• Газеты, часопісы і г.д.
  • У лабірынце вуліц  Уладзімір Дамашэвіч

    У лабірынце вуліц

    Уладзімір Дамашэвіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 288с.
    Мінск 1979
    11.27 МБ
    Усё ўсярэдзіне ў мяне ледзянее. Увесь запал, уся смеласць прападаюць адразу.
    Я спыталася ў Толі:
    — А ты падумаў, што скажа мая маці?
    — Маці...— задумліва паўтарыў ён.— У кожнага з нас ёсць маці... Самы блізкі чалавек... А мы не пытаем у яго нават парады... Калі б я перад тым, як ісці ў госці... спытаў сваю маці...
    — Вось бачыш... Я ведаю, што скажа мне маці... Япа ўжо сказала. Я чула яе голас...
    — Скажы, каб і я ведаў,— папрасіў Толя.— He, лепей маўчы. Я ведаю сам.— Ён паклаў мне на вуспы палец.— Ты спалохалася?
    — Я не ведаю, што табе сказаць. Дай мне падумаць. Хоць тыдзень.
    — Добра. I я падумаю.
    Лёгка сказаць — думаць. Тут трэба рашаць... Думаць ужо дарэмна... Тут трэба рашаць... Я думаю... Я рашаю... Кінуць усё... Што ўсё? Яго? Гэта так проста! Сказаць яму: «Мы з табой болей не знаёмы!» Як проста, як празаічна проста! I потым усё стане на месца: будзе спакойна на рабоце, перастане з трывогай і страхам пазіраць на мяне маці, не будзе падазрона цікаваць за мною брат. Усё стане на месца... Я буду зноў такой, якой была дагэтуль...
    Ды ці стану я зноў такою? Ці змагу я выкінуць з cappa тое, што там засела? Неі Хіба толькі з сэрцам! Я буду чужой, незнаёмай сабе! Я ўзненавіджу сябе за тое... за тое, што прамяняла на спакой... сваё шчасце! Да д’ябла спакой! Ён надакучыў мне за мае дваццаць сем год... Дваццаць сем! За годам год, за гадамі годы... He заўважыш, як табе трыццаць... А потым... Невядомае? Спакой і цішыня... Сон, яда, работа... Работа, сон, яда... Цішыня і спакой... He, даволі!
    3 такімі думкамі ішла я ў кабінет да дырэктара, калі мяые выклікала сакратарка. Я ведала, навошта ён мяне кліча. Толькі не ведала, што скажа.
    Заўсёды вясёлы са мною, дырэктар сёння быў змрочны. Ён ледзь прыкметна кіўнуў галавой на маё прывітанне.
    172
    — Сядайце,— ён паказаў на крэсла перад яго сталом. Я села — нібы на гарачае вуголле.
    Ён спытаўся спачатку пра работу: як выконваецца план, як паддаецца тэма, як ідуць доследы. Памойму, гэта ён добра ведаў і так, без мае інфармацыі, праз загадчыка аддзела.
    Але я расказала.
    — 3 вашых слоў відаць, што вы працуеце... А вось ваш загадчык кажа зусім іншае...
    Дырэктар пакапаўся ў паперах, нешта хацеў знайсці, мо які доказ сваіх слоў, але потым махнуў рукою.
    — Ён кажа, што вы многа часу траціце на ўсякія пабочныя справы... напрыклад, на любоўныя гісторыі...
    Я ўскочыла з крэсла.
    — Што? — пе сваім голасам спытала я.
    — Сядайце, я яшчэ не ўсё сказаў. He кіпяціцеся... Вы маладая, прыгожая... Што ж тут такога? 3 кім гэта не было? Так? — Ён нават усміхнуўся.— Сядайце, прашу вас! Вось так... Вы ведаеце, што нядаўна ў мяне была жонка... гэтага вашага знаёмага... Ведаеце? Ну дык вось... Я вам скажу, гэта непрыемная жанчына... 1 я не хацеў бы болей бачыць яе тут, у маім кабінеце. Вы разумееце?
    Спачатку да мяне не дайшоў прыхаваны сэнс яго «Вы разумееце?», а потым мне нібы стукнулі чым цяжкім па галаве. Кроў застукала ў скронях. Я ўстала. Ён маўчаў, толькі не зводзіў вачэй з майго твару.
    — Я вас добра разумею,— сказала я.— Дайце мне толькі падумаць.
    — Даю вам адзін дзень.
    Дырэктар устаў зза стала.
    I вось я думаю. Адзін дзень... Тыдзень... Што думаць? Тут трэба рашаць!
    Асеннім вечарам
    На горад апусціўся дажджлівы вечар вераснёвай пары. Людзі пасля работы спяшаліся ў магазіны, каб купіць штонебудзь, спяшаліся ў кіно ці яшчэ куды — вуліцы не былі пустыя, і слотны роўны дожджык нікога не палохаў — у большасці, асабліва ў моладзі, вопратка на восень была апошняй моды — непрамакальная, з башлыкамікапюшонамі, але не ўсе хавалі пад іх свае кудлатыя галовы. Што для іх значыў гэты дробны назойлівы дожджык? Яны нават зімою будуць хадзіць з голымі грывамі, характэрным рухам галавы страсаючы з валасоў пушыпкі снегу. У моладзі, як і ў дзяцей, яшчэ моцна сядзіць жаданне вылучыцца сярод другіх. Толькі з гадамі гэтае жаданне пройдзе, дый то не ва ўсіх: чалавек любіць здзіўляць свет, і ў гэтым адна з прычын вечнага прагрэсу.
    У амаль няспыннай плыні людзей, што ішлі па тратуары шырокай вуліцы, нічым асабліва не вылучаючыся, ішла маладая пара: і ёй і яму было недзе па дваццаць, мо нават ёй меней, а яму трохі больш. Ля светафора яна ледзь не трапіла пад машыну — ці мо была задумаўшыся, ці нечым узбуджана,— хлопец ледзь паспеў схапіць яе за рукаў балонняй блакітнай курткі з капюшонам, які ад рыўка зваліўся ёй з галавы на плечы, адкрыўшы светлыя хвалістыя валасы колеру вымачанага лёну — трошкі папялястыя, з блакітным адлівам.
    Яны пачакалі, пакуль загарыцца зялёны сігнал, і пайшлі далей — яна паранейшаму рвалася хутчэй, а ёп усё стрымліваў яе за руку.
    Збоку можна было падумаць, што яны нечага пасварыліся, што дзяўчына адчувае сябе як бы вінаватай перад 174
    хлопцам і ёй нспрыемна ісці з ім поплеч, бачыць яго — і яна парываецца ўцячы.
    А колькі хвілін назад япы выйшлі з прахадпой фабрыкі, дзе навучэнцы праходзілі вытворчую практыку. Хлопсц — яго звалі Анатоль Гасцей — быў майстрам групы, у якой займалася Жана Кулікоўская. Пазнаёміліся яны месяц назад, калі пачаліся заняткі, майстар нешта з таго часу як прывязаўся да Жаны,— так і стараецца праверыць, як у яе ідзе работа, то падпільнуе, каб застацца з ёю адной, прайсціся. Вось і сёння: дзяўчаты з іх групы ўжо ўсе пайшлі, яна затрымалася ў раздзявалцы знарок, думала, і ёп пойдзе з імі. Ды не: пе адстае. Япы доўга ехалі трамваем, цяпер тут засталося прайсці некалькі кварталаў да інтэрната.
    Майстар быў сярэдняга росту, плячысты, у светлым жаўтаватым кароткім плашчы, з цёмнымі доўгімі валасамі набок, ад чаго ён увесь час рэзка кідаў галавой улева, каб валасы з левага вока ляглі на месца. Ён быў даволі прыемны з твару, з роўным вострым носам і кароткімі тонкімі вусікамі, з поўнымі вуснамі і нахабнымі пукатымі вачыма цёмпага колеру.
    — Як твой майстар,— гаварыў хлопец, паварочваючы да Жаны свой твар,— павінен зрабіць табе вымову, Кулікоўская: ты сёння знарок затрымалася. У мяне няма часу гэтак доўга цябе чакаць.
    — А хто цябе трымаў? — не паварочваючы галавы да майстра, адказала Жана. Яны гаварылі на «ты» — такі ўжо ўзрост, хоць ён быў майстар, а яна яго вучаніца, студэптка.— Я не прасіла.
    — Дапусцім,. што так... Але паслухай,— гаварыў далей майстар, пазвоньваючы манетамі ў правай руцэ,— што лёс мне прарочыць. Ён кажа, што я на правільнай дарозе. Вось глянь: тут у мяне пяць манетак — чатыры двойкі і адна дзесятка. Я, шпацыруючы тут ля прахадной, загадаў: калі тры разы ўзапар дастану з кішэні дзесятку, маё жадапне збудзецца,— Ён змоўк і шматзначна зірнуў на дзяўчыну сваімі нахабнымі вачыма.
    — Што ж ты загадаў? — абы не маўчаць, спыталася дзяўчына.
    — Гэта пакуль што сакрэт... Але звязана з табою...— Ён адкінуў валасы з левага вока і зноў зірнуў на Жану з інтрыгай у вачах. Але яна гэтага не заўважыла.— Дык вось, уяві сабе! Я апускаю руку ў кішэню,..— Ёп, гавора
    175
    чы, робіць гэта зноў — апускае руку ў кішэню плашча, звоніць там манеткамі і дастае адну, разглядае.— I ты паверыш — не тры, а пяць разоў запар я даставаў дзесяць капеек! Ты разумееш, што гэта такое?
    — I праўда.— Дзяўчына як бы трохі ажывілася, вочы яс бліснулі цікаўпасцю.— Як гэта ў цябе выйшла? Дай я паспрабую,— I яна смела сунула руку ў яго правую кішэніо, дзе звіпелі мапеткі.
    Ёп зрабіў рух не пусціць яе — прыціснуў злёгку яо руку да свайго бока, але як бы перадумаў і адпусціў.
    Яна апусціла руку на дно глыбокай кішэні яго плашча і абмацала пальцамі нешта такое металічнае, не надта вялікае, вуглаватае, з тупымі шыпамі — і дастала навсрх, здзіўлсна глянула па хлопца.
    — Што гэта? — у яе на далопі ляжаў прадмет, які япа бачыла ўпершыню: нібы чатыры знітавапыя пярсцёпкі грубай работы з чорпага жалеза, у якія лёгка пралазіла далонь, і пярсцёнкі гэтыя выступалі па тыльпым баку далопі сваімі пагрозлівымі чатырма ці пяццю тупымі шыпамі.
    Майстар закрыў яе далонь сваёй, сціснуў пальцы і забраў рэч назад. Ён нават як бы трохі разгубіўся пад яе пільным позіркам, што за ім раней не заўважалася.
    — Гэта... такая штучка. Называецца кастэт.
    Жана памаўчала: нешта як бы знаёмае.
    — Кастаньеты я чула, а вось кастэт — першы раз. Навошта гэта? — спыталася яна, хоць да яе ўжо трохі даходзіла прызначэпне гэтага прадмета.
    Ён пагардліва скрывіў вусны.
    — Няўжо не ведаеш?
     He...
    — Святая прастата! Гэта адзін з прадметаў навучання. Ведаеш? Вось так, па чэрапе.— I ён пастукаў правай рукою з надзетым на пальцы кастэтам у адкрытую далонь левай рукі,— Дае выдатны эфект.
    — 3 адмоўным знакам?
    — Чаму з адмоўным? — здзівіўся майстар.— 3 самым сапраўдным плюсам,— дадаў ён самаўпэўнена.
    — Нешта не верыцца. Мой бацька кажа: бой — не ўмалот. I гэта, відаць, праўда.
    — Старая песня.
    — He ўсё старое — кепскае.
    — Як правіла — і без выключэння.
    176
    Жана толькі цяжка ўздыхнула. Нечакана для сябе гэтая рэч — кастэт — як бы падвяла рысу пад тым, што яна думала пра майстра. У яе ў душы сядзела ад бацькоў сялянская асцярожнасць: пе давяраць чалавеку адразу. Нават і тады, калі ён здаўся табе вельмі добры і шчыры. I нават тады, калі ты яго спадабаў з першага позірку. Сем разоў адмерай — раз адрэж, прыгледзься, распазнай — тады ўжо раскрывай душу, падавай руку.
    А гэты Анатоль адразу здаўся ёй нейкі падазроны — проста так і лезе, як аса ў вочы. Так яна ўжо яму спадабалася, жыць без яе ён не можа! Нібы да яе ён тут і не бачыў дзяўчат, нібы няма тут лепшай за яе ў сто разоў у іхпім вучылішчы. Проста яму нешта трэба ад яе, а чаго — япа здагадваецца, ужо не малепькая. Ды пра кахаппе думаць яшчэ рана — ёй, па крайняй меры: бацькі жывуць у калгасе, бацька механізатар, а маці дома, апошнім часам хварэе на раматус, прастудзілася на ферме. А яшчэ двое школьнікаў: пракармі, апрані, абуй!
    Праўда, каб яна сказала дома, што да яе заляцаецца такі хлопец, ды яшчэ майстар,— пэўна ж, адразу сказалі б, што пе будзь дуряіцай, не адпіхвай яго, а трымайся абедзвюма рукамі. Кулікоўскія — людзі не гордыя, а больш практычныя, і ты не адставай, будзь разумнай.
    Але чамусьці сама яна не хоча быць такою, як яе бацькі,— яна гордая і не хоча быць іншай. He хоча яна, каб яе выбіралі. Яна хоча сама вырашаць свой лёс. Ды і гэты Анатоль... Яна ўжо чула сёетое пра яго. He яна ў яго першая, не яна апошняя. He адна ўжо клюнула на яго вудачку, асабліва зялёныя першакурсніцы. А потым каяліся і плакалі, але было позпа. Яна не хоча ісці па іх сцежках.