• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    — Вось мой стары...
    — Хто гэта? — не зразумела Рыта.
    — Бацька, хто ж яшчэ? Дык ён без свас работы не можа пражыць і дня,— працягваў сваю думку Лявон.— Калі ён захварэе, то не думае пра сябе, пра тое, як паправіцца, а перажывае за сваю работу — як яна там, стаіць на месцы ці робіцца? Дзівак! Я яго зусім не разумею!
    — А мо так і трэба? — спыталася Рыта.— Хто ён?
    — Вайсковы... Інжынерпадпалкоўнік. Вечна ў камандзіроўках. Усё нешта будуе. Нібы без яго не могуць абысціся... Вось паехаў — і захварэў...
    — I сур’ёзна?
    — Ды ўжо ж! У яго ўсё сур’ёзна, пават хвароба. Яны падышлі да праспекта.
    — Зойдзем у парк? — спытаў Лявон Рыту.
    Яна згодна кіўнула. Яны прайшлі праз падземны пераход, скіравалі на асфальтавую дарожку ў парку. Народу і тут было многа, найбольш моладзі, але хадзілі і пажылыя, пенсіянеры, a то выйшлі на пагулянку цэлымі сем’ямі, з дзецьмі.
    Ля пляцоўкі з атракцыёнамі спыніліся.
    — На чым пакатаемся? Вось гэтае высознае кола? — спытаў Лявон.
    — He, баюся.
    — Ну, тады гайданка, качэлі.
    — Згодна.
    Ён пастаяў у чарзе, узяў білеты. Потым яны сталі ў чаўнок, Лявон разгайдаў яго высока, у Рыты ажно абрывалася сэрца, калі яна ляцела ўгару, а потым аж калола ў пяты, калі падала ўніз. Побач на ўвесь парк вішчалі ад перабольшанага страху маладыя дзяўчаты.
    Нагайдаўшыся, яны хадзілі па людных дарожках і алеях, елі марожанае, гаварылі абы аб чым, Лявон увесь
    5 Зак, 1649
    129
    час жартаваў, але жарты яго былі нейкія такія, што Рыта не ведала, у якім месцы смяяцца, а сам ён быў сур’ёзны. Яна адчувала, што ён больш адукаваны за яе, начытаны, што ён усяго многа ведае, ііа ўсё ў яго ёсць свая думка, хоць мо і не яго ўласная, а вычытаная ці пачутая, але ён падаваў яе так, нібы вось толькі тут, у гэтую хвіліну ён яе прыдумаў. «Не быў бы то гарадскі чалавек. Усё ў яго нейкае другое»,— з зайздрасцю падумалася Рыце.
    — Эй, стой! Хадзі сюды! — кіўнуў пальцам Лявон, падзываючы Рыту, якая трохі адстала ад яго — 'кідала абгортку ад марожанага.
    Яна падышла. Перад імі была нейкая дзіўная загарадзь з густое драцяное сеткі, толькі так мудрагеліста расстаўленая, што нельга было знайсці, дзе пачатак, а дзе канец.
    — Што гэта? — здзівілася Рыта.
    — Лабірынт,— па складах сказаў Лявон,— Памятаеш крыцкага цара Міноса і яго лабірынт? Вось зараз я праверу, якая ты растаропная.
    — Як?
    — А вось ідзі сюды. I па гэтых дарожках шукай выйсця — на тым канцы.
    Яна з нейкай унутранай падсвядомай трывогай пайшла: налеванаправа, налеванаправа, паварот вакол восі, яшчэ адзін віраж ці васьмёрка — яна ўжо не ведала, дзе яна. Азірнулася: праз драцяныя сеткі ледзь прасвечвалася фігура Лявона. Але ён не стаяў на месцы, і таму яго нелыа было ўзяць за арыенцір — ён хадзіў вакол гэтага лабірынта. Рыта зусім страціла арыентацыю і ўжо стала баяцца, што не знойдзе ні пачатку, ні канца. Яна кідалася то сюды, то туды, але скрозь былі толькі тупікі. Яна ўжо рада была б вярнуцца туды, адкуль пачала, ды ўжо не ведала, дзе тут той пачатак. Урэшце яна выбілася на край драцяное загароды і ў рашотцы ўбачыла вялікую дзірку, як пралезці чалавеку. Яна ўзрадавалася і, азірнуўшыся, каб ніхто не бачыў, падняла адну нагу, другую — пераступіла цераз сетку і апынулася на волі.
    Да яе падыходзіў Лявон.
    — Бач, хітранькая ліса! А каб гэтай дзіркі не было?
    — To і не выбралася б,— прызналася яна і ўздыхнула з палёгкай — нібы скінула з плеч вунь які цяжар.
    — Улічы, што ў сапраўдных лабірынтах сцены каменныя. I без дзірак,— глыбакадумна зазначыў Лявон.
    130
    Яны пахадзілі яшчэ трохі, ужо без ранейшай цікавасці. Выбраліся на край, да праспекта. Людзі валам валілі да аўтобусных і тралейбусных прыпынкаў.
    — Ведаеш, Рыта, што? — сказаў нечакана Лявон.— Хадзем да мяне!
    Яна нават спынілася, уражаная.
    — Як гэта — да цябе? Ты што?
    — А што тут такога? Ну, а каб ты запрасіла мяне да сябе? Хіба гэта грэх?
    Яно так, але ж там у іх нехта старэйшы — калі не бацька, дык маці. I ёй стала страшна.
    — А што скажуць твае? Што я ім скажу? He, я згару ад сораму.
    — Дзівачка, чаго? Ды маіх нікога няма. Я ўжо ж табе сказаў: бацька ў камандзіроўцы, хворы. Інфаркт... Яго нельга кранаць з месца. А маці паехала да яго... I больш у доме нікога. Брат — у арміі.
    — Дык вось чаму ты стаў хадзіць у нашу кухню! — усклікнула Рыта.
    — Ты здагадлівая... I яшчэ таму, што спадзяваўся там убачыць цябе.
    — Хіба ты мяне тады запомніў?
    — На ўсё жыццё... Я тыдзень хадзіў за табою па пятах, покуль ты не прывяла мяне ў сваю кухню.
    — А я і не ведала.— Гэта яе ўзрадавала: Лявон шукаў яе, хадзіў за ёю па пятах.
    — Вось бачыш. А дзе твой гадзіннік?
    — Прадала,— схлусіла яна.— Навошта ён мне? Яшчэ каб хто адабраў...
    — Выдумляеш! Патрэбны грошы?
    — Былі патрэбны.
    — А цяпер — многа?
    — Хапае...
    — Калі што — кажы. He саромейся. У мяне ёсць,— і ён паляпаў сябе па задняй кішэні.
    У яе пацяплела на сэрцы, што ён такі клапатлівы, што ў яго заўсёды для яе раскрыты кашалёк і — што тут казаць! — мо нават душа.
    — Дык як? Пойдзем да мяне? Тут зусім недалёка. Вось гэты шэры высокі дом.
    — He, не пайду.
    А яе падмывала сказаць: пайшлі! Хоць было і страшна, а хацелася пабачыць, як ён жыве, што ў іх за ква
    5*
    131
    тэра. Што ён хлопец, мужчына, а япа — дзяўчына, што яны будуць адны,— гэта яе не турбавала і не палохала: яяа не дапускала і думкі, што ён дазволіць сабе нсшта такое, што дазваляюць людзі дарослыя і сталыя.
    — Чаму? Ты можаш мне сказаць толкам?
    — He магу... Але і не пайду.— I, бачачы, што ён насупіўся і восьвось гатоў сказаць нешта рэзкае, дадала, каб змякчыць удар: — Позна.
    Ён глянуў на свой гадзіннік.
    — Гэта праўда... Я правяду цябе.
    — He трэба, толькі да прыпыпку.
    — Сёння хай будзе патвойму.
    — А заўтра?
    — Заўтра — толькі памойму.
    — Пабачым...
    Яны дайшлі да прыпынку і развіталіся.
    * * *
    Назаўтра Лявон Барковіч забег на кухню паабедаць і шапнуў Рыце, што зойдзе па яе ў канцы дня.
    Рыта за ноч і сённяшні дзень паспела ўсё перадумаць, узважыць і вырашыла, што да Лявона яна пойдзе. Нічога ёй ад гэтага не станецца, а калі што якое, то яна зможа пастаяць за свой гонар. Яшчэ так пакажа гэтаму зялёнаму Лявону, што ён навек яе запомніць.
    Але да канца дня япа ўжо была нейкая не такая, як дагэтуль. Разумная і праніклівая цётка Анюта не прамінула, каб не спытаць у Рыты зноў, што хоча гэты валасацік. I сёння Рыта ўжо схітравала: сказала, што ён запрашае яе на танцы, але яна не хоча. Цётка Анюта пахваліла яе і сказала зноў, каб вельмі не верыла гэтым гарадскім. Зуб у яе на гарадскіх, відаць, быў, бо сама яна гадавала сына, а ад каго — невядома. Пра гэта Рыта дазналася толькі нядаўна. «Думаеш, калі табе не пашэнціла, дык і мне? Невядома япічэ. Мой, здаецца, не такі хлопеп, каб іпто кепскае зрабіць». I калі яна які тыдзень назад была ўдзячна цётцы Анюце за ўсю яе дапамогу, то пяпер гэты залішні клопат, гэтае апякунства яе ўжо злавалі. «Буду я яшчэ слухаць нейкай цёткі Анюты? Многа яна ведае! Пяць класаў скончыла — і ўся яе павука. А яшчэ лезе ў настаўнікі! Хай хоць вучыць свайго сынка».
    132
    Маладосці, больш чым каму, уласціва самаўсхваленне. I калі ўсё ідзе добра, то юнаку ці дзяўчыне здаецца, што заслуга ў гэтым толькі яго ці яе. I што так будзе заўсёды. Так і Рыта. Яна жыла не ў раскошы, але пра яе сніла і марыла. Яна пе бачыла яшчэ кахання, але пра яго думала і з нецярпеннем і страхам чакала, калі ж яно, урэшце, завітае да яе. I вось яно зусім нечакана паўстала тут — трывожнае, нясмелае, але ад таго не менш палкае і вабнае.
    Лявон чакаў яе ля выхада. Яна ўсміхнулася яму і падала руку. Так, узяўшыся за рукі, яны і пайшлі. Пахадзілі трохі па вуліцы, пагаварылі, памаўчалі, па бульвары дайшлі да кінатэатра, але ў кіно не пайшлі — фільм быў той жа, што і ўчора.
    Памалу і непрыкметна дайшлі да таго шэрага высокага дома.
    — Мне неяк страшна,— сказала Рыта і стала.
    Спыніўся і Лявон.
    — Чаго ты? Як маленькая! Пайшлі!
    I ён пацягнуў яе за руку.
    — А як суседзі ўбачаць, што ты не адзін?
    — Хай бачаць! Скажу потым, што гэта мая школьная сяброўка.
    — А ты яшчэ ў школе?
    — У дзесяты перайшоў. А што?
    — Нічога. Я думала, ты студэнт.
    — Праз год — буду!
    — Ці будзеш яшчэ?
    — Чаму ж не? Хіба гэта праблема?
    — Для многіх — праблема.
    — Толькі не для мяне.
    Рыта не распытвала ў яго чаму, а ён сам не сказаў. Ці мо проста ён такі самаўпэўнены?
    Яны прайшлі па шырокай лесвіцы на трэці паверх. Ім ніхто не сустрэўся. Лявон упэўнена, як гаспадар, адамкнуў дзверы — ажно трыма ключамі — і прапусціў Рыту ў прыхожую, прасторную, як добры пакой. 3 яе вялі дзверы — направа, налева, прама.
    — Разувайся. Вось нейкія макасіны.
    Сам Лявон скінуў пінжак, туфлі, абуў тапкі.
    — Пу, чаго ты? He саромейся. Ідзі пакажу, як я жыву,— Ён падштурхнуў яе да адных дзвярэй,— Сюды мне ўваход забаронены. Гэта — спальня старых... Тут — наша
    133
    гасціная. Падзіпіся — як у лепшых дамах Філадэльфіі. Усё ёсць: дываны, люстры, мэбля чырвонага дрэва, карціны, кпігі. Адным словам, многа лішпяга, што я з асалодай выкінуў бы на сметнік. Пакінуў бы хіба адзін тэлік.
    — Выкінуў бы? Бо сам не набываў,— тут ужо ніяк не магла пагадзіцца з ім Рыта.
    — Можа быць. Хай старыя пацешацца. Да сарака яны жылі бедна. Усё ездзілі па свеце, больш трох гадоў на адным месцы не сядзелі. I гэта ўсё — маці.— Лявон паказаў шырокім жэстам на абстаноўку.— Па бацьку тут былі б голыя сцены. У гэтым сэнсе ён мне сімпотяы.
    Рыта глядзела на ўсё гэта, і ў яе разбягаліся вочы. «Жывуць жа людзі!.. А каб цябе, хлопча, загнаў у тую хату, у якой мае бацькі жывуць, што б тады ты заспяваў? Гэта ж такая шафа! На ўсю сцяну! Да самае столі! I што ў ёй там такое напакавана?» А ўголас сказала:
    — He грашы богу, Лявон. Цані тое, што маеш...
    — 0, ты мудры настаўнік, між геніяў геній! Вучы, вучы, бо я многа забыўся. Асабліва з таго, што там у вас, у вёсцы. Там многа простых ісцін, якія мы тут пачынаем забываць. Ці не так?
    — Адно страцілі, другое набылі. Але я ахвотна памяпялася б з вамі. Але ўпэўнена, што не памяняліся б вы.
    — Магчыма.— Ёп зачыніў цяжкія шкляныя дзверы ў гасціную і адчыніў другія.— А гэта — мой бярлог. Ты прабач, што тут такі парадачак. Халасцяцкі быт... Тут мы жылі з братам, цяпер ён у арміі. Пасля дзесяцігодкі. Між іншым, бацька пастараўся. Кажа, каб не разбэсціўся.