У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
— Нешта піць захацелася,— сказаў майстар.— Давай зойдзем у гастраном.— I ён амаль сілай спыніў дзяўчыну ля дзвярэй магазіна.
Жану гэта пачынала дражніць: раней Анатоль не дазваляў сабе такога самавольства.
— Я не хачу. Ідзі адзін.
— А куды ты спяшыш?
— У інтэрнат. У мяне баліць галава.
— Пабаліць — перастане. Пайшлі!
— Пусці,— япа паспрабавала вырваць сваю руку, але ён мопна спіснуў запясце.
— He пушчу! — Ён засмяяўся, але смех быў няшчыры, роблепы, як са сцэны.
177
— Пусці, мне баліць! — Жана ледзь не заплакала ад болю.— Я не хачу піць!
— Дык захаці,— дражніўся Анатоль,— He будзь ганарыстай. Урэшце, хто я табе? На правах майстра магу загадаць.
— Загадвай каму другому,— ужо са злосцю сказала Жапа.— Мне няма часу стаяць тут.
— Будзеш каяцца,— ужо закіпаючы злосцю, Апатоль тузануў яе да сябе, сказаў у твар: — Ты ад мяне пе выкруцішся, вось пабачыш.
— He страш, не баюся.
— Пабаішся. Як нахапаеш двоек па практыцы, тады пабаішся.
— Пусці! — Яна вырвалася і пайшла.
Ён дагнаў яе і моўчкі пайшоў побач.
«Хоць плюй у вочы, а ён скажа, што гэта дождж»,— падумала Жана з агідай.
Яны перасеклі вуліцу, прайшлі яшчэ па бульвары, засаджаным маладымі ліпамі, з якіх вецер і дождж ужо трохі паспелі атрэсці пажоўклае лісце, і апынуліся перад высозным, у дзесяць паверхаў, новым будынкам інтэрната. Жана без затрымкі хацела прайсці з ганка ў шкляныя дзверы, але Анатоль зноў учапіўся ў яе руку і затрымаў.
— He забывай, колькі я сёння зрабіў табе заўваг па практыцы. Заўтра, думаю, ты не будзеш паўтараць сваіх памылак.
— He забуду. А паўтараць — як захачу, гэта мой клопат.
Жана сказала так і тут жа пашкадавала: майстар змяніўся з, твару, яго вочы, і без таго навыкаце, акругліліся яшчэ болей і ажно ашклянелі, сталі халодныя і жорсткія і ён яшчэ мацней сціснуў яе руку.
— Прабач, я жартую,— паспрабавала Жана змякчыць яго сэрца.
— Ну, твае жарцікі вылезуць табе бокам.— Ён трохі аслабіў яе руку, але зусім не адпускаў.— Я цябе навучу паважаць старэйшых! A то жыла недзе там у пушчы і нічога на свеце не ведаеш. Уся цывілізацыя прайшла міма цябе і следу не пакінула.
— Міма мяне прайшла, а па табе спынілася. Няхай будзе так. Але пусці, мне трэба адпачыць.
— Паспееш... Пабудзь!
— Пусці, кажу!
178
2
Я вьшшаў з магазіна — хацеў купіць кілбасы, але чарга была доўгая, стаяць не захацслася,— і hoc у нос сутыкнуўся са сваім знаёмым, былым гаспадаром кватэры, у якога жыў гадоў дваццаць назад. Тады я толькі ажаніўся, знайшоў сабе пакойчык... Слова за слова — разгаварыліся. Ен ужо збіраўся на пенсію, новыя клопаты... Накрапваў дожджык, але неяк ніхто на яго не зважаў, усе ішлі паволі і нават спыняліся на вуліцы, гаварылі, як і я з былым гаспадаром мае кватэры. He па малым часе зусім побач ля нас запыпіліся хлопец з дзяўчынай, маладыя, гадоў па дваццаць, як мне здалося. Мо пават ёй трохі менш, a яму — трохі болей. Яны — ці нават толькі ён — хацелі зайсці ў магазін, але ява нечага заўпарцілася, сказала, што ёй не хочацца піць, а ён усё настойваў і нават пагражаў. Але яна ўсё ж не пайшла, хоць ён ледзь не цягнуў яе за руку. Мы ўжо нават хацелі ўмяшацца, але вырашылі пачакаць: покуль што ў іх нічога такога кепскага не было. Мы пастаялі яшчэ хвілін колькі, развіталіся, і я пайшоў, забыўшыся нават на таго хлопца і дзяўчыну, але праз метраў сто я дагнаў іх — аказваецца, нам было ў адзін бок. Яны і цяпер нешта ўсё гыркаліся, ён яе ўсё прытрымоўваў, а яна ўсё вырывалася ад яго і ледзь не плакала. Чаго яны спрачаліся, я, натуральна, не мог ведаць. Яны прайшлі па бульвары і звярнулі на вуліцу ўправа — якраз у мой бок. «Што за д’ябал, навошта яны мне здаліся? He хапала мне яшчэ чужога клопату»,— падумаў я сам сабе, але пайшоў за імі. Яны хутка звярнулі ўлева, кіруючы да высокага будынка інтэрната нейкага вучылішча ці тэхнікума, а я папраставаў па вуліцы, цікуючы адным вокам, што ж будзе далей. Мяне ўжо зацікавіла гэтая спрэчка, а ў душы закіпала злосць на хлопца. На ганку інтэрната ўсё паўтарылася зноў, як ля магазіна, толькі наадварот: япа хацела ісці, а ён не пускаў.
Чамусьці мяпе так і павяло ў іх бок — памалу, не спяшаючыся, я падышоў да ганка, стаў і пачаў слухаць іх спрэчку. Яны мяне, відаць, не заўважалі, а калі і бачылі, то што ім было да нейкага там дзядзькі ў акулярах, якому пяма чаго рабіць? У яго свой клопат, у іх — свой. Свет цяпер іх звузіўся, яны толькі і бачылі, што адно другога.
Але калі я адчуў, што дзяўчына гатова заплакаць, a
179
ён яе ўсё не пускае, я ўзышоў на пляцоўку ганка і даволі бесцырымонна ўмяшаўся ў іх спрэчку. Я сказаў, што ўжо колькі часу сачу за імі і мяне проста абурае тая грубасць, з якой ён, малады хлопец, абыходзіцца са сваёю сяброўкай. Яны неяк разгубіліся, я адразу адправіў дзяўчыну ў інтэрнат, яна, праўда, як бы нешта хацела мне сказаць, але, відаць, саромелася ці баялася свайго хлопца,— і паслухмяна пайшла, а той ужо не асмеліўся пры мне яе затрымліваць. Але затое яго цікавасць — а мо і злосць — перакінулася на мяне: хто я і чаго мне трэба? Адказваю, што я проста чалавек, у два разы старэйшы за яго, і мне сорамна за твае паводзіны, малады чалавек. Голас у Mase пачынаў зрывацца, я называў яго на «ты».
«Я не дазволю вам называць мяне на «ты»,— сказаў ён мне рэзка, з пагрозаю ў голасе. «А ты заслужы, каб цябе называлі на «вы», а не гавары так: «Я не дазволю!» Чаму я павінен называць цябе на «вы», калі ты некультурны грубіян, каб не сказаць горай». Тут ён ужо ўскіпеў: «Стары, лезеш не ў сваё... Зматвайся адгэтуль, покуль цэлыя акуляры». Ну, мяне як абдало гарачаю хваляй — ах ты, смаркач, думаю, і хацеў урэзаць яму як след, але толькі адпіхнуў ад сябе. А ён, відаць, палічыў гэта за маю слабасць, за страх — тут жа падскочыў да мяне і стукнуў па галаве, недзе, здаецца, трохі вышэй левага вуха. Пада мною гайданулася зямля, але я не ўпаў, нават і болю вялікага не адчуў, толькі зазвінела ў вуху. Тут жа саскочылі недзе на зямлю мае акуляры, звалілася шапка. Пачатак быў зроблены, і я быў нават рад, што пачаў першы ён: цяпер трымайся, хлопча!
У маладосці мне часам даводзілася біцца, хоць сам я да нікога першы не лез, а калі і ўвязваўся ў бойку, то для самаабароны, ці каб разбараніць хлопцаў, або заступіцца за пакрыўджанага. I тады я ўжо гатоў быў стаяць да капца. Вось і тут... Ах ты, смаркач! Я прамым з правай сунуў яму ў твар, ён адляцеў ад мяне на момапт і тут жа стукнуў мне зноў — як па тым жа самым месцы. Мяне гайданула, боль я адчуў вастрэй, чым першы раз,— здалося, ён ударыў нечым цвёрдым і не зусім вострым. Але ўсе гэтыя адчуванні былі ў мяне цяпер недзе на дзесятым плане. Я ўжо добра не памятаў, што раблю. Без акуляраў я бачыў свайго праціўніка як праз матавае шкло, але гэта мне не шкодзіла пасылаць свайму праціўпіку ўдар за ўдарам — з правай, а левай хоць трохі адбіваць яго ўда
180
ры. Праз пэўны час, калі мы добра ўжо такі патузаліся, я адчуў, што мой нраціўнік хоча ад мяне адвязацца, што я яму ўжо больш не патрэбен. Ясна, раз вінават, то стукнуў — і давай драпака. Але я не даваў яму адарвацца: мы некалькі разоў хапаліся адзін аднаму за вопратку, цэлячы ўчапіцца ў горла, некалькі разоў падалі, качаліся па зямлі. Адзін раз я выразпа адчуў сваімі плячыма халодпы сыры асфальт дарожкі, але толькі на момант, бо я крутнуўся і ўжо апынуўся зверху над сваім праціўнікам і мае пальцы дакрануліся да яго голай шыі. Але сціснуць пальцы я неяк не паспеў, бо ён спрытна вылузаўся зпад мяне і ўскочыў на ногі раней за мяне,— ускочыў і кінуўся ўцякаць. Я паспеў схапіць яго за плашч, мы зноў счапіліся, зноў пападалі і тут жа ўсхапіліся на ногі. Я ўвесь час ішоў на яго, а ён стараўся не падпускаць мяне блізка, замахваўся нагой, цэлячы пад ніз жывата, але трапляў толькі ў сцягно левае нагі, бо я ішоў на яго, таго не заўважаючы, не прама, а бокам.
Я яшчэ не адчуваў у сабе стомы, я хацеў усё ж злавіць смаркача і накруціць яму вушы. Але ў адзін з момантаў, калі мы зноў схапіліся і паляцелі на зямлю, a потым зноў ускочылі на ногі, ён апынуўся далёка ад мяне, і я ўжо не стаў яго даганяць.
Па дарожцы, якая па дыяганалі ішла да інтэрната з вуліцы і якую я адваяваў у нядаўным паядынку, я пайшоў назад. Убачыў белы шалік — яго! — падняў з зямлі, а потым кінуў у той бок, куды пабег хлопец. У канцы дарожкі падняў сваю кепку, знайшоў і акуляры — яны былі нават цэлыя. Азірнуўся: з дзвярэй інтэрната выйшла некалькі хлопцаў і дзяўчат, і той, што ўцякаў, кінуўся спачатку да іх, а нотым завярнуўся і стаў абмінаць дом, нібы ўбачыў якую небяспеку. Так яно і было: побач са мной спыніліся два маладыя міліцыянеры. «Што тут было, бацька?» — спытаў у мяне адзін. Я не паспеў адказаць, як другі ўжо з трывогай у голасе спытаўся: «Хто вас пабіў, бацька?»
Пабіў? Мне стала нават трохі крыўдна: праціўнік уцякае, а мне кажуць, што мяне пабілі! Тут я першы раз дакрануўся да свае левае шчакі і адчуў на ёй ліпкую кроў. Вось чаму яны так спыталі!
Я паказаў рукою на светлую фігурку, якая рабілася ўсё меншай. «Вунь той, што ўцякае».
«Вы пастойце, мы зараз яго дагонім»,— сказаў адзін
181
з міліцыянераў. «Як хочаце,— сказаў я ім,— можаце даганяць, а мне няма часу».
I я пайшоў, нават ні разу не азірнуўся, і не ведаю, ці дагналі яны таго хлопца.
Я дастаў хусційку і стаў выціраць кроў — яна, здаецца, цякла з раны над левым вухам,— якраз тое месца, якое востра забалела ад другога ўдару. «Пяўжо кастэтам? — падумаў я са злосцю.— Ах ты, смаркач! He ведаў я, што ў цябе кастэт, іначай ты ад мяне не выкруціўся б».
Слабасці ў нагах ці шуму ў галаве я не адчуваў і ведаў, што яшчэ мог бы біцца з тым хлопцам «раундаў» тры ці болей. Шкада, што ў гарачцы я не паспеў заўважыць, як ён спусціў з мяне кроў. I дзіўна, што ў мяне нервы былі спакойныя, я нібы не паспеў раззлавацца — нават рукі ў мяне не дрыжалі, а дыханне было як пасля лёгкай размінкі ў спартсмена. Але настрой быў паганы...
Прыйшоў дадому ў гадзін адзінаццаць. Дзеці спалі, a жонка яшчэ нешта рабіла на кухні. Распрануўся, глянуў на плашч — увесь выкачаны ў зямлі, запырсканы крывёю, а каўнер пад левым вухам дык і зусім чырвоны. Пайшоў у ванны пакой, намачыў ручнік у цёплую ваду, абмыў кроў. Нішто сабе выгляд: левае вока пачынае заплываць, на косці вачніцы супроць вуха — ажно чорная, налітая крывёю пляма. Моцна збіта правае брыво — няйначай, стукнуўся, як падаў на асфальт; моцна баліць левая пашчэнка. Ранка над вухам неглыбокая, і кроў хутка перастала ісці... Нішто сабе гісторыя! Якраз падыдуць табе гэтыя знакі да тваіх акуляраў і да сівых валасоў — здзекаваўся я з сябе. I якога д’ябла мяне ўвагнала? А тут яшчэ жонка — убачыла плашч, мяне з ручніком і пачала плакаць. «Інвалідам хочаш застацца? Дакуль ты будзеш такі? Усюды табе трэба ўсунуць свой нос».