і яго бліскучас лязо пацэлена проста ў яе шыю. Ёй нібы запяло дух: япа моўчкі стаяла, апусціўшы рукі. А япы ўжо рыліся ў сумачцы, трэслі Ka
122
шалёк, у якім заставаліся толькі капейкі, а дзесятку, апошпі чырвонец, яна пакіпула яшчэ ў чамадайе, у кайцёрцы тэхпікума — як чула бяду.
— Давай кофту! — груба сказаў высокі.
He чакаючы, пакуль япа сама аддасць, ён вырваў з яе рук кофту і расхінуў яе — паглядзець, чаго варта. Але тут бліснуў на сонцы Рыцін гадзіннік, светлавалосы злавіў яе левую руку — і ў тое ж імгпеппе гадзіпнік ужо быў у яго.
— Усё! — Высокі азірнуўся навокал.— Ходу адгэтуль! — сказаў ён да Рыты, аддаючы ёй сумачку і кофту.— I пі гуку! Яспа? — I ёп памахаў ёй доўгім пальцам перад самым носам.— Марш!
Яшчэ хвіліна — і яны шмыгнулі ў пралом цагляпай старой агароджы, расталі ў зеляніне могілак.
Рыта агледзелася, пібы шукаючы ратунку, але, як па бяду, пікога паблізу не было, толькі за метраў сто ад яе сііераду ішла жапчына і каціла перад сабою калясачку. Дзяўчыпа толькі цяпер зразумела, які страх яна псражыла; усё ўсярэдзіне ў яе нібы закамянела, а пад грудзьмі сцяўся нейкі цвёрды і цяжкі камяк, ажпо сцінала дыхаппе,— амаль якраз, як тады, калі яе аўтобус ляцеў з перакіднога моста ўніз.
Але праз колькі хвіліп здрапцвеласць прайшла, япа схамяпулася, падзела кофту і кіпулася далей ад могілак, якія толькі цяпер здаліся ёй злавсспа страшпымі. Нс, у гэты раёп больш пс ступіць яе нага!
* * *
Добрая цётка Ангота і гэты раз яе выручыла — памагла знайсці месца, хоць і далекавата ад работы. Рыта цяпер жыла ў адным пакоі з дзвюма дзяўчынамі, якія працавалі на камвольным камбіпаце. Рыта супакоілася, страх паволі пакіпуў яе, япа адчула пад сабой трывалы групт гарадскога жыцця. Вялікай радасцю была для яе псріпая зарплата. Яна ўжо думала, што купіць, якія абновы, бо сюды прыехала, лічы, у адной сукепцы ды зялёнай кофце, якая цудам уцалела. А потым ужо яна купіць сабе повы гадзіппік, бо піто япа скажа бацькам, калі ў яе спытаюць, кудьт падзеўся яе падарупак? Пра тое, што яна не паступіла ў тэхпікум, а працуе ў дамавой кухні, бацькам яна не напісала. Неяк было страшна пры
123
знацца, хоць бацькі мо нават і ўзрадаваліся б, што яна перайшла на свой хлеб. Але нейкі дурны дзіцячы страх ці сорам не даваў ёй напісаць бацькам шчырую праўду, і яна напляла ім, што адразу пасля ўступных экзаменаў у іх практыка на фабрыцы, хай яны пе хвалююцца — усё ідзе нармальна.
Так яна і цягнула, хоць добра памятала матчыны прымаўкі, што пяхай — ліхі чалавек і што шыла ў мяшку не ўтоіш. Яна са страхам чакала, што маці можа не паверыць яе словам і прыедзе паглядзець, што ў яе тут, таму яават не дала пэўнага адраса. Дакуль так будзе цягнуцца, яна не ведала...