У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Дарога зусім павузела, Пракопчык ехаў пасярэдзіне, між дзвюх каляін, па следзе, што выбілі коні сваімі капытамі за многія гады, а каласы з жыта даставалі да веласіпеда, прыемна лашчылі яму рукі на рулі, званілі на спіцах веласіпедных колаў, часам траплялі нават у ланцуг,— і яму ажно шкада было, што каласы гінуць марна, так і не прынёсшы чалавеку карысці. Чаго людзі марудзяць? Яшчэ амаль пі ў кога ён не бачыў у полі нават зажатага збожжа. Відаць, людзі чакаюць, баяцца: гатовае могуць забраць, спаліць — адным словам, што захочуць, тое і зробяць.
А такая пагода! Толькі жаць ды адразу пад цэп — сухое, як порах, зерне, толькі дакранайся. I яму ўявіўся шырокі ток у бацькавым гумне, дзе ён з бацькам прывязлі першы воз жытніх снапоў і скідаюць іх у прыстаранак, а сухое жыта аж трашчыць у руках, а буйныя зярняты дажджом сыплюцца на ток, як толькі падымаеш сноп з воза, каб кінуць яго бацьку ў прыстаранак. I пах жытняга пылу ажно, здаецца, запяршыў яму ў горле, а за каўняром заказыталі калючыя асцюкі — ён аж пакруціў галавою, каб пераканацца, што ніякіх асцюкоў за каўпяром у яго няма.
Пракопчык так далёка зайшоў у гэты вельмі рэальны і блізкі для яго свет сяляпскай працы, што спачатку не паверыў вушам: яму здалося, што ён пачуў скрып ланцуга ад веласіпеда, але не свайго, а другога — і недзе зусім блізка, спераду. Ён узняў галаву — і крокаў за дзесяць — пятнаццаць ад сябс ўбачыў немца. Той ехаў на ве
209
ласіпедзе — па гэтай жа дарожцы — проста на яго... Як гэты немец тут мог апынуцца за пяць ці болей кіламетраў ад магістралі? Відаць, недзе «жабраваў» ці «выменьваў» сахарыну ці якую дробязь на яйкі і шпэк, а проста кажучы, браў у сялян што хацеў: нездарма ж у яго на шыі вінтоўка. Ах, бандзюга! Як той кот, што нядаўна нёс жаўранка...
I немец ужо, здаецца, таксама ўбачыў Пракопчыка, бо ногі яго на педалях толькі стаялі — ён стараўся збіць хуткасць, але чамусьці не тармазіў. He паспеў затармазіць і Пракопчык, і яны hoc у нос — кола ў кола — сутыкнуўшыся, сталі, апіраючыся на ногі і яшчэ не выпускаючы з рук руля.
Пракопчык ад нечаканасці неяк нязвыкла здранцвеў, па ўсім яго целе пракацілася халодная хваля слабасці, а ў галаве сядзела, як стрэмка, адно: што рабіць? Па твары немца ён зразумеў, што той таксама разгублены і яшчэ ўсё як у сне думае, што ж гэта такое. Немец быў малады і дужы, гэта адразу кінулася ў вочы Пракопчыку: рослы, плячысты, белабрысы і буйнатвары, з вялікімі бяльматымі вачыма, у дзюбатай пілотцы на русых прамых валасах, з закасанымі да локцяў рукавамі мундзіра. I вінтоўка з прыгнутай рукаяткай замка вісела ў яго на грудзях, перакінутая цераз шыю, як і ў Пракопчыка.
Замяшапне, здранцвеппе цягпулася, відаць, доўга, a мо Пракопчыку так здалося, але ўрэшце ён адолеў яго і зрабіў першы рух: перакінуў нагу цераз раму і штурхануў веласіпед з дарогі ў жыта, справа ад сябе. Тое ж самае, як зачараваны, не зводзячы бяльматых вачэй з Пракопчыка, зрабіў і немец.
Яго цяжкі, гружаны ранцам і нейкімі сумкамі на багажніку, на раме і на рулі «вафэнрад» са звонам паляцеў на край дарогі.
Цяпер іх нічога не раздзяляла: няпэўная перашкода, веласіпеды, ляжалі збоч дарогі, а яны, праціўнікі, грудзі ў грудзі стаялі побач.
Пракопчык, кіруючыся хутчэй інстынктам, чым розумам, у момант схапіўся абедзвюма рукамі за зброю і скінуў почапку з шыі. Немец, як заведзены, зрабіў тое ж самае: цяпер яны стаялі грудзі ў грудзі, немец вышэйшы на паўгалавы за Пракопчыка, з вінтоўкай у дужых загарэлых руках, але... між імі не было прастору, каб ужыць
210
такую доўгую і непаваротлівую зброю, як вінтоўка. I аднаму і другому яна замінала. Няйначай, гэта яны адчулі адначасова, бо, як змовіўшыся, кінулі вінтоўкі ўбок, па дарогу.
Цяпер у іх становішчы ўсё вырашала звычайная чалавечая сіла, узброеная толькі жыццёвым вопытам, працай, вынослівасцю.
Пракопчыку стала трохі лягчэй: задача спрашчалася — цяпер ужо ўся надзея ў яго на рукі, на свае ўласныя рукі і спрыт.
Гэты бамбізанемец важыў недзе за восемдзесят кіло, сама мала на дзесяць болей, чым ён, а дзесяць — гэта ўжо маса, Пракопчык ведаў. Баруканні на Шчары летняю парою, міліцэйская, хоць і невялікая, практыка навучылі яго многаму, і ён гатовы быў вось зараз паказаць гэтаму немцу свой спрыт і сілу. Але ён не ведаў, хто перадім: мо гэта барэц ці баксёр, мо штангіст ці гіравік, які ведае сакрэтныя прыёмы і за некалькі хвілін прыпячатае яго да зямлі і, як арэх абцасам, раздушыць яму грудзі цяжкім каленам, як гэта рабілі ў далёкім мінулым з пераможаным.
Нешта падобнае ўбачыў Пракопчык і ў вялікіх бяльматых і надта халодных вачах немца, на вуснах ў якога заблукала крывая пагардлівая ўсмешачка, якая пібы гаварыла: «Ну, зараз ты ў мяне паскачаш, зайчык, я табе абарву твае доўгія вушы і кароткі хвост». Немец зусім проста мог так падумаць, бо перад ім стаяў сярэдняга росту сялянскі хлопец у міліцэйскай фуражцы з зоркай, мо трохі таўсматы, камлюкаваты ў плячах, але бухматы пінжак, які быў апрануты паўзверх шэрай каверкотавай гімнасцёркі, скрадваў яго сапраўдныя абрысы. Каб ацаніць яго сілу, трэба было зірнуць на яго голага, на яго гладкія, моцныя, як налітыя, мускулы грудзей і цяжкіх спрацаваных рук.
Знешняя несамавітасць Пракопчыка расслабляла немца, прарочыла яму лёгкую перамогу, настройвала на вясёлы лад: яшчэ адзін забаўны эпізод у яго вайсковай кар’еры, якім прыемна будзе пахваліцца перад сябрамі, дадаўшы сюды і таго, чаго не было зусім. Яго самаўпэўненасць, як і ў кожнага дужага чалавека, не давала яму глянуць на праўду шырэй. Немец з першага позірку быў пэўны, што яго чакае лёгкая ўдача і гэтаму цывільнаму земляробукрату, які ўзяў у свае няспрытныя рукі чу
211
жую вінтоўку, каб біцца з ім, патомпым вайскоўцам, будуць зараз канцы.
Твар у Пракопчыка быў суровы і напяты, як і нервы, як і кожная жылка і мускул: ён ведаў, што яму давядзецца цяжка. I ўсё так жа, як і раней, апярэджваючы праціўніка, ён кінуўся на немца першы — знізу, цэлячыся захапіць яго за шырокую папружку, а потым, упяўшыся яму галавой у грудзі, зламаць усярэдзіне і кінуць на зямлю. А там...
Але немец у момант паспеў разгадаць яго намер — ёп сустрэў Пракопчыка нечаканым ударам у падбародак, ды такім моцным, што ў галаве загуло, нешта трэснула ў шыі, а сам ён паляцеў на зямлю. I яшчэ: ад нечалавечага напружання па ўсім целе прайшоў страшны балючы курч — усе мускулы грудзей, брушнога прэса, рук і пог на момант звяло сутаргай. I каб япа пе прайшла так жа хутка, як і схапіла, Пракончык мог бы апынуцца на тым свеце, бо немец, задаволены сабою, ужо вымаў з похвы свой доўгі нажавы штых, відаць, мала верачы ў тое, што праціўнік пасля яго малайцоўскага ўдару яшчэ зможа ўстаць на ногі.
Пракопчык падхапіўся раптоўпа, і гэта трохі ашаламіла немца, які, па ўсім відаць, быў дужы, але павольны. I за гэта ён тут жа паплаціўся, бо Пракопчык, усё так жа зпізу, рынуўся на яго, зрабіў раптоўную падножку, і праз секунду яны ўжо ляжалі на зямлі — немец пад сподам, Пракопчык — зверху.
Да таго ж немцавы рукі былі заняты выманнем штыха: правая ляжала на жываце, прыціснутая Пракопчыкавым целам, і немец, здавалася, ужо страціў усякую волю да супраціўлення.
I раптам Пракопчык адчуў, як яго моцна падкінула, так, што ён апынуўся мо на метр ад зямлі — немец зрабіў мосцік, а потым — піалёпы пераварот на бок, і не паспеў Пракопчык штонебудзь падумаць, як ужо адчуў, што ляжыць на зямлі, а на яго цісне, як магільная пліта, масіўная туша немца, і горкі, рэзкі пах чужога поту ажно атруціў на момант Пракопчыка.
Мо гэты агідны пах і памог яму, не чакаючы, зноў перайсці ў атаку: ён паўтарыў той жа прыём, што і немец, але няўдала, немец зноў аблажыў яго, ён перакруціўся ніцма да зямлі і зноў стаў на чацвярэнькі, а немец вісеў на ім, як вялізпы мех мукі, і не хацеў адрывацца,
212
моцна абхапіўшы яго за грудзі. Ёп падпяў Пракопчыка, адарваў ад зямлі і кінуў сабе на сагнутае калена, цэлячы перабіць яго ў паясніцы, але Пракопчык, як вуж, выкруціўся і, толькі дакрануўшыся зямлі, зноў кінуўся на немца, абхапіў яго за пояс так, што той не паспеў адвесці свайго тулава назад, і стаў ламаць. Гэта, аказвасцца, было пе так проста, і яшчэ йсвядома, чым магло скопчыцца. Яны замерлі на момант, толькі чуваць было цяжкае сапенне з храпам ды трэск касцей у суставах у аднаго і ў другога, чуваць было, як трашчала пад нагамі сухая салома жыта. Яшчэ момант — і Пракопчык не вытрымае, рукі расшчэмяцца, але ён цісне да апошняга дыхання. Немцава паяспіца паволі, але няўмольна прагінаецца ўсё болей і болей, а галава яго нібы сама закідваецца назад. I цікава тое, што немец як бы забыўся пра свае рукі: япы, як нежывыя, павіслі ў яго ўздоўж тулава, а ўся ўвага, відаць, ідзе па тое, каб выстаяць, пе зламацца ўсярэдзіпе.
Няйначай, гэты Пракопчыкаў прыём быў яму незнаёмы, у той час як тут, на гэтай зямлі, яго ведаў кожны вясковы хлапчук.
I калі надзеі на тое, што ён выстаіць, ужо не засталося, немец таксама ўжывае прыём, зусім не прадугледжаны ніякімі правіламі: ён хапае Пракопчыка за вушы і пачынае аддзіраць ад сябе. Чамусьці на момант Пракопчык зусім ацверазеў ад свайго гневу, і яму стала шкада сваіх вушэй: хай бы ўжо заставаліся разам з галавою. I ён развёў рукі, паспеўшы ўсё ж ударыць абодвума кулакамі немцу пад дых.
Як два мячыкі, адштурхнуўшыся адзін ад другога, яны паляцелі абодва на зямлю. Вушы, здаецца, засталіся на месцы.
Хвіліну аддыхаўшыся, яны зпоў пайшлі на збліжэнне і схапіліся рукамі. Сілы было многа ў абодвух, яе трэба было выматаць, каб потым лягчэй была развязка.
Мо каб на рынгу, ці на мяккім барцоўскім дыване, або нават на роўным месцы, немцу ўдалося б ужыць свае барцоўскія прыёмы і пакласці Пракопчыка на дол, але тут, на гэтым мяккім пясчаным полі, парослым жытам, якое блыталася пад нагамі, рукамі і не давала разгарнуцца, немсц быў як звязапы, і ўсе яго хітрыя прыёмы разбіваліся ўшчэнт аб гэтую прыродную перашкоду і пры
213
родны, дадзены цяжкай працай спрыт і сілу Пракопчыка, які адчуваў сябе на гэтай зямлі лепей, чым на ўсякім дыване, бо ён вырас на гэтай зямлі, схадзіў яе босымі нагамі, араў і баранаваў яе, шчодра паліваў сваім потам. I цяпер, калі ён падаў на жыта, зямля за кароткі момант, як тая маці, суцішала яму боль, студзіла яго гарачае цела, вяртала страчаную сілу і як бы, зноў абноўленага, штурхала: ідзі!