У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Жана з пагардай паківала галавой:
— Ты сваім кастэтам разбіў ва мне веру... у цябе. Калі раней я яшчэ думала, што ты чалавек, то цяпер бачу, што ты — карлік, крэтын, табе яшчэ трэба дзесяць год расці, каб стаць чалавекам. Ты хоць разумееш гэта ці не?
Ён маўчаў, стаяў і маўчаў, нізка апусціўшы валасатую сваю галаву. Яна павярнулася і пайшла.
«Цяпер глядзі, каб табе не звалілася часам на галаву цагліна»,— з іроніяй падумала Жана пра сваю смеласць.
187
4
Назаўтра зранку я падзеў цёмныя акуляры, але яны не схавалі ўсяго, што трэба, і я дадаў яшчэ два пластыры — адзін над правым брывом, а другі — на косці вачніцы насупроць левага вуха. Левая шчака мая распухла, балела пашчэнка — я ледзь раскрываў рот. Але ранка ў валасах над вухам за ноч засохла, утварыўся невялікі струп. I гуза там амаль ніякага нс было. Я нават скінуў павязку з галавы.
Глядзеў ыа сябе ў люстэрка і смяяўся горкім смехам. Ну чаго ты лез? Што ты хацеў? Маладыя пасварацца і памірацца. Што табе да іх? Выхоўвай сваіх дзяцей, у цябе іх двое. He будзь унтэрам Прышыбеевым, не лезь, куды цябе не просяць. Праўду казала жонка, праўду...
Але жыў нейкі яшчэ адзін голас, які пе згаджаўся з тым, што я сабе выказаў перад люстэркам.
А чаму я павінен праходзіць моўчкі міма ўсякага свіпства, хамства, нібы яно мяне пе датычыць? Сёння я магу гэта балота абысці, а заўтра яно зойме вунь якую плопічу, яно выйдзе з берагоў і прыйдзе ў мой дом, у маю кватэру. Дык чаму я павінен чакаць, пакуль яно прыйдзе, а не змагацца з ім на далёкіх подступах? Калі мы будзем абыякавымі да ўсяго кепскага, што ёсць у нас і побач з намі, то чым мы адрозніваемся ад таго чалавека, які жыве ў грамадстве, дзе чалавек чалавеку — воўк? Нічым!..
Выйшаў з дома — і здаецца, на мяне ўсе сустрэчныя пазіраюць і ў душы смяюцца: стары напіўся, трапіў недзе пад машыну ці яшчэ куды або пабіўся з жонкай, ды, відаць, яна баба не промах, добра апрацавала яго качалкаю... Смешна і грэшна... На прыпынку сустрэў аднаго знаёмага, той вырачыў вочы і кажа: «Ледзь пазнаў. Што з табою?» Давялося тлумачыць. Кажа мне, што я яшчэ лёгка расплаціўся. Вось у яго ёсць прыяцель, дужы мужчына, дык той адразу трапіў у бальніцу. Хацеў не пусціць бсз чаргі аднаго фрасра ў магазіне. I той яму ў падбародак. Адразу зрушэппе мазгоў. «А ты,— сказаў мпе на развітанне,— смелы чалавек. He чакаў ад цябе. Віншую, маладзец». I пайшоў.
Вось яно, запозненае прызнанне, першае спачувапне ці нават пахвала. Праўда, мне ад гэтага не надта лягчэй. Саджуся ў аўтобус і еду. Народу мпога. Праціснуўся ўся
188
рэдзіну, узяўся за парэнчу, стаю, пазіраю праз свае цёмныя акуляры. Ну, вядома, і думкі змрочныя. Ды тут якраз і здарэнне такое. Спераду ў мяне стаяць дзед і бабка, яшчэ не слабыя, калі могуць стаяць, нешта гавораць. Але, відаць, пе муж і жонка, а проста знаёмыя, бо распытваюць адно другога пра здароўе, пра тое, гэта. Яны так гавораць, а побач з імі сядзяць на двайным сядзенні дзве дзяўчынкі недзе па гадоў дваццаць, не больш. Ну якраз у такім узросце, як тая, што я абараняў ад грубіяна. Сядзяць япы і пазіраюць у акно. Але вось адпа ўстала, тая, птто ад акна, няйпачай, хоча ўступіць месца старым. He, проста ёй трэба было хутка выходзіць. А тая, што сядзела з краго, пасунулася да акна, ля дзеда ўтварылася вольнае месца. Ён, як стары джэнтльмен, пасадзіў на яго бабку, а сам стаіць побач з ёю, пазірае на дзяўчо, а яна хопь бы піто, яна занята пейкімі сваімі важнымі думкамі, ёй пе да старых. I тут адзін чалавек, апрануты проста, але ўжо не малады, нібы падслухаў мае думкі, бо я зпоў збіраўся «ўмяшацца». Ён кажа дзяўчыне: «Няўжо ты не бачыш, даражэнькая, што каля цябе стаіць стары чалавек, а ты расселася, як у карэце, і глядзіш у акно?» Але дзяўчына пе разгубілася, нават не пачырванела. Мяне здзіўляе, што многія з цяперашпяй моладзі не ўметоць чырванець,— гэта кепская прыкмета. Вось і гэтая — пе пачырванола, а толькі павярнула галаву і праз зубы адказала дзядзьку: «Старым месца спераду. I заходзіць яны павінны праз пярэдпія дзверы». Людзі, што былі бліжэй і чулі яе адказ, адны засмяяліся, другія пачалі «абстрэльваць» яе рэплікамі. Адна мне здалася трапнай. Нехта сказаў: «Што ад яе чакаць? Яна ўжо ўсё ведае. Яна і родную матку пасадзіць на месца, калі тая не туды сядзе». Дзяўчына ў спрэчку пе ўступала, сядзела моўчкі. А дзед стаяў паранейшаму. Я сышоў у цэнтры горада, а яны паехалі далей. Пэўна ж, гэта дробязь, але яна даканала і без таго мой кепскі настрой. А я ж заступіўся за такую вось дзяўчынку. Ці трэба было? Іду і думаю. I не магу адказаць сам сабс.
Насланнё
Стася зпайшла яго ў студэпцкім інтэрнаце, пайшла знарок позна, каб застаць яго на месцы. Яна абышла тры ці чатыры інтэрнаты, пакуль ёй сказалі, што Ілья Прахарэнка жыве ў 46м пакоі ў корпусе «б». Ілья сядзеў з хлопцамі і гуляў у шахматы. Ён і тут вылучаўся сярод сяброў сваім ростам і хараством — адразу яе вочы міжволі спыніліся на ім, калі яна зайшла ў іх пакой.
Студэнты па адным, па два непрыкметна павыходзілі з пакоя, нібы ім нешта яшчэ трэба было зрабіць, а яна з Ільёй засталася адна. Яны неяк не знаходзілі слоў. Ён быў насупленасуровы, а ёй чамусьці хацелася плакаць. Але пакрысе яна пераламала сябе і сказала:
— Цябе не так лёгка знайсці, як згубіць...
Стася села на крэсла пры стале, агледзелася. У пакоі стаяла чатыры ложкі, засланыя пакамечанымі чорнымі коўдрамі з жорсткага сукна. У пакоі быў беспарадак — хлопцы, няйначай, збіраліся ўжо спаць. Непамытыя шклянкі і чайнік стаялі на тумбачцы пры самых дзвярах. На сцяне вісеў партрэт нейкага вучопага — маладога, але з вялікай барадой. Над адным ложкам была прыклеена фатаграфія грудастай артысткі кіно — здаецца, Аніты Экберг. Сам стол быў скрэмзаны формуламі і лічбамі, разрысованы. У беспарадку ляжалі кнігі і дошка з шахматнымі фігурамі.
Ілья пахадзіў па пакоі, падышоў да стала. Ссыпаў фігуры па стол і згроб іх у скрынку.
— Хіба я табе патрэбны? — азваўся ён урэшце на яе словы і сеў на ложак — якраз той, над якім была прыклеена Аніта ў сваёй глыбока дэкальтаванай сукенцы.
190
— Я хацела цябе бачыць,— суха сказала Стася.
Ён толькі паварушыўся, пад ім прарэзліва зарыпела спружынная сетка.
— To я пайду, калі ты...— Яна ледзь стрымалася, каб не заплакаць.
— Як хочаш,— прамовіў ён абыякава.
— Скажы, Ілья, няўжо табе не значаць нічога гэтыя два гады, калі ты быў у мяпе частым госцем? Калі я чакала твайго прыходу, як свята? Няўжо ты так лёгка выкінеш з памяці ўсё тое харошае, што было між памі? Чым я цябе пакрыўдзіла, калі папракнула, калі пе зрабіла так, як ты хацеў? — Голас яе ўзбіраўся па высокія поты, гатовы ў кожную хвіліпу сарвацца на плач.
А Ілья сядзеў і нават не варушыўся, як каменны, толькі дробны пот высыпаў у яго яа высокім ілбе.
— Няўжо ты такі... бяздушны? — спытала яна, устаючы.
Ён паранейшаму маўчаў, упарта пазіраючы ў адну кропку на падлозе.
I ўсё ж ёй хацелася кінуцца яму на шыю, абняць, паплакаць у яго на грудзях, паскардзіцца яму на свой лёс. Ды яна прагнала ад сябе гэтую спакусу — і пайшла, толькі праглынула горкі камяк і ўцяла галаву ў плечы, халадзеючы нутром пад яго знішчальным позіркам.
Ён устаў і зачыніў за ёю дзверы. Яны нават не развіталіся.
Стася ішла дадому і пракліпала сябе за тое, што пайшла яго шукаць. Цяпер мала таго, што яна перажывала яго страту,— яе мучыў цяжар прыніжэння, якое яна перанясла там, у яго студэнцкім пакоі. Цяжка быць гордай у яе становішчы, але яшчэ цяжэй адчуваць сябе такой прыніжанай. Цяпер ён падумае, што яна вінавата,— сама прыйшла да яго ў іптэрнат. А што яна такое зрабіла? Ёй, як і ўсякай жанчыне, хацелася паказаць — не камунебудзь, а самой сабе, якую вялікую ўладу яна мае над ім. Аказалася, што не мае ніякай. Яна захацела, каб ён прыходзіў да яе часцей — не раз у тыдзень, а часцей, і не ў будзень, а ў суботу, у нядзелю... А якое яна мае права на яго час? На яго лёс, урэшце? Ён студэнт, волыіы чалавек. Ён скончыць вучобу, паедзе працаваць, а яна застанецца тут, з дачкою і маткаю, будзе думаць пра свае звычайныя клопаты, пра тое, як стачыць зарплату, каб хапіла да новае, каб дачка не прынясла «хвастоў»; будзе сварыцца са
191
жміндліваю маткаю, якая ўсё ніяк не можа змірыцца, што яе, старое, ніхто не хоча слухаць — ні дачка, ні нават унучка.
Жыццё яе зноў стане шэрае, як было дагэтуль. Яна выйшла замуж таму, што адкладваць ужо не было калі — яе маладосць з’ела вайпа, акупацыя. Яе муж не падабаўся ёй з першага разу, але маці ўгаварыла яе, пераканала, што потым прывыкне. Але яна пе прывыкла, а пачала пенавідзець яго. Ён хутка адчуў гэта і пачаў ёй плаціць тым жа. Яны разышліся нават з большай радасцю, чым сышліся. Малой Алачцы было тады ўсяго два гады. Маладая маці — Стася, пе ведаючы сну, спакою і адпачынку, выгадавала дачку — тая скончыла дзесяцігодку, пайшла працаваць на завод, а год назад паступіла ў інстытут на вячэрняе аддзяленне.
А Стасі часам так хацелася мець сваё сямейнае шчасце, так сумавалі рукі, што ім няма каго абняць, так чарсцвела душа. Шчодрае на ласку жаночае сэрца яе было перапоўнена да краёў, але каму дарыць яе — яна не ведала. Яна баялася. Яна чакала на нейкі цуд. У яе ўяўленні маляваўся нейкі нетутэйшы рыцар, стройны і высокі, пяшчотны, як дзіця, і дужы, як асілак, які з’явіцца аднойчы перад ёю і скажа: я твой, мілая Стася! Я гатоў рабіць усёўсё, што ты скажаш. Я так піукаў цябе, я прайшоў увесь свет, пакуль знайшоў такую, як ты. Ты — самая прыгожая, самая любая, самая дарагая!.. Чакала яна доўга, але мо лёс злітаваўся над ёю — яна прычакала яго.
У парку Чалюскінцаў яна пазнаёмілася са студэнтам — чарнявым, стройным, прыгожым. Яна закахалася ў яго, як дзяўчынка, а ён казаў, што кахае яе. Яны былі шчаслівыя... He, яна была шчаслівая цэлыя два гады! Яна ўжо прывыкла бачыць яго дома, лічыць яго сваім чалавекам, звыклася з думкаю, што так і павінна быць, што нічога не зменіцца... I трэба ж было ёй навязваць яму сваю волю, парушаць той парадак, да якога прьівыклі яны абое! Так заўсёды: чалавеку мала таго, што ён мае.
* * *
Тая яе крыўда пачала забывацца, жыццё брала сваё. I час ляцеў, як вецер. Яна адчувала, што патроху старэе: нават пачала баяцца люстэрка. Страшна было бачыць, як на твары глыбеюць маршчыны, як сівеюць, пібы пакры