У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
— He турбуйцеся... Палкоўніка забіла чаргой з нямецкага самалёта. А вам суджана доўга жыць...
Твар санітара раптам расплыўся, ператварыўся ў белую пляму і знік. Лейтэнант адчуў, што ён недзе правальваецца — стала горачагорача.
* * *
Страх падумаць, што робіць хвароба з чалавека. Здаровы ён зусім другі — здаецца, што гэта герой з герояў. А вось калі яго возьме хвароба, калі свет яго звузіцца так, што відна адна толькі зорка над галавою, як з калодзежа, калі ён не ведае, што яму скажуць заўтра, а горш таго —
224
што ён сам адчуе: ці папраўляецца ён, ці, наадварот, кожпы дзень набліжае яго да таго рубяжа, за якім небыццё,— тады чалавек зусім мяняецца. Вось тады толькі і можна пазпаць, чаго гэты чалавек варты. Вось тут і праверыцца яго геройства, і тут яго ўжо не схаваеш, не ўтоіш — убачаць усе, калі яно ёсць. I тут героем часта аказвасцца не той, хто зпешпе падыходзіць на героя. Паміраць імгненна — гэта лягчэй за ўсё. А вось паміраць паволі, памалу, паступова, ведаючы і разумеючы, што ты паміраеш — гэта зусім другое. Ясна, табе дактары кажуць, што твая рана «цудоўная», што ты ідзеш на папраўку, што не міне тыдзеньдругі, як ты адчуеш сябе чалавекам і ўсе беды мінуцца,— ты ім паверыш, акрыяеш духам і напраўду адчуеш нейкія новыя сілы, але ненадоўга: вось памёр твой сусед па ложку — і цябе зноў адкінула назад, у бездань пявер’я і слабасці. Бо ты бачыў, што твой сусед ужо як бы ішоў на папраўку, яму гаварылі тое, што табе, суцяшалі, падбадзёрвалі, а ён узяў дый памёр.
Нешта падобнае адчуваў лейтэнант Асавік. Яго то падымала на хвалях падзеі, то зноў кідала ў бездань адчаю і жаху. Горш за ўсё было тое, што ён не ведаў, чаму яго рот не можа закрыцца: перабіты суставысачляненні, ці што з мускульнай сістэмай, ці з нервамі? Ніхто з дактароў яму не мог толкам растлумачыць. Бо што галоўнае для медыцыны? Паставіць правільпы дыягназ. А там ужо ўсё пойдзе гладка, чалавека паставяць на nori. А пакуль што яны маглі толькі здагадвацца, што за прычына такое з’явы. I ўсё ж большасць сыходзілася на тым, што гэта глыбокі спазм рухальнага нерва, які затармазіў усю сістэМУ РУХУ пашчэнкаў. А вось што зрабіць, каб аднавіць яго функцыю, ніхто не ведаў.
Асавік то злаваў, то смяяўся ў душы з нашых дактароў. Добра, як усё добра, як элементарна проста, калі кожны студэнтпрактыкант скажа: гэта апёк, гэта пералом, гэта грып, гэта, здаецца, тыфус ці запаленне. А калі нейкае адступленне ад нормы, калі нейкае пабочпае ўскладненне — тады тупік. Усе гадаюць, спачуваюць, але разводзяць рукамі і не могуць памагчы.
Асавіку покуль што лячылі раныдзіркі ў абедзвюх шчоках, і гэта таксама было няпроста. Патрэбна было рабіць перасадку скуры, наперадзе яго чакала некалькі пластьпных аперацый, бо швы расходзіліся, пакідаючы страшныя слядырубцы.
8 Зак. 1649
225
Горш за ўсё Асавіка мучыла тое, што ён не мог гаварыць як чалавек,— ён гаварыў з дапамогаю паперы і алоўка: пісаў, што яму трэба было спытацца, што адказаць на чужое пытанне. А найгорш было тое, што ён не мог сам пад’есці: не толькі жаваць, ён не мог нават праглынуць тое, што клалі яму ў рот, і таму яго кармілі зондам, які ўстаўлялі ў стрававод. Ішлі дні і тыдні, а ён яшчэ не ведаў смаку стравы, толькі адчуваў яе пах, адчуваў невераемны голад — нібы яго і не кармілі зусім, 3 кожным днём гэтае пачуццё мацнела, і ён думаў, што звар’яцее. Яму сніліся кашмарныя сны, калі ён бачыў навокал сябе многа ўсякіх смачных страў, а не мог да іх дакрануцца — нібы ўсё было зачаравана, то сніў, што дарываўся да чагонебудзь смачнага, еў, як не ў сябе, і ўсё быў галодны, а потым прачынаўся — і ледзь не давіўся густою слінай.
Больш таго — гэты так недарэчы раскрыты рот не даваў яму спакойна жыць, спакойна думаць. Калі і прыходзілі ў галаву якія думкі, то самыя змрочныя: лепей не жыць, чым застацца такім, як цяпер. Пасля ўсё канчалася дзікім болем галавы, ажно разломваўся чэрап. Даводзілася прасіць якіх лекаў, каб трохі супакоіцца і заснуць.
Мо ад яго такога панылага настрою, а мо ад чаго іншага, але раны загойваліся марудна, асабліва на правай шчацэ, праз якую выйшаў асколак, зрабіўшы сабе немалыя вароты. Зусім марудна, як нехаця, сыходзіла са шчокаў пухліна і балючая нездаровая чырвань.
Аднойчы пасля ранішняга абходу доктар сказаў Асавіку спусціцца да зубнога — яму «не спадабаліся» Асавіковы пашчэнкі. Ці не засталіся там ашчапкі каранёў, ад чаго не праходзіць пухліна і слаба гояцца раны.
Асавік напісаў у сваім блакноціку: «А што будзе з маім ротам?» — і падаў перагаворнік доктару. Той прачытаў, усміхнуўся.
— Будзем спадзявацца на лепшае. Страчаныя функцыі арганізм часам набывае не хутка. Рэгенерацыя ідзе, не сумнявайцеся. He трэба толькі адчайвацца.
Што такое рэгенерацыя, Асавік разумеў цьмяна, але пытацца не стаў. Доктар перайшоў да другога парапенага.
Што заставалася? Спадзявацца на гэтую ўсемагутную рэгенерацыю і цярпець.
Блізка пад абед Асавіку сказала медсястра, што яго
226
чакае зубны ўрач — яна занясла туды яго картку. Зубны кабінет быў на першым паверсе, насупроць увахода ў сталовую, у якую Асавік не хадзіў — яго паранейшаму кармілі праз зонд.
Асавік нехаця ўстаў з ложка, агледзеў крытычна свой памяты халат, паклаў у грудную кішэньку свой блакноцік з алоўкам, прыгладзіў калючыя, вожыкам, валасы, якія пачыналі адрастаць. Яму рупіла глянуць на сябе ў люстэрка, але ў іх шпіталі «Галава», як яго называлі скарочана, люстэркаў было мала — няйначай, знарок, каб людзі не бачылі сябе і былі спакайнейшыя. Урэшце, што ён убачыў бы ў люстэрку? Свой нос, лоб, вочы, бо шчокі былі абвязаны бінтам, а рот прыкрыты марляй.
«Што мне гэты зубнік?» — думаў Асавік, спускаючыся па лесвіцы з чацвёртага паверха. Каб да якога кастаправа ці неўрапатолага, хоць, урэшце, да шаптуна, каб хоць ведаць, што з яго сківіцамі. Нешта не верылася яму ў тое, што яму гаварылі пра нейкую рэгенерацыю.
Дзверы ў зубны кабінет былі зачынены, Асавік пастукаў і пацягнуў ручку на сябе.
Кабінет быў маленькі: нейкія два столікі, на адным прылады і ўсякія баначкі, на другім стандартныя карткі пацыентаў, складзеныя стосам, чарніліца і простая ручка.
«Дзе ж доктар?» — падумаў Асавік, бо ўбачыў, што крэсла, страшнае крэсла, якога так усе баяцца, занята сівым чалавекам у белым, які сядзеў сабе і чытаў пейкую кніжку.
Няйначай, гэта і быў доктар, бо ён паволі ўстаў, паклаў кніжку на столік, падышоў да Асавіка і, узяўшы яго за руку, нібы ён быў сляпы, падвёў і пасадзіў на сваё месца.
— He бойцеся, малады чалавек. Нас дарэмна баяцца. Боль знесіляе цела, але ачышчае і мацуе душу.
«Гэта ўжо нешта цікавае,— падумаў Асавік.— Пачынае з пропаведзі, але чым скончыць...»
Доктар трошкі гаркавіў, ён быў невысокі, сухарлявы, меў даволі сімпатычны твар з разумнымі цёмнымі вачыма, віслы гарбаты нос і адтапыраныя вушы. «Тыповы мінскі яўрэйчык»,— чамусьці падумаў пра яго Асавік.
— Значыць, Асавік Іван, з Мінска,— ні то спытаўся, ні то паведаміў яму доктар, і па гэтым Асавік здагадаўся, што стары ўжо вывучыў яго картку і ведае ўсё пра яго і яго хваробу. Што ж, гэта яшчэ лепш.
8*
227
— Я таксама з Мінска, Марголін, дарагі мой зямляк, жыў на Нямізе. Мо ведаеш такую вуліцу? — хітра ўсміхнуўся доктар, асцярожна здымаючы яму марлю з рота.
Асавік кіўнуў галавою. Хто з мінчан не ведае Нямігі? Славутай ракі, якая цяпер бяжыць пад тратуарам, і не кожны пешаход ведае, што пад ім вядомая яшчэ са «Слова аб палку Ігаравым» рака? Сам Асавік жыў на Беларускай, ціхай зялёнай вуліцы, недалёка ад вакзала і недалёка ад Свіслачы, якая тут рабіла дугу. Але што, хіба Асавік можа што расказаць? Ён можа толькі слухаць.
Доктар нібы разумеў яго без слова — гаварыў сам.
— Спакойна, лейтэпант, спакойна. Рэдка сустрэнеш земляка, вельмі рэдка... Але нібы свайго, як роднага... Праўда, я даўно з Мінска, там рос, а вучыўся ў Маскве, потым працаваў... Бацькі засталіся ў Мінску, браты, сёстры. He ведаю, што з імі цяпер,— гаварыў ён, ужо старанна абмацваючы і аглядаючы яго рот, шчокі, увесь чэрап, потым рукі, грудзі. Нечага ён як бы шукаў і, відаць, не знаходзіў, паўтараў толькі сам сабе «тактак».
«Хоць бы спытаўся што, a то ўсё сам гаворыць,— пашкадаваў старога Асавік.— Мо я памог бы яму знайсці тое, што ёп шукае».
Ен ужо хацеў дастаць свой блакноцік, заварушыўся, але доктар папрасіў яго сядзець ціха. Ён рабіў сваё і ўсё гаварыў, як бы закалыхваў Асавіка, павяваў на яго сон. Расказваў пра свайго бацькубалагола, пра матку, у якой было васьмёра дзяцей, пра сваю вучобу, а потым зноў вярнуўся да Нямігі і расказаў гісторыю з яго малодшым братам. Калі таму было пяць гадоў, яго ўкусіў сабака. Хлопчык так спалохаўся, што ў яго адпяло мову. Думалі, што ён на ўсё жыццё застанецца пямком.
— I трэба так здарыцца,— гаварыў доктар, мацаючы пальцамі яго дзясны, там, дзе не так даўно сядзелі зубы, ад чаго Асавіку хацелася крычаць ад болю і сашчаміць сківіцы, але апошняе было паранейшаму не ў яго сілах, і ён цярпеў,— трэба так здарыцца, што праз два гады на хлопца зноў напаў сабака! Хлопец утрупянеў ад страху, разявіў рот і крыкнуў на ўсю вуліцу — «мама!». I з таго часу стаў гаварыць. Вы разумееце, што гэта значыць?
«Кліп клінам»,— зразумеў Асавік і кіўнуў галавою.
— Клін клінам,— як рэха, паўтарыў яго думку доктар,— хоць тут і ёсць вялікая рызыка. Так, так, вялікая рызыка...
228
Нехта зайшоў у кабінет, доктар адышоўся ад крэсла і нешта ціха гаварыў з чалавекам у вайсковай форме, прайшоў за ім да дзвярэй і пакінуў іх непрычыненымі — нібы яму не хапала паветра.
Чамусьці Асавіку не хацелася, каб хтонебудзь ім перашкаджаў, і ён, каб мог, сказаў бы доктару зачыніць дзверы. Гэты стары падабаўся яму ўсё больш і больш, Асавік пачынаў ужо верыць, што ён яешта прыдумае. Асабліва спадабалася яму гэтае «клін клінам».
А докгар як і праўда ўжо нешта задумаў: стаў перакладваць на століку свае інструменты, як знарок, моцна бразгаў імі аб шкло, якім быў накрыты столік, нешта сам сабе мармытаў, паўтараючы раз за разам сваё «тактак».
Асавіку пачало рабіцца горача ад гэтых яго прыгатаванняў. Хацелася спытаць, што ён збіраецца рабіць, але гонар ці страх не дазваляў яму зрабіць гэта, і ён апусціў руку, якая памкнулася да блакноціка.