• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    Аднойчы ў абед, калі людзей было асабліва многа, да іх на кухню зайшоў — Рыта не паверыла сваім вачам — той самы хлопец, што некалі на аўтобусным кальцы пытаў у яе, колькі гадзін. Яна яго адразу пазнала, як толькі ён стаў у чаргу, але не падала выгляду: гэтак жа звыкла збірала талеркі, лыжкі і шкляпкі, несла на кухню, хуценька мыла ўсё гэта, выцірала і зноў песла на раздачу. Калі япа вярнулася другі раз з чыстым посудам, хлопец выйшаў з чаргі і, сарамлівапахабнавата ўсміхаючыся, накіраваўся да яе, павітаўся і сііытаў, ужо як пароль, колькі гадзін.
    Яна механічна глянула на цэўку свае левае рукі, дзе цяпер бялеў толькі след ад раменьчыка, і адказала з усмешкай:
    — Спытайцеся ў каго другога.— I потым ужо даволі рэзка: — Што вы хочацс? — Яна прымала са столікаў, выцірала, а ён падыходзіў за ёю следам.
    — Хачу есці, але чарга... Мо б ты... арганізавала?
    — Хітранькі! А што за фатыгу?
    — Запрашаю ў кіно,— сказаў ён не думаючы.
    Яна жартавала, а ён лічыў, што гэта сур’ёзна, і чакаў, ужо без ранейшай усмешкі, што яна зробіць для яго ўсё, бо ён заслужыў.
    Ёй самой было вельмі няёмка, яна яе ведала, як гэта робіцца ўвогуле — каб чалавека прапусціць без чаргі, і яна папрасіла цётку Ашоту, якая, здавалася Рыце, усё ўмее і ўсё ведае. Япа папрасіла яс пакарміць гэтага высокага кучаравістага хлопца і перадала ёй рубель, які ёп перадаў Рыце. Тая схадзіла да касіркі і выбіла стандартны абед: капуста, шніцаль і кава з малаком.
    124
    Хлопец пад’еў, падзякаваў, рэшты ў Рыты не ўзяў. «Гэта табе на кіно»,— сказаў ён і пайшоў.
    Ёй стала сорамна і крыўдна: даюць капейкі на кіно, чаявыя за тое, што яна без чаргі накарміла гэтага даўгагрывага. Ну, няхай ён толькі прыйдзе другі раз!
    Ён прыйшоў і другі раз: смела, незалежна, як даўні знаёмы, і адразу, не становячыся ў чаргу, спытаў у яе, як даўні пароль, колькі гадзін — і сарамяжліванахабпа ўсміхнуўся на ўсе белыя зубы. Але Рыта стрымана павіталася і спакойна рабіла сваё — збірала посуд, змятала столікі, адносіла брудныя талеркі і прыносіла чыстыя, а ён стаяў і чакаў.
    «Купіў мяне сваімі капейкамі, адразу пабягу табе прыслужваць»,— сярдзіта падумала пра яго дзяўчына. А потым сказала мякка, але ў загаднай форме:
    — Стань у чаргу, як і ўсе. Зразумеў?
    Ён няўцямна паглядзеў на яс, павярнуўся — і пайшоў да дзвярэй.
    Рыце проста хацелася кінуцца за ім, спыяіць яго, прасіць прабачэння, але яна ўсётакі стрымала сваё дзіцячае памкненне. He, яна за ім не пабяжыць, хай ён не чакае. Япа толькі спадзявалася, што ён вернецца, што гэта дзіцячы выбрык. Ён не вярнуўся, аднак назаўтра прыйшоў зноўку, стаў у чаргу, цярпліва чакаў, потым ціха паабедаў і пепрыкметна пайшоў. За ўвесь час з Рытай ён нават не павітаўся. I гэта яе страшна ўразіла, абудзіла да яго незвычайную цікаўпасць. Яна пават адчула, што да гэтага хлопца ў яе нешта ёсць, што ён для яе нс проста знаёмы, кліент, якіх кожны дзень тут бывае сотні. I яе цікавіла, ці так думае, ці так адносіцца і ён да яе, ці зацікавіла яна гэтага дзіўнага хлопца. Яна стала ўважлівей прыглядацца да сябе ў люстэрку. Іншы раз ёй здавалася, што яна даволі прывабная: тонкая ў таліі, зграбная фігурай, з моцнымі мускулістымі сцёгнамі і ікрамі, чарпявая, з вялікімі, як бы трохі спалоханымі вачыма, якія рабіліся то цёмнымі, то светлымі — у залежпасці ад пагоды, а праўдзівей — ад яе настрою, ало сама Рыта гэтага нс ведала. Так ёй гаварылі. Але часцей за ўсё яна сама сабе нс падабалася: худая, тонкая, грудзі толькі пачалі акругляцца і пабываць пругкасць, рот маленькі, пос востры, валасы гладкія і бліскучыя, а ёй падабаліся пышпыя і кучаравыя, як у таго хлопца, імя якога яна яшчэ не ведала, але вобраз якога ўжо глыбока запаў ёй у сэрца.
    125
    Ідучы ua работу, яна думала і гадала, ці прыйдзе ёп сёпня. I хацела ўявіць, як ён будзе сябе паводзіць. Хто ёп? Мо студэнт? Але чаго студэнту сядзець у горадзе летам? Мо хіба ён мінчанін? Л мо ён які рабочы? Ці нават школьнік? Ён жа зусім яшчэ дзіця, хоць і рослы. Пэўна, яшчэ няма і васемнаццаці. Апрапуты так, як і большасць цяперашніх хлопцаў: джыпсы, каўбойка; доўгія валасы, тонкія вусікі... Насаты, вочы трошкі нахабныя, пукатыя і вялікія, а ўсмешка сарамяжная, толькі ён знарок напускае па сябе смеласць, хоча паказацца дарослым, мужчынам...
    Як ні чакала Рыта «свайго» хлопца, як яна ўжо пазывала яго ў думках, ён не прыйшоў.
    «Ну і добра, пу і не хадзі, каб цябе не бачылі мае вочы»,— злавала яна.
    Да канца работы заставалася ўжо пямпога, як раптам увайшоў ёп — Рыце аж кальнула ў сэрца. Але выгляду япа не падала, што разгубілася, хоць рукі, у якіх япа трымала посуд, дробпа затрымцслі. «Яшчэ разаб’ю, тады будзе бяды»,— падумала і адвярнулася ад яго, потым пайшла за перагародку. Думала, што ёп пайшоў. He, ёп стаяў, чакаў яе. Калі яна вярнулася, ён падышоў да яе, павітаўся і падаў блакітны білецік.
    — Запрашаю вас у кіно, як і абяцаў. У «Партызан»,— і ёп глядзеў ёй проста ў вочы, чакаў, покуль япа возьме білет.
    Рыта пачырвапела, апусціла вочы і ўзяла вузкую паперку.
    — Дзякую,— сказала коратка.
    — Чакаю,— ёп нахіліў сваю валасатую галаву і выйшаў на вуліцу.
    Да Рыты падышла цётка Анюта, стомленая за дзень і нечага сярдзітая, спытала:
    — Чаго гэты валасацік да цябе прычапіўся?
    — А хто яго ведае! Запрашае ў кіно,— знарок абыякава адказала Рыта.
    — Глядзі, дзеўка, з гэтымі гарадскімі трэба асцярожпа, тут усякіх многа...
    I яна пайшла рабіць сваё. Рыта падумала трохі, сабрала ўсё са столікаў, памыла посуд і пайшла па аўтобус — паехаць дадому і пераапрануцца. А найперш — зрабіць завіўку. Япа гэта ўмела сама: напякала тоўсты дрот на пліце і рабіла такія завіткі, што можна было па
    126
    зайздросціць. Праўда, часам магла асмаліць свае чарнявыя валасы, і яны рабіліся рыжыя, ало гэта здаралася рэдка.
    Дома яна памылася, папрасавала сукенку, накруціла валасы, абула свае лакіркі — падарунак маці. Заставалася якой паўгадзіны часу, а япа ўжо пе ведала, піто рабіць. Хацела імчаць туды, дзе ён чакае яе.
    А мо япа робіць вялікае глупства, мо кідаецца ў вір, пе падазраючы, што адтуль не выберацца? Але махнула рукою: што тут благога? Ыу, сходзяць яны ў кіно. Пасядзяць побач дзве гадзіпы, пагавораць потым. Што ёй стане за гэты час? He зліпяе япа ад гэтага, пе стапе пі горшай, ні лепшай, а застапецца такой, як была. I ні па якія ўступкі япа яму пе пойдзе, сваімі іптарэсамі пс паступіцца. Нават можа вярнуць яму тыя пяцьдзесят капеек, якія ён патраціў на яе.
    3 такімі думкамі ехала яна ў аўтобусе, з такімі думкамі чакала пачатку. Яна зайшла ў фае, бо ўжо заставалася мала часу, і спадзявалася, што ўбачыць яго. Але дарэмпа. «Мо зноў выкіне які фокус — возьме і пе прыйдзе?» — падумала з прыкрасцю.
    Ды неўзабаве праз шкло ўбачыла, як ён спяшаецца да дзвярэй. He пазнаць: акуратна прычасаны, у повым свстлым касцюме, у белай кашулі з шырока расшпіленым каўпяром. Ёп адразу ўбачыў яе і, усміхаючыся, падышоў, цырымонна падаў руку.
    — Лявон Барковіч,— пазваў сябе.— А як вас?
    — Рыта Кушнер,— у топ яму адказала яна.
    — Значыць, Маргарыта! А я буду зваць вас Маларыта, ведаеце, ёсць такі раён у Брэсцкай вобласці.
    Япа не знайшла, што адказаць, як ёп спытаў у яс:
    — Узяць вам марожанае?
    — He, не хачу,— адказала яна, хоць ёй вельмі хацелася марожанага.
    — Чаго вы нешта пе ў гуморы?
    — He, пічога, усё добра...
    — А я думаў, вы не прыйдзеце.
    — Чаму вы так думалі?
    — Ну, што вы пакрыўдзіліся па мяпе... Але давайцс па «ты», гэта неяк прасцей.
    — Я згодна...
    Прарэзліва зазвінеў званок, яны ўзпяліся ў глядзельпую залу. Народу бьтло мпога, пераважна моладзь, боль
    127
    шасць — парамі. Апрануты ўсе модна, з густам, страката — ажно мільгаціць у вачах. Рыта задаволена ўздыхнула. Яна першы раз была ў кіно тут, у Мінску, і каб не гэты Лявон, яшчэ невядома, калі сабралася б, хоць дзяўчаты, з якімі яна жыла ў адным пакоі, і запрашалі яе некалькі разоў. А яна не хадзіла, бо пікадавала грошай.
    Пасля спартыўнага журнала пачаўся фільм — японскі, каляровы. Пра танцавальны дзявочы ансамбль. Рыце было цікава глядзець. Яна адчувала побач цёплае плячо суседа, Лявона,— і ёй было ўтульна і прыемна. Іх рукі ляжалі побач па адным падлакотніку. Восі. яго рука заварушылася, і яго далопь накрыла яе кісць. Рыту нібы пранізала токам, але яна адразу не вырвала свае рукі, пачакала трохі, нібы прыслухоўваючыся, якія сігналы ў яе целе адзавуцца яшчэ на гэты каятакт, і павольна, але рашуча зняла сваю руку з падлакотпіка, адхінуўшыся ад хлопца. Ён сеў роўна, скасіў вока на яе твар і за ўвесь сеанс больш пават не дакрануўся плячом да яе пляча.
    Рыта выйшла з залы як аглушаная. Яна спачатку неяк не магла разабраць, дзе яна,— так яе захапіў гэты віхор японскага танца.
    Яны выйшлі па бульвар, скіравалі да праспекта.
    — Ніколі не думала, піто японачкі так умеюць танцаваць! Ну, як заведзеныя! А якая зладжанасць у іх! Проста дзіва — адкуль у іх гэтулькі калектывізму!
    — Статнасці, ад слова статак! — скаламбурыў Лявон, што Рыце вельмі не спадабалася.
    — I яшчэ я не думала, што танец гэтулькі вымагае ад чалавека. Ведаеш, як у вёсцы? Танцулькі, гультайскі занятак. Аказваецца, гэта работа, і работа — да сёмага поту...
    — Во, во, і я хацеў сказаць; дзівакі гэтыя япошкі! Ад кожнага іх танца нясе потам. I ўсё для таго, каб пазабаўляць сытага абывацеля. Для чаго яшчэ? Хіба толькі за грошы?
    Рыта зноў была здзіўлена яго разважанпем. Лявоп глядзеў на ўсё з нейкага свайго боку. I бачыў нешта такое, чаго зусім не бачыла Рыта. Ёй было нават цікава пачуць такую думку, хоць згадзіцца з ёю яна не магла.
    — Чаму ж толькі грошы? Вось мы глядзелі — і нас гэта радавала, узвышала, калі хочаш. Ужо для аднаго гэтага варта было так старацца.
    — Глупства! Я гавару пра тое, што з чалавека хочуць
    128
    зрабіць робата, загнаць яго ў потавыціскалку, каб ён там круціўся, як вавёрка ў коле, а некаму ішлі грошыкі. He, дудкі, я на такое не згодзен. I не здольны! Праца павінна быць асалодай, як казаў Горкі. А раз яна не прыносіць асалоды, радасці, урэшце, хоць грошай — да д’ябла!
    Ён гаварыў так, што Рыце было не толькі цяжка спрачацца з ім, а нават цяжка зразумець. Таму яна слухала яго, часам перапытвала што, часам нават не згаджалася з яго довадамі, а вось даказаць, што ён памыляецца, у яе не хапала слоў.