• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    Доўга я не спаў у тую ноч, варочаўся і абмацваў гузы, зноў пачынаў «разыгрываць» баталію ад пачатку да канца і знаходзіў многа нявыкарыстаных момантаў. А ўся бяда, аказваецца, у тым, што я мала памятаў, як усё рабілася. Як у тумане! I так было горка, што нейкі там хлапчук пабіў мяне, ужо сівога чалавека. За што? Што я паказаў пальцам на яго некультурнасць, дзікасць? Вось ён ужо лічыць сябе культурным, патрабуе, каб яго называлі на «вы», а хто не захоча, таго ён будзе біць па чэрапе кастэтам — вучыць «культуры». I будзе прыста
    182
    ваць да дзяўчат, вымагаць ад іх страхам таго, чаго нс зможа дабіцца іншымі, больш гумапнымі сродкамі. Ах, як шкада, што я мала яго правучыў!
    3
    Назаўтра майстар Анатоль Гасцей не прыйшоў на практыку ў пятую групу, як абяцаў. He прыйшоў ён і на наступны дзень. Студэнты потым даведаліся, што ён хворы — нібыта недзе трапіў у аварыю.
    Пра «аварыю» ведала адна толькі Жана Кулікоўская. Япа тады, як незпаёмы чалавек у акулярах падышоў да іх па ганку інтэрната і адправіў яе ў будынак, адразу была абурылася гэтым умяшаннем і ледзь стрымалася, каб не сказаць абразлівае слова. Потым адумалася: дзядзька ў акулярах заступіўся за яе, жадаючы ёй дабра, яшчэ невядома, чым скончылася б яе спрэчка з Анатолем. I трэба дзякаваць было за гэта, а не абурацца. Яна тады стала ўзыходзіць на свой чацвёрты паверх, а потым яе раптам як пацягнула ўніз: яна вопрамеццю кінулася па лесвіцы, стрымліваючы сябе, прайшла па вестыбюлі, каб не выклікаць падазрэння ў дзяжурнага дзядзькі, і стала ля шкляных дзвярэй, прыгледзелася. Так яна і думала: майстар і той чалавек у акулярах біліся! Жана, як закамянелая, стаяла і пазірала. Чаму яна не выскачыла на двор, чаму не закрычала, не ўзняла трывогі? Гэтага яна не магла сабе растлумачыць і тады і цяпер. Няўжо яна хацела, каб той пажылы дзядзька ў акулярах правучыў маладога нахабнага майстра Анатоля Гасцея? Здаецца, што якраз гэтага яна і хацела. I кожны раз радавалася ў душы, калі бачыла, што дзядзька бярэ верх, што ён наступае. Яна, зусім недасведчаная ў мужчынскіх бойках, адразу, аднак, зразумела, што Анатоль трусіць, што ён, нанёсшы ўдар, тут жа хоча адарвацца, уцячы ад праціўніка — як баязлівы шакал уцякае ад смяротна параненага, але яшчэ грознага льва. I раптам яна жахнулася: у Анатоля кастэт! Гэта ж ён б’е таго чалавека ў акулярах кастэтам, тою жалязякаю з шыпамі! А той чалавек напэўна ж з голымі рукамі! Яна кінулася да дзвярэй, каб выскачыць на двор, узняць трывогу, але ўбачыла, як дзядзька паваліў Анатоля, яны пакаціліся па зямлі, як клубок змеяў, неяк раптам распляліся і ўскочылі на ногі — далёка адзін ад другога — і зноў Анатоль уцякаў, а дзядзька спасцігаў яго,
    183
    чапляўся за яго вопратку і зноў стараўся паваліць. I ў такія хвіліны яна ўжо шкадавала яго, Анатоля.
    Усётакі, іпто ні кажыце, а ён выбраў яе з сотні ці больш такіх жа дзяўчат, як яна, значыць, толькі ён змог ацаніць яе пасапраўднаму, ён адзін убачыў у ёй тое, чаго ніхто ў ёй не ўбачыў дагэтуль і мо ніколі не ўбачыць. Значыць, ён яе любіць, ён, майстар, а не якінебудзь зялёны студэнт, які ходзіць у бацькавых штанах...
    I калі яны зноў счапіліся і ўпалі на зямлю, Жана ўжо з трывогай сачыла, хто з іх наверсе, але ў цьмяным святле вулічнага ліхтара нельга было разабраць, хто каго перамагае, хоць плашч Анатолеў быў святлейшы, чым у таго дзядзькі: усё мільгала ў яе вачах. Зноў яны ўскочылі на ногі, зноў Анатоль кінуўся наўцёкі, але дзядзька гэты раз не даганяў яго, а спыніўся, нешта падняў з зямлі. Нешта белае. Здаецца, Анатолеў шалік. Дзядзька кінуў яго на зямлю, махнуў рукою, нібы сказаў сам сабе: «А няхай ты спрахпі!» —і пайшоў па дарожцы да вуліцы. Якраз тут і спынілі яго два міліцыянеры...
    Жана больш не магла глядзець. Япа спалохалася за Апатоля і пабегла ў свой пакой. I калі япа назаўтра пачула, што майстар трапіў у «аварыю», яна падумала, што яго затрымала міліцыя.
    За той тыдзень, калі Анатоля не было ў іх групе, яна многа перажыла. Задумалася над сваім жыццём, над вучобай, над сваімі адносінамі да майстра. I сказала сабс: калі гэты чалавек не прыме яе ўсур’ёз, калі япа яму патрэбна як рэч, як цацка, а не як таварыш, сябра, дарадчык, як роўны сярод роўных, то тады ім не па дарозе. Усё будзс залежаць ад яго. Хоць... Хіба ён раскрые сябе, свае патаемныя намеры? Ён будзе цалаваць табе рукі, толькі каб дабіцца свайго, а потым адвернецца і плюпе. I больш не азірнецца, хоць ты ўпадзі ад разрыву сэрца. Як навучыцца пазнаваць чалавека, яго думкі, яго намеры? Як разгадаць, што думае пра яе гэты майстар?
    Анатоль Гасцей прыйшоў у групу праз тыдзень — і пічога, здаецца, на ім не засталося ад таго вечара. Толькі зблізку, добра прыгледзеўшыся, можна было заўважыць след сіняка на пераноссі, а пад левым вокам яшчэ не растаў чырвоны паўмесяц. Здаецца, нешта ў яго было з верхпяго губай — пібы нейкае патаўшчэнне засталося ад удару, але след яго хаваўся пад вусікамі, якія цяпер Анатоль адпусціў большыя і шырэйшыя.
    184
    На практыцы майстар не знікаў адразу, як звычайна, а доўга быў з групай, быў роўны да ўсіх і нейкі нязвычна ўважлівы — памагаў кожнаму, у каго што не выходзіла, цярпліва тлумачыў, як зрабіць, каб не было браку.
    Жане нават рабілася смешна: бач, памякчэў, пайшла на карысць табе тая бойка! Але душой Жана адчувала, што майстар толькі прыкідваецца такім уважлівым, што гэта толькі павярхоўны бок яго натуры, а там, усярэдзіне, усё ў яго зусім інакш. I калі ў час заняткаў ён падышоў да яе пару разоў як бы між іншым, каб нікому не кідалася ў вочы, то як толькі скончыліся заняткі і япа выйшла з галоўнага корпуса, ён ужо чакаў яе.
    Ён быў апрануты ў шэрае дэмісезоннае паліто, а не ў ранейшы светлажоўты плашч, у якім быў тыдзень назад: няйначай, здаў у хімчыстку. Майстар перайшоў ёй дарогу і спытаўся, гледзячы ва ўпор:
    — Куды ідзеш, Кулікоўская? — I не даў адказаць, пібы яго гэта зусім не цікавіла.— Мне трэба пагаварыць з табою.
    Яны выйшлі на вуліцу. У вочы біў моцны вецер і сек дажджом, нібы надвор’е не мяпялася цэлы тыдзень з таго вечара, як яны ішлі разам да інтэрната. Жана нацягнула па галаву капюшон курткі і азірнулася павокал, ці няма каго блізка з іх групы. Здаецца, нікога не было, і ёй стала лепш. Яяа не любіла, калі па вачах у сваіх да яе падыходзіў майстар, ды яшчэ на вуліцы, а не ў вучылішчы ці на практыцы. Ужо і так шэпчуць у іхняй групе дзяўчаты, што майстар Апатоль Іванавіч заляцаецца да яе, Жаны.
    — Пра што гаварыць? — яна спытала гэта даволі мякка, хаваючы ад яго сваю пепрыязнасць, якая жыла ў ёй сёння з самага ранку.
    — Знойдзем пра што... Дык куды ты? — спытаў ён, бачачы, што яна верне не ў тую дарогу.
    — Мне трэба схадзіць да сваякоў.
    Ужо цэлы месяц Жана збіраецца да дзядзькі — матчынага брата, які працуе тут па заводзе, і ўсё ніяк не выберацца — пяма часу.
    — Паспееш.— Ён узяў яе пад руку, але яна тут жа вырвалася.— Ты што, зноў капрызіпі?
    — А ты не лапай мяне рукамі. Апошні раз кажу.
    — А то што?
    — Пабачыш...
    185
    Ён, відаць, адчуў, што яна настроепа сур’ёзпа, і засмяяўся калючым, нейкім не сваім смехам:
    — Ах ты, дзіця горкае! I яна мяне страшыць. Тут камісар, тут яшчэ і яна. Як тут жыць?
    Камісарам яны называлі пампаліта вучылішча, духоўпага свайго настаўніка.
    — А што камісар? — пацікавілася яна, і ён, відаць, узрадаваны, што яна паварочваецца да яго добрым бокам, і сам перайшоў на мірнажартоўны тон.
    — Камісар сказаў, што ён увогуле мяне не пазнае. Тут і праўда, мяне цяжка было пазнаць гэты тыдзень... Яму стала вядома, што я аднойчы вечарам перад інтэрнатам распачаў бойку. Што ні ў якую аварыю я не трапіў... Хто мог бачыць? Хто мог далажыць?
    — Ну хто ж? — усміхнулася Жана.— Хто ж мог гэта бачыць, апроч мяне?
    — Ты што, сур’ёзна? Няўжо ты здольна на гэта?
    Ён зусім не пачуў насмешкі ў яе голасе.
    — А што, хіба я не здольна бачыць праўду, гаварыць праўду?
    — Пры чым тут праўда? Што ты вярзеш?
    — Як пры чым? А ты што, не біўся? He ты біў гэтага дзядзьку ў акулярах?
    — ІПто значыць — біў? Мы біліся сумленна, на роўных.
    — Сумленна, кажаш, на роўных? А кастэт? Хіба ў яго таксама быў кастэт?
    Анатоль наструніўся, зрабіў знак рукою, каб яна гаварыла цішэй:
    — Ты пра кастэт мне ні гуку! Зразумела?
    — Вось як! Значыць, ты нездарма ўцякаў ад міліцыі?
    — Адкуль ты ведаеш?
    — Я ўсё бачыла. Нават хацела падысці да міліцыянераў і назваць тваё прозвішча,— гаварыла яна ўжо знарок, каб пазлаваць яго, каб са злосці ён сказаў тое, чаго можа ніколі не сказаць спакойны.
    Анатоль стаяў ля яе, сціснуўшы зубы, гатовы, здаецца, кінуцца на яе з кулакамі.
    — Чаму ж не падышла? Чаму не сказала?
    — Пашкадавала цябе.
    — Няўжо ты здольна на гэта?
    — Вось бачыш! Я здольна пашкадаваць нават злачынцу, а ты можаш абвінаваціць чалавека, які вучыў цябе 186
    дабру. I б’еш яго кастэтам. За што ты яго біў? Скажы мне сумленна, і мо я яшчэ табе дарую?
    — Што ты мне даруеш? Што ты тут выступаеш, як пракурор?
    — А ты думаў што? Размахнешся кастэтам — і ўсе цябе спалохаюцца, замоўкнуць?
    Яны то ішлі, то спыняліся, і людзі, што ішлі за імі, то абцякалі іх з двух бакоў, як рака абцякае востраў,— адны абыякавыя да маладой пары, якая нешта спрачаецца пасярод тратуара, другія з цікаўнасцю ўглядаліся ў іх, лавілі словы іх спрэчкі, нават спыняліся: што будзе далей?
    — Цішэй гавары, a то ўся вуліца чуе,— прыгразіў ёй Анатоль.
    — Хай чуе! Хай увесь свет чуе, які ты сумленны і чысты чалавек.
    — Ціха, Жана, супакойся, што з табою? — спрабаваў суняць яе ўстрывожаны Анатоль.
    — He супакоюся, пакуль ты не адстанеш ад мяне. Знайшоўся майстар! Выхавацель! Чалавек яму сказаў праўду ў вочы — дык ён яму кастэтам!.. I ты яшчэ хочаш, каб я цябе пасля гэтага любіла? Забі на месцы — не буду! He магу! — I, памаўчаўшы, дадала: — Ты хоць разумееш, што ты зрабіў, ці не?
    — Што я зрабіў? — спытаў ён разгублена,— Што я зрабіў? — перапытаў ужо з надрывам, гучна, не баючыся, што яго пачуюць.
    Аказваецца, вось хто святая прастата. Ён зусім не можа глянуць на гэты факт збоку, а не са свае вузкае шчыліны. Ён у гэтым сваім учынку не бачыць нічога дрэннага. Каб ён ды быў у чым вінаваты? He можа гэтага быць! Увесь свет будзе вінаваты, толькі не ён. 0, ад такога чалавека ўсяго можна чакаць, асабліва калі яму чым не дагодзіш, калі яму наступіш на мазоль.