У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Ды што пытаць? Яна была ўжо не тая, што дзень назад. Усяго дзень назад! I яна ўжо хацела б вярнуцца ва ўчарашні дзень, ды гэта было немагчыма. Але быў сённяшні дзень, яшчэ не пражыты, і быў вечар. Лявон чакаў яе там.
Толькі яна ўвайшла ў кухню, пераапранулася, як яе паклікалі да тэлефона. Рыта ледзь не абамлела: па тэлефоне ёй піхто ніколі не званіў. Няўжо Лявон? Але што магло адбыцца за гэты час? Яна са страхам узяла трубку.
— Рыта Кушнер, гэта ты? — крычаў у вуха трохі знаёмы дзявочы голас, але Рыта пе магла пазпаць, хто гэта.
— Я, я, а хто гэта? Каця? — Нарэшце яна пазнала адну з дзяўчат, з якімі была на кватэры.— Як ты мяне знайшла?
— Бачыш, знайшла!—крычала Каця.— Табе і галава не баліць, што мы ноч не спалі.
139
— Чаго гэта? — здзівілася Рыта.
— Ох, дурная! Як гэта — чаго? Чалавек праяаў, a яна — чаго?
Тут ужо Рыта спалохалася не на жарт — нешта здарылася, можа, там, дома?
— Які чалавек? — са страхам спытала яна.— Што ты мелеш?
— 0 божа! Які чалавек? Ты, ты! Няўжо ў цябе няма галавы на плячах? Ты ноч дома не начавала! Ці мо ты не верыш у гэта?
— Ааа! — зацягнула Рыта і разрагаталася. Але тут жа схамянулася, абарвала смех.— Я і не падумала нават! I праўда, што дурная. Выбачайце мне, усе вы там... Проста зусім не падумала.
— А дзе ж ты была? — дапытвалася Каця.
— Ды тут...— Рыта не ведала, як выкруціцца, яна нават не падумала, што скажа гаспадыні і дзяўчатамсуседкам, калі прыйдзе дадому. Але раз пачала хлусіць, то трэба да канца: — Ды тут... Спаткала зямлячку, схадзілі на танцы... А потым яна запрасіла мяне да сябе нанач... Тут зусім недалёка ад мае работы...
— Зямлячка, кажаш? Нешта ты раней пра яе не гаварыла. Ну, глядзі, дзеўка! — так жа строга, як цётка Анюта, пагразіла ў трубцы Каця.— Я за цябе вазьмуся!
— А што тут такога! Ці я маленькая? Я і сёння не буду дома...
— Вось як! Зноў на танцы?
— He, сёння ў кіно...
— I ўсё з гэтай зямлячкай? Ну, глядзі, каб потым не кусала сябе за локці.
— He бойся, я не маленькая.
Каця першай паклала трубку.
Рыта агледзелася: у пакоі якраз нікога не было, і гэта было хоць невялікім суцяшэннем. Званок ад Каці і яе рэзкі тон і падазронасць з пачатку дня трохі адбіліся на яе гуморы, але праз якую гадзінудругую яна ўжо забылася на яго і ў думках перабірала ўсе падзеі апошніх двух дзён. Было многа такога, ад чаго яна шчасліва ўсміхалася і ажно салодка ўздрыгвала, успамінаючы пацалупкі, словы, моцныя абдымкі «Пявона, яго нехлапечую пяпічотнасць, яго бясконцую дураслівасць. Але яна ніяк не магла забыць і яго беспрычынную рэзкасць, якая, здаецца, нічым не выклікалася з яе боку, а находзіла на яго неяк
140
раптоўна, як хмара на сонца, і ён тады рабіўся халодны і калючы, як асенні дождж. За той вечар і раніцу Лявон рабіўся такім некалькі разоў, хоць гэта цягнулася і нядоўга, і ён зноў адыходзіў, а пра гэтыя дзіўныя выбрыкі яна баялася ў яго пытацца, каб не ўскіпеў яшчэ раз. Але ёй вельмі хацелася дазнацца, што за прычына ў яго такой рэзкай перамене настрою. А мо гэта характар і такім ён будзе ўжо да канца? He дай бог! Рыта ўжо малявала ў думках карціны іх сумеснага жыцця: яна папрацуе, а ён будзе вучыцца, покуль скончыць школу і інстытут. А потым ужо пойдзе яна — яго даганяць. Мо ў іх будзе дзіцятка, то яны аддадуць яго, падгадаваўшы, у вёску, да Рыціных бацькоў, там яго будзе каму даглядаць. Але было б ыайлепей, каб дзіцятка з’явілася ў іх як мага пазней. Яны ж яшчэ вунь якія маладыя...
Рыта заходзіла ў сваіх марах вельмі далёка, а потым палохалася: ох, якая яна дурная! Яшчэ ўсё віламі па вадзе пісана. Пэўна, яе бацькі мо і не мелі б нічога супроць, каб Рыта выйшла за такога хлопца — гарадскога, разумнага, з такое сям’і. Але ж яна маладая, каб не сказаць — малая, ды і ён не лепшы — на паўгода старэйшы за яе. А ўжо што яго бацькі не захочуць слухаць ні пра якую жаніцьбу, то ўжо пэўна! Праўда, Лявон казаў, што маці зробіць усё, што ён захоча, што яна гатова выканаць любое яго жаданне — так было і са старэйшым Лявонавым братам,— але бацька ўжо не такі. Тут у іх і ўзнікалі частыя спрэчкі зза дзяцей: бацька быў за строгасць, маці ўвесь час заступалася за сыноў і давала патачку. А дзеці — народ хітры, яны рана разумеюць, якую выгоду можна мець ад такое двухбокае палітыкі.
Да абеду час прайшоў хутка. У абед цётка Анюта зноў прыстала да Рыты са сваімі маралямі: бач, ужо дома не начуе! Там яе шукаюць, а яна на танцульках, а сёння ў кіно збіраецца.
Ці не з тым валасацікам? — укалола яна Рыту.
— Вы, цётка Анюта, добры чалавек, мне гэтулькі uaмаглі, але часам лезеце не ў сваё, кажу шчырую праўду. Ну, навошта вам усё ведаць, дзе я з кім бываю?
— А як жа, мая даражэнькая, ты хацела? Ад бацькоў далёка, хто тут за табою прыгледзіць, дабру навучыць, не дасць у балота ўлезці? Хочаш волі? Яшчэ нацешышся, аж па завязку! Ты ж яшчэ дзіця, ты добрага ад кепскага не навучылася адрозніваць. Вось чаму я хачу, каб ты нічога
141
ад мяне не таіла і расказвала мне, раілася... Я ж ужо век зжыла, адукаванаяпадкаваная, не дай бог кожнаму добраму. А ты злуеш!
— Я не злую, але не люблю, каб у маю душу лезлі... без дазволу...
— 0, ганарыстая шляхцянка! Але ты не скмеціш, як нехта там апынецца ў брудных ботах. Ды яшчэ і з твайго дазволу.
— Ай, любіце вы ў чужым брудзе капацца...
Яны разышліся, кожная ў свой бок, і да канца работы былі абедзве надзьмутыя, не загаварылі ні разу.
Рыта, як толькі пераапранулася і выйшла са свае кухні, пазваніла з аўтамата Лявону. Яна званіла па тэлефоне першы раз у жыцці і ажно ўспацела, покуль асвоіла ўсю тэхніку. Нарэшце ў трубцы гудкі, нешта бразнула, гудкі зніклі, і пачуўся голас. Лявон, але яна ледзь пазнае яго — нейкі чужы голас.
— Дык ты мяне чакаеш? — пытаецца Рыта.
— Чакаю,— кажа ён і маўчыць.
— Пастой, не кладзі трубкі... Ты вельмі мяне чакаеш?
— Вельмі,— зноў коратка і ясна.
— Ты не ў гуморы?
— Даволі, прыходзь...
Яна нехаця павесіла трубку, нехаця пайшла. Ішла, a так хацелася завярнуць назад і бегчы на прыпынак, каб ехаць да сябе, на кватэру. Але яна не зрабіла гэтага, a хоць нехаця, але пайшла да Лявона.
Калі ўзнімалася па лесвіцы, ногі зноў ажно падгіналіся ад страху. Вось, здаецца, паадчыняюцца ўсе дзверы і адтуль людзі будуць паказваць пальцамі, закрычаць: вось глядзіце, куды і чаго яна ідзе? Што ёй тут трэба?
Але гэта толькі са страху так здавалася. Яна прайшла і нікога не сустрэла. А нават каб і сустрэла? Хіба яе тут хто ведае? Хіба некаму да яе вялікі клопат? Ці многа тут такіх, як цётка Анюта, як Каця? Цяпер, у гэтую хвіліну, іх яна баялася больш, чым каго.
Яна пазваніла, за дзвярыма доўга не чуваць было крокаў, затое ёй здалося, што там, у кватэры, нехта гучна гаворыць. Яна ўжо хацела кінуцца ўніз па лесвіцы, як дзверы адчыніліся і Лявон, зазірнуўшы ў вузкую шчыліну, кіўком галавы запрасіў яе заходзіць.
— Хто там у вас? — спалохана спыталася Рыта.
— Ніхто, тэлевізар.
142
— А я падумала...
— Вашаму брату многа думаць шкодна.
Яму падабалася, калі апошняе слова было за ім, і Рыта прамаўчала.
I вось яны сядзяць на мяккай нізкай канапе і глядзяць тэлевізар. Ідзе футбол, Рыта нічога ў ім не разбіраецца, ёй зусім нецікава, а Лявон глядзіць і не можа адарвацца. Ён сам сабе каменціруе гульню, на ўвесь голас лае мазілаў, крычыць і ўскоквае, калі забіваюць мяч у вароты, хваліць часам брамніка, калі той бярэ цяжкі мяч. I так, можа, з гадзіну ці болей. Рыта пазяхала, азіралася. Яна была ў той жа гасцінай, якую ёй паказваў учора Лявон, але тады яна здалася ёй прастарнейшай, чым сёння: Sana была ўся застаўлена мэбляй, аж, здавалася, не было чым дыхаць. Яна ўзяла з акна кніжку, вельмі ж тоўстую, адгарнула вокладку. Гэта быў нейкі Жан Жак Русо. Здаецца, француз. Няўжо французы могуць пісаць такія тоўстыя кнігі? 3 іх рухавасцю гэта проста невераемна. I ніводнага малюнка! Колькі часу трэба патраціць, каб прачытаць яе? Рыце зрабілася страшна, і яна паклала кніжку на ранейшае месца.
Але ўрэшце футбол скончыўся, Лявон выключыў тэлевізар і нібы толькі цяпер убачыў Рыту: кінуўся да яе, абняў, прытуліў да сябе. Ёй стала так лёгка і добра, што яна заплакала.
— Ты чаго гэта, Маларыта? — Лявон глядзеў на яе, як на неразумнае дзіця.
Яна не магла б адказаць нават сабе, чаго плача, але неяк адразу ўвесь цяжар і трывога змыліся з душы, свет зрабіўся вялікі і зайграў усімі колерамі вясёлкі.
Лявон зноў быў добры, і гэта было даражэй за ўсё на свеце. I
Хутка яны селі за стол на кухні, разагрэлі, урэшце, гарохавы суп, што прастаяў у халадзільніку з тыдзень, але яшчэ быў свежы, павячэралі, а потым зноў глядзелі тэлевізар. Калі гэта абрыдла, сталі дурэць, як дзеці, бегаць па пакоях, даганяць адно аднаго, гуляць у хованкі і рагатаць без прычыны.
Спаць клаліся позна. Лявон раскінуў сваю канапу, паслаў пасцель — і яны ляглі разам, як муж і жопка...
Раніцай, яшчэ было цёмна, Рыта — яна спала з краю — прахапілася: па хаце нехта хадзіў.
143
Яна штурханула пад бок Лявона, але той толькі павярнуўся на другі бок і псшта замармытаў праз сон.
— Лявон, нехта ходзіць па хаце! — зашаптала яна яму ў вуха і тузапула за плячо.
— Што? — Лявон спрасоння залыпаў вачыма.— Хто ходзіць? Дзе?
— У нас, па кватэры...
— Прысніла! — I Лявон абхапіў яс за шыю доўгаю рукою, моцна прытуліў да сябе.
Але трывога ў Рыты не прайшла — яна чула крокі. I вось яны зноў — нехта ідзе да іх дзвярэй, адчыняе. У Рыты на галаве заварушыліся валасы, а скура пад імі нібы амярцвела. Дзверы, лёгка скрыпнуўшы, адчыпіліся, на парозе стала жанчына: высокая, пышнавалосая, з прадаўгаватым бледным тварам, апранутая ў дарожнае.
— Мама! — ускрыкнуў Лявон. У яго голасе Рыта ўлавіла адначасова трывогу, радасць і страх.
— Я, сынок...— Яна зрабіла паўзу, як бы прапусціўшы цэлы сказ, які яна збіралася сказаць услых, але сказала толькі ў думках — горла яе на момант звяла сутарга.— Добрай раніцы, дзеці,— дадала яна праз сілу.
— Добрай раніцы,— як не сваімі губамі — анямелымі і пепаслухмянымі — і не сваім голасам ціха адказала Рыта. Чагочаго, а прыветлівага вітання ад гэтай жанчыны япа не чакала. I нейкая іскра надзеі зацеплілася ў яе сэрцы, а цела пакінула ранейшая здранцвеласць.
— Як жа бацька? — відаць, перасіліўшы сябе, спытаў Лявон, прыўзняўшыся на локці.