У лабірынце вуліц
Уладзімір Дамашэвіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 288с.
Мінск 1979
Ён уставаў і ішоў на немца, хапаў яго ўполкі, за рукі, за ногі, стараўся паваліць, падмяць пад сябе, каб дабрацца да яго горла.
Хутка надышоў, аднак, час, калі Пракопчык перастаў ясна кантраляваць і разумець тое, што рабілася. Нібы ўжо гэта быў не ён, а нехта чужы, нейкі ўтрапёны, якому трэба вось тут, сярод жытняга поля, біцца з такім жа бяздумным вар’ятам ці механізмам, што ім абодвум нават не баліць, што яны могуць так біцца бясконца і ніхто нікога не пераможа. Ды не! Нечы канец павінен надысці хутка, а чый — невядома, і, урэшце, не так ужо гэта і важна — чый...
Пракопчык, як у сне, на момант бачыў то чыстае блакітнае неба над сабою, то зямлю — ля самага носа, а травіны паролі яму проста ў вочы, казыталі скуру на твары, і хацелася чхаць, а зямля была халодная, ласкавая, як кампрэс, адцягвала стому і гарачыню; то побач было жыта — як лес — высокае, прамое, калі ён глядзеў на яго, лежачы бокам ці знізу; то бачыў гарачы, заліты потам твар немца, яго вялікія шалёныя вочы, якія яшчэ больш сталі белыя, бачыў пену на немцавых вуснах. Немец нешта гаварыў, нешта выкрыкваў.
I часам Пракопчык сёетое разумеў — хоць з трох слоў адно.
I калі ў голасе немца ён чуў спачатку насмешку і здзек — нешта такое: я цябе раздушу, як блыху,— то потым пачуліся лютасць і злосць,— урэшце ён ацаніў свайго праціўніка («0, у цябе зубы! Але павыбіваю, усе косці скрышу»).
I недзе ўжо на самым піку, калі яны змагліся да апошняга, калі ўжо болей хакалі і аддыхваліся, лежачы на зямлі, чым біліся, калі Пракопчык з усёй яснасцю адчуў, што праціўнік яго слабее, што яшчэ адно намаганне — і ён будзе пераможаны, яму, Пракопчыку, пачулася, што немец стаў у яго прасіцца. «Вір зінд гэносэ, эндшуль
214
дзігэ, бітэ, Іван»,— паўтараў немец у кароткіх перапынках паміж вялымі, але злымі сутычкамі.
I гэта ўжо Пракопчык разумеў: мы таварышы, а як жа, прабачай.
He, ты мне не таварыш! He, ты мой вораг.
Хто цябе прасіў сюды ісці?
Хто ты тут? Акупант, чужаніца... Вон!
3 кожнай хвілінай іх сутычкі рабіліся карацейшыя, вяласць і слабасць былі ў іх рухах, але яны, як лютыя звяры, ішлі адзін на аднаго, хапаліся рукамі за вопратку, за валасы, падалі, цягнуліся пальцамі да горла, кусаліся, пляваліся крывёю, лаяліся, адпачывалі момант, лежачы на памятым жыце, а потым зпоў — паўзлі адзін на аднаго, біліся, пакуль хапала сілы,— і тут жа падалі, каб перадыхнуць. Яшчэ дзіўна, як яны абодва дагэтуль жылі. А пакуль яны жылі, не магло быць ніякага прымірэння і літасці...
Так лічыў Пракопчык.
Немец перастае прасіцца — цяпер ён проста хоча ўцячы. Ён ужо не ідзе на збліжэнне, а, наадварот,— рады аддаліцца, але Пракопчык, як прывязаны, не дае яму адбегчы далёка, ён спасцігае яго, кароткім, ужо зусім слабым ударам валіць на зямлю, садзіцца на ім, заломвае рукі, але сілы, каб утрымаць рукі праціўніка і ўчапіцца адначасова ў яго горла, ужо няма — ён сам падае на немца, той адпіхвае яго ад сябе і рачкі, на чацвярэньках, спрабуе ўцячы.
I калі чуе за сабой цяжкае перарывістае, з хрыпам, дыханне свайго праціўніка, пачынае дзіка крычаць, паўтараючы матку, бога і яшчэ нешта.
Але да змардаванага Пракопчыка, да яго затуманенай злосцю і болем свядомасці ўжо не даходзіць гэты адчайны крык роспачы і мальбы. Ён зноў даганяе свайго праціўніка, яны сустракаюць адзін аднаго стоячы, як і належыць салдатам.
Толькі выгляд цяпер у іх жахлівы.
Як і напачатку, Пракопчык, цяпер задыханы, знясілены, кідаецца на немца знізу, абхоплівае ўполкі і лёгка, амаль без намагання, ломіць у паясніцы і валіць на зямлю. Ён нічога не памятае, не чуе, не бачыць — за яго, здаецца, робіць усё нехта другі. Немец хрыпіць і дзіка варочае вачыма, але Пракопчык пяўмольнымі сваімі пальцамі дабіраецца да потнай, зусім мокрай і слізкай немца
215
вай ійыі, абхоплівае яе мёртваю хваткай. Немец яшчэ тузаецца, круціць галавою, малоціць яму кулакамі па галаве, а потым раптоўна замірае, па целе яго праходзіць сутарга — і ён робіцца вялы.
Пракопчык, знясілены да апошняга, падае побач з немцам. Яго самога пачынае калаціць, як у ліхаманцы, ён адчувае, як яго ахапіла гарачыня, як стала падварочваць пад грудзі. Ён не заўважае нават, як у яго па твары цякуць слёзы, а з грудзей вырываецца рыданне.
Здаецца, ён заснуў. Колькі ён так праляжаў на зямлі, невядома.
Але калі ачнуўся, сілы ўжо вярталіся да яго.
Клін клінам
Мінамётны абстрэл пачаўся недзе ўслед пасля полудня. Байцы з узвода лейтэнанта Асавіка асталяваліся ў сяктак выбітых у прамёрзлым грунце і ў снезе ячэйках. Ячэйкі гэтыя за сённяпінюю ноч павінны быць даведзены да поўнага профілю і злучаны ў траншэю, але цяпер яны не закрывалі яшчэ і жывата, і стаць на ўвесь рост было небяспечна: нямецкія спайперы бралі такіх пеасцярожных на мушку.
Міны падалі непрыцэльна, не надта палохалі байцоў, яны нават і не думалі ціспуцца да зямлі. Хацелася варушыцца, грэцца, бо люты холад прабіраў да касцей, ватоўка пад шыпялём, ватныя штапы і валёнкі здаваліся лёгкімі, нібы іх і не было на чалавеку.
Узводны Асавік, убачыўшы гэта, сам высунуўся са свае камандзірскае ячэйкі, размешчанай трохі ззаду ад астатніх, і закрычаў, паводзячы галавою то ўлева, то ўправа:
— Гэй, вы! He высоўвацца з ячэек! Вы чуеце? He высоўвацца — я вам загадваю!
Калючы вецер, што мёў па зямлі снегам, зрываў яго голас, не ўсе, відаць, пачулі, што крычаў узводны, і яшчэ больш высоўвалі галовы. Гэта раззлавала лейтэпанта, ён ужо хацеў выскачыць са свае ячэйкі, як пачуў, піто проста па яго ляціць міпа. Ен міжволі сцяўся і ўтуліў галаву ў плечы, але не ўпаў на дно ячэйкі — думаў, пранясе. Міна, яму здавалася, павінна была ўпасці чуць збоку, ён чуў гэта па выцці стабілізатара.
Лейтэнант не паспеў пачуць выбуху міны, як яму жахнула ў левую шчаку нечым вострым і гарачым. Зда
217
лося, што з рота ў яго выскачылі ўсе зубы,— і ён зрабіў адчайны рух разняць пашчэнкі на ўсю шырыню рота, каб прапусціць між зубоў тое жалезнае і гарачае, што ўдарыла яму ў шчаку. Праз секунду выбух паваліў яго ў снег. Ён, здаецца, не страціў прытомнасці, але калі расплюшчыў вочы, то ўбачыў, што снег вакол яго галавы пафарбаваны крывёю, а рот яго адкрыты да адказу і ён ніяк не можа стуліць пашчэнкі, нібы нейкі кол сядзіць у яго ў роце і не дае іх звесці разам. Кроў залівала яму рот, горла, і ён, каб не захлынуцца, глытаў яе, як ваду.
Хоць абстрэл не сціхаў, да Асавіка кінуліся байцы з бліжэйшых ячэек, ён, як праз сетку, бачыў свайго памкамузвода, зусім маладога хлопца зпад Смаленска, бачыў яго белы, як папяровы, твар, пасінелыя вусны і дрыготкія рукі, якімі ён разрываў індывідуальны пакет, прыкладваў яму да шчокаў, патрабаваў ад байцоў, каб далі яшчэ бінту.
Лейтэнант Асавік быў як п’яны. Яму было амаль што абыякава, як ён выглядае, што ў яго з тварам, ці моцна ён паранены і што будзе далей. Яму станавілася горача і млосна, цела пачало калаціцца, як у ліхаманцы, кроў паранейшаму залівала яму горла, і ён усё так жа, з раскрытым ротам, сілай глытаў яе, не адчуваючы ніякага смаку,— яму толькі здавалася, што кроў яго гарачая, як агонь,— ажно апякае ўсё ўсярэдзіне. Боль налятаў на яго хваляй, ён то не адчуваў свайго твару зусім, то яму пачынала здавацца, што галава яго пухне, робіцца вялізнаю і цяжкаю, як чыгун з вадою, а боль у роце разрастаўся з новаю сілай — нібы яго зубы зноў нехта выкрышвае — памалу, па адным, нібы знарок, каб ён адчуў усю жудасць болю. To нарастала пачуццё ўдушша — нібы яму заткнулі рот і нос адначасова, нібы накінулі яму на твар жорсткую цяжкую падушку і прыціскаюць яе,— ён пачынае задыхацца, недзе правальваецца і зноў бачыць сябе на снезе, а ля яго мітусяцца байцы. Вось яго кладуць на насілкі, чатыры чалавекі, правальваючыся ў глыбокім снезе, нясуць яго ў тыл. Ён бачыць толькі неба над галавою, ён не можа сказаць нават слова на развітанне, ён наогул не ведае, што з ім будзе, як цяпер застанецца без яго ўзвод, які ён атрымаў нядаўна, калі быў забіты ранейшы ўзводны, украінец Галоўчанка, а яго прыслалі сюды з папаўнення, з Масквы. Яшчэ не паспеў як след пазнаёміцца з людзьмі, ужыцца, нават не прывык да мяс
218
цовасці, і спачатку сонца ў яго ўзыходзіла не на тым месцы, дзе ўзыходзіла дома, у яго родным Мінску. Далёка цяпер яго Мінск, далёкая, цяжкая дарога да яго. I ці суджапа яму дайсці туды, вярнуцца — ніхто не ведае. Тым больш цяпер... Ах, як цяжка, як крыўдна, што ў такім месцы яго напаткала бяда. Трэба было яму высоўвацца з тае ячэйкі, трэба было не ўпасці, як засвістала Mina... Эх, галава! Слёзы крыўды і болю паказаліся ў яго на вачах.
Здаецца, яны зайшлі ў нейкі будынак, стала цяплей. Яго, не здымаючы з насілак, паклалі на высокі стол ці палок. Стомлены, з сівымі скронямі доктар у белым, густа запырсканым крывёю халаце зняў павязку, агледзеў яго адкрыты на ўсю шырыню рот, спытаў, калі здарылася з ім такое, але Асавік нічога не мог адказаць, толькі цягнуў горлам сваё нязменнае «ааа» — і нічога больш не мог вымавіць. Доктар ачысціў яму рот ад асколкаў зубоў, збольшага ўтаймаваў кроў, даваў нейкія ўколы.
— Тампоны — глупства! — гаварыў ён некаму побач.— У яго насцеж адкрыты рот, тампон можа трапіць у дыхальнае горла або ў стрававод. Што тады?
Ён перавязваў яму твар і ціха лаяўся сам сабе — Асавік ледзь разбіраў словы,— гаварыў: «Ах, як зпявечылі чалавека, такога асілка, такога дуба. Што ж цяпер з ім будзе?»
Мо хіба ён думаў, што Асавік без памяці і не чуе нічога?
Асавік чуў і ўсё яшчэ разумеў, толькі стаў як бы трызніць — і здалося, што твар яго стаў запухаць, пачалі моцна і балюча тузаць сківіцы і шчокі. Стала як бы лягчэй. Пад шум і бегатню ў хаце Асавіка знялі са стала, паставілі насілкі ў парозе. 3 цяжкасцю, неяк прыстаўляючы пачутыя слова да слова, Асавік зразумеў, што прывезлі параненага палкоўніка і што яму будуць рабіць аперацыю, а потым як быццам па яго прыляціць самалёт.
Лейтэнант Асавік не цешыў сябе надзеяй, што яго таксама забяруць на самалёт, але думка аб збавенні нечакана бліснула знічкай у яго свядомасці. Бліснула — і тут жа патухла. Хіба тут ён адзін такі лейтэнант? Тут дзесяткі, сотні — вышэйшых рангам і яшчэ болей цяжкіх. А ён калі і цяжкі, то болей безнадзейны, а такіх не надта куды адпраўляюць — паміраць можна і тут. I каб вельмі яму хацелася выжыць, дык не. Мо страта крыві, мо боль, які