У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
219
адымаў усе яго сілы, мо ўсведамленне свае страшнае знявечанасці — чаго жыць, каб цябе людзі палохаліся? — мо лякарства ці што іншае аглушыла яго, і яму рабілася ўжо ўсё роўна, што з ім будзе далей. Ясна адно: ён выбіты з сядла, выбіты нечакана і канчаткова. А ён жа ўжо патроху пачынаў прывыкаць да свае шчаслівае зоркі, думаў, што і далей яму будзе шэнціць, як шэнціла дагэтуль, калі ён жывы і здаровы выйшаў зпад Смаленска, дзе больш як два месяцы іх полк вёў цяжкія баі — спачатку на подступах, затым у горадзе, а пасля на пераправах праз Дняпро, а далей пад Дарагабужам, потым пад Гжацкам і НараФаміпскам, і ад яго засталіся лічапыя людзі. 0, каб усё ўспомпіць і расказаць каму пра ўсё гэта! Была б цэлая паэма псверагодных прыгод чалавека, які сто разоў быў на валаску ад смерці, адбіваўся ад сваіх і зноў іх знаходзіў, браў у палон па некалькі немцаў і сам ледзь не трапляў да іх у лапы. Як некалькі кіламетраў нёс на сабе параненага ў жывот капітана, данёс да санчасці, але выратаваць яго ад смерці не змаглі, ён памёр на вачах у Асавіка... Няйначай, такі ж лёс чакае і яго самога: яго няслі на руках, ён глытае сваю ўласную кроў...
Здаецца, зямля загайдалася пад ім і як бы правалілася... Ён прыйшоў да памяці ад таго, што яму ў лёгкія ўварваўся струмень халоднага паветра: яго вынеслі з хаты на двор.
Ішлі, здаецца, доўга, а мо і зусім не — ён не мог вызначыць час, бо быў у нейкай дрымоце, як аглушаны. Ён не ведаў нават, куды яго нясуць і навошта. Але пават яго здзівіла тое, што пасілкі паставілі побач з самалёцікам на тоўстых нагахлыжах. Вакол бегалі, спяшаліся байцы — відаць, санітары.
— Палкоўніка сюды. Асцярожна! — пачуў Асавік басавіты камандзірскі голас.
Краем запухлага вока лейтэнант бачыў, як насілкі з грузпым целам палкоўніка сталі закладваць у фюзеляж двухкрылага самалёціка, як ён заварушыўся, як жывы,— нібы збіраўся ўзляцець і спрабаваў на моц свае крылы.
Потым да слыху лейтэнанта даляцелі абрыўкі размовы, здаецца, спрэчкі,— відаць, паміж пілотам і тым жа камапдзірам. Лейтэнанту нават і не падумалася, што спрачаюцца зза яго.
Пілот не хацеў парушаць інструкцыі і адмаўляўся
220
браць яшчэ адны насілкі. Камандзірскі басавіты голас — Асавіку здавалася, што ён недзе чуў яго раней,— стаяў на сваім: раненне цяжкае, нават выключна цяжкае, проста нават фенаменальнае,— і стаў тлумачыпь якое. I тады да лейтэнанта дайшло, што спрачаюцца зза яго: зубы, пашчэнкі, адкрыты рот.
Гэта было нават цікава — слухаць, як гавораць пра цябе, нібы цябе няма тут побач, пібы цябе зусім няма на свеце. Ты — нішто, ты не можаш падаць за сябе голас, хоць ты і тут. У цябе ніхто не пытаецца, яны твой лёс вырашаюць без цябе. Інструкцыя — сіла, супраць яе не папрэш. Пілоту піхто нс загадае яе парушаць. Ён можа ўзяць толькі тое, што дазволена. Ён адказвае не толькі за сябе. Галоўнае — машына, галоўнае — парапены ў жывот палкоўнік. Як гэта страшна — у жывот. He, ужо лепей куды хочаш, толькі не ў жывот. «Поласцевая аперацыя» — адно слова.
Спрэчка пягнулася доўга — басавіты голас памякчэў, перайшоў на просьбу, і тады пілот сказаў: «Ладна, кладзіце»,— хоць потым дадаў, што ў самалёце няма спецыяльнага другога месца, насілкі трэба мацаваць збоку.
Асавіка спачатку прывязалі да насілак, потым ледзь уціснулі ў люк, павярнулі на бок, прасунулі далей і падвесілі ці паклалі — ён не разабраў,— з боку ад палкоўніка, трохі бліжэй да хваста, закрылі фюзеляж.
Лейтэнант Асавік ціха заплакаў — першы раз за ўсю гэтую бяду. Цёплая пяшчота залівала яму грудзі, ён гатоў быў абняць і расцалаваць абодвух: і таго, басавітага камандзіра, і пілота, які па загаду пе мог парушаць інструкцыі, а калі яго папрасілі пачалавечы, пачалавечы зрабіў. Асавік у душы дзякаваў ім і гаварыў самыя пяшчотныя словы — як жонцы, як родным дзецям, як самым блізкім людзям на зямлі.
Але ўрэшце зборы скончыліся, запрацаваў матор, пілот даў газу, самалёцік затрашчаў, закалаціўся, насілкі пад лейтэнантам захадзілі,— здавалася, усё рассыплецца ў адзін момант. Затым самалёцік з натугай скрануўся з месца, паскакаў трохі на сваіх лыжах — і трасенне раптоўна скончылася. Лейтэнант зразумеў — яны ў паветры. Ён першы раз ляцеў у самалёце. Гэта падзея ў яго жыцці, але радасці ад такой падзеі ёп пе адчуваў. Радасцю было адно тое, што самалёт ратуе яго — і гэта адно можпа ўжо лічыць за падзею.
221
Куды яны ляцелі, ён дакладна не ведаў. Некалькі разоў называлі Калінін — няйначай, туды. Значыць, недзе каля сотні кіламетраў.
Лейтэнанта пачынала паволі закалыхваць, і каб не холад — напэўна заснуў бы, бо неяк трохі ўлёгся боль, нервовая напружанасць пачала спадаць.
Ды раптам ён адчуў, што яго выкідвае з насілак на левы бок. Як добра, што ён усё ж прывязаны! Самалёт стаў рабіць нечаканыя павароты, нейкія незразумелыя манеўры. Што такое? Палкоўнік на насілках таксама заварушыўся, лейтэнанту здалося, што нават за рэвам матора ён пачуў яго стогны. I тут выразна пачуў яшчэ адно: no634, недзе над імі, гудзе другі самалёт — звонка, рэзка, з надрывам. Так раве матор, калі самалёт ідзе ў піке. Значыць, пікіраваў не іх самалёт, а нейкі другі.
I раптам па брызянтовай абшыўцы іх самалёта нібы сыпанулі гарохам, яна затрашчала, здаецца, разляцелася ў многіх месцах — і тут жа пачуўся такі знаёмы гук кулямёта. Асавік уціснуўся ў свае насілкі і заплюшчыў вочы, а ў вушах яшчэ стаяў шум і трэск разарванага напятага брызенту. Цяпер ён зразумеў, што напароліся на немца і дабра ўжо не чакай. Ён ведаў нямецкіх лётчыкаў, іх звярыную зацятасць, калі яны палююць за безабароннай ахвярай. Яны гатовы прадоўжыць жыццё сваёй ахвяры на некалькі хвілін, каб прадоўжыць і сваю асалоду: убачыць страх смерці, агонію ахвяры — так робіць дужы накормлены кот з бездапаможнай і слабай мышшу, якая дарэмна думае, што калі кот яе адпусціў, то яна ўжо і ўцякла з яго кіпцяў. Але гэты немец быў нейкі не такі, як усе тыя, якіх ведаў Асавік, Ён больш не чапаў іх самалёта — відаць, не меў многа патронаў, а мо баяўся збіцца з курсу ці яшчэ чаму,— аднак рэў яго матора недзе прапаў, тарахцеў, як трактар, іхні «У2», ды праз дзіркі ў брызенце свістала халоднае паветра.
Асавіку ўсё яшчэ не верылася, што яны так шчасліва выбавіліся з бяды. He можа гэтага быць! Ужо калі яго ўзялі на самалёт, то яшчэ нічога не значыць, што ён застанецца выратаваны. He, не так проста вырвацца з кіпцюроў у смерці. Яна і тут наладзіла за ім пагоню, паслала нямецкага аса, якому не першыня збіваць такія вось безабаронныя этажэркі, як гэты «У2».
Няўжо ён адстаў? Проста цуд, проста невераемна, што ён не зрабіў на рэшата матор, а толькі нарабіў дзірак у 222
брызенце фюзеляжа. I не зачапіў пілота, яго і гэтага палкоўніка, які паранейшаму ляжаў на насілках і не варушыўся. Мо толькі цяпер першы раз Асавік падумаў пра яго як пра чалавека, камандзіра, а не як пра саперніка, які заняў лепшае месца, зза якога Асавіка наогул маглі не ўзяць на гэты самалёцік. Чамусьці раней Асавік ніколі не думаў пра вышэйшых камандзіраў як пра людзей. Яны яму здаваліся ўсе на адзін твар, пазбаўленыя свайго асабістага жыцця, а занятыя толькі сваёй службай, кар’ерай, новымі зоркамі.
Цяпер жа гэты палкоўнік, высокі чын, нібы спусціўся да яго са свайго верху, стаў з ім на адну нагу, больш Taro — падзяліў з ім, Асавіком, яго цяжкі лёс. I гэты чалавек, з якім ён не перакінуўся і словам, неяк зусім нечакана стаў для яго як свой. Ён адчуваў нейкую асаблівую цеплыню і спагаду да гэтага чалавека, які пакутуе разам з ім, лейтэнантам, і яшчэ невядома, ці выжыве, бо раны ў жывот лёгкія не бываюць — Асавік ведаў гэта па тым капітане, якога ён нёс на плячах і не выратаваў, спазніўся на некалькі гадзін. Хоць бы цяпер не спазніцца.
Ен ужо думаў пра сябе так, нібы ён сам адказвае за жыццё гэтага палкоўніка, якога не ведае нават і прозвішча, але разумее, што гэта вельмі патрэбны чалавек там, на перадавой. Ох, як там патрэбны разумныя цвёрдыя камандзіры, якіх нам так не хапала на пачатку вайны! Але вось жа астаяліся, далі немцам чосу пад Масквой, цяпер вось тут, на Волхаўскім фронце, гоняць немца назад. Канец зімы сорак другога года, пачатак новых перамен на фронце. Быць не можа, каб не пайшло на лепшае...
Самалёцік, здаецца, пачынаў скідаць вышыню, павярнуўся на адно крыло, на другое, нешта як бы выбіраў: ці не рыхтуецца сесці? Свіст у дзірках паменшаў — значыць, хуткасць упала, так яно і ёсць. У фюзеляжы ўжо стала цёмна, няўжо на дварэ вечар?
Зрабіўшы некалькі кругоў, самалёцік сеў. Нешта загрукала, адчыніўся люк.
Першага знялі разам з насілкамі яго, Асавіка, паставілі насілкі на снег, другім вынялі палкоўніка, таксама паставілі побач. Чакалі санітарнай машыны, бегалі байцы, адным словам, Асавік адчуваў нейкую трывогу, але не мог зразумець, ад чаго яна ідзе, што за прычына такое нервознасці.
I чаго яны цягнуць? Рабілася так холадна, што хоць
223
крычы, хоць ляскай зубамі. Дзіўна, а для Асавіка такая простая рэч, як ляскаць зубамі, ужо недаступна. Ён толькі дрыжаў целам, пазіраў у неба, на якім адна за адной сталі паяўляцца зоркі, і стараўся ўявіць сабе, што з ім будзе далей.
Дзіўпа, што ён ужо зусім не той чалавек, якім быў некалькі гадзін назад. Ён ужо зусім пе чалавек, ён ужо хворы, паранены, інвалід,— хто хочаш, толькі не чалавек. Ён ужо не можа зрабіць самага простага — ляскаць зубамі. He можа сказаць слова — крыкпуць, вылаяцца, сказаць, каб яго неслі куды, абы тут пе мерзнуць. ПІто за д’ябал! I палкоўнік маўчыць, не застагнаў, нават, здаецца, не зварухнуўся: насілкі не скрыпелі на снезе.
Асавік адчуў як бы нейкую трывогу, асцярожна павярнуўся і глянуў на суседнія насілкі. Дзіўна, але палкоўнік быў накрыты белаю прасцінаю з галавой. Хто гэта TaKi мудры зрабіў? Яму ж і так цяжка дыхаць, а яны яшчэ ўкрылі яго гэтай прасцінай. Чаго яны здзекуюцца з чалавека?
Асавік замахаў рукою, закрычаў сваё «ааа» праз закрыты марляю рот, заварушыўся і зарыпеў насілкамі — хацеў, каб да іх хтонебудзь падышоў.
Да яго падбег малады санітар, нахіліўся над ім, спытаў:
— Што вы хацелі?
Асавік паранейшаму «акаў» і паказваў рукою на насілкі побач, паказваў, што трэба скінуць з твару палкоўніка прасціпу.
Санітар перавёў позірк на насілкі з палкоўнікам і ўсё зразумеў.