У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
155
партызанамі, дастаўляў зброю, разбіраў снарады і міны, даставаў тол і перадаваў у лес, а на яго нехта напісаў, што ён служыў у паліцыі. У якой паліцыі ён мог служыць, калі ў сорак чацвёртым яму было семнаццаць гадоў? На допыде ён сарваўся, даў волго свайму гпеву. I апынуўся на Поўначы.
— Аднойчы мы сабралі грошай і маці адправіла мяне да брата. Дзяжурны на прахадной сказаў мне: «Зараз яны будуць вяртацпа з работы. Вось сядай тут і пазнавай свайго брата». Я яго не пазнала, хоць усе вочы прагледзела. Усе япы былі псйкія аднолькавыя, шэрыя, запыленыя. I ён мянс ледзь пазнаў — пакідаў мяне, лічы, малою.
Гісторыя была доўгая і сумная — як потым Шура вярталася без рубля грошай у кішэпі, бо ўсе да капейкі аддала брату. Але свет не без добрых людзей, памаглі. To спагадлівы праваднік узяў яс ў сваю каморку, то салдаты, якія ехалі цераз Маскву па Брэст, захапілі яе ў сваю цяплушку.
Ждан нецярпліва перабіў яе:
— Але пры чым тут Гушчынскі?
Шура паглядзела на яго доўгім праніклівым позіркам, нібы сказала: «Валасы сівеюць, а розуму не нажыў»,— усміхнулася.
— Ты стаў нецярплівы. Я цябе такім пе ведала.
— Усё можа быць,— пакрыўдзіўся Ждап, але пастараўся схаваць сваю крыўду.— Тады я меў час на цярпенне, цяпер у мяне гэтага часу ўжо няма.
— He крыўдуй, Валодзя.— I Шура пагладзіла яго левую руку, якая ляжала на калене і амаль дакраналася да яе калена.— Якраз гэтым цярпеннем ты мне і падабаўся, калі хочаш ведаць. У параўнанні з другімі нецярплівымі...
— Эээ, глупства! Цярпліваму заўсёды дастаюцца аб’едкі,— груба адказаў Ждан і тут жа пашкадаваў свайго рэзкага тону.
Але Шура, відаць, зрабіла выгляд, што пс зразумела намёку.
— I ўсё ж я — за цярплівых.
— I дарэмна!
— He думаю. Жыццё трымаецца на іх.
— Яны толькі стрымліваюць жыццё...
— Яны яго стабілізуюць...
156
Размова гатова была перарасці ў спрэчку. і Ждан у час спахапіўся — замоўк, а потым нагадаў Шуры:
— Я пытаўся пра Гушчынскага...
— Вось гэта якраз яркі экземпляр нсцярплівага. Думаю, па яго месцы ты зрабіў бы іначай.
— Што ж ён зрабіў?
Шура задумалася, і Ждан яе не падганяў.
— Ты адчуваеш, як змяніўся час? — спыталася япа раптам.— Узяць якіх дзесяць гадоў назад — і цяпер.
— He разумею, пра што ты.— Ждан глянуў ёй у цёмныя вочы, такія блізкія ад яго, такія свае, родпыя, што ў
яго аж зайшлося сэрца.
— Ну, атмасфера...
— Ааа, разумею! Неба і зямля... Дык што?
— Дык вось... Няйначай, усё той «пільпы», якому нсчым не спадабалася наша сям’я, напісаў на мяне ў райком заяву: яна на ідэалагічным участку работы, у рэдакцыі, а між тым брат яе сядзіць у турме за службу ў паліцыі. А яна гэты факт у сваёй аўтабіяграфіі напэўна ж утаіла. Ну, а калі ёсць заява, то будзе і справа. Гушчынскі як наш камсамольскі сакратар павінен быў праверыдь факты. I ён праверыў! На сходзе, які разглядаў «асабістую» маю справу, ён патрабаваў выключыць мяне з камсамола за ўтойванне факта з біяграфіі. Добра, што заступіўся рэдактар, то далі толькі вымову...— Голас яе сарваўся, яна закрыла твар рукамі і замоўкла.
Ждан прыслухаўся: мо плача? He... Яму стала трохі сорамна: здавалася, ён ведаў Гушчынскага, ведаў Шуру Рыжык, а вось такі факт неяк прайшоў міма яго свядомасці і не зачапіў за жывое. Чужы лёс? Чужы боль? Няйначай, гэта... Ждан хацеў успомніць, калі гэта было, чаму ён не трапіў на той сход,— і ніяк не мог успомніць. I ён неяк вінавата спытаўся ў Шуры:
— А калі гэта быў той сход? Нешта я не памятаю.
Шура ўжо сядзела, адкінуўшыся на спінку крэсла, скрыжаваўшы рукі на грудзях.
— Ты быў у адпачынку. Я гэта запомніла. Я шкадавала, што цябе няма. Думаю, што ты не маўчаў бы.
— Усё можа быць,— другі раз за гэты вечар паўтарыў Ждан гэтую фразу. ІІІто цяпер клясціся, што гаварыць? Дарэмна.— А ведаеш, Гушчынскі знешне да цябе не змяніўся, я гэта заўважыў бы адразу.
•157
— Ого, ён хітры. Хацеў застацца сумленным у вачах людзей.
— А што? Ён рабіў так, як тады рабілася. Цяпер усё гэта выглядала б паіншаму.
— Смяешся? Цяпер гэтага зусім не было б!
— Каб не было таго, не было б і гэтага.
Шура павярнула да яго галаву, хмыкнула.
— Ну і філосаф! 3 табою толькі пачні гаварыць! Патвойму выходзіць, што дарога да добрага вядзе цераз кепскае.
— Выходзіць, што так,— каб пазлаваць Шуру, сказаў Ждан.— Як ішлі мы з табою.
— Мы? — здзівілася Шура.— У кожнага была свая дарога. Твая, спадзяюся, светлая і прамая.
— Смяешся! Адны зігзагі, пад’ёмы, спускі, калдобіны і тупікі.
— He паверу. Я думала, што толькі ў мяне такія sirsari.
Яны зноў адхіліліся ад таго, пра што пачалі, але зноў і зноў вярталіся да таго часу, калі ішлі побач, калі бачыліся на рабоце, калі маглі сказаць адно аднаму хоць слова, хоць усміхнуцца. Дзіўна, але яны гаварылі пра мінулае, якое было больш як дзесятак гадоў назад, так, нібы гэта ўсё было ўчора, а пра тое, што адбывалася з імі ўчора, год назад — не гаварылі ні слова, пібы яго, таго ўчора, і зусім не было. Яны гаварылі пра той час, калі іх нешта звязвала, калі іх лёсыдарогі маглі перакрыжавацца, і пе гаварылі пра тое, калі кожны ішоў адзін. I гэты апошні час, які па колькасці быў у дзесяць разоў даўжэйшы, цяпер здаваўся ім зусім кароткі, нібы яго і зусім не было, нібы цяпер, нядаўна, яны і зусім не жылі, а жылі толькі тады, калі былі блізка, ведалі адно пра другога, і вось цяпер, калі яны зусім побач.
Што гэта і як гэта назваць?
Ждану раптам стукнула ў галаву гэтая думка, і ён нібы ачнуўся, вярнуўся з таго стану, у якім быў. Ён стаў углядацца ў вокны, каб вызначыць, дзе яны, бо дагэтуль ён нібы не заўважаў, дзе яны і што з імі. I так і не ўстанавіўшы, дзе яны, ён зноў вярнуўся да сваіх ранейшых думак і сказаў сам сабе: «Дзякуй табе, Свіцязь, што вярнула мяне ў міпулае, што вярнула ў маладосць. Інакш я ўжо піколі туды пе вярнуўся б. Адзін пе вярпуўся б...»
158
I толькі калі яны прыехалі ў горад і Ждан праводзіў Шуру дадому, несучы на плячы свой лёгкі рукзак, а ў руцэ — яе сумку, яны трохі пацікавіліся тым, што ў іх цяпер. Ждан расказаў ёй пра сябе, хоць яна, пэўна, і сама ўсё ведала, а калі не ведала, то здагадвалася, і зусім спакойна і абыякава прыняла тое, што расказаў пра сябе Ждан. А расказаў ёп нямнога: як ажаніўся, нібы жартам, як жыў без усякай цікавасці з жонкай. Мо на бяду, а мо і на лепшае, у іх не было дзяцей. I вось цяпер, калі ён зноў сустрэў яе, Шуру...
Яны спыніліся ля пад’езда пяціпавярховага дома.
— Можа, зойдзеш да мяне? — спыталася Шура.
Яна не сказала, хто там у яе дома, а гэта многа значыла для яго. Ён трохі падумаў, а потым сказаў рашуча:
— Сёння позна. А вось... калі? У сераду, у восем вечара, я прыйду да цябе. Якая кватэра? Трыццаць тры? Добра,— Ён падаў ёй руку і сказаў на развітанпе: — Дзякуй табе, дзякуй Свіцязі, што вярнулі мяне ў маладосць. Да сустрэчы!
Падаць руку...
Хлопцаў я баялася, уцякала ад іх, ніколі не слухала, што яны гаварылі. Асабліва не любіла я ўсякіх пахвальных слоў, кампліментаў. Яны не лашчылі маё вуха — за імі я чула зусім другое: прыхаваны фальш. Таму хлапечыя словы не мелі нада мной улады, я ніколі не адчувала над сабою іх магіі. Я не ведала яшчэ, што гэтыя словы маюць большую сілу тады, калі гаворацца не на хаду, не жартам, а адзін на адзін, у нейкіх іншых, інтымных абставінах, з вуснаў у вусны...
Мо таму ва мне і ўкаранілася вера, што я застануся такой роўнай і разважлівай і нішто не зменіць размернага і спакойнага цячэння майго жыцця. Я паволі нават прывыкала да думкі, што застануся адна, без пары, бо не толькі не ўмела яе выбіраць, а не хацела нават, каб выбіралі мяне самую.
...Аднойчы вечарам я вярталася дадому. Накрапваў дожджык, людзей на вуліцы было мала. Я ішла хутка, глядзела пад ногі, каб не ступаць у лужыны на асфальце, і ледзь не наткнулася на чалавека. Ён плёўся паволі, яго трохі вадзіла ў бакі. Я абмінула яго, але ён нібы ачнуўся і затупаў ззаду, не адстаючы, пачаў нешта гаварыць. Я хацела пабегчы, але ён учапіўся мне за рукаў плашча. Я закрычала. Ён аскаліўся ва ўсмешцы і абазваў мяне брыдкім словам. Тады я, не думаючы, што будзе, ударыла яго па шчацэ. Ен адразу пібы працверазеў — стаў на месцы і апусціў рукі. Я кінулася бегчы, са страхам чуючы за сабою яго хуткія крокі і лаянку. На шчасце, уперадзе я заўважыла чалавека. Гэта прыдало мне смеласці і сілы.
Я дабегла да таго чалавека і ўчапілася яму ў руку.
160
— Там нейкі п’яны... Памажыце мпе...— задыхаўшыся, прамовіла яму проста ў твар.
Мужчына ўзняў галаву і прыветліва ўсміхнуўся:
— He бойцеся, ён вас не кране.
I мы пайшлі ў яго бок, я трымала яго пад руку, незнаёмага мужчыну ці хлопца, і мне не было ні сорамна, пі страшпа. Наадварот, я адчула сябе намнога дужэйшай і смелай. Вось і той чалавек, што мяне дагапяў. У мяне прабег па скуры мароз... Цікава, але той зрабіў выгляд, што нас не заўважыў зусім: ішоў сабе, перавальваючыся з нагі па нагу, і пешта сам сабе мармытаў.
Мы праміпулі яго, і я міжвольна спынілася.
— Вам не ў той бок? — спытаў мой сусед.
Дагэтуль я была занята сабою, сваімі пачуццямі і тым чалавекам, што хвіліну назад размінуўся з намі, і толькі цяпер глянула на таго, з кім ішла пад руку. Гэта быў яшчэ малады мужчына, мо трохі старэйшы за мяне, у капелюшы, чарнявы, з прыемным мяккім выразам твару, сярэдняга росту, добра апрануты.
Мне стала самой сорамна, што я так доўга разглядаю незнаёмага мужчыну. Я апусціла вочы і сказала вінаватым голасам:
— Прабачце, але ў той бок я баюся.
— Што ж, калі вы згодпы, то я вас правяду. Вам далёка?
— He вельмі... Пару кварталаў... Калі ласка... Я вам так буду ўдзячна! Вы нібы з неба ўпалі мне на дарозе. Што я рабіла б адна — не ведаю... Якраз нікога побач... I тут вы...
Словы самі сабой зляталі ў мяне з вуснаў, і я ўжо злавіла сябе на тым, што раней ніколі, ні з адным хлопцам не была такою гаваркой, як сёння з гэтым незнаёмцам.
Ён павёў вачыма ў мой бок і сказаў з роздумам:
— Добра, калі ў бядзе ёсць побач нехта, хто паможа.— I мо засаромеўшыся банальнасці, сказаў ужо рэзка, з насмешкай у голасе: — Як бачыце, я нічога не зрабіў, нават пальцам не зварухнуў, а вы кажаце: каб пе я... Мо гэта мне пашанцавала, што я раптам праводжу такую дзяўчыну...
У яго апошпіх словах я пачула тое знаёмае, чаго я заўсёды баялася і чаго не любіла слухаць, але сёння яму я гатова была дараваць і не гэта... А ёп гаварыў далей: