• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    192
    ваюцца шэранем, валасы, як цяжэй і цяжэй стала падымацца па сходах на свой пяты паверх. I непрыкметна падкрадвалася паўната, якое яна так не любіла і якой баялася: вось яна, старасць! Мяккая, пульхная, як цеста...
    Прыйшоў водпуск, але яна нікуды не паехала — не хапала грошай, ды ў дачкі якрав пачалася сесія. Трэба было сачыць, каб хоць трохі заглядвала ў падручнік.
    Хадзіла часам толькі на возера, часам у парк — пазагараць, адпачыць душой ад вечных клопатаў, паглядзець на людзей.
    Аднойчы побач загаралі студэнты — з канспектамі, кніжкамі, з мячыкам. Яна хацела ўцячы ад іх, бо не давалі спакою. Потым япы запрасілі яе пагуляць у мячык. Слова за слова — аказалася, што яны з політэхнічнага. Яна спытала, ці ведаюць яны Прахарэнку. «Чаму ж не,— дружна адказалі хлопцы.— Ён на апошпім курсе». Япа больш нічога не распытвала, але яны самі расказалі, што ў яго была дзяўчына, але нядаўна выйшла замуж, а ён застаўся з носам...
    Напамінак пра Ілыо ўсхваляваў яе душу, вярнуў на памяць дарагія яе сэрцу малюнкі... Ды што ўспамінаць? Ужо год, як яны бачыліся апошні раз.
    Прайшло які тыдзень ці болей — і да яе заявіўся Ілья. Для Стасі гэта было громам з яснага неба. Яны абое так разгубіліся, нават не ведалі, што рабіць, што гаварыць.
    Час ішоў пад полудзень, Стася адразу ж выскачыла ў магазін. Яна ўзяла кілбасы, некалькі кансерваў і бутэльку чэшскага віна. Калі вярнулася з магазіна, у кватэры быў толькі адзін Ілья: дачка і маці недзе пайшлі.
    Ён устаў з крэсла, забраў у яе з рук сумку і занёс на кухню. Потым падышоў да яе і абняў. Так яны прастаялі доўга, і яна нават усхліпнула, уткнуўшыся тварам у яго грудзі. Ціхае шчасце распасцірала над ёю свае мяккія крылы, адыходзіла, як закалелая на марозе, яе спакутавапая на адзіноце душа. Яна глядзела на свет вачыма шчаслівага чалавека.
    Потым яны разам прыгатавалі абед. Ён раскрываў бляшанкі, бутэльку, кроіў хлеб, яна завіхалася ля пліты, грэла, скварыла, пякла. Яны гаварылі — буркавалі нешта, як галубы, і было ім спакойна і лёгка на душы, нібы і не пайшоў ён ад яе год назад, а толькі так недзе паехаў на тыдзень і вось вярнуўся. I ўся тая злосць, якая жыла ў яе
    7 Зак. 1649
    193
    сэрцы, растала, як вясенні лядок на сонцы. Ён зноў для яе быў мілы і дарагі, а той, халодны і насуплены, якога яна бачыла тады ў інтэрнаце, здавалася, быў зусім не Ілья, а нехта іншы.
    Селі за стол. Яна — на крэсле, бліжэй да кухні, а ён на канапе, насупраць яе.
    — Ідзі сюды, нам тут будзе лепш.
    — He,— адказала яна,— я хачу бачыць цябе перад сабою.
    У яго былі тонкія, нават далікатныя рысы твару, высокі, трохі сціснуты лоб, рэдзенькія прылізаныя валасы на прабор, цёмныя разумныя вочы.
    — А ты перамяніўся, Ільюша.
    — Ты таксама...
    — Ну, я пастарэла. А ты сама цвіцеш.
    — Адцвітаю... Вось абараніў дыплом... Думаю, да каго пайсці, пахваліцца? I ўспомніў цябе...
    — Дзякую, што не забыў, Ільюша. Віншую цябе... За твае поспехі, за новае жыццё...
    Ён еў з апетытам, няйначай, добра прагаладаўся. Хваліў усё, што браў у рот. Яна рагатала, што ён хваліць нават тое, да чаго не дакраналіся яе рукі: рыбныя кансервы, салату, нават хлеб. I ёй усё ж было прыемна: яна ведала, што калі чалавеку смачна есца за гэтым сталом, што яму тут усё падабаецца, то тут ён пачувае сябе як дома. Што ёй больш трэба на сёння? Яна прывыкла браць ад жыцця не ахапкамі, не абярэмкамі, а малымі дозамі... Ну і няхай. Кожнаму сваё! Сёння ён прыйшоў да яе — і яна шчаслівая, і болей ёй нічога не трэба. Гэты вечар, што б там ні было, будзе іх, і ніхто ім не перашкодзіць быць шчаслівымі...
    Яна перайшла да яго на канапу, цяпер яны сядзелі пляДо ў плячо, ён абдымаў яе леваю рукою, туліў да сябе і цалаваў у шчаку. Яны гаварылі пра нешта нязначнае, лёгкае, прыемнае, словы ішлі самі сабой, яны смяяліся, як малыя дзеці, што вырваліся зпад нагляду старэйшых і цяпер займаюцца тым, што ім люба. Пасля кожнае чаркі яны цалаваліся ў вусны і хмялелі яшчэ больш — ужо не ад віпа, а ад шчасця быць разам, адчуваць побач цяпло жаданага цела.
    — Я не думала, што ўбачу цябе болей у нас...
    — Мне здаецца, што сёння ў мяне самае вялікае свята ў жыцці...
    194
    — Я так многа думала пра цябе, Ільюшка...
    , Так яна гаварыла, а ён шукаў яе вусны, пасля кожнай фразы доўга і прагна цалаваў у адказ.
    Сёння чамусьці ён быў маўклівы — не расказваў, не хваліўся, як раней. Ён любіў расказваць пра людзей подлых, нікчэмных, зласлівых — якія станавіліся на яго жыццёвай дарозе і з якімі ён вёў бязлітасную барацьбу і выходзіў пераможцам, таму што яго саюзнікамі заўсёды былі праўда і прынцыповасць. Ён умеў выставіць сябе паборнікам дабра і справядлівасці, умеў выклікаць у яе захапленпе сваёю асобай. Часам ёй іншы раз рабілася прыкра ад гэтага яго самаўсхвалення, але такое пачуццё хутка праходзіла, забывалася, ён заставаўся зноў для яе адзіным, непагрэшным, не падобным да нікога на зямлі, яе самым мілым чалавекам.
    ...Ён песціў яе грудзі, цалаваў шыю, плячо, туліў яе да сябе, то раптам, адхіснуўшыся, акідваў вачыма яе поўнае загарэлае цела і яшчэ з большым імпэтам пачынаў песціць і цалаваць. Яна ніколі не бачыла яго такім прагным да ласкі, хоць ведала яго ў пасцелі, і ёй было ў сто разоў прыемней адчуваць, што яна, Стася, для яго такая жаданая, такая патрэбная і любая.
    У яе кружылася галава, гарачая хваля захліствала сэрца, зводзіла сутаргай мускулы. Яна пібы правальвалася ў мяккую нецялесную бездань і праз кароткія прамежкі забыцця зноў вярталася да памяці... Толькі потым, калі прайшлі першыя хвіліны экстазу, яна адчула нязвыклы цяжар яго цела.
    Сэрцы іх моцна стукалі — нібы два молаты білі па адным кавадле...
    — Ты мне падабаешся ўсё больш і больш... Калі ты і мяняешся, то ў лепшы бок,— сказаў Ілья, супакоіўшыся.
    — Мужчыны гавораць гэта кожнай... апошняй. Апошняя — самая лепшая. Ці не так?
    Ілья закруціў галавою.
    — He, хоць усё і пазнаецца ў параўнанні... За гэты час у мяне было некалькі знаёмых, але іх нельга паставіць нават блізка з табою... Хоць яны і маладыя...
    — Бо маладыя бяруць сабе, а такія, як я,— аддаюць сябе без астатку. Ім няма чаго шкадаваць...
    — He ведаю... Але без цябе мне будзе сумна...
    — Ну, ты яшчэ будзеш шчаслівы...
    7»
    195
    — Лёгка сказаць... Вось была ў мяяе дзяўчына, а цяпер я адзін...
    — Помні адзінаццатую запаведзь — не зявай!
    3 прыхожай да іх даляцеў працяглы званок.
    * * *
    Гэтыя нскалькі дзёп Стася жыла як у сне: заплюшчвала вочы і бачыла Ілыо, чула яго голас, адчувала на сваім целе дотык яго дужых далоняў. Шчасце поўніла яе ўсю, яна ні з кім не хацела гаварыць і нікога не хацела бачыць, нібы баялася, што новыя ўражанні сатруць з яе памяці той незабыўны дзень, калі ён прыйшоў да яе і ператварыў іпэрае аднастайнае быццё ў свята.
    Яна іпіла з работы і прысела на лаўцы перад сваім домам. Свяціла сонца, шумелі таполі на лёгкім ветры, ля яе ног галубы збіралі крошкі, насыпаныя некім па асфальт, побач бегалі і крычалі дзеці. А яна, здавалася, ііічога гэтага пе чула і не бачыла. Перад унутраным зрокам яе стаяў Ілья: вось ён ідзе — у светлым касцюме, высокі, смуглявы, вочы яго смяюцца, абяцаючы нешта добрае і радаснае... Яна міжволі ўстае з лаўкі, ступае крок і... о, божа! Ен і праўда стаіць перад ёю — такі, як яна толькі што бачыла, толькі бледны з твару і з халодным, нават сярдзітым бляскам вачэй.
    — Зойдзем у кватэру, мне трэба з табою пагаварыць,— сказаў ён холадна і пайшоў у пад’езд.
    Яна ледзь паспявала за ім па лесвіцы — недзе ўжо на трэцім паверсе задыхалася, стала не хапаць паветра, а ён крочыў наперадзе і нават не азіраўся.
    А Стасіна сэрца чуе, што нешта тут адбылося, толькі ніяк не можа даўмецца што. Мо трапіў у якую бяду? Але чаму ён такі непрыветлівы, нібы сярдзіты на яе? Што яна яму зрабіла? Яна дагнала яго на пятым паверсе, ён чакаў яе на пляцоўцы. Ён не глядзеў ёй у вочы, нібы баяўся, што япа прачытае яго думкі.
    Яна пе асмелілася спытаць у яго, што з ім, але страх ужо агортвае яе самую. Яна доўга не магла трапіць ключом у замок — у яе дрыжалі рукі. Урэшце дзверы адчыніліся, Стася прапусціла яго першага, зачыніла дзверы.
    Ілья сеў на канапу, на тое месца, дзе сядзеў колькі Дзён назад, пранізаў яе кароткім позіркам і спытаў нечакана груба:
    196
    — Ну, дык скажы, колькі іх у цябе было да мяне?
    У яе ўсярэдзіне ўсё пахаладзела, ад твару адліла кроў. Ногі ў каленях задрыжалі, і яна пасняшыла сесці на крэсла.
    — Пра што ты, Ілья? — Яяа яшчэ не разумела, што ён хоча ад яе.
    — He прыкідвайся! — крыкнуў ён.— Я заразіўся ад цябе, шлюха!
    — Ілья, клянуся табе — я здаровая! Ты не мог ад мяне... заразіцца...
    — Яшчэ клянецца! У яе хапае нахабства клясціся... Я быў у доктара...
    Страшэнная слабасць пахлынула па Стасю — нібы цяжкі груз раптоўпа расціспуў яе, прыдушыў да зямлі.
    — He можа гэтага быць, Ілья! Павер мне! Пасля цябе ўвесь гэты год я не ведала ні аднаго мужчыны...
    — Перастань, я табе не веру! I не адкладвай — заўтра ідзі да доктара, калі не хочаш, каб гэта было праз міліцыю... Пяты кабінет!
    Ён устаў з канапы, пастаяў хвіліну і выйшаў з пакоя.
    Стася сядзела і плакала.
    Назаўтра зранку яна адпрасілася з работы і паехала ў другі канец горада — у тую страшную палікліпіку, у якую рэдка заходзяць добрыя людзі. Перад уваходам яна азірнулася — глянула ў адзіп канец вуліцы, у другі — каб хаця пе ўбачыў хто знаёмы. Са страхам яна адчыніла дзверы, гідліва выцерла далонь аб сукенку. Здавалася, тут само паветра насычана бактэрыямі...
    Хацела спытаць спачатку ў рэгістратуры, ці браць нумарок, але пасаромелася і пайшла па калідоры, чытаючы таблічкі з нязвыклымі назвамі кабінетаў. Вось і той пяты кабінет...
    Некалькі жанчын ужо чакалі ля дзвярэй.
    — Хто апошні? — ледзь асмелілася спытаць Стася.
    — Вы будзеце апошняя, а я крайняя,— са злараднасцю сказала адна бландзінка з чорнымі падведзенымі бровамі і вейкамі. Здаецца, каб паставіць яе пад душ, то паўгадзіны вада ішла б чорная.
    Стася прамаўчала — не было настрою ўвязвацца ў спрэчку. Яна ўздыхнула і хацела сесці па крэсла, але схамяпулася. Яна нават баялася прыхінуцца да сцяны...
    Візіт нічога пэўнага не даў, нічога страшнага не выявіў. Трэба было толькі тры месяцы хадзіць на праверку,
    197
    будуць браць мазкі і рабіць аналізы. ГІрыпісалі і нейкіх таблетак.