• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    Стася хацела пасварыцца з доктарам: што гэта такое, не можаце сказаць адразу, хворая яна ці не? Але падумала, што лепей пачакаць, пакуль будзе гатовы аналіз. Ішла яна адтуль трохі паспакайнеўшая, але калі пачынала зноў думаць пра ўсю гэтую гісторыю, ёй рабілася млосна. Хацелася нешта рабіць, некуды дзецца, каб вырвацца з гэтага зачараванага кола, у якое яна трапіла.
    Праз дзень хадзіла глядзець аналізы. Аналіз быў добры, ніякіх прыкмет хваробы ў яе не знайшлі. Але на праверку і на мазкі сказалі прыходзіць. Тады яна не вытрымала і нагаварыла доктару рэзкіх слоў. На шчасце, ён быў чалавек спакойны і толькі ўсміхаўся ў адказ на яе закіды.
    — Мы вас трымаем на ўліку,— гаварыў ён разважліва,— для вашага дабра. Я вам веру — вы здаровая, але я не веру вашаму партнёру, які даказвае адваротнае. Самы лепшы наш суддзя — час. Пацерпім — і ўсё будзе відаць. Як толькі мы пераканаемся, што вам нічога не пагражае, мы вас адпусцім. Няўжо было б лепей, каб вы ўтаілі ад нас такі факт, а тады прыйшлі да нас... Прафілактыка — першы памочнік медыцыны, вы гэта самі разумееце... Заходзьце, будзем заўсёды рады!
    Яна не ўтрымалася — усмешка сагнала з яе твару заклапочанасць і страх.
    — Дзіва, што вы рады сваім пацыентам!
    — Наш абавязак, дарагая! — сказаў доктар і пагладзіў яе па плячы.— А я думаў, што вы не ўмееце смяяцца... Ды ў вас да таго ж і прывабная ўсмешка...
    — Доктар, вам небяспечна заляцацца да сваіх пацыентак,— асмялела Стася.
    — А што мне застаецца рабіць? — развёў ён рукамі.— Прафесія.
    — Ад такой прафесіі можна без пары пасівець, калі не горай...
    — Можна палысець,— пажартаваў доктар.
    * * *
    3 самага ранку ёй сапсаваў настрой загадчык аддзела — прынёс нанова перадрукаваць некалькі матэрыялаў і зрабіў заўвагу, што япа ўчора была зусім няўважлівая.
    198
    На кожнай старонцы ў яе па дзесяць памылак, а то і больш. Такога з ёю ніколі не было.
    Зазваніў тэлефон. Яна чамусьці падумала, што гэта ёй, бо яна ўсё чакала званка — ад яго, Ільі.
    — Стася, цябе! — крыкнула суседка і паклала трубку на стол.
    Стася падышла.
    — Алё, я слухаю... Стася, я...
    Гэта сапраўды быў Ілья. Голас яго гучаў весела і моцна.
    — Дык у мяне ўсё ў парадку,— гучала ў трубцы.— Я здаровы... Можаш супакоіцца...
    — Я таксама... Здарова.— Стук машынак перашкаджаў гаварыць, ды і не хацелася, каб сяброўкі ведалі, пра што яе пытаюць.— Я ж табе гаварыла, а ты не верыў... Дык чаму ты...
    У трубцы пачуліся гудкі. Нехта, відаць, перарваў іх размову. Яна паклала трубку, пачакала — мо перазвоніць. Але званка не было.
    Радасць зноў аказалася няпоўнай. Кепска, што яны так хутка скончылі размову. Гэта на яго падобна. Нават не спытаў пра яе, не папрасіў прабачэння... Відаць, паранейшаму лічыць, што вінавата яна.
    Дзень цягнуўся доўга. 3 работы прыйшла стомленая і разбітая. Распрануўшыся, адразу хацела прылегчы на канапу, але са спальні паклікала маці.
    — Нешта мне холадна, дачушка,— сказала яна Стасі.— Накрый мяне чым цёплым.
    Па тым, што маці назвала яе «дачушкай», Стася зразумела, што з маці нешта нядобрае. Яна ўкрыла старую ватоваю коўдрай, прыклала далонь да сухога лба. Лоб быў гарачы. Пайшла па градуснік, доўга шукала. Звычайна ён ляжаў у буфеце, разам з лякарствамі. Цяпер яна перавярнула ўсё і не знайшла ні градусніка, ні лякарстваў. Пайшла шукаць у шафу. Нечакана ёй трапіла на вочы заліковая кніжка. А колькі дзён назад пытала ў дачкі — пакажы кніжку, што там у цябе,— сказала, што ў дэканаце.
    Стася разгарнула кніжку, пачала праглядаць вынікі. Большасць было чацвёрак, пракідаліся тройкі і пяцёркі, але мала. Каб хацела дзяўчына, магла б вучыцца. А вось апошні семестр, гэты, што нядаўна скончыўся. Стася ахнула: стаяла два «неуды». I ні слова не сказала ёй!
    199
    — Дзе ты там дзелася? — пачула япа слабы голас са спалыіі.— Дай мне вады.
    — Зараз іду!..
    Яна забылася, чаго шукала. Пайшла на кухню, наліла маці вады з чайніка.
    Давялося ісці ў аптэку — купіць градуснік, а заадно і якога лякарства, бо сёння ўжо доктара выклікаць позна. Яна стала ў чаргу за нейкім салідным дзядзькам у капелюшы і з вялізным жоўтым партфелем. Дзядзька азірнуўся, агледзеў яе з ног да галавы і нечакана сказаў:
    — Гэта вы, Стася?
    1 Стася адразу ўспомніла, хто гэты чалавек.
    — А, прафесар, добры дзень! Я вас не пазнала спачатку.
    — Як кажуць, буду багаты.— Ён працягнуў ёй руку.— Што вас прывяло ў аптэку? Ну, няхай мяне старасць. А вас?
    — Мяне — хваробы, хоць і не свае... Маці захварэла.
    Прафесар узяў таблетак ад галавы, Стася купіла аспірыпу і ад кашлю — алтэйкі.
    Яны выйшлі разам.
    — А як цяпер ваша дачушка? — спытаў ён.— Усё ў яе добра?
    — Прафесар, дарагі! Каб жа добра! Гэта ж год назад як яна вам пераздавала, як я прыходзіла прасіцца за яе... А цяпер зноў!.. Во, толькі гадзіну назад шукала лякарства, знайшла яе заліковую кніжку, разгарнула, а там дзве двойкі. Што цяпер рабіць, і сама не ведаю.
    Прафесар задумаўся. Мо ёп ужо і каяўся, што загаварыў з ёю пра дачку...
    — Гм... Як жа вам памагчы? Ведаеце піто? Я цяпер спяшаюся, у мяне лекцыі. Прыходзьце вы ў дэканат заўтра ў 11. I захапіце з сабою яе залікоўку, каб я ведаў, каму яна здавала. Яшчэ не позна, калі пастараецца, то пераздасць.
    Яны развіталіся да заўтра.
    * * *
    А Стася прыйшла да прафесара роўна праз тыдзень.
    Як босы па бітым шкле, ішла япа па калідорах інстытута, праз віратлівы тлум студэнтаў, пераважна адных хлопцаў. Ёй усё мроілася, што гэта яна ідзе зноў шукаць
    200
    свайго Ілыо і што восьвось ён спаткае яе, радасны і вясёлы... Япа гнала ад сябе такую думку, наадварот, яна не хацела яго спаткаць, суцяшала сябе надзеяй, што ён ужо недзе паехаў з горада. Са страхам і хваляваннем, якога яна даўно не перажывала, Стася пастукала ў дзверы дэканата і зайшла. Там было поўна выкладчыкаў, няйначай, быў перапыпак. Яна стаяла ў парозе і разгублена пазірала, абводзячы вачыма мужчын і стараючыся зпайсці «свайго» прафесара.
    — Вам каго? — спытаў у яе высокі дзядзька ў акулярах і з сівой кучаравай чупрынай.
    — Я хачу бачыць прафесара Тарасевіча.
    — Вунь ён,— паказаў мужчына рукою і пайшоў.
    Яна і сама ўжо ўбачыла прафесара — ён стаяў пры акне і гаварыў з жанчынай, якая здалася ёй знаёмай. Толькі дзе яна магла яе бачыць? Дзе? I раптам успомніла — там, у паліклініцы, у той чарзе, што стаяла ля дзвярэй пятага кабінета. Яшчэ адзін успамін зусім знізіў Стасін настрой. А прафесар таксама заўважыў яе, кіўнуў галавою і паказаў на гадзіннік, што япа зразумела так: я хутка. Стася хацела выйсці, а потым саступіла з дарогі і прысланілася да сцяны, стала разглядаць кабінет, у якім быў адзін стол — доўгі і вялізны, з крэсламі па баках і мяккай канапай пры акне. На сцяне вісела вялікая карціна ў пазалочапай раме — Ленін у Разліве, піша на пепчуку ля шалаша. Нязручна чалавеку, што і казаць, але ён напіша ўсё, што трэба,— і лепей за тых, што пісалі ў мяккіх крэслах...
    — Ну, пойдзем,— чуе яна побач голас. Прафесар прыветліва ўсміхаецца.— ПІто ж вы так спазніліся? Я думаў, мо вы чаго зазлавалі на мяне...— гаварыў ён, ідучы побач з ёю па калідоры.
    Стася маўчала, аж покуль яны не выйшлі з цёмнага калідора на двор, на яркае сонца. Прафесар вёў яе ў скверык перад корпусам, дзе можна было знайсці лаўку. Яны селі ў цяні акацыі, якраз насупроць скульптуры юнака з кніжкаю ў руках.
    — Што ж вы маўчыце, Стася? — спытаў прафесар з трывогай у голасе.— У вас яшчэ якія непрыемнасці?
    — Вы адгадалі, прафесар... Памерла мая маці... Я вас бачыла ў панядзелак, а ў сераду яна памерла...
    — Вось як... А я думаў... Ну, што ж... Колькі ёй гадоў?
    201
    — Семдзесят шэсць гадоў было...
    — Што ж, няма чаго богу грашыць, пражыла нямала... Але што ні кажы — маці... Шкада, шкада... Я сам год назад пахаваў жонку... Недзе праз месяц пасля таго, як вы заходзілі. Таксама не хварэла... Праўда, хварэла, але мала... На сэрца... Ну, ёй было ўсяго пяцьдзесят...
    Толькі цяпер яна заўважыла, што прафесар апрануты неахайна: памяты гарнітур, у рубашцы брудны каўнерык, даўно не чышчаныя чаравікі. Відаць, што не стае чалавеку клапатлівых жаночых рук...
    — I што, вы так і жывяце... адзін? — спыталася Стася і ўжо раскаялася, што лезе не ў сваё.
    — Адзін,— ціха адказаў прафесар.— Дзеці ў мяне дарослыя, жывуць асобна... Прыходзяць часам у госці, то я да іх... Унукаў трохі ўжо маю... Так што сумаваць няма часу... Тут яшчэ праца...
    — Я вас разумею, прафесар. Але вы мужчына... А што рабіць мне? Вось ледзь на нагах трымаюся, а пайшла зза дачушкі... Ды каб жа адно гэта... A то яшчэ такі камень на сэрцы ляжыць, так гняце...
    — А што ў вас яшчэ такое? Хіба не ўсё, што вы мне сказалі, даруйце за цікаўнасць?
    У голасе чалавека адчуваліся не проста цікаўнасць, a спачуванне, добрая чалавечая спагада. Хацелася расказаць яму ўсё, што прыгнятала, што не давала спакою,— мо чалавек што параіць, ён жа не абыхто, а прафесар.
    — Прафесар, дарагі! Нейкае насланнё на мяне ў гэтым годзе. He ведаю, адкуль і бярэцца... Бяда за бядою, як з дзіравага мяшка... I чаму я такая нешчаслівая? Чаму другія жывуць як людзі, усяго ім хапае, а я... Іншы раз хочацца адчуць сябе чалавекам, жанчынай, прабачце за шчырасць, хочацца спагады, мужчынскай ласкі, хочацца, каб побач з табой быў чалавек, які мог бы падставіць табе сваё моцнае плячо, памог, супакоіў у цяжкую мінуту, абняў, пашкадаваў... I быў у мяне такі чалавек, якога я без памяці любіла... Потым мы пасварыліся зза глупства, і ён кінуў мяне... Спачатку я думала, што не вынесу, звар’яцею ці ўтаплюся... Ажно не... Работа, клопаты, маці, дачка... Патрохі стала забываць... I раптам — прыходзіць... Гэта была для мяне такая нечаканасць, такая радасць... Мы ледзь пе плакалі ад шчасця... Але ж трэба
    202
    так здарыцца... Як насланнё. Праз колькі дзён ёя заходзіць зноў — не пазнаць чалавека... Абражае мяпе, праклінае. Кажа, ты прымала тут усякіх, я заразіўся ад цябе. Я кажу — яму — не вінавата, я здаровая, клянуся богам... I слухаць не захацеў, бразнуў дзвярыма... Яшчэ прыгразіў, што, калі не пайду да доктара, праз міліцыю адправяць... Уявіце, прафесар, што я перажыла за гэтыя дні! Як можа шчасцс павярнуцца другім бокам, стаць такою бядою!.. Пайшла я ў дыспансер... Як мне хацелася памерці, праваліцца праз зямлю, кінуцца пад трамвай, а не ісці туды... У мяне нічога не знайшлі, але ўсё роўна сказалі тры месяцы хадзіць на праверку... Навошта гэта, прафесар? А мо яны што знайшлі, ды не кажуць?